Новы Запавет Псалтыр
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 499с.
Мінск 1995
16. А тыя, што бачылі, расказалі ім пра тое, як гэта здарылася з апантаным, ,і пра сьвіней.
17. I пачалі прасіць Яго, каб адышоў ад межаў іхных.
18. I калі Ён увайшоў у лодку, апантаны прасіў Яго, каб быць зь 1м.
19. Але Ісус не дазволіў Яму, а сказаў: ідзі дамоў да сваіх і раскажы ім, што ўчыніў з табою Гасподзь і як зь цябе ўмілажаліўся.
20. I пайшоў і пачаў зьвеставаць у Дзесяцігародзьдзі, што ўчыніў зь ім Ісус. I ўсе дзіваваліся.
21. Калі Ісус зноў пераправіўся ў лодцы на другі бераг, сабралася да Яго мноства людзей. Ён быў каля мора.
22. I вось, прыходзіць адзін з начальнікаў сынагогі, якога звалі Яір, і, убачыўшы Яго, падае ў ногі Яму
23. і ўмольна просіць Яго, кажучы: дачка мая пры сьмерці; прыйдзі і ўскладзі на яе рукі, каб яна ачуняла і засталася жывая.
24. Ісус пайшоў зь ім. За Ім сьледам ішло мноства людзей; і націскалі на Яго.
25. Адна жанчына, якая пакутавала ад крывацечы дванаццаць гадоў,
26. шмат нацярпелася ад мно
гіх лекараў, патраціла ўсё, што было ў яе, і ня зыскала ніякай палёгкі, а самой толькі пагоршала, —
27. дачуўшыся пра Ісуса, падышла ззаду ў натоўпе і кранулася вопраткі Ягонай;
28. бо казала: калі хоць да вопраткі Ягонай дакрануся, дык выздаравею.
29. I перастала адразу ў яе крывацеча, і яна адчула ў целе, што ачуняла ад хваробы.
30. А ў той самы час Ісус, адчуўшы Сам у Сабе, што выйшла зь Яго сіла, абярнуўся ў народзе і сказаў: хто крануўся Маёй вопраткі?
31. Вучні сказалі Яму: Ты бачыш, што людзі націскаюць на Цябе, і кажаш: «хто крануўся Мяне?».
32. Але Ён глядзеў навокал, каб убачьшь тую, якая зрабіла гэта.
33. Жанчына ў страху і трымцсньні, ведаючы, што зь ёю сталася, падышла, упала перад Ім і сказала Яму ўсю праўду.
34. А Ён сказаў ёй: дачка! вера твая ўратавала цябе; ідзі ў міры і будзь здаровая ад хваробы тваёй.
35. Калі Ён яшчэ гаварыў гэта, прыходзяць ад начальніка сынагогі і кажуць: дачка твая памерла; чаго яшчэ дакучаеш Настаўніку?
36. Але Ісус, пачуўшы гэтыя словы, адразу кажа начальніку сынагогі; ня бойся, толькі веРУй.
37. I не дазволіў нікому ісьці
54
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
сьледам за Ім, акрамя як Пётру, Якаву і Яну, брату Якава.
38. Прыходзяць у дом начальніка сынагогі і бачаць перапалох, і плачуць і голасам галосяць.
39. I ўвайшоўшы, кажа ім: чаго сумеліся і плачаце? дзяўчына не памерла, а сьпіць.
40. I сьмяяліся зь Яго. Але Ён, выслаўшы ўсіх, бярэ з Сабою бацьку і маці дзяўчыны і тых, што былі зь Ім, і ўваходзіць туды, дзе дзяўчына ляжала.
41. I ўзяўшы дзяўчыну за руку, кажа ёй: таліфакумі, што азначае: «Дзяўчына, табе кажу, устань».
42. I дзяўчына адразу ўстала і пачала хадзіць, бо была гадоў дванаццаці. I вялікаму дзіву даліся.
43. I Ён строга загадаў ім, каб ніхто пра гэта ня ведаў, і сказаў, каб ёй далі есьці.
РАЗЬДЗЕЛ VI
1. Ён выйшаў адтуль і прыйшоў на бацькаўшчыну Сваю; за Ім сьледам ішлі вучні Ягоныя.
2. Калі настала субота, Ён пачаў вучыць у сынагозе; і многія слухачы з подзівам казалі: адкуль у Яго гэта? што за мудрасьць дадзена Яму, і як такія дзівосы чыняцца рукамі Ягонымі?
3. ці не цясьляр Ён, сын Марыін, брат Якава, Ясіі, Юды і Сымона? ці ня тут сярод нас Ягоныя сёстры? I паняверыліся Ў Ім.
4. А Ісус сказаў ім: ня бывае прарока без пашаны, хіба што на бацькаўшчыне сваёй і ў родзічаў і ў доме сваім.
