• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новы Запавет Псалтыр

    Новы Запавет Псалтыр


    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 499с.
    Мінск 1995
    667.23 МБ
    12.  таму вы ўжо дазваляеце нічога не рабіць бацьку свайму альбо маці сваёй,
    13.  ухіляючы слова Божае наказам вашым, які вы ўстанавілі; і робіце шмат чаго на гэта падобнага.
    
    14.  I паклікаўшы ўвесь люд, сказаў яму: слухайце Мяне ўсе і разумейце:
    15.  нішто, што ўваходзіць у чалавека звонку, ня можа апаганіць яго; а штб выходзіць зь яго, тое апаганьвае чалавека.
    16.  Калі хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе!
    17.  I калі Ён ад людзей увайшоў у дом, вучні Ягоныя спыталіся ў Яго пра прычту.
    18.  Ён сказаў ім: няўжо і вы такія няцямныя? няўжо не разумееце, што нішто, што звонку ўваходзіць у чалавека, ня можа апаганіць яго?
    19.  бо ня ў сэрца ягонае ўваходзіць, а ў чэрава, і выходзіць вонкі, чым ачышчаецца ўсякая ежа.
    20.  Далей сказаў: тое, што выходзіць з чалавека, апаганьвае чалавека;
    21.  бо зь сярэдзіны, з сэрца чалавечага, выходзяць ліхія помыслы, пералюбы, распуста, забойствы,
    22.  крадзяжы, ліхвярства, злосьць, хітрына, непатрэбства, зайздросьлівае вока, блюзьнерства, пыха, безгалоўе.
    23.  Усё гэтае ліха зь сярэдзіны выходзіць, і апаганьвае чалавека,
    24.  I выправіўшыся адтуль, прыйшоў у межы Тырскія і Сідонскія; і ўвайшоўшы ў дом, не хацеў, каб хто даведаўся; але ня здолеў утоіцца.
    25.  Бо дачулася пра Яго жанчына, у якое дачка апанаваная была нячыстым духам, і прыйшоўшы прыпала да ног Яго
    
    58
    
    Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
    
    ных;
    26.  а жанчына тая была язычніца, родам Сірафінікіянка; і прасіла Яго, каб выгнаў дэмана зь ейнай дачкі.
    27.  Але Ісус сказаў ёй: дай перш насыціцца дзецям; бо нядобра ўзяць хлеб у дзяцей і кінуць сабакам.
    28.  А яна сказала Яму ў адказ: так, Госпадзе; але і сабакі пад сталом ядуць крошкі ў дзяцей.
    29.  I сказаў ёй: за гэтае слова, ідзі; дэман выйшаў з тваёй дачкі.
    30.  I прыйшоўшы ў свой дом, яна ўбачыла, што дэман выйшаў і дачка ляжыць на пасьцелі.
    31.  Выйшаўшы зь межаў Тырскіх і Сідонскіх, Ісус зноў пайшоў да мора Галілейскага празь землі Дзесяцігародзьдзя.
    32.  Прывялі да яго гухога гугняўца і прасілі Яго ўскласьці на яго руку.
    33.  Ісус, адвёўшы яго ўбок ад людзей, уклаў пальцы Свае ў вушы яму і, плюнуўшы, дакрануўся да языка ягонага;
    34.  і ўзьвёўшы вочы да неба, уздыхнуў і сказаў яму: «Еффафа», што значыцца — «адчыніся».
    35.  I адразу адчыніўся ў яго слых, і разамкнуліся повязі ягонага языка, і пачаў гаварыць чыста.
    36.  I загадаў ім не казаць нікому. Але, колькі Ён ні забараняў ім, яны яшчэ больш разгалошвалі.
    37.  I вельмівельмі зьдзіўлялі
    
    ся і казалі: усё добра робіць: і глухіх робіць чуткімі і нямых — гаваркімі.
    
        РАЗЬДЗЕЛ VIII
    
    1.  У тыя дні, калі сабралася даволі многа народу і ня было чаго есьці, Ісус, паклікаўшы вучняў Сваіх, сказаў ім:
    2.  шкада мне людзей, бо ўжо тры дні застаюцца пры Мне, і няма чаго ім есьці;
    3.  калі няеўшых адпушчу іх дадому, аслабнуць у дарозе, бо некаторыя зь іх прыйшлі здалёку.
    4.  Вучні Ягоныя адказвалі Яму: адкуль мог бы хто ўзяць тут у пустыні хлябоў, каб накарміць іх?
    5.  I спытаўся ў іх: колькі ў вас хлябоў? Яны адказалі: сем.
    6.  Тады загадаў людзям узьлегчы на зямлю; і ўзяўшы сем хлябоў і ўзьнёсшы падзяку, пераламаў і даў вучням Сваім, каб яны раздалі; і яны раздалі людзям.
    7.  Было ў іх і крыху рыбак; дабраславіўшы, Ен загадаў раздаць і іх.
    8.  I елі і наеліся; і набралі рэшты кавалкаў сем кашоў.
    9.  Тых, што елі, было каля чатырох тысяч. I адпусьціў іх.
    10.  I адразу ўвайшоўшы ў лодку з вучнямі Сваімі, прыплыў у межы Далмануфскія.
    11.  Выйшлі фарысэі, пачалі зь Ім спрачацца, і патрабавалі ад Яго азнакі зь неба, спакушаючы Яго,
    12. і Ён, глыбока ўздыхнуў
    
