Новы Запавет Псалтыр
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 499с.
Мінск 1995
суботу.
3. А Ён сказаў ім: хіба вы ня чыталі, што зрабіў Давід, калі згаладаўся сам і тыя, што былі зь Ім?
4. Як ён увайшоў у дом Божы і еў пакладныя хлябы, якіх нельга было есьці ні яму, ні тым, што зь ім былі, а толькі адным сьятарам?
5. Альбо ці ня чыталі вы ў законе, што ў суботы сьвятары ў храме парушаюць суботу, аднак не вінаватыя?
6. Але кажу вам, што тут нешта большае за храм;
7. калі б ведалі вы, што азначае: «міласьці хачу, але не ахвяры», не асудзілі б невінаватых;
8. бо Сын Чалавечы ёсьць Гаспадар і суботы.
9. I перайшоўшы адтуль, увайшоў Ен у сынагогу іхную.
10. 1 вось там быў чалавек з сухою рукою. I спыталіся ў Яго: ці можна ацаляць у суботы? — каб зьвінаваціць Яго.
11. А Ён сказаў ім: ці ёсьць сярод вас такі чалавек, што, маючы адну авечку, — калі яна ў суботу ўпадзе ў яму, — ня возьме і ня выцягне яе?
12. Наколькі ж чалавек лепшы за авечку! Таму можна ў суботу дабро рабіць.
13. Тады кажа чалавеку таму: працягні руку тваю. I той працягнуў; і стала яна здаровая, як другая.
14. А фарысэі выйшлі і раду мелі супраць Яго, як бы загубіць Яго. Але Ісус, даведаўшыся, пайшоў адтуль.
15. I пайшло з'а Ім сьледам багата людзей, і Ён ацаліў іх усіх
16. і забараніў ім расказваць
пра Яго:
І7. каб збылося сказанае праз прарока Ісаю, які кажа:
І8. «Вось, Юнак Мой, Якога Я выбраў; Любасны Мой, Якога ўпадабала душа Мая. Ускладу Дух Мой на Яго і Ён суд народам абвесьціць;
19. не запярэчыць, ні залямантуе, і не пачуе ніхто на вуліцах голасу Ягонага;
20. трысьціны надламанай не пераломіць, і кнота, які тлее, не патушыць, пакуль не давядзе суд да перамогі;
21. і на імя Ягонае будуць спадзявацца народы».
22. Тады прывялі да Яго апанаванага дэманам сьляпога і нямога; і ацаліў яго, так што сьляпы і нямы пачаў гаварыць і бачыць.
23. I зьдзіўляўся ўвесь люд і казаў: ці ня гэта Хрыстос, Сын Давідаў?
24. А фарысэі, пачуўшы гэта, сказалі: Ён выганяў дэманаў няйначай, як вэльзэвулам, князем дэманскім.
25. Але Ісус, ведаючы помыслы іхныя, сказаў ім: усякае царства, якое разьдзялілася самое ў сабе, запусьцее; і ўсякі горад альбо дом, які разьдзяліўся сам у сабе, ня ўстоіць.
26. I калі сатана сатану выганяе, дык ён разьдзяліўся сам у сабе, як жа ўстоіць царства ягонае?
27. I калі Я вэльзэвулам выганяю дэманаў, дык сыны вашыя кім выганяюць? Таму яны вам судзьдзямі будуць.
28. Калі ж Я Духам Божым выганяю дэманаў, то дайшло да вас Царства Божае.
29. Альбо, як можа хто ўвайсьці ў дом дужага і рэчы яго
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
17
зрабаваць, калі сьпярша ня зьвяжа дужага і тады дом яго зрабуе?
30. Хто не са Мною, той супраць Мяне; і хто ня зьбірае са Мною, той раскідае.
31. Таму кажу вам: усякі грэх і блюзьнерства даруюцца людзям; а супраць Духа блюзьнерства не даруецца людзям;
32. калі хто скажа слова на Сына Чалавечага, даруецца яму; а калі хто скажа на Духа Сьвятога, не даруецца яму ані ў гэтым веку, ані ў будучым.
33. Альбо прызнайце дрэва добрым і плод ягоны добрым; альбо прызнайце дрэва благім і плод ягоны благім; бо па плодзе дрэва пазнаецца.
34. Выродзьдзе яхідніна! як вы можаце добрае казаць, калі вы ліхія? Бо ад лішніцы сэрца вусны маўляюць.
35. Добры чалавек з добрай скарбніцы выносіць добрае; a ліхі чалавек зь ліхой скарбніцы выносіць ліхое.
