Новы Запавет Псалтыр
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 499с.
Мінск 1995
49. Так будзе пры сканчэньні
20
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
веку: выйдуць анёлы і аддзеляць ліхіх з асяродзьдзя праведных,
50. і ўкінуць іх у печ вогненную: там будзе плач і скрыгат зубоў.
51. Сказаў ім Ісус: ці зразумелі вы гэта ўсё? Яны кажуць яму: так, Госпадзе!
52. А Ён сказаў ім: таму ўсякі кніжнік, навучаны Царству Нябеснаму, падобны на гаспадара дома, які выносіць са скарбніцы сваёй новае і старое.
53. I сталася, калі скончыў Ісус прытчы гэтыя, пайшоў адтуль.
54. I прыйшоўшы на бацькаўшчыну Сваю, вучыў іх у сынагозе іхнай, так што яны зьдзіўляліся і казалі: адкуль у Яго гэтая мудрасьць і сілы?
55. ці не цесьляроў Ён Сын? ці не Ягоную Маці завуць Марыя, і браты Яго Якаў і Ясій, і Сымон і Юда?
56. і сёстры Яго ці ня ўсе сярод нас? адкуль жа ў Яго ўсё гэта?
57. I паняверыліся ў Ім. A Ісус сказаў ім: ня бывае прарока без пашаны, хіба што толькі на бацькаўшчыне сваёй, і ў доме сваім.
58. I ня ўчыніў там многіх цудаў зза няверства іхнага.
РАЗЬДЗЕЛ XIV
1. У той час Ірад тэтрарх пачуў погалас пра Ісуса
2. і сказаў служкам сваім: гэта Ян Хрысьціцель; ён паўстаў зь мёртвых, і таму цуды ўчыняюцца ім.
3. Бо Ірад, узяўшы Яна, зьвязаў яго і пасадзіў у цям
ніцу празь Ірадыяду, жонку Піліпа, брата свайго;
4. таму што Ян казаў яму: нельга табе мець яе.
5. I хацеў яго забіць, але пабаяўся народу, бо яго ўважалі за прарока.
6. А ў дзень народзін Ірада, скакала дачка Ірадыяды перад усімі і дагадзіла Іраду;
7. таму ён пад прысягаю абяцаў ёй даць, чаго толькі яна ні папросіць.
8. А яна, падбухтораная маці сваёю, сказала: дай мне тут у місе галаву Яна Хрысьціцеля.
9. I засмуціўся цар; але дзеля прысягі і тых, што ўзьляжалі зь ім, загадаў даць ёй,
10. і паслаў адцяць Яну галаву ў цямніцы.
11. I прынесьлі галаву яго ў місе, і далі дзяўчыне; а яна занесла маці сваёй.
12. А вучні яго, прыйшоўшы, узялі яго нела і пахавалі яго;
13. I пачуўшы, адплыў Ісус адтуль на лодцы ў пустэльнае месца адзін; а люд, пачуўшы пра тое, пайшоў за Ім з гарадоў пяшком.
14. I выйшаўшы, Ісус убачыў мноства людзей і пашкадаваў іх, і ацаліў хворых іх.
15. Калі ж зьвечарэла, прыступілі да Яго вучні Ягоныя і сказалі: пустэльная тут мясьціна, і час ужо позьні; адпусьці людзей, каб яны пайшлі ў селішчы і купілі ежы сабе.
16. Але Ісус сказаў ім: ня трэба ім ісьці, вы дайце ім есьці.
17. Яны ж кажуць Яму: у нас тут толькі пяць хлябоў і дзьве рыбіны.
18. Ён сказаў: прынясеце іх Мне сюды.
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
21
19. I загадаў народу ўзьлегчы на траву і, узяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбіны, узьвёў вочы ў неба, дабраславіў, разламаў і даў хлябы вучням, a вучні — народу.
20. I елі ўсе, і наеліся; і набралі рэшты кавалкаў дванаццаць кашоў поўных;
21. а тых, што елі, было каля пяці тысяч чалавек, апроч жанчын і дзяцей.
22. I адразу прымусіў Ісус вучняў Сваіх увайсьці ў лодку і выправіцца раней за Яго на той бок, пакуль Ён адпусьціць людзей.
23. I адпусьціўшы людзей, Ён узышоў на гару самнасам памаліцца; і калі зьвечарэла, застаўся там адзін.
24. А лодка была ўжо на сярэдзіне мора, і яе біла хвалямі, бо вецер быў супраціўны.
25. А ў чацьвёртую варту ночы пайшоў да іх Ісус, ідучы па моры.
26. I вучні, убачыўшы Яго, што ішоў Ён па моры, сумсліся і казалі: гэта прывід; і ад страху закрычалі.
27. Але Ісус адразу загаварыў зь імі і сказаў: узбадзёрцеся; гэта Я, ня бойцеся.
