Новы Запавет Псалтыр
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 499с.
Мінск 1995
7. Бо заўсёды ўбогіх маеце пры сабе, і калі захочаце, можаце ім дабрачыніць; а Мяне не заўсёды маеце.
8. Яна зрабіла, што магла: загадзя памазала Цела Маё на пахаваньне.
9. Праўду кажу вам: дзе ні будзе абвешчана Дабравесьце гэтае ў цэлым сьвеце, сказана
будзе ў памяць пра яе, і пра тое, што зрабіла яна.
10. I пайшоў Юда Іскарыёт, адзін з двананцацёх, да першасьвятароў, каб выдаць Яго ім.
П. А яны, пачуўшы, узрадаваліся і абяцаліся даць яму срэбранікі. 1 ён намышляў, як бы ў зручны час выдаць Яго.
12. У першы дзень праснакоў, калі калолі пасхальнае ягня, кажуць Яму вучні Ягоныя: дзе хочаш есьці пасху? мы пойдзем і прыгатуем.
13. I пасылае двух вучняў Сваіх і кажа ім: ідзеце ў горад: і сустрэнецца вам чалавек, які нясьціме збанок вады: пойдзеце сьледам за ім,
14. і куды ён увойдзе, скажэце гаспадару дома таго: «Настаўнік кажа: дзе пакой, у якім бы Мне есьці пасху з вучнямі Маімі?».
15. I ён пакажа вам сьвятліцу вялікую, засланую, гатовую; там прыгатуеце нам.
16. I пайшлі вучні ягоныя, і прыйшлі ў горад, і знайшлі, як сказаў ім; і прыгатавалі пасху.
17. Калі зьвечарэла, Ён прыходзіць з дванаццацьцю.
18. I калі яны ўзьляжалі і елі, Ісус сказаў: праўду кажу вам, адзін з вас, які есьць са Мною, выдасьць Мяне.
19. Яны засмуціліся і пачалі казаць Яму, адзін за адным: ці ня я? I другі: ці ня я?
20. А Ён сказаў ім у адказ: адзін з дванаццацёх, што мачае са Мною ў місцы.
21. Бо Сын Чалавечы ідзе, як
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
71
пісана пра Яго; але гора таму чалавеку, якім Сын Чалавечы выдаеййа: лепей было б таму чалавеку не радзіцца.
22. I калі яны елі, Ісус, узяўшы хлеб, дабраславіў, паламаў, даў ім і сказаў: прымеце, ежце; гэта Цела Маё.
23. I ўзяўшы чару, падзякаваўшы, падаў ім; і пілі зь яе ўсе.
24. I сказаў ім: гэта Кроў Мая новага запавету, за многіх праліваная.
25. Праўду кажу вам: Я ўжо ня буду піць ад плоду лазы вінаграднае да таго дня, калі буду піць новае віно ў Царстве Божым.
26. I засьпяваўшы пайшлі на гару Аліўную.
27. I кажа ім Ісус: усе вы запаняверыцеся ўва Мне ў гэтую ноч: бо напісана: «паражу пастыра, і расьсеюцца авечкі»,
28. а пасьля ўваскрэсеньня Майго Я запабягу вас у Галілеі.
29. Пётра сказаў Яму: калі і ўсе запаняверацца, дык ня я.
30. I кажа яму Ісус: праўду кажу табе, што ты сёньня, гэтае ночы, перш чым двойчы засьпявае певень, тройчы адрачэшся ад Мяне.
31. Але ён яшчэ больш настойліва казаў: хоць бы прыпала мне і памерці з Табою, не адракуся ад Цябе. Тое самае і ўсе казалі.
32. Прыйшлі ў селішча, якое называлася Гефсіманія: і Ён сказаў вучням Сваім: пасядзеце тут, пакуль Я памалюся.
33. I ўзяў з Сабою Пётру, Якава і Яна; і пачаў смуткаваць і журыцца.
34. I сказаў ім: душа Мая смуткуе да сьмерці; пабудзьце тут, і чувайце.
35. I, адышоўшы крыху, упаў на зямлю і маліўся, каб, калі можна, мінула Яго гадзіна гэтая;
36. і казаў: Авва Войча! усё магчыма Табе; пранясі чару гэтую міма Мяне; але не чаго Я хачу, а чаго Ты.
37. Вяртаецца і знаходзіць, што яны сьпяць; кажа Пётру: Сымоне! ты сьпіш? ня мог ты чуваць аднае гадзіны?
38. чувайце і малецеся, каб не паддацца спакусе: дух бадзёры, а плоць нядужая.
