• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новы Запавет Псалтыр

    Новы Запавет Псалтыр


    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 499с.
    Мінск 1995
    667.23 МБ
     20.  Тады Ісус загадаў вучням Сваім, каб нікому не казалі, што Ён ёсьць Хрыстос.
     21.  3 таго часу Ісус пачаў адкрываць вучням Сваім, што Ён мусіць ісьці ў Ерусалім і шмат выцерпець ад старэйшын і першасьвятароў і кніжнікаў, і мае быць забіты, і на трэйці дзень уваскрэснуць.
     22.  I, адвёўшы Яго, Пётра пачаў пярэчыць Яму, кажучы: міласэрны Ты, Госпадзе! Хай ня будзе гэтага з Табою!
     23.  А Ён, абярнуўшыся, сказаў Пётру: адыдзі ад Мяне, сатана! ты Мне спакуса, бо думаеш не пра тое, што Божае, a што чалавечае.
     24.  Тады Ісус сказаў вучням Сваім: калі хто хоча ісьці за Мною, хай адрачэцца ад сябе і возьме крыж свой і ідзе за Мною;
     25.  Бо хто хоча душу* сваю ўратаваць, той страціць яе; a хто страціць душу сваю дзеля Мяне, той знойдзе яе;
     26.  бо якая карысьць чалавску, калі ён увесь сьвет здабудзе, а душу сваю змарнуе? альбо які выкуп дасьць чалавек за душу сваю?
     27.  Бо прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Аййа Свайго з анёламі Сваімі, і тады аддасьць кожнаму паводле спраў ягоных.
     28.  Праўду кажу вам: ёсьць сярод тых, што стаяць тут, такія, што не скаштуюйь сьмерці, пакуль ня ўбачаць Сына Чалавсчага, як Ён ідзе ў Царстве Сваім.
    
    * Жыцьцё
    
    
        РАЗЬДЗЕЛ XVII
    
     1.  I праз шэсьць дзён узяў Ісус Пётру, Якава і Яна, брата ягонага, і ўзьвёў іх на гару высокую адных,
     2.  і перамяніўся перад імі, і зазьзяла аблічча Ягонае, як сонца, а ўбраньне Ягонае стала белае, як сьвятло.
     3.  I вось, явіліся ім Майсей і Ільля, і зь Ім гутарылі.
     4.  Азваўшыся, Пётра сказаў Ісусу: Госпадзе! добра нам тут быць; калі хочаш, зробім тут тры палаткі: Табе адну, і Майсею адну, і адну Ільлі.
     5.  Калі ён яшчэ гаварыў, вось, воблака сьветлае асланіла іх; і вось, голас з воблака мовіў: Гэты ёсьць Сын Мой Любасны, Якога Я ўпадабаў; Яго слухайце.
     6.  I пачуўшы, вучні ўпалі нійма і вельмі перапалохаліся.
     7.  I прыступіўшы, Ісус дакрануўся да іх і сказаў: устаньце і ня бойцеся.
     8.  А узьвёўшы вочы свас, яны нікога ня ўбачылі, акрамя аднаго Ісуса.
     9.  I калі сыходзілі яны з гары, Ісус загадаў ім, кажучы: нікому не кажэце пра бачанае, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсьне зь мёртвых.
     10.  I спыталіся ў Яго вучні Ягоныя, кажучы: як жа кніжнікі кажуць, што Ільля мае прыйсьці раней?
     11.  Ісус сказаў ім у адказ: Ільля сапраўды прыйдзе раней і падрыхтуе усё;
     12.  але кажу вам, што Ільля ўжо прыйшоў, і не пазналі яго, а зрабілі зь ім, што хацелі; так і Сын Чалавечы мае пацярпець ад іх.
    
    Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
    
    25
    
     13.  Тады зразумслі вучні, што Ён пра Яна Хрысьціцеля казаў ім.
     14.  I калі прыйшлі яны да люду, падышоў да Яго чалавек і, укленчыўшы перад Ім,
     15.  сказаў: Госпадзе! памілуй сына майго; ён лунатык і цяжка пакутуе, бо часта падае ў вагонь і часта ў ваду;
     16.  я прыводзіў яго да вучняў Тваіх, і яны не маглі ацаліць яго.
     17.  А Ісус сказаў у адказ: о, род няверны і разбэшчаны! дакуль буду з вамі? дакуль буду трываць вас? прывядзеце яго да Мяне сюды.
     18.  I забараніў яму Ісус; і выйшаў зь яго дэман; і выздаравеў хлопец у тую ж хвіліну.
     19.  Тады вучні, прыступіўшы да Ісуса асобна, сказалі: чаму мы не маглі выгнаць яго?
     20.  А Ісус сказаў ім: ад няверства вашага; бо праўду кажу вам: калі вы будзеце мець веру з гарчычнае зерне і скажаце гары гэтай: «перайдзі адсюль туды», і яна пяройдзе; і нічога ня будзе немагчымага вам.
     21.  Гэты ж род выганяецца толькі малітваю і постам.
     22.  У той час, як былі яны ў Галілеі, сказаў ім Ісус: аддадзены будзе Сын Чалавечы ў рукі чалавечыя,
     23.  і заб'юць Яго, і на трэйці дзень уваскрэсьне. I засмуціліся яны вельмі.
     24.  Калі ж прыйшлі яны ў Капернаум, дык падышлі зьбіральнікі дыдрахмаў* да Пётры і сказалі: Настаўнік ваш ці ня дасьць дыдрахмы?
    * Дзьве драхмы  пэўная даніна на храм
    