5. I ня мог учыніць там ніякага цуду; толькі на нямногіх хворых усклаўшы рукі, ацаліў іх.
6. I зьдзіўляўся зь няверства іхнага. Потым хадзіў па навакольных селішчах і вучыў.
7. I, паклікаўшы дванаццацёх, пачаў пасылаць іх па двое і даў ім ўладу над нячыстымі духамі.
8. I наказаў ім нічога ня браць у дарогу, апрача аднаго кія: ні торбы, ні хлеба, ні медзі ў поясе,
9. а абувацца ў просты абутак і не насіць дзьвюх вопратак.
10. 1 сказаў ім: калі дзе ўвойдзеце ў дом, заставайцеся ў ім, пакуль ня выйдзеце з той мясьціны.
11. I калі хто ня прыме вас і ня будзе слухаць вас, дык, выходзячы адтуль, абцярушэце пыл з ног вашых, у сьведчаньне на іх. Праўду кажу вам: радасьней будзе Садоме і Гаморы ў дзень судны, чым таму гораду.
12. I яны пайшлі і зьвеставалі каяньне;
13. выганялі шмат дэманаў і многіх хворых мазалі алеем і ацалялі.
14. Цар Ірад, дачуўшыся пра Ісуса, — бо імя Ягонае стала слыннае, — казаў: гэта Ян Хрысьціцель паўстаў зь мёртвых, і таму цуды ўчыняюцца
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
55
ім.
15. Іншыя казалі: гэта Ільля. А іншыя казалі: гэта прарок, альбо як адзін з прарокаў.
16. А Ірад, пачуўшы, сказаў: гэта Ян, якому я адцяў галаву, ён паўстаў зь мёртвых.
17. Бо гэты Ірад, паслаўшы, узяў Яна і ўвязьніў яго ў цямніцу за Ірадыяду, жонку Піліпа, брата свайго, бо ажаніўся зь ёю.
18. Бо Ян казаў Іраду: нельга табе мець жонку брата твайго.
19. А Ірадыяда, угневаўшыся на яго, хацела забіць яго; ды не магла.
20. Бо Ірад баяўся Яна, ведаючы, што ён муж праведны і сьвяты і пільнаваў яго; многае рабіў, слухаючыся я.го, і з прыемнасьцю слухаў яго.
21. Настаў зручны дзень, калі Ірад, з нагоды ўгодкаў сваіх, даваў гасьціну вяльможам сваім, тысячнікам і старэйшынам Галілейскім, —
22. дачка Ірадыядзіна ўвайшла, скакала і дагадзіла Іраду і ўсім, што ўзьляжалі зь ім. Цар сказаў дзяўчыне: прасі ў мяне, чаго хочаш, і дам табе.
23. I запрысягнуўся ёй: чаго ні папросіш у мяне, дам табе, нават да палавіны майго царства.
24. Яна выйшла і спыталася ў маці сваёй: чаго прасіць? Тая адказала: галавы Яна Хрысьціцеля.
25. I яна адразу пайшла сьпешна да цара і прасіла, кажучы: хачу, каб ты даў мне цяпер жа ў місе галаву Яна
Хрысьціцеля.
26. Цар замаркоціўся; але, дзеля прысягі і тых, што ўзьляжалі зь ім, не захацеў адмовіць ёй.
27. I адразу паслаўшы збраяносца, цар загадаў прынесьці галаву ягоную.
28. Той пайшоў, адцяў яму галаву ў цямніцы, і прынёс галаву ягоную ў місе і аддаў яе дзяўчыне, а дзяўчына аддала яе маці сваёй.
29. Вучні ягоныя, пачуўшы, прыйшлі і ўзялі цела ягонае і паклалі яго ў магілу.
30. I сабраліся апосталы да Ісуса і расказалі Яму ўсё, і штб зрабілі, і чаго навучылі.
31. Ён сказаў ім: ідзеце вы адныя ў пустэльнае месца і адпачнеце крыху. Бо шмат прыходзіла і адыходзіла, так што і есьці ім ня было калі.
32. I выправіліся ў пустэльнае месца на лодцы адныя.
33. Люд убачыў, як яны выпраўляліся, і многія пазналі іх; і беглі туды пешыя з усіх гарадоў і апярэдзілі іх, і сабраліся да Яго.
34. Ісус, выйшаўшы, угледзеў мноства людзей і пашкадаваў іх, бо яны былі як авечкі без пастуха; і пачаў іх вучыць многа.
35. I як што часу мінула шмат, вучні Ягоныя, прыступіўшы да Яго, кажуць: месца тут пустэльнае, а час ужо позьні;
36. адпусьці іх, каб яны пайшлі ў навакольныя вёскі і селішчы і купілі сабе хлеба; бо
56
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
ім няма чаго есьці.