39. I зноў адышоўшы маліўся, сказаўшы тое самае слова.
40. I вярнуўшыся, зноў знайшоў, што яны сьпяць: бо ў іх вочы ацяжэлі; і яны ня ведалі, што яму адказаць.
41. I прыходзіць трэйці раз і кажа ім: вы ўсё яшчэ сьпіце і спачываеце? годзе; настала гадзіна; вось, аддаецца Сын Чалавечы ў рукі грэшнікам;
42. устаньце, хадзем: вось наблізіўся той, хто выдае Mane.
43. I адразу, як Ён яшчэ гаварыў, прыходзіць Юда, адзін з дванаццацёх, і зь ім мноства людзей зь мечамі і каламі, ад першасьвятароў і кніжнікаў і старэйшын.
44. А хто выдаваў Яго, даў ім знак, кажучы: каго я пацалую,
72
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Той і ёсьць; вазьмеце Яго, і вядзеце пільна.
45, I прыйшоўшы, адразу падышоў да Яго і кажа: Равьві, Равьві! I пацалаваў Яго.
46. А яны ўсклалі на Яго рукі свае і ўзялі Яго.
47. А адзін з тых, што стаялі тут, дастаў меч, ударыў раба першасьвятаровага і адсек яму вуха.
48. Тады Ісус сказаў ім: як на грабежніка выйшлі вы зь мечамі і каламі, каб узяць Мяне;
49. кожны дзень бываў Я з вамі ў храме і вучыў, і вы не ўзялі мяне; але хай збудуцца Пісаньні.
50. Тады, пакінуўшы Яго, усе паўцякалі.
51. Адзін хлопец, захінуўшыся па голым целе пакрывалам, ішоў сьледам за Ім; і воіны схапілі яго.
52. Але ён, пакінуўшы пакрывала, голы ўцёк ад іх.
53. I прывялі Ісуса да першасьвятара; і сабраліся да яго ўсе першасьвятары і старэйшыны і кніжнікі.
54. Пётра зводдаль ішоў сьледам за Ім, нават усярэдзіну двара першасьвятаровага; і сядзеў са службітамі, і грэўся каля вагню.
55. Бо многія сьведчылі ілжыва на Яго, але сьведчаньні гэтыя ня былі дастатковыя.
57. I некаторыя, устаўшы, сьведчылі ілжыва супроць яго; казалі:
58. мы чулі, як Ен казаў: «Я разбуру храм гэты рукатворны і праз тры дні ўзьвяду другі.
нерукатворны».
59. Але і такое сьведчаньне іхнае ня было дастатковае.
60. Тады першасьвятар стаў пасярэдзіне і спытаўся ў Ісуса: што Ты нічога не адказваеш? штб яны супроць Цябе сьведчаць?
61. Але Ён маўчаў і не адказваў нічога. Зноў першасьвятар спытаўся ў Яго і сказаў Яму: ці Ты Хрыстос, Сын Дабраславёнага?
62. Ісус сказаў: Я; і вы ўгледзіце Сына Чалавечага, Які сядзіць праваруч сілы і ідзе на аблоках нябесных.
63. Тады першасьвятар, разадраўшы адзеньне сваё, сказаў: навошта нам яшчэ сьведкі?
64. вы чулі блюзьнерства; як вам здаецца? А яны ўсе прызналі Яго вінаватым да сьмерці.
65. I некаторыя пачалі пляваць на Яго і, закрываючы твар Яму, біць Яго і казаць Яму: прароч. I слугі білі Яго па шчоках.
66. Калі Пётра быў на дварэ ўнізе, прыйшла адна служанка першасьвятаровая
67. і, убачыўшы Пётру, што ён грэецца, і ўгледзеўшы яго, сказала: і ты быў зь Ісусам Назаранінам.
68. Але ён адрокся, сказаўшы: ня ведаю і не разумею, што ты кажаш. I выйшаў на пярэдні двор; і засьпяваў певснь.
69. Служанка, убачыўшы яго зноў, пачала казаць тым, што стаялі тут: гэты зь іх.
70. Ён зноў адрокся. Крыху
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
73
пазьней тыя, што стаялі тут, зноў пачалі гаварыць Пётру: і праўда, ты зь іх; бо ты Галілеянін, і гаворка твая падобная.
71. А ён пачаў прысягаць і бажыцца: ня ведаю Чалавека гэтага, пра Якога кажаце.
72. Тады певень засьпяваў другі раз. I ўспомніў Пётра слова, сказанае яму Ісусам: «перш чым певень засьпявае двойчы, тройчы адрачэшся ад Мяне». I заплакаў.
РАЗЬДЗЕЛ XV
1. I адразу раніцай першасьвятары з старэйшынамі і кніжнікамі і ўвесь сынедрыён зрабілі нараду і, зьвязаўшы Ісуса, завялі і перадалі Пілату.
2. Пілат спытаўся ў Яго: Ты Цар Юдэйскі? А Ён сказаў яму ў адказ: ты кажаш.
