• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новы Запавет Псалтыр

    Новы Запавет Псалтыр


    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 499с.
    Мінск 1995
    667.23 МБ
    47.  Некаторыя, што стаялі там, чуючы гэта, казалі: Ільлю кліча Ён.
    48.  1 адразу пабег адзін зь іх, узяў губку, намачыў у воцат і, насадзіўшы на кій, даваў Яму піць;
    49. а другія казалі: пастой;
    
    44
    
    Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
    
    пабачым, ці прыйдзе Ільля ўратаваць Яго.
    50.  А Ісус, зноў ўскрыкнуўшы моцным голасам, выпусьціў дух.
    51.  I вось, завеса храма разадралася напалам, зьвсрху данізу; і зямля здрыганулася: і каменьне раскалолася;
    52.  і магілы расчыніліся; і многія целы памерлых паўсталі;
    53.  і выйшаўшы з магілаў пасьля ўваскрэсеньня Ягонага, увайшлі ў сьвяты горад і явіліся многім.
    54.  А сотнік і тыя, што зь ім вартавалі Ісуса, бачачы землятрус і ўсё, што адбылося, перапалохаліся вельмі і казалі: сапраўды Ён быў Сын Божы.
    55.  Там былі таксама і глядзелі здалёк многія жанчыны, якія ішлі сьледам за Ісусам з Галілеі, служачы Яму;
    56.  сярод іх былі Марыя Магдаліна і Марыя, маці Якава і Ясіі, і маці сыноў Зевядзеевых.
    57.  Калі ж зьвечарэла, прыйшоў багаты чалавек з Арымафеі, імем Язэп, які таксама вучыўся ў Ісуса;
    58.  ён, прыйшоўшы да Пілата, прасіў Цела Ісусавага. Тады Пілат загадаў аддаць Цела.
    59.  I ўзяўшы Цела, Язэп абгарнуў яго чыстым палатном
    60.  і паклаў яго ў новай сваёй магіле, якую высек у скале; і прываліўшы вялікі камень да дзьвярэй магілы, адышоў.
    61.  Была ж там Марыя Магдаліна і другая Марыя, якія сядзелі насупраць магілы.
    62.  На другі дзень, які ідзе за пятніцай, сабраліся першасьвятары і фарысэі да Пілата
    63. і казалі: спадару! мы ўс
    
    помнілі, што ашуканец той, яшчэ калі быў жывы, сказаў: «праз тры дні ўваскрэсну»;
    64.  дык вось, загадай вартаваць магілу да трэйцяга дня, каб вучні Ягоныя, прыйшоўшы ўначы, ня ўкралі Яго і не сказалі народу: «уваскрэс зь мёртвых», і будзе апошняе ашуканства горшае за першае.
    65.  А Пілат сказаў ім: маеце варту; ідзеце, ахоўвайце, як ведаеце.
    66.  Яны пайшлі і ахоўвалі магілу, прыклаўшы пячатку да каменя і паставіўшы варту.
    
        РАЗЬДЗЕЛ XXVIII
    
    1.  Як прайшла субота, на сьвітаньні першага дня тыдня, прыйшла Марыя Магдаліна і другая Марыя паглядзець магілу.
    2.  I вось, зрабіўся вялікі землятрус, бо анёл Госпадні, які сышоў зь неба, прыступіўшы, адваліў камень ад уваходу ў магілу і сядзеў на ім;
    3.  выгляд жа ягоны быў, як маланка, і ўбраньне ягонае белае, як сьнег.
    4.  I ад страху перад ім затрымцелі вартаўнікі, і сталі як мёртвыя.
    5.  Анёл жа, прамаўляючы да жанчын, сказаў: ня бойцеся вы; бо ведаю, што вы шукаеце Ісуса ўкрыжаванага;
    6.  няма Яго тут; Ён уваскрэс, як сказаў; падыдзеце, пабачце месца, дзе ляжаў Гасподзь;
    7.  ды ідзеце хутчэй, скажэце вучням Ягоным, што Ён уваскрэс зь мёртвых і запабягае вас у Галілеі: там Яго ўбачыце; вось я сказаў вам.
    8.  I пайшоўшы сьпешна ад
    
    Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
    
    45
    
    магілы, яны са страхам і радасьцю вялікаю пабеглі паведаміць вучням Ягоным;
    9.  калі ж ішлі яны паведаміць вучням Ягоным, і вось, Ісус сустрэў іх і сказаў: радуйцеся! I яны. прыступіўшы, абхапілі ногі Ягоныя і пакланяліся Яму.
    10.  Тады кажа ім Ісус: ня бойцеся; ідзеце, паведаміце братам Маім, каб ішлі ў Галілею, і там яны ўбачаць мяне.
    11.  А калі яны ішлі, дык некаторыя з варты, увайшоўшы ў горад, паведамілі першасьвятарам усё, што адбылося.
    12.  I яны, сабраўшыся са старэйшынамі і зрабіўшы нараду, немалыя грошы далі воінам,
    13.  кажучы: скажэце, што вучні Ягоныя, уначы прыйшоўшы, укралі Яго, калі мы спалі;
    14. і калі чуткі пра гэта дой
    