37. Ён сказаў ім у адказ: вы дайце ім есьці. I сказалі Яму: хіба што нам пайсьці купіць хлеба дынараў на дзьвесьце і даць ім есьці?
38. Але Ён папытаўся ў іх: колькі ў вас хлябоў? Ідзецс, паглядзеце. Яны, даведаўшыся, сказалі: пяць хлябоў і дзьве рыбіны.
39. Тады загадаў ім пасадзіць усіх гуртамі на зялёнай траве.
40. I паселі радамі па сто і па пяцьдзесят.
41. Ён узяў пяць хлябоў і дзьве рыбіны, узьвёў вочы да неба, дабраславіў і разламаў хлябы і даў вучням Сваім, каб яны раздалі ім; і дзьве рыбіны падзяліў на ўсіх.
42. I елі ўсе і наеліся;
43. і набралі кавалкаў хлеба і рэшты ад рыбін дванаццаць поўных кашоў;
44. а было тых, што елі хлябы, каля пяці тысяч мужчын.
45. I адразу ж прымусіў вучняў Сваіх увайсьці ў лодку і выправіцца наперад на той бок да Віфсаіды, пакуль Ён адпусьціць людзей.
46. I адпусьціўшы іх, пайшоў на гару памаліцца.
47. Увечары лодка была пасярод мора, а Ён адзін на зямлі.
48. I ўбачыў іх у бядзе ў плаваньні, бо вецер ім быў супраціўны; а каля чацьвёртай варты ночы падышоў да іх, ідучы па моры, і хацеў прайсьці міма іх.
49. Яны, убачыўшы Яго, што ідзе па моры, падумалі, што
гэта прывід, і закрычалі.
50. Бо ўсе бачылі Яго і перапалохаліся. I адразу загаварыў зь імі і сказаў ім: узбадзёрцеся; гэта Я, ня бойцеся.
51. I ўвайшоў да іх у лодку; і вецер аціх. I яны вельмівельмі зьдзіўляліся ў сабе і дзіву даваліся.
52. Бо не дайшлі розумам да цуду з хлябамі, таму што сэрца ў іх было скамянелае.
53. I пераправіўшыся, прыбылі ў зямлю Генісарэцкую і прысталі да берагу.
54. Калі выйшлі яны з лодкі, адразу жыхары, пазнаўшы Яго,
55. абеглі ўсё навакольле тое і пачалі на ложках прыносіць хворых туды, дзе, як чуваць было, Ён быў.
56. I куды ні прыходзіў Ён, ці то ў селішчы, ці то ў гарады, ці то ў вёскі, клалі хворых на плошчах і прасілі Яго, каб ім дакрануцца хоць да краю адзеньня Ягонага; і каторыя дакраналіся да Яго, ацаляліся.
РАЗЬДЗЕЛ VI!
1. Сабраліся да Яго фарысэі і некаторыя з кніжнікаў, што прыйшлі зь Ерусаліма;
2. і ўбачыўшы некаторых вучняў Ягоных, што елі хлеб нячыстымі, то ж бо няўмытымі рукамі, дакаралі.
3. Бо фарысэі і ўсе Юдэі, сьледуючы наказу старцаў, не ядуць, не памыўшы старанна РУК;
4. і, прыйшоўшы з торжыш
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
57
ча, не ядуць, не абмыўшыся. Ёсьць і яшчэ шмат чаго іншага, чаго яны пастанавілі трымацца: глядзець, каб мылі чары, кубкі, катлы і ўслоны.
5. Потым пытаюцца ў Яго фарысэі і кніжнікі: навошта вучні Твае не трымаюцца наказаў старцаў, а няўмытымі рукамі ядуць хлеб?
6. Ён сказаў ім у адказ: добра прарочыў пра вас, крывадушных, Ісая, як напісана: «людзі гэтыя шануюць Мяне вуснамі, а сэрца іхнае далёка ад Мяне адлягае;
7. але марна шануюць Мяне, настаўляючы на вучэньні, запаведзі чалавечыя»;
8. бо вы, занядбаўшы запаведзь Божую, трымаецеся звычаю чалавечага, абмываньня кубкаў і чараў, і робіце шмат чаго іншага, да гэтага падобнае.
9. I сказаў ім: ці добра, што вы адмяняеце запаведзь Божую, каб датрымацца свайго звычаю?
10. Бо Майсей сказаў: «шануй бацьку свайго і маці сваю»; і: «хто ліхасловіць бацьку альбо маці, сьмерцю хай памрэ».
11. А вы кажаце: хто скажа бацьку альбо маці: «корван (значыць, дар) Богу тое, чым бы ты ад мяне карыстаўся», —