    
    Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
    
    59
    
    шы, сказаў: навошта род гэты патрабуе азнакі? праўду кажу вам, ня дасца роду гэтаму азнакі.
    13.  I пакінуўшы іх, зноў увайшоў у лодку і паплыў на той бок.
    14.  Пры гэтым вучні Ягоныя забыліся ўзяць хлябоў, і акрамя аднаго хлеба ня мелі з сабою ў лодцы.
    15.  А Ён наказаў ім, кажучы: глядзеце, сьцеражэцеся закваскі фарысэйскай і закваскі Ірадавай.
    16.  1 разважаючы паміж сабою, казалі: гэта азначае, што хлябоў няма ў нас.
    17.  Ісус, зразумеўшы, кажа ім: што разважаеце пра тое, што няма ў вас хлябоў? няўжо яшчэ ня цяміце і не разумееце? няўжо яшчэ скамянелае ў вас сэрца?
    18.  маючы вочы, ня бачыце? маючы вушы, ня чуеце? і не памятаеце?
    19.  калі Я пяць хлябоў разламаў на пяць тысяч чалавек, колькі поўных кашоў набралі вы кавалкаў? Кажуць Яму: дванаццаць.
    20.  А калі сем на чатыры тысячы, колькі кашоў набралі вы кавалкаў рэшты? Сказалі: сем.
    21.  I сказаў ім: як жа яшчэ не разумееце?
    22.  Прыходзіць у Віфсаіду; і прыводзяць да Яго сьляпога, і просяць, каб да яго дакрануўся.
    23.  Ён, узяўшы сьляпога за руку, вывеў яго зь селішча прэч і, плюнуўшы яму на во
    
    чы, усклаў на яго рукі, і спытаўся ў яго: ці бачыць што?
    24.  Той, зірнуўшы, сказаў: бачу людзей, што праходзяць, як дрэвы.
    25.  Потым зноў усклаў рукі на вочы яму, і загадаў яму зірнуць. I ён выздаравеў, і пачаў бачыць усё ясна.
    26.  I паслаў яго дамоў, сказаўшы: не заходзь у селішча і не расказвай нікому ў селішчы.
    27.  I пайшоў Ісус з вучнямі Сваімі ў селішчы Кесарыі Піліпавай. Па дарозе Ён пытаўся ў вучняў Сваіх: за каго ўважаюць Мяне людзі?
    28.  Яны адказвалі: за Яна Хрысьціцеля, а другія — за Ільлю, а іншыя — за аднаго з прарокаў.
    29.  Ён кажа ім: а вы за каго ўважаеце Мяне? Пётра сказаў Яму ў адказ: Ты — Хрыстос.
    30.  I строга наказаў ім, каб нікому не казалі пра Яго.
    31.  I пачаў вучыць іх, што Сын Чалавечы мае адпакутаваць; быць адкінутым старэйшынамі, першасьвятарамі і кніжнікамі, і забітым быць і на трэйці дзень уваскрэснуць.
    32.  I гаварыў пра гэта адкрыта. А Пётра, адклікаўшы Яго, пачаў пярэчыць Яму.
    33.  А Ён, абярнуўшыся і зірнуўшы на вучняў Сваіх, строга ўшчуў Пётру, сказаўшы: адыдзі ад Мяне, сатана, бо ты думаеш не пра тое, што Божае, a што чалавечае.
    34.  I паклікаўшы людзей з вучня.мі Сваімі, сказаў ім: хто
    
    3—1602
    
    60
    
    Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
    
    хоча ісьці за Мною, зрачыся сябе, і вазьмі крыж свой, і ідзі за Мноір сьледам;
    35.  бо, хто хоча душу сваю ўратаваць, той страціць яе; a хто страціць душу сваю дзеля Мяне і Дабравесьця, той уратуе яе;
    36.  бо якая карысьць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь сьвет, а душы сваёй пашкодзіць?
    37.  альбо які выкуп дасьйь чалавек за душу сваю?
    38.  бо, хто пасаромеецца Мяне і Маіх словаў у родзе гэтым распусным і грэшным, таго пасаромеецца і Сын Чалавечы, калі прыйдзе ў славе Айца Свайго са сьвятымі анёламі.
    