36. Кажу ж вам, што за кожнас марнае слова, якое вымавяць людзі, дадуць яны адказ у дзень судны;
37. бо паводле слоў сваіх апраўдаешся, і паводле слоў сваіх асудзішся.
38. Тады адказалі некаторыя кніжнікі і фарысэі, кажучы: Настаўнік! хочам ад Цябе азнаку ўбачыць.
39. Ён ім сказаў у адказ: род падступны і пералюбны азнакі шукае; і азнака ня дасйа яму, акрамя азнакі Ёны прарока;
40. бо як Ёна быў у чэраве ў кіта тры дні і тры ночы, так і Сын Чалавечы будзе ў сэрцы зямлі тры дні і тры ночы.
41. Нінэвіцяне ўстануць на
суд з родам гэтым і асудзяць яго, бо яны пакаяліся праз пропавсдзь Ёнаву; і вось, тут больш за Ёну.
42. Царыца поўдня паўстане на суд з родам гэтым і асудзіць яго, бо яна прыходзіла з канцоў зямлі паслухаць мудрасьці Салямонавай, і вось, тут больш за Салямона.
43. Калі нячысты дух выйдзе з чалавска, дык блукае па бязводных мясьцінах, шукаючы спакою, і не знаходзіць;
44. тады кажа: вярнуся ў дом мой, адкуль я выйшаў. I прыйшоўшы застае пусты, падмейены і прыбраны;
45. тады ідзе і бярэ з сабою сем іншых духаў, люцейшых за сябе, і ўвайшоўшы жывуць там; і бывае чалавеку таму апошняе горш за першае. Так будзе і роду гэтаму ліхому.
46. Калі ж Ён яшчэ прамаўляў да людзей, вось, Маці Яго і браты Яго стаялі звонку, хочучы гаварыць зь Ім.
47. I нехта сказаў Яму: вось Маці Твая і браты Твае звонку стаяць, хочучы гаварыць з Табою.
48. Ён жа ў адказ таму, хто гаварыў Яму, сказаў: хто маці Мая? і хто браты Mae?
49. I паказаўшы рукою Сваёю на вучняў Сваіх, сказаў: вось маці Мая і браты Mae;
50. бо хто будзе выконваць волю Аййа Майго, Які ёсьць у нябёсах, той Мне брат, і сястра, і маці.
РАЗЬДЗЕЛ XIII
1. Выйшаўшы таго ж дня з дому, Ісус сеў каля мора.
2. I сабралася да Яго мноства
18
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
людзей, так што Ён увайшоў у лодку і сеў; а ўвесь люд стаяў на беразе.
3. I гаварыў ім шмат прытчамі, кажучы: вось, выйшаў сейбіт сеяць.
4. I калі сеяў ён, адно ўпала пры дарозе, і наляцелі птушкі і падзяўблі тое;
5. іншае ўпала на мясьціны камяністыя, дзе няшмат было зямлі, і неўзабаве ўзышло, таму што зямля была ня глыбокая.
6. А калі ўзышло сонца, завяла і, як ня мела карэньня, засохла;
7. іншае ўпала ў церне, і вырасла церне і заглушыла яго;
8. іншае ўпала на добрую зямлю і ўрадзіла плод: адно ў сто разоў, а другое ў шэсьцьдзесят, а тое ў трыццаць.
9. Хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе!
10. I прыступіўшы, вучні сказалі Яму: чаму прытчамі гаворыш ім?
11. Ён сказаў ім у адказ: таму, што вам дадзена ведаць таямніцы Царства Нябеснага, a ім ня дадзена;
12. бо хто мае, таму дадзена будзе і памножыцца; а хто ня мае, у таго адымецца і тое, што мае;
13. дзеля таго прытчамі прамаўляю ім, што яны бачачы ня бачаць, і чуючы ня чуюць, і не разумеюць;
14. і збываецца над імі прароцтва Ісаі, якое кажа: «слыхам пачуеце, і не ўразумееце; і вачыма глядзець будзеце, і ня ўбачыце;
15. агрубела бо сэрца ў людзей гэтых, і вушыма цяжка чуюць, і вочы свае зьмежылі,
каб ня ўгледзець вачыма, і вушыма нс пачуць, і сэрцам не ўразумець, і ня зьвернуцца, каб Я ацаліў іх».
16. А вашы дабрашчасныя вочы, што бачаць; і вушы вашыя, што чуюць:
17. бо праўду кажу вам, што многія прарокі і праведнікі жадалі бачыць, што вы бачыце, і ня бачылі, і чуць, што вы чуеце, і ня чулі.
