Новы Запавет Псалтыр
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 499с.
Мінск 1995
27. Прыйшлі зноў у Ерусалім. I калі Ён хадзіў у храме, падышлі да Яго першасьвятары і старзйшыны
28. і казалі Яму: якою ўладаю Ты гэта робіш? і хто Табе даў уладу рабіць гэта?
29. Ісус сказаў ім у адказ: папытаюся і Я ў вас адно, адказвайце Мне, тады і Я скажу вам, якою ўладаю гэта раблю:
30. хрышчэньне Янава зь нябёсаў было, ці ад людзей? адказвайце Мне.
31. Яны ж разважалі паміж сабою: калі скажам «зь нябёсаў» — дык Ён скажа: «чаму ж вы не паверылі яму?»
32. а сказаць: «ад людзей», — баяліся народу; бо ўсе лічылі, што Ян сапраўды быў прарок.
33. I сказалі ў адказ Ісусу: ня ведаем. Тады Ісус сказаў ім у адказ: і Я не скажу вам, якою ўладаю гэта раблю.
РАЗЬДЗЕЛ XII
1. I пачаў гаварыць ім прытчамі: нейкі чалавек насадзіў вінаграднік, і абгарадзіў мурам. і выкапаў чавільню, і збудаваў вежу, і, аддаўшы яго вінаградарам, адлучыўся.
2. I паслаў у свой час да вінаградараў слугу — узяйь у вінаградараў пладоў зь вінаградніка;
3. а яны, схапіўшы яго, білі і прагналі ні з чым.
4. Зноў паслаў да іх другога слугу; і таму камянямі разьбілі галаву і адпусьцілі яго з ганьбаю.
5. I зноў іншэга паслаў: і таго забілі; і многіх іншых то білі, то забівалі.
6. I маючы яшчэ аднаго сына, любаснага яму, напасьледак паслаў і яго да іх, кажучы: пасаромеюцца сына майго.
7. Але вінаградары сказалі адзін аднаму: гэта спадкаемца; хадзем, заб’ем яго, і спадчына будзе нашая.
8. I схапіўшы яго, забілі і выкінулі прэч зь вінаградніка.
9. Што ж зробіць гаспадар вінаградніка? Прыйдзе і пакарае сьмерцю вінаградараў, і аддасьць вінаграднік іншым.
10. Няўжо вы ня чыталі гэтага ў Пісаньні: «камень, які адкінулі будаўнікі, той самы зрабіўся каменем кутнім:
11. гэта ад Госпада, і ёсьць дзіўна ў вачах нашых»?
12. I памыкаліся схапіць Яго, але збаяліся люду; бо зразумелі, што пра іх сказаў прытчу; і пакінуўшы Яго, адышлі.
13. I пасылаюць да Яго некаторых фарысэяў і ірадыян, каб падлавіць Яго на слове.
14. А яны, прыйшоўшы, кажуць Яму: Настаўнік! мы ведаем, што Ты справядлівы і не стараешся дагадзіць камунё
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
67
будзь, бо не глядзіш ні на якія абліччы, а шчыра шляху Божаму вучыш; ці дазваляецца даваць падатак кесару, ці не? ці даваць нам, ці не даваць?
15. Але Ён, ведаючы іхную крывадушнасьць, сказаў ім: што спакушаеце Мяне? прынясеце Мне дынар, каб Мне бачыць яго.
16. Яны прынесьлі. Тады кажа ім: чыя гэта выява і надпіс? яны сказалі Яму: кесаравыя.
17. Ісус сказаў ім у адказ: аддавайце кесаравае кесару, a Божае Богу. I зьдзіўляліся зь Яго.
18. Потым прыйшлі да Яго садукеі, якія кажуць, што няма ўваскрэсеньня, і спыталіся ў Яго, кажучы:
19. Настаўнік! Майсей напісаў нам: «калі ў каго памрэ брат і пакіне жонку, а дзяцей не пакіне, дык брат ягоны хай возьме жонку ягоную і адродзіць семя брату свайму».
20. Было сем братоў: першы ўзяў жонку, і паміраючы, не пакінуў дзяцей;
21. узяў яе другі, і памёр, і ён не пакінуў дзяцей; гэтак сама і трэйці.
22. Бралі яе за сябе сямёра, і не пакінулі дзяцей. Пасьля ўсіх памерла і жонка.
23. Дык вось ва ўваскрэсеньні, калі ўваскрэснуць, каму зь іх будзе яна за жонку? бо сямёра яе мелі за жонку.