     25.  Ён кажа: так. I калі ўвайшоў ён у дом, дык Ісус, папярэдзіўшы яго, сказаў: як табе здаецца, Сымоне? цары зямныя з каго бяруць мыта ці падатак? ці з сыноў сваіх, ці з чужых?
     26.  Кажа Яму Пётра: з чужых. Сказаў яму Ісус: значыцца, сыны свабодныя;
     27.  але каб нам не спакусіць іх, ідзі на мора, закінь вуду, і першую рыбіну, якая зловіцца, вазьмі; і, адкрыўшы рот ёй, знойдзеш статыр*; вазьмі яго і дай за Мяне і за сябе.
    
        РАЗЬДЗЕЛ XVIII
    
     1.  У той час прыступілі вучні да Ісуса, кажучы: хто ж большы ў Царстве Нябесным?
     2.  I паклікаўшы дзіця, Ісус паставіў яго сярод іх
     3.  і сказаў: праўду кажу вам, калі не навернецеся і ня будзеце, як дзеці, ня ўвойдзеце ў Царства Нябеснае;
     4.  дык вось, хто ўпакорыцца, як гэтае дзіця, той большы ў Царстве Нябесным;
     5.  і хто прыме адно такое дзіця ў імя Маё, той Мянс прымае;
     6.  а хто спакусіць аднаго з малых гэтых, што веруюць у Мяне, таму лепей было б, каб павесілі жарон млынскі на шыю яго і ўтапілі яго ў глыбіні марской.
     7.  Гора сьвету ад спакусаў, бо павінны прыйсьці спакусы; але гора таму чалавеку, празь якога спакусы прыходзяць.
     8.  Калі ж рука твая, альбо нага твая спакушае цябе, адатні яе і кінь ад сябе: лепш табе
    
    * Чатыры драхмы
    
    26
    
    Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
    
    ўвайсьці ў жыцьцё бяз рукі альбо бсз нагі, чым зь дзьвюма рукамі і дзьвюма нага.мі быць укінутым у вагонь вечны;
     9.  і калі вока тваё спакушае цябе, вырві яго і кінь ад сябе: лепш табе з адным вокам ў жыцьцё ўвайсьці, чым з двума вачыма быць укінутым у геену вогненную.
     10.  Глядзеце, не пагарджайце ніводным з малых гэтых; бо кажу вам, што анёлы іх на нябёсах заўсёды бачаць аблічча Айца Майго Нябеснага.
     11.  Бо прыйшоў Сын Чалавечы адшукаць і выратаваць пагіблае.
     12.  Як вам здаецца? Калі б у нейкага чалавека было сто авечак і заблудзілася адна зь іх; ці не пакіне ён дзевяноста дзевяцёх ў гарах і ці ня пойдзе тую шукаць, што заблудзілася?
     13.  і калі дасца знайсьці яе, дык, праўду кажу вам, ён радуецца за яе болей, чым за дзевяноста дзевяць, што не заблудзіліся.
     14.  Так няма волі Айца вашага Нябеснага, каб загінуў адзін з малых гэтых.
     15.  А калі згрэшыць супроць цябе брат твой, ідзі і выкрый яго паміж табою і ім адным; калі паслухаецца цябе, дык здабыў ты брата твайго;
     16.  калі ж не паслухаецца, вазьмі з сабою яшчэ аднаго альбо двух, каб вуснамі двух альбо трох сьведкаў пацьвердзілася кожнае слова;
     17.  калі ж не паслухаецца іх, скажы царкве; а калі і царквы не паслухаецца, дык няхай будзе ён табе, як язычнік і мытнік.
     18. Праўду кажу вам: што вы
    