28. Пётра сказаў Яму ў адказ: Госпадзе! калі гэта Ты, загадай мне прыйсьці да Цябе па вадзе.
29. А Ён сказаў: ідзі. I выйшаўшы з лодкі, Пётра пайшоў па вадзе, каб падысьці да Ісуса.
30. але, бачачы моцны вецер, спалохаўся і, пачаўшы тануць, закрычаў: Госпадзе! уратуй мяне.
31. Ісус адразу, працягнуўшы руку, падтрымаў яго і кажа
яму: малаверны! навошта ты засумняваўся?
32. I калі ўвайшлі яны ў лодку, всцер аціх.
33. А тыя, што ў лодцы былі, падышлі, пакланіліся Яму і сказалі: сапраўды, Ты Сын Божы.
34. I пераправіўшыся, прыбылі ў зямлю Генісарэцкую.
35. I, пазнаўшы Яго, жыхары той мясьціны паслалі ва ўсё навакольле тое і прынесьлі да Яго ўсіх хворых,
36. і прасілі Яго, каб толькі дакрануцца да краю адзеньня Ягонага; і каторыя дакраналіся, ацаляліся.
РАЗЬДЗЕЛ XV
1. Тады прыходзяць да Ісуса Ерусалімскія кніжнікі і фарысэі і кажуць:
2. навошта вучні Твае парушаюць звычай старцаў? бо ня ўмываюць рук сваіх, калі ядуць хлеб.
3. А Ён сказаў ім у адказ: навошта і вы парушаеце запаведзь Божую дзеля звычаю вашага?
4. Бо Бог запаведаў, сказаўшы: шануй бацьку і маці; і: хто ліхасловіць бацьку альбо маці, сьмерцю хай памрэ.
5. А вы кажаце: калі хто скажа бацьку альбо маці: «дар Богу — тое, чым бы ты ад мяне карыстаўся»,
6. той можа і не ўшанаваць бацьку альбо маці сваю; такім чынам вы скасавалі запаведзь Божую дзеля звычаю вашага.
7. Крывадушнікі! добра прарочыў пра вас Ісая, кажучы:
8. «Набліжаюцца да Мяне людзі гэтыя вуснамі сваімі і ша
22
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
нуюць Мяне языком; а сэрца іхнае далёка адлягае ад Мяне;
9. але марна шануюць Мяне, навучаючы вучэньням, запаведзям чалавечым».
10. I паклікаўшы люд, сказаў яму: слухайце і разумейце:
11. ня тое, што ўваходзіць у вусны, апаганьвае чалавека; a што выходзіць з вуснаў, тое апаганьвае чалавека.
12. Тады вучні Ягоныя, прыступіўшы, сказалі Яму: ці ведаеш, што фарысэі, пачуўшы слова гэтае, запаняверыліся?
13. А Ён сказаў у адказ: усякая расьліна, якую не Айцец Мой Нябесны пасадзіў, выкараніцца,
14. пакіньце іх: яны — сьляпыя павадыры сьляпых; а калі сьляпы сьляпога вядзе, дык абодва ў яму ўпадуць.
15. А Пётра сказаў Яму ў адказ: растлумач нам прытчу гэтую.
16. Ісус сказаў: няўжо і вы яшчэ ня маеце разуменьня?
17. ці яшчэ не разумееце, што ўсё, што ўваходзіць у вусны, праходзіць у чэрава і праз кішку выходзіць?
18. а што выходзіць з вуснаў — з сэрца выходзіць; і гэта апаганьвае чалавека;
19. бо з сэрца выходзяць ліхія намыслы, забойствы, пералюбы, распуста, крадзяжы, ілжывыя сьведчаньні, зьнявагі:
20. гэта апаганьвае чалавека; а есьці няўмытымі рукамі — не апаганьвае чалавека.
21. I выйшаўшьі адтуль, адышоў Ісус у межы Тырскія і Сідонскія.
22. I вось, жанчына Хананэянка, выйшаўшы з тых мясьцін, закрычала Яму: памілуй мяне,
Госпадзе, Сыне Давідаў, дачку маю цяжка мучыць дэман.
23. Але Ён не адказаў ёй ні слова. I вучні Ягоныя, прыступіўшы, прасілі Яго, кажучы: адпусьці яе, бо крычыць за намі.
24. А Ён сказаў у адказ: Я пасланы толькі да пагіблых авечак дому Ізраілевага.
25. А яна, падышоўшы, кланялася Яму, кажучы: Госпадзе! памажы мне.
26. А Ён сказаў у адказ: нядобра узяць хлеб у дзяцей і кінуць шчанятам.
