• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новы Запавет Псалтыр

    Новы Запавет Псалтыр


    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 499с.
    Мінск 1995
    667.23 МБ
     43.  Таму кажу вам, што адымецца ад вас Царства Божае, і дадзена будзе народу, які прыносіць плады ягоныя.
     44.  I той, хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца; а на каго ён упадзе, таго раздушыць.
     45.  I чуючы прытчы Ягоныя, першасьвятары і фарысэі зра
    
    32
    
    Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
    
    зумелі, што Ён пра іх гаворыць;
     46.  і памыкаліся схапіць Яго; але пабаяліся люду, бо Яго ўважалі за прарока.
    
    
        РАЗЬДЗЕЛ ХХП
    
     1.  I ў адказ Ісус зноў прамовіў да іх у прытчах, кажучы:
     2.  падобнае Царства Нябеснае на чалавекацара, які справіў вясельле сыну свайму
     3.  і паслаў рабоў сваіх клікаць запрошаных на вясельле; і не хацелі прыйсьці.
     4.  Зноў паслаў іншых рабоў, сказаўшы: скажэце запрошаным: «вось я прыгатаваў абед мой, цяляты мае і што ўкормлена, заколата, і ўсё гатова; прыходзьце на вясельле».
     5.  Але яны, ня даўшы ўвагі, пайшлі, хто на поле сваё, a хто да гандлю свайго.
     6.  Астатнія ж, схапіўшы рабоў ягоных, зьняважылі і забілі іх.
     7.  I пачуўшы, цар той угневаўся, і, паслаўшы войскі свае, вынішчыў забойцаў тых і горад іхны спаліў.
     8.  Тады кажа ён рабам сваім: вясельле гатова, а запрошаныя ня былі вартыя.
     9.  Дык вось, ідзеце на ростані і ўсіх, каго спаткаеце, клічце на вясельле.
     10.  I рабы тыя, выйшаўшы на дарогі, сабралі ўсіх, каго толькі знайшлі, і благіх і добрых; і напоўнілася вясельле бяседнікамі.
     11.  Цар, увайшоўшы паглядзець на бяседнікаў, убачыў там чалавека, апранутага не ў вясельныя строі,
    
    
     12.  і кажа яму: дружа! як ты ўвайшоў сюды не ў вясельных строях? А той маўчаў.
     13.  Тады сказаў цар слугам: зьвязаўшы яму рукі і ногі, вазьмсце яго і выкіньце ў цемру вонкавую: там будзе плач і скрыгат зубоў;
     14.  бо шмат пакліканых, ды мала выбраных.
     15.  Тады фарысэі пайшлі і дамаўляліся, як падлавіць Яго на слове.
     16.  I пасылаюць да Яго вучняў сваіх зь ірадыянамі, кажучы: Настаўнік! мы ведаем, што Ты справядлівы, і шляху Божаму праўдзіва вучыш, і не стараешся дагадзіць камунебудзь, бо не глядзіш на абліччы;
     17.  дык вось скажы нам: як Табс здаецца? ці дазваляецца даваць падатак кесару, ці не?
     18.  Але Ісус, убачыўшы зламыснасьць іхную, сказаў: што спакушаецс Мяне, крывадушнікі?
     19.   пакажэце Мне манету, якою плаціцца падатак. Яны прынесьлі Яму дынар.
     20.  I кажа ім: чыя гэта выява і надпіс?
     21.  I кажуць Яму: кесаравы. Тады кажа ім: дык аддавайце кесарава кесару, а Божае Богу.
     22.  Пачуўшы гэта, яны зьдзівіліся і пакінуўшы Яго, пайшлі.
     23.  У той дзень падступіліся да Яго садукеі, якія кажуць, што няма ўваскрэсеньня, і спыталіся ў Яго:
     24.  Настаўнік! Майсей сказаў: «калі хто памрэ, ня маючы дзяцей, хай возьме брат ягоны жонку ягоную і адродзіць семя брату свайму».
    
    Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
    
    33
    
     25.  Было ў нас сем братоў: першы, ажаніўшыся, памёр і, ня маючы дзяцей, пакінуў жонку сваю брату свайму;
     26.  гэтак сама і другі, і трэйці, нават да сёмага;
     27.  а пасьля ўсіх памерла і жонка.
     28.  Дык вось, ва ўваскрэсеньні, катораму зь сямёх будзе яна за жонку? бо ўсе мелі яе?
     29.  Ісус сказаў ім у адказ: памыляецеся, ня ведаючы Пісаньняў, ні сілы Божай;
     30.  бо ва ўваскрэсеньні ні жэняцца, ні выходзяць замуж, a жывуць, як анёлы Божыя на нябёсах.
     31.  А пра ўваскрэсеньне мёртвых ці ня чыталі вы сказанага вам Богам:
     32.  «Я Бог Абрагама, і «Бог Ісака, і Бог Якава»? Бог ня ёсьць Бог мёртвых, а жывых».
     33.  I пачуўшы, люд зьдзіўляўся з вучэньня Ягонага.
     34.  А фарысэі, пачуўшы, што Ён прывёў садукеяў у маўчаньне, сабраліся разам.
     35.  I спытаўся адзін зь іх, законьнік, спакушаючы Яго і кажучы:
     36.  Настаўнік! якая запаведзь найбольшая ў законе?
     37.  Ісус жа сказаў яму: «палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім разуменьнем тваім»;
     38.  гэта найбольшая і першая запаведзь;
     39.  а другая падобная да яе: «палюбі блізкага твайго, як самога сябе»;
     40.  на гэтых дзьвюх запавсдзях грунтуецца ўвесь закон і прарокі.
    
     41.  Калі ж сабраліся фарысэі, спытаўся ў іх Ісус:
     42.   што вы думаеце пра Хрыста? чый Ён сын? Кажуць Яму: Давідаў.
     43.  Кажа ім: як жа Давід, з натхненьня, Госпадам Яго называе, калі кажа:
      44'. «Сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч ад Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх»?
     45.   Дык вось, калі Давід называе Яго Госпадам, як жа Ён сын яму?
     46.   I ніхто ня мог адказаць Яму ні слова; і не адважваўся ўжо ніхто з таго дня дапытвацца ў Яго.
    
           РАЗЬДЗЕЛ ХХШ
    
     1.  Тады Ісус прамовіў да люду і вучняў Сваіх,
     2.  кажучы: на Майсеевым пасадзе селі кніжнікі і фарысэі;
     3.  дык вось, усё, што яны кажуць вам захоўваць, рабеце і захоўвайце; а паводле ўчынкаў іхных не рабеце, бо яны гавораць, і ня робяць:
     4.  зьвязваюць йяжары важкія і непасільныя і ўскладаюць на плечы людзям, а самі ня хочуць і пальцам зрушыць іх;
     5.  а ўсе справы свае робяць дзеля таго, каб бачылі іх людзі; пашыраюць філактэрыі* свае ды павялічваюць кутасы на адзеньні сваі.м;
     6.  а таксама любяць узьляжаць наперадзе на гасьцінах, і наперадзе сядзець у сынагогах,
     7.  і вітаньні на плошчах, і каб людзі клікалі іх: «Вучыцель!
    
    * Павязкі на лобе і на руках з словамі закона
    
    34
    
    Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
    
    вучыцель!»
     8.   А вы не называйцеся вучыцелямі, бо адзін у вас Вучыцель — Хрыстос, а ўсе вы — браты;
     9.   і айцом сабе не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец, Які на нябёсах;
     10.  і не называйцеся настаўнікамі, бо адзін у вас Настаўнік — Хрыстос.
     11.  Большы з вас хай будзе вам слуга:
     12.  бо хто ўзвышае сябе, той паніжаны будзе; а хто паніжае сябе, той узвысіцца.
     13.  Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што зачыняеце Царства Нябеснае перад людзьмі; бо самі не ўваходзіце, і тых, што ўваходзяць, ня пускаеце ўвайсьці.
     14.  Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што паядаеце дамы ўдоваў і напаказ доўга моліцеся: за тое прымеце тым большую асуду.
     15.  Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што праходзіце мора і сушу, каб прыдбаць хоць аднаго нававерца; і калі гэта здараецца, робіце яго сынам геены, двойчы горшым за вас.
     16.  Гора вам, павадыры сьляпыя, што кажаце: «калі хто прысягне храмам, дык нічога; a калі прысягне золатам храма, дык вінаваты».
     17.  Неразумныя і сьляпыя! што большае: золата, ці храм, які асьвячае золата?
     18.  і: «калі хто прысягне ахвярнікам, дык нічога; а калі прысягне дарам, які на ім, дык вінаваты».
     19.  Неразумныя і сьляпыя! што большае: дар, ці ахвярнік,
    