24. Ісус сказаў ім у адказ: ці не праз гэта ўпадаеце вы ў памылку, ня ведаючы Пісаньняў, ні сілы Божай?
25. бо, калі зь мёртвых уваскрэснуць, ня будуць ні жанійца, ні замуж выходзіць, а будуць, як анёлы на нябёсах.
26. А пра мёртвых, што яны ўваскрэснуць, хіба ня чыталі вы ў кнізе Майсеевай, калі Бог пры купіне сказаў яму: «Я Бог Абрагама і Бог Ісака. і Бог Якава»?
27. Бог ня ёсьць Бог мёртвых, а Бог жывых. Дык вось вы дужа памыляецеся.
28. Адзін кніжнік, чуючы іхныя спрэчкі і бачачы, што Ісус хораша ім адказваў, падышоў і спытаўся ў Яго: якая першая з усіх запаведзяў?
29. Ісус адказваў яму: першая з усіх запаведзяў: «слухай, Ізраіль! Гасподзь Бог наш ёсьць Гасподзь адзіны;
30. і палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім разуменьнем тваім, і ўсёю моцаю тваёю»; вось, першая запаведзь!
31. Другая падобная да яе: «палюбі блізкага твайго, як самога сябе»; іншае запаведзі большае за гэтыя няма.
32. Кніжнік сказаў Яму: Настаўнік! добра, праўду сказаў Ты, што адзін ёсьць Бог і няма іншага, апрача Яго;
33. і любіць Яго ўсім сэрцам, і ўсім розумам, і ўсёю душою, і ўсёю моцаю, і любіць блізкага, як самога сябе, ёсьць больш за ўсе ўсеспаленьні і ахвяры.
34. Ісус, бачачы, што ён разумна адказваў, сказаў яму: недалёка ты ад Царства Божага.
68
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пасьля таго ніхто ўжо не адважваўся пытацца ў Яго.
35. Вучачы далей у храме, Ісус казаў: як кажуць кніжнікі, што Хрыстос ёсьць сын Давідаў?
36. Бо сам Давід сказаў у Духу Сьвятым: «сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх».
37. Дык вось сам Давід называе Яго Госпадам: як жа Ён сын Яму? I безьліч люду Яго слухалі з асалодаю.
38. I казаў ім у вучэньні Сваім: асьцерагайцеся кніжнікаў, якія любяць хадзіць у доўгім адзеньні і вітаньні на сходах народных,
39. сядзець наперадзе ў сынагогах і ўзьляжаць на першым месцы на гасьцінах;
40. гэтыя, што пажыраюць дамы ўдовіныя і напаказ доўга моляцца, прымуць найцяжэйшую асуду.
41. I сеў Ісус насупроць скарбонкі, і глядзеў, як люд кладзе грошы ў скарбонку. Многія багатыя клалі памногу.
42. А прыйшоўшы, адна бедная ўдава паклала дзьве лепты, што складае кадрант.
43. Паклікаўшы вучняў Сваіх, Ісус сказаў ім: праўду кажу вам, што гэтая бедная ўдава паклала болей за ўсіх, што клалі ў скарбонку;
44. бо ўсе клалі ад лішку свайго, а яна ад нястачы сваёй паклала ўсё, што мела, увесь пражытак свой.
РАЗЬДЗЕЛ ХІП
1. I калі выходзіў Ён з храма, кажа Яму адзін вучань Ягоны: Настаўнік! паглядзі, якія камяні і якія будынкі!
2. Ісус сказаў яму ў адказ: бачыш гэтыя вялікія будынкі? усё гэта будзе разбурана, так што не застанецца тут каменя на камені.
3. I калі Ён сядзеў на гары Аліўнай насупраць храма, пыталіся ў Яго асобна Пётра і Якаў, і Ян і Андрэй:
4. скажы нам, калі гэта будзе, і якая прыкмета, калі ўсё гэта павінна стацца?
5. Адказваючы ім, Ісус пачаў гаварыць: глядзеце, каб хто вас ня ўвёў у зман;
6. бо многія прыйдуць пад імем Маім, і будуць казаць, што гэта Я, і многіх увядуць у зман.
7. А як пачуеце пра войны і пра ваенныя чуткі, не жахайцеся: бо павінна тое быць: але гэта яшчэ не канец.
8. Бо паўстане народ на народ, і царства на царства; і будуць землятрусы па месцах, і будўць галады і смуты. Гэта пачатак хвароб.
9. Але вы зважайце на сябе: бо вас будуць выдаваць у судзілішчы, і біць у сынагогах, і перад валадарамі і царамі паставяць вас за Мяне, на сьведчаньне перад імі.