3. I першасьвятары вінавацілі Яго ў многім.
4. А Пілат зноў спытаўся ў Яго: Ты нічога не адказваеш? бачыш, як многа супроць Цябе скаргаў.
5. Але Ісус і на гэта нічога не адказваў, так што Пілат зьдзіўляўся.
6. А на кожнае сьвята ён адпускаў ім аднаго вязьня, за якога прасілі.
7. Тады быў у кайданах нейкі Варава, са сваімі саўдзельнікамі, якія падчас бунту ўчынілі забойства.
8. I люд пачаў крычаць і прасіць у Пілата таго, штб ён заўсёды рабіў ім.
9. Ён сказаў ім у адказ: ці хочаце, адпушчу вам Цара Юдэйскага?
10. Бо ведаў, што першасьвятары выдалі Яго з зайздрасьці.
11. Але першасьвятары падбухторылі людзей тірасіць, каб адпусьціў ім лепей Вараву.
12. Пілат, адказваючы, зноў сказаў ім: а што хочаце, каб я зрабіў з Тым, Якога вы называецс Царом Юдэйскім?
13. Яны зноў закрычалі: укрыжуй Яго!
14. Пілат сказаў ім: якое ж ліха ўчыніў Ён? Але яны яшчэ мацней закрычалі: укрыжуй Яго!
15. Тады Пілат, хочучы дагадзіць людзям, адпусьціў ім Вараву, а Ісуса, бічаваўшы, аддаў на крыжаваньне.
16. А воіны завялі Яго ўсярэдзіну двара, гэта значыцца, у прэторыю, і сабралі цэлы полк;
17. і апранулі Яго ў пурпуру і, сплёўшы цярновы вянок, усклалі на Яго;
18. і пачалі вітаць Яго: радуйся, Цару Юдэйскі!
19. I білі яго па галаве кіем, і плявалі на Яго і, кленчачы, кланяліся Яму.
20. А калі насьмяяліся зь Яго, зьнялі зь Яго пурпуру, адзелі Яго ў Ягонае адзеньне і павялі Яго, каб крыжаваць Яго.
21. I прымусілі праходжага нейкага Кірынеяніна Сымона, бацьку Аляксандравага і Руфавага, які ішоў з поля, несьці крыж Ягоны.
22. I прывялі Яго на месца
74
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Галгофу, што азначае: «месца чарапоў».
23. I давалі яму пійь віно зь сьмірнаю; але Ён ня ўзяў.
24. Тыя, што ўкрыжавалі Яго, дзялілі вопратку Ягоную, кідаючы жэрабя, каму што ўзяць.
25. Была гадзіна трэйцяя, і ўкрыжавалі Яго.
26. I быў надпіс віны Яго: Цар Юдэйскі.
27. Зь Ім укрыжавалі двух разбойнікаў, аднаго з правага, другога зь левага боку ад Яго.
28. I збылося слова Пісаньня: «і да зладзеяў залічаны».
29. Тыя, што праходзілі міма, зьневажалі Яго, ківаючы галовамі сваімі і кажучы: э! Той, Хто храм разбурае і за тры дні будуе!
30. уратуй Сябе Самога і сыйдзі з крыжа.
31. Падобна і першасьвятары з кніжнікамі, насьміхаючыся, казалі адзін аднаму: іншых ратаваў, а Сябе ня можа ўратаваць!
32. Хрыстос, Сын Ізраілеў, хай сыйдзе цяпер з крыжа, каб мы бачылі, і ўвсруем. I ўкрыжаваныя зь Ім ганілі Яго.
33. А на шостай гадзіне настала цемра па ўсёй зямлі аж да гадзіны дзявятай.
34. На дзявятай гадзіне ўскрыкнуў Ісус моцным голасам: «Элоі, Элоі! ламма савахфані!», што азначае: «Божа, Божа Мой! чаму Ты Мяне пакінуў?».
35. Некаторыя, што стаялі тут, пачуўшы, казалі: вось, Ільлю кліча.
36. А адзін пабег, набраў у губку воцату і, насадзіўшы на кій, даваў Яму піць, кажучы: чакайце, паглядзім, ці прыйдзе Ільля зьняць Яго.
37. А Ісус, ускрыкнуўшы моцна, выпусьціў дух.
38. I завсса ў храме разадралася напалам, зьверху данізу.
39. Сотнік, які стаяў насупраць Яго, убачыўшы, што Ён, так ускрыкнуўшы, выпусьціў дух, сказаў: сапраўды Чалавек Гэты быў Сын Божы.
40. Былі тут і жанчыны, якія глядзелі здалёк; сярод іх была і Марыя Магдаліна, і Марыя, маці Якава меншага і Ясіі, і Саломія,
41. якія і тады, як Ён быў у Галілеі, ішлі сьледам за Ім і служылі Яму, і іншыя многія, што разам зь Ім прыйшлі ў Ерусалім.