        РАЗЬДЗЕЛ IX
    
     1.  I сказаў ім: праўду кажу вам: ёсьць сярод тых, што стаяць тут, такія, што не памершы яшчэ, ужо ўбачаць Царства Божае, што прыйшло ў сіле.
     2.  I, як мінула шэсьць дзён, узяў Ісус Пётру, Якава і Яна, і ўзьвёў на гару высокую асобна іх адных і перамяніўся перад імі:
     3.  адзеньне Ягонае зрабілася бліскучае, вельмі белае, як сьнег, як на зямлі бялільшчык ня можа выбеліць.
     4.  I зьявіўся ім Ільля з Майсеем: і гутарылі зь Ісусам.
     5.  Пры гэтым Пётра сказаў Ісусу: Равьві! добра нам тут быць;’ зробім тры палаткі: Табе адну, Майсею адну, і адну
    
    
    Ільлю.
     6.  Бо ня ведаў, што сказаць; таму што яны былі ў страху.
     7.  I зьявілася воблака, якое іх ахінула, і з воблака выйшаў голас, які сказаў: Гэты ёсьць Сын Мой Любасны; Яго слухайце.
     8.  I раптам, агледзеўшыся навокал, нікога больш з сабою ня бачылі, акрамя аднаго Ісуса.
     9.  Калі ж сыходзілі яны з гары, Ён не дазволіў нікому расказваць пра тое, што бачылі, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсьне зь мёртвых.
     10.  I яны стрымалі гэтае слова, пытаючыся адзін у аднаго, што азначае: уваскрэснуць зь мёртвых?
     11.  I спыталіся ў Яго: як жа кніжнікі кажуць, што Ільля мае прыйсьці раней?
     12.  Ён сказаў ім у адказ: праўда, Ільля павінен прыйсьці раней і падрыхтаваць усё; і Сын Чалавечы, як напісана пра Яго, мае шмат адпакутаваць і быць зьняважаны;
     13.  але кажу вам, што і Ільля прыйшоў, і зрабілі зь ім, што хацелі, як напісана пра яго.
     14.  Прыйшоўшы да вучняў, убачыў шмат людзей каля іх і кніжнікаў, што спрачаліся зь імі.
     15.  Адразу, убачыўшы Яго, усе людзі зьдзівіліся, і, падбягаючы, віталі Яго.
     16.  Ён спытаўся ў кніжнікаў: пра што спрачаецеся зь імі?
     17.  Адзін зь людзей сказаў у адказ: Настаўнік! я прывёў да Цябе сына майго, апанаванага
    
    Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
    
    61
    
    духам нямым:
     18.  дзе ні хапае яго, кідае яго на зямлю, і ён пускае пену, і скрыгоча зубамі сваімі, і дранцьвее; казаў я вучням Тваім, каб выгналі яго, і яны не маглі.
     19.  Адказваючы яму, Ісус сказаў: о, род няверны! дакуль буду я з вамі? дакуль буду трываць вас? прывядзеце яго да Мяне.
     20.  I прывялі таго да Яго. Як толькі апантаны ўбачыў Яго, дух скалануў яго; ён упаў на зямлю і качаўся, пускаючы пену.
     21.  I спытаўся Ісус у бацькі ягонага: як даўно гэта дзеецца зь ім? Той сказаў: змалку;
     22.  і шмат разоў дух кідаў яго і ў вагонь і ў ваду, каб загубіць яго; але, калі што можаш, умілажалься з нас і памажы нам.
     23.  Ісус сказаў яму: калі хоць колькі можаш верыць, дык усё магчыма верніку.
     24.  I адразу хлопцаў бацька ўсклікнуў са сьлязьмі: веру, Госпадзе! памажы майму няверству.
     25.   Ісус, убачыўшы, што зьбягаюцца людзі, загразіў духу нячыстаму, сказаўшы яму: дух нямы і глухі! Я загадваю табе, выйдзі зь яго і больш не ўваходзь у яго.
     26.  1 ўскрыкнуўшы і моцна скалануўшы яго, выйшаў; і ён зрабіўся як мёртвы, так што многія казалі, што ён памёр.
     27. Але Ісус, узяўшы яго за руку, падняў яго; і ён устаў.
    
     28.  I як увайшоў Ісус у дом, вучні Ягоныя пыталіся ў Яго самнасам: чаму мы не маглі выгнаць яго?
     29.  I сказаў ім: гэты род ня можа выйсьці інакш, як ад малітвы і посту.
     30.  Выйшаўшы адтуль, праходзілі праз Галілею: і Ён не хацеў, каб хто ведаў.
     31.  Бо вучыў Сваіх вучняў і казаў ім, што Сын Чалавечы аддадзены будзе ў рукі чалавечыя, і заб’юць Яго, і пасьля забойства на трэйці дзень уваскрэсьне.
     32.  Але яны не разумелі гэтых слоў, а спытацца ў Яго баяліся.
     33.  Прыйшоў у Капернаум; і калі быў у доме, спытаўся ў іх: пра што ў дарозе вы разважалі паміж сабою?
     34.  яны маўчалі, бо дарогаю разважалі паміж сабою, хто большы.
     35.  I сеўшы, паклікаў дванаццаць і сказаў ім: хто хоча быць першым, хай будзе з усіх апошнім і ўсім слугою.