    зьвяжаце на зямлі, тое будзе зьвязана на небе; і што разьвяжаце на зямлі, тое будзе разьвязана на небе.
     19.  Праўду таксама кажу вам, што калі двое з вас пагодзяцца на зямлі прасіць за любую справу, дык чаго б ні папрасілі, будзе ім ад Айца Майго, Які ёсьць у нябёсах;
     20.  бо дзе двое альбо трое сабраныя ў імя Маё, там Я сярод іх.
     21.  Тады прыступіў Пётра і сказаў Яму: Госпадзе! колькі разоў дараваць брату майму, які грэшыць супроць мяне? ці да сямёх разоў?
     22.  Кажа яму Ісус: не кажу табе: «да сямёх», а да сямёх разоў па семьдзесят.
     23.  Таму Царства Нябеснае падобнае на цара, які захацеў зрахавацца з рабамі сваімі.
     24.  Калі ён пачаў рахавацца, прывялі да яго аднаго, хто быў вінен яму дзесяць тысяч талянтаў;
     25.  а як ён ня меў, чым заплаціць, дык уладар ягоны загадаў прадаць яго, і жонку ягоную, і дзяцей, і ўсё, што ён меў, і заплаціць.
     26.  Тады раб той упаў і, кланяючыся яму, казаў: «уладару! пацярпі на мне, і ўсё табе заплачу».
     27.  Уладар, зьлітаваўшыся з раба таго, адпусьціў яго і доўг дараваў яму.
     28.  А раб той, выйшаўшы, знайшоў аднаго з сабратаў сваіх, які вінен яму быў сто дынараў, і, схапіўшы яго, душыў, кажучы: «аддай мне, што вінен».
     29.  Тады сабрат ягоны ўпаў да ног яму, умольваў яго і ка
    
    Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
    
    27
    
    заў: «пацярпі на мне, і ўсё аддам табе».
     30.  Але той не схацеў, а пайшоў і ўвязьніў яго ў цямніцу, пакуль не аддасьць доўгу.
     31.  Сабраты ягоныя, убачыўшы тое, засмуціліся вельмі, і прыйшоўшы расказалі ўладару свайму пра ўсё, што было.
     32.  Тады ўладар ягоны заклікае яго і кажа: «ліхі раб, увесь доўг той я дараваў табе, бо ўпрасіў ты мяне;
     33.  ці ня варта было і табе памілаваць сабрата твайго, як і я цябе памілаваў?».
     34.  I, угневаўшыся, уладар ягоны аддаў яго катам, пакуль не аддасьць яму ўсяго доўгу свайго.
      Зб.Так і Айцец Мой Нябесны зробіць з вамі, калі не даруеце кожны брату свайму ад сэрца свайго правінаў ягоных.
    
        РАЗЬДЗЕЛ XIX
    
      1.  I сталася, калі Ісус закончыў словы гэтыя, дык выйшаў з Галілеі і прыйшоў у межы Юдэйскія, па той бок Ярдана.
      2.   За Ім сьледам пайшло шмат людзей, і Ён ацаліў іх там.
      3.  I падступіліся да Яго фарысэі і, спакушаючы Яго, казалі Яму: ці з усякай прычыны дазволена чалавеку разводзіцца з жонкай сваёю?
      4.  Ён сказаў ім у адказ: ці ня чыталі вы, што Творца спачатку стварыў іх мужчынаю і жанчынаю?
      5.  I сказаў: таму пакіне чалавек бацьку і маці і прылепіцца да жонкі сваёй, і будуць двое плоцьцю адною,
      6.    так што яны ўжо ня двое,
    
    а адна плоць. Значыцца, што Бог злучыў, таго чалаек хай не разлучае.
      7.  Яны кажуць Яму: як жа Майсей запаведаў даваць разводны ліст і разводзіцца зь ёю?
      8.  Ён кажа ім: Майсей, з прычыны жорсткага сэрца вашага, дазволіў вам разводзіцца з жонкамі вашымі; а спачатку ня было так.
      9.  Але Я кажу вам: хто разьвядзецца з жонкаю сваёю не за распусту і ажэніцца з другою, той чыніць пералюб; і хто ажэніцца з разьведзенай, пералюб чыніць.
      10.  Кажуць Яму вучні Ягоныя: калі такі абавязак чалавека перад жонкаю, дык лепш не жаніцца.
      11.  А Ен сказаў ім: ня ўсе разумеюць слова гэтае, а каму дадзена,
      12.  бо ёсьць скапцы, якія з лона матчынага нарадзіліся так; і ёсьць скапцы, якія выпакладаны людзьмі; і ёсьць скапцы, якія зрабілі самі сябе скапцамі дзеля Царства Нябеснага. Хто можа ўцяміць, няхай уцяміць.
      13.  Тады прыведзены былі да Яго дзеці, каб Ён усклаў на іх рукі і памаліўся; а вучні забаранялі ім.
      14.  Але Ісус сказаў: пусьцеце дзяцей і не заважайце ім прыходзіць да Мяне, бо такім належыць Царства Нябеснае.
      15.  I ўсклаўшы на іх рукі, пайшоў адтуль.
      16.  I вось, адзін нейкі, падышоўшы, сказаў Яму: Настаўнік Добры! што зрабіць мне добрага, каб мець жыцьцё вечнае?