18. Але ж вы пачуйце прытчу пра сейбіта:
19. да кожнага, хто слухае слова пра Царства і не разумее, прыходзіць ліхадзей і крадзе пасеянае ў сэрцы ягоным: вось каго азначае пасеянае пры дарозе.
20. А пасеянае на камяністых мясьцінах азначае таго, хто чуе слова і адразу з радасьцю прымае яго;
21. але ня мае кораня ў сабе і нясталы: калі настане ўціск альбо ганеньне за слова, адразу спакушаецца.
22. А пасеянае ў церне азначае таго, хто чуе слова, але клопат веку гэтага і панада багацьця заглушае слова, і яно стаецца бясплодным.
23. А пасеянае на добрай зямлі азначае таго, хто чуе слова і разумее, які і плод прыносіць і дае адзін сто, другі шэсьцьдзесят, а той трыццаць.
24. Другую прытчу прапанаваў Ён ім, кажучы: Царства Нябеснас падобнае на чалавека, які пасеяў добрае насеньне на полі сваім;
25. калі ж людзі спалі, прыйшоў вораг яго і пасеяў куколь сярод пшаніцы, і пайшоў;
26. калі ўзышла рунь і завязала плод, тады зьявіўся і ку
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
19
коль.
27. Прыйшоўшы, рабы гаспадара дома сказалі яму: гаспадар! ці ж ня добрае насеньне пасеяў ты на полі тваім? адкуль жа на ім куколь?
28. А ён сказаў ім: варожы чалавек гэта зрабіў. А рабы сказалі яму: хочаш, мы пойдзем, выпалем яго?
29. А ён сказаў: не, каб, выбіраючы куколь, вы не павырывалі разам зь ім і пшаніцы;
30. пакіньце расьці разам тое і другое да жніва; а ў час жніва я скажу жняцам: зьбярэце перш куколь і зьвяжэце яго ў снапы, каб спаліць яго; а пшаніцу зьбярэце ў засекі мае.
31. Іншую прытчу прапанаваў Ён ім, кажучы: падобнае Царства Нябеснае на зерне гарчычнае, якое чалавск узяў і пасеяў на полі сваім,
32. якое, хоць меншас за ўсякас насеньне, але, калі вырастае, бывае большае за ўсякую траву і робіцца дрэвам, так што прылятаюць птушкі нябесныя і ўюць гнёзды ў гольлі яго.
33. Іншую прытчу сказаў Ён ім: падобнае Царства Нябеснае на закваску, якую жанчына ўзяўшы паклала ў тры мсры мукі, пакуль не закісла ўсё.
34. Гэта ўсё казаў Ісус прытчамі люду, і бяз прытчы нічога не казаў ім,
35. каб збылося сказанае праз прарока, які кажа: «Разамкну ў прытчах вусны Mae; выкажу ўтоенае ад стварэньня сьвету».
36. Тады Ісус, адпусьціўшы людзей, увайшоў у дом. I прыступіўшы да Яго, вучні Яго
сказалі: растлумач нам прытчу пра куколь на полі.
37. А Ён ім сказаў у адказ: сейбіт добрага насеньня ёсьць Сын Чалавечы;
38. поле ёсьць сьвет; добрае насеньне гэта — сыны Царства, а куколь — сыны ліхога;
39. вораг, які пасеяў яго, ёсьць д’ябал; жніво ёсьць сканчэньне веку, а жняцы — анёлы.
40. А таму, як зьбіраюць куколь і агнём паляць, гэтак сама будзе пры сканчэньні веку гэтага:
41. пашле Сын Чалавечы анёлаў Сваіх, і зьбяруць з Царства Яго ўсе спакусы і тых, што чыняць беззаконьне,
42. і ўкінуць іх у печ вогненную; там будзе плач і скрыгат зубоў;
43. тады праведныя зазьзяюць, як сонца, у Царстве Айца іх. Хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе!
44. Яшчэ падобнае Царства Нябеснае на скарб, схаваны на полі, які, знайшоўшы, чалавск утоіў, і ў радасьці ад гэтага ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе поле тое.
45. Яшчэ падобнае Царства Нябеснае на купца, які шукае прыгожых пэрлаў,
46. які, знайшоўшы адзін шматкаштоўны пэрл, пайшоў і прадаў усё, што меў, і купіў яго.
47. Яшчэ падобнае Царства Нябеснае на нерат, закінуты ў мора і поўны рыбы ўсялякага роду,
48. які, калі ён напоўніўся, выцягнулі на бераг і, сеўшы, добрае склалі ў начыньне, a благое кінулі прэч.