    які асьвячае дар?
     20.  Дык вось, хто прысягне ахвярнікам, прысягае ім і ўсім. што на ім;
     21.  і той, што прысягае храмам, прысягае ім і Тым, Хто жыве ў ім;
     22.  і той, хто прысягае небам, прысягае тронам Божым і Тым, Хто сядзіць на ім.
     23.  Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што даяце дзесяціну зь мяты, анісу і кмену, і адкінулі важнейшае ў законе: суд, міласьць і веру; гэта трэба было рабіць, і таго не пакідапь.
     24.  Павадыры сьляпыя, што адцэджваеце камара, а вярблюда праглынаеце!
     25.  Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што ачышчаеце зьнешнасьць кубка і місы, а ўсярэдзіне яны поўныя пахапнасьці і няпраўды.
     26.  Фарысэй сьляпы! ачысьці сьпярша сярэдзіну кубка і місы, каб чыстая была і зьнешнасьць іхная.
     27.  Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што прыпадабняецеся да павапленых магіл, якія звонку здаюцца прыгожымі, а ўсярэдзіне поўныя касьцей мёртвых і ўсякага бруду;
     28.  так і вы зьнешне здаяцеся людзям праведнымі, а ўсярэдзіне поўныя крывадушнасьці і беззаконьня.
     29.  Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што будуеце магільніцы прарокам і ўпрыгожваеце помнікі праведнікам.
     30.  і кажаце: «калі б мы былі ў дні бацькоў нашых, дык ня былі б саўдзельнікамі іхнымі ў
    
    Паводле Майьвея Сьвяпгое Дабравесьце
    
    35
    
    праліваньні крыві прарокаў»;
     31.  тым самым вы самі сьведчыце супроць сябе, што вы сыны тых, якія забілі прарокаў;
     32.  дапаўняйце ж меру бацькоў вашых.
     33.  Зьмеі, выродзьдзе яхідніна! як унікнеце вы асуджэньня ў геену?
     34.  Таму, вось, Я пасылаю да вас прарокаў, і мудрых, і кніжнікаў; і некаторых зь іх вы заб’яце і ўкрыжуеце, а некаторых будзеце біць у сынагогах вашых і гнаць з горада ў горад;
     35.  каб апала на вас уся кроў праведная, пралітая на зямлі, ад крыві Авеля праведнага да крыві Захара, сына Варахіевага, якога вы забілі паміж храмам і ахвярнікам.
     36.  Праўду кажу вам: усё гэта ападзе на род гэты.
     37.  Ерусаліме, Ерусаліме, што забіваеш прарокаў і каменьнем пабіваеш пасланых да цябе! колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка зьбірае птушанят сваіх пад крылы, і вы не схацелі!
     38.  Вось, застаецца вам дом ваш пусты.
     39.  Бо кажу вам: ня ўбачыце Мяне ад сёньня, пакуль ня ўсклікнеце: «дабраславёны Той, Хто ідзе ў імя Госпадняе!».
    
        РАЗЬДЗЕЛ XXIV
    
     1.  I выйшаўшы, Ісус ішоў ад храма. I прыступілі вучні Ягоныя, каб паказаць Яму будын. кі храма.
     2.  Ен жа сказаў ім: ці бачыце ўсё гэта? Праўду кажу вам: не застанецца тут каменя на камені; усё будзе разбурана.
    
     3.  Калі ж сядзеў Ён на гары Аліўнай, дык прыступілі да Яго вучні асобна, кажучы: скажы нам, калі гэта будзе? і якая азнака Твайго прыходу і сканчэньня веку?
     4.  I ў адказ Ісус сказаў ім: глядзеце, каб хто вас ня ўвёў у зман;
     5.  бо многія прыйдуць пад імем Маім і будуць казаць: «я Хрыстос», — і многіх увядуць у зман.
     6.  Таксама пачуеце пра войны і ваенныя чуткі. Глядзеце, не жахайцеся; бо павінна ўсё тое быць. Але гэта яшчэ не канец:
     7.  бо паўстане народ на народ і царства на царства; і будзе голад і пошасьці, і землятрусы месцамі.
     8.  А ўсё гэта  пачатак хвароб.
     9.  Тады будуць выдаваць вас на пакуты і забіваць вас; і вы будзеце зьненавіджаныя ўсімі народамі за імя Маё.
     10.  I тады спакусяцца многія; і адзін аднаго будуць выдаваць, і зьненавідзяць адзін аднаго;
     11.  і многія ілжэпрарокі паўстануць і ўвядуць у зман многіх;
     12.  і зза памнажэньня беззаконьня ахалоне любоў у многіх;
     13.  а хто выцерпіць да канца, уратуецца.
     14.  I абвешчана будзе гэтае Дабравесьце Царства па ўсім сьвеце, на сьведчаньне ўсім народам; і тады прыйдзе канец.