27. Яна ж сказала: так, Госпадзе! але і шчаняты ядуць крошкі, якія падаюць са стала гаспадароў іхных.
28. Тады Ісус сказаў ёй у адказ: жанчына! вялікая вера твая, хай станецца табе, як ты хочаш. I выздаравела ейная дачка ў тую ж гадзіну.
29. Перайшоўшы адтуль, прыйшоў Ісус да мора Галілейскага і, узышоўшы на гару, сеў там.
30. I прыступіла да Яго мноства людзей, маючы з сабою кульгавых, сьляпых, нямых, зьнявечаных і іншых многіх, і паклалі іх да ног Ісусавых; і Ён ацаліў іх,
31. так што людзі зьдзіўляліся, бачачы, як нямыя гавораць, зьнявечаныя здаравеюць, кульгавыя ходзяць і сьляпыя бачаць; і праслаўлялі Бога Ізраілевага.
32. А Ісус, паклікаўшы вучняў Сваіх, сказаў ім: шкада Мне людзей, бо ўжо тры дні застаюцца пры Мне, і няма чаго ім есьці; і адпусьціць іх няеўшых не хачу, каб не аслаблі ў дарозе.
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
23
33. I кажуць Яму вучні Ягоныя: адкуль нам узяць у пустыні столькі хлябоў, каб накарміць столькі людзей?
34. I кажа ім Ісус: колькі ў вас хлябоў? А яны адказаЛі: сем, і трошкі рыбак.
35. I загадаў людзям узьлегчы на зямлю.
36. I, узяўшы сем хлябоў і рыбы, узьнёс падзяку, пераламаў і даў вучням Сваім, а вучні — людзям.
37. I елі ўсе, і наеліся; і набралі рэшты кавалкаў сем кашоў поўных;
38. А тых, што елі, было чатыры тысячы чалавек, акрамя жанчын і дзяцей.
39. I адпусьціўшы народ, Ён увайшоў у лодку і прыбыў у межы Магдалінскія.
РАЗЬДЗЕЛ XVI
1. I падступіліся фарысэі і садукеі і, спакушаючы, прасілі Яго паказаць ім азнаку зь неба.
2. А Ён сказаў ім у адказ: вечарам вы кажаце: будзе пагода, бо неба агністае;
3. і раніцай: сёньня непагадзь, бо неба агністахмарнае. Крывадушнікі! аблічча неба вы ўмееце адрозьніваць, а знакаў часу ня можаце?
4. Род ліхі і пералюбны азнакі шукае, і азнака ня дасца яму, акрамя азнакі Ёны прарока. I пакінуўшы іх, адышоў.
5. I перапраўляючыся на другі бок, вучні Ягоныя забылісяўзяць хлябоў.
6. Ісус сказаў ім: глядзеце, сьцеражэцеся закваскі фарысэйскай і садукейскай.
7. Яны ж разважалі самі са
бе, кажучы: хлябоў мы не ўзялі.
8. Уразумеўшы гэта, Ісус сказаў ім: што разважаеце самі сабе, малаверныя, што хлябоў не ўзялі?
9. Няўжо яшчэ не разумееце і не памятаеце пра пяць хлябоў на пяць тысяч, і колькі кашоў вы набралі?
10. Hi пра сем хлябоў на чатыры тысячы, і колькі кошыкаў набралі?
11. Як не разумееце, што не пра хлябы Я сказаў вам: «сьцеражэцеся закваскі фарысэйскай і садукейскай»?
12. Тады яны зразумелі, што Ён сказаў асьцерагацца не закваскі хлебнай, а вучэньня фарысэйскага.
13. А прыйшоўшы ў межы Кесарыі Піліпавай, Ісус пытаўся ў вучняў Сваіх, кажучы: за каго людзі ўважаюць Мяне, Сына Чалавечага?
14. Яны сказалі: адны за Яна Хрысьціцеля, другія за Ільлю, а тыя за Ерамію альбо за аднаго з прарокаў.
15. Ён кажа ім: а вы за каго ўважаеце Мяне?
16. I Сымон Пётра сказаў у адказ: Ты — Хрыстос, Сын Bora Жывога.
17. I Ісус сказаў яму ў адказ: дабрашчасны ты, Сымоне, сыне Ёнаў, бо ня плоць і кроў адкрылі табе гэта, а Айцец Мой, Які ёсьць у нябёсах;
18. і Я кажу табе: ты Пётра*, і на камені гэты.м Я збудую Царкву Маю, і брамы пякельныя не адолеюць яе.
19. I дам табе ключы Царства Нябеснага: і што зьвяжаш на
* Камень
24
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
зямлі, тое будзе зьвязана ў нябёсах; і што разьвяжаш на зямлі, тое будзе разьвязана ў нябёсах.