    дуць да намесьніка, мы пераканаем яго і вас ад няпрыемнасьці ўратуем.
    15.  Яны ж, узяўшы грошы, зрабілі, як навучаныя былі. I пранеслася слова гэтае сярод Юдэяў аж да сёньняшняга дня.
    16.  Адзінаццаць жа вучняў пайшлі ў Галілею, на гару, куды загадаў ім Ісус;
    17.  і, убачыўшы Яго, пакланіліся Яму; а другія засумняваліся.
    18.  I, прыступіўшы, Ісус сказаў ім: дадзена Мне ўсякая ўлада на небе і на зямлі:
    19.  дык ідзеце, навучайце ўсе народы, хрысьцячы іх у імя Айца і Сына і Сьвятога Духа,
    20.  вучачы іх выконваць усё, што Я запаведаў вам; і вось, Я з вамі ва ўсе дні да сканчэньня веку. Амін.
    
    46
    
    
            ПАВОДЛЕ МАРКА СЬВЯТОЕ ДАБРАВЕСЬЦЕ
    
    
        РАЗЬДЗЕЛ I
    
    Пачатак Дабравесьця Ісуса Хрыста, Сына Божага,
    2.  як напісана ў прарокаў: «вось, Я пасылаю анёла Майго перад Табою».
    3.  «Голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце шлях Госпаду, простымі зрабеце сьцежкі Яму».
    4.  Зьявіўся Ян, хрысьцячы ў пустыні і прапаведуючы хрышчэньне пакаяньня на дараваньне грахоў.
    5.  I выходзілі да яго ўся краіна Юдэйская і Ерусалімляне; і хрысьціліся ў яго ўсе ў рацэ Ярдане, спавядаючыся ў грахах сваіх.
    6.  А ў Яна была вопратка зь вярблюджага воласу і скураны пояс на паясьніцы ягонай, і еў акрыды і дзікі мёд.
    7.  I прапаведаваў, кажучы: ідзе за мною Мацнейшы за мяне, у Якога я няварты, нахіліўшыся, разьвязаць рэмень абутку Ягонага;
    8.  я хрысьціў вас вадою, а Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым.
    9.  I было ў тыя дні, прыйшоў Ісус з Назарэта Галілейскага і хрысьціўся ў Яна ў Ярдане.
    10.  I калі выходзіў з вады, убачыў адразу Ян, як адчыніліся нябёсы, і Духа, як голуба, Які сыходзіў на Яго.
    11. I голас быў зь нябёсаў:
    
    «Ты Сын Мой Любасны, Якога Я ўпадабаў».
    12.  I адразу пасьля гэтага Дух вядзе Яго ў пустыню.
    13.  I быў Ён там у пустыні сорак дзён, спакушаны сатаною, і быў са зьвярамі; і анёлы слугавалі Яму.
    14.  А пасьля таго, як прададзены быў Ян, прыйшоў Ісус ў Галілею, прапаведуючы Дабравесьце Царства Божага,
    15.  і кажучы, што прыйшоў час і наблізілася Царства Божае: пакайцеся і веруйце ў Дабравесьце.
    16.  А праходзячы каля мора Галілейскага, убачыў Сымона і Андрэя, брата ягонага, якія закідвалі мярэжы ў мора, бо яны былі рыбакі.
    17.  I сказаў ім Ісус: ідзеце за Мною, і Я зраблю вас лаўцамі людзей.
    18.  I яны адразу, пакінуўшы мярэжы свае, пайшлі за Ім.
    19.  I прайшоўшы адтуль далей, Ён угледзеў Якава Зевядзеевага і Яна, брата ягонага, таксама ў лодцы; яны ладзілі мярэжы,
    20.  і адразу заклікаў іх. I яны, пакінуўшы бацьку свайго Зевядзея ў лодцы з работнікамі, пайшлі за Ім.
    21.  I прыходзяць у Капернаум; і неўзабаве ў суботу ўвайшоў Ён у сынагогу і вучыў.
    22.  I зьдзіўляліся з вучэньня Ягэніга, бо Ён вучыў іх як
    
    Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
    
    47
    
    той, хто ўладу мае, а не як кніжнікі.
    23.  У сынагозе іхнай быў чалавек, апанаваны духам нячыстым, і закрычаў:
    24.  кінь, штб Табе да нас, Ісусе Назаранін? Ты прыйшоў пагубіць нас! ведаю Цябе, хто Ты, Сьвяты Божы.
    25.  Але Ісус загразіў яму, кажучы: змоўкні і выйдзі зь яго.
    26.  Тады дух нячысты, скалануўшы яго і закрычаўшы зычным голасам, выйшаў зь яго.
    27.  I жахнуліся ўсе, і пыталіся адзін у аднаго: што гэта? што гэта за вучэньне новае, што Ён і духам нячыстым загадвае і яны слухаюцца Яго.
    28.  I хутка разышлася пра Яго пагалоска па ўсіх землях вакол Галілеі.
    29.  Выйшаўшы неўзабаве з сынагогі, прыйшлі ў дом Сымона і Андрэя зь Якавам і Янам.
    30.  А Сымонава цешча ляжала ў гарачцы; і адразу кажуць Яму пра яе.
    31.  Падышоўшы, Ён падняў яе, узяў яе за руку; і гарачка адразу пакінула яе, і яна пачала слугаваць ім.
    32.  А як зьмяркалася, калі заходзіла сонца, прыносілі да Яго ўсіх хворых і апанаваных дэманамі.
    33.  I ўвесь горад сабраўся да дзьвярэй.
    34.  I Ён ацаліў многіх, што цярпелі ад розных хваробаў;’ выгнаў шмат дэманаў і не дазваляў дэманам гаварыць, бо яны ведалі, што Ён Хрыстос.
    35. А нараніцу, устаўшы на
    
    досьвітку, выйшаў і пайшоў у пустэльнае месца, і там маліўся.
    36.  Сымон і тыя, хто быў зь Ім, пайшлі за Ім;
    37.  і, знайшоўшы Яго, кажуць Яму: усе шукаюць Цябе.
    38.  Ён кажа ім: хадзем у бліжэйшыя селішчы і гарады, каб Мне і там зьвеставаць, бо Я на тое і прыйшоў.
    39.  I Ён зьвеставаў у сынагогах іхных па ўсёй Галілеі, і выганяў дэманаў.
    40.  Прыходзіць да Яго пракажоны і, просячы Яго на каленях, кажа Яму: калі хочаш, можаш мяне ачысьціць.
    41.  Ісус, умілажаліўшыся зь яго, працягнуў руку, дакрануўся да яго і сказаў яму: хачу, ачысьціся.
    42.  Пасьля гэтага слова праказа адразу сыйшла зь яго, і ён стаўся чысты.
    43.  I гнеўна выгаварыўшы яму, адразу прагнаў яго
    44.  і сказаў яму: глядзі, нікому нічога не кажы; а ідзі, пакажыся сьвятару і ахвяруй за ачышчэньне тваё, што загадаў Майсей, на сьведчаньне ім.
    45.  А ён, выйшаўшы, пачаў абвяшчаць і расказваць пра тое, што адбылося, так што Ісус ня мог ужо адкрыта ўвайсьці ў горад, а быў звонку, у мясьцінах пустэльных. I прыходзілі да Яго адусюль.
    
        РАЗЬДЗЕЛ II
    
     1.  Праз колькі дзён Ён прыйшоў у Капернаум і стала вядо
    
    48
    
    Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
    
    ма, што Ён у доме.
     2.  Адразу сабраліся многія, так што ўжо і за дзьвярыма ня было месца, і Ён казаў ім слова.
     3.  I прыйшлі да Яго з паралізаваным, якога несьлі чацьвёра:
     4.  і, ня маючы як падысьці да Яго празь людзей, разабралі дах дома, дзе Ён быў і, пракапаўшыся, апусьцілі пасьцель, на якой ляжаў паралізаваны.
     5.  Ісус, як убачыў веру іхную, кажа пралізаванаму: дзіця! даруюцца табе грахі твае.
     6.  Тут сядзелі некаторыя кніжнікі і разважалі ў сэрцах сваіх:
     7.  Чаго Ён так блюзьнерыць? хто можа дараваць грахі, акрамя аднаго Бога?
     8.  Ісус, адразу пазнаўшы духам Сваім, што яны так разважаюць самі ў сабе, сказаў ім: навошта вы так разважаеце ў сэрцах вашых?
     9.  што лягчэй? альбо сказаць паралізаванаму: «даруюцца Ta66 грахі?» альбо сказаць: «устань, вазьмі сваю пасьцель і хадзі?»,
     10.  але каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі дараваць грахі, — кажа паралізаванаму:
     11.  табе кажу: устань, вазьмі пасьцель тваю і ідзі ў дом твой.
     12.  Той адразу ўстаў і, узяўшы пасьцель, выйшаў перад усімі, так што ўсе дзіву даваліся і славілі Бога, кажучы: ніколі нічога такога мы ня бачылі.
     13. 1 выйшаў Ісус зноў да мо
    
    ра; і ўсе людзі пайшлі да Яго, і Ён вучыў іх.
     14.  Праходзячы, убачыў Ён Левія Алфеевага, які сядзеў каля мытні, і кажа яму: ідзі за Мною. I той, устаўшы, пайшоў за Ім.
     15.  I калі Ісус узьляжаў у доме ягоным, узьляжалі зь Ім і вучні Ягоныя і многія мытнікі і грэшнікі; бо шмат іх было, і яны ішлі сьледам за Ім.
     16.  Кніжнікі і фарысэі, убачыўшы, што Ён есьць з мытнікамі і грэшнікамі, казалі вучням Ягоным: як гэта Ён есьць і п’е з мытнікамі і грэшнікамі?