10. I ўсім народам наперад павінна быць абвешчана Дабравесьце.
11. Калі ж павядуць выдаваць
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
69
вас, ня турбуйцеся загадзя, штб вам сказаць, і не абдумвайце; а штб дадзена будзе вам у тую часіну, тое і кажэце, бо ня вы будзеце гаварыць, а Дух Сьвяты.
12. I выдасьць брат брата на сьмерць, і бацька дзяцей; і паўстануць дзеці на бацьку і заб’юць іх.
13. I будзеце зьненавіджаныя ўсімі за імя Маё; а хто перацерпіць да канца, уратуецца.
14. А калі ўгледзіце брыдоту спусташэньня, пра якую сказана праз прарока Данілу, якая паўстане, дзе ня трэба, — хто чытае, хай разумее, — тады хто будзе ў Юдэі, хай уцякаюць у горы;
15. а хто на даху, той ня сыходзь у дом і не ўваходзь узяць штонебудзь з дому свайго;
16. і хто ў полі, не вяртайся назад узяць вопратку сваю.
17. Гора цяжарным і тым, што кормяць грудзьмі ў тыя дні.
18. Малецеся, каб ня сталіся ўцёкі вашыя зімою.
19. Бо ў тыя дні будзе такі смутак, якога ня было ад пачатку стварэньня, якое ўчыніў Бог, нават да сёньня, і ня будзе.
20. I калі б Гасподзь не скараціў тых дзён, дык не ўратавалася б ніякая плоць; але дзеля выбраных, якіх Ён выбраў, скароціць тыя дні.
21. Тады, калі хто вам скажа: «вось, тут Хрыстос», альбо: «вунь, там», — ня верце.
22. Бо паўстануць ілжэхрыс
ты ды ілжэпрарокі, і дадуць азнакі і цуды, каб увесьці ў зман, калі магчыма, і выбраных.
23. А вы зважайце. Вось, Я наперад сказаў вам усё.
24. Але ў тыя дні, пасьля смутку таго сонца памеркне, і месяц ня дасць сьвятла свайго;
25. і зоркі спадуць зь неба, і сілы нябесныя пахіснуцца.
26. Тады ўбачаць Сына Чалавечага, Які будзе ісьці на аблоках у сіле моцнай і ў славе.
27. 1 тады Ён пашле анёлаў Сваіх і зьбярэ выбраных Сваіх ад чатырох вятроў, ад краю зямлі і да краю неба.
28. Ад смакоўніцы вазьмеце падабенства: калі гольле ейнае ўжо мякчэе і пускае лісьце, дык ведайце, што блізка лета;
29. так і вы, калі ўбачыце, што збываецца тое, ведайце, што блізка, пры дзьвярах.
30. Праўду кажу вам: ня міне род гэты, як усё тое будзе.
31. Неба і зямля мінуцца, a словы Mae ня мінуць.
32. А пра дзень той або гадзіну ніхто ня ведае, ні анёлы нябесныя, ні Сын, а толькі Айцец.
33. Глядзеце, чувайце, малецеся; бо ня ведаеце, калі настане час гэты.
34. Падобна на тое, як калі б хто, ідучы ў дарогу і пакідаючы дом свой, даў слугам сваім уладу, і кожнаму сваю працу, і загадаў брамніку чуваць.
35. Дык чувайце ж; бо ня ведаеце, калі прыйдзе гаспадар дома, увечары, ці апоўначы, ці
70
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
пры пеўнях, ці нараніцу;
36. каб, прыйшоўшы зьнянацку, не застаў вас у сьне.
37. А штб вам кажу, кажу ўсім: чувайце.
РАЗЬДЗЕЛ XIV
1. Праз два дні мелася быць сьвята Пасхі і праснакоў; і намышлялі першасьвятары і кніжнікі, як бы ўзяць Яго хітрасьцю і забіць;
2. але казалі: толькі ня ў сьвята, каб ня сталася абурэньня ў народзе.
3. I калі быў Ен у Віфаніі, у доме Сымона пракажонага, і ўзьляжаў, — прыйшла жанчына з алавастравай пасудзінай міра з нарду чыстага, каштоўнага, і, разьбіўшы пасудзіну, паліла Яму на галаву.
4. А некаторыя абурыліся і казалі паміж сабою: навошта гэтае марнатраўства міра?
5. бо можна было прадаць яго больш, чым за трыста дынараў, і раздаць убогім. 1 дакаралі яе.
6. Але Ісус сказаў: пакіньце яе; што яе бянтэжыце? яна добры ўчынак зрабіла дзеля Мяне.