• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новы Запавет Псалтыр

    Новы Запавет Псалтыр


    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 499с.
    Мінск 1995
    667.23 МБ
    2. Хмара і змрок навокал Яго;
    
    праўда і суд  аснова трона Ягонага.
    3.  Перад Ім ідзе вагонь, і наўкол выпальвае ворагаў Ягоных.
    4.  Маланкі Ягоныя асьвятляюць сусьвет; зямля бачыць, і трымціць.
    5.  Горы, як воск, растаюць ад аблічча Гасподняга, ад аблічча Госпада ўсёй зямлі.
    6.  Нябёсы абвяшчаюць праўду Ягоную, і ўсе народы бачаць славу Ягоную.
    7.  Хай пасаромяцца ўсе, хто служыць балванам, хто хваліцца ідаламі. Пакланецеся Яму, усе багі.
    8.  Чуе Сыён,.і радуецца, і весяляцца дочкі Юдавы дзеля судоў Тваіх, Госпадзе,
    9.  бо Ты, Госпадзе, высокі над усёю зямлёю, узьнесены над усімі божышчамі.
    10.  Хто любіць Госпада, ненавідзьце зло! Ён захоўвае душы сьвятых Сваіх; з рукі бязбожных вызваляе іх.
    11.  Сьвятло зьзяе на праведніка, і на тых, хто справядлівы сэрцам, лье весялосьць.
    12.  Радуйцеся, праведныя, у Госпадзе, і слаўце памяць сьвятыні Ягонай.
    
        ПСАЛЬМА 97
    
    Песьня Богу, справядліваму Судзьдзі ўсяго сьвету
    
    Псальма (Давідава).
    Засьпявайце Госпаду новую песьню; бо Ён дзівосы стварыў. Ягоная правіца і сьвятая мышца Ягоная прынесьлі Яму пера
    
    452
    
    Псалтыр
    
    могу.
    2.  Паказаў Гасподзь выратаваньне Сваё, адкрыў перад вачыма народаў праўду Сваю.
    3.  Успомніў Ён міласьць Сваю да Якава і вернасьць Сваю да дома Ізраілевага. Усе канцы зямлі ўбачылі ратунак Бога нашага.
    4.  Усклікайце Госпаду, уся зямля; радуйцеся, весялецеся і сьпявайце;
    5.  сьпявайце Госпаду з арфаю, з арфаю і з псальмамі;
    6.  гукамі труб і рога радуйцеся прад Валадаром Госпадам.
    7.  Хай шуміць мора і ўсё, што ў ім, сусьвет і ўсё, што жыве ў ім;
    8.  хай у далоні пляскаюць рэкі; хай радуюцца разам горы
    9.  прад абліччам Госпада; бо Ён ідзе судзіць зямлю. Ён будзе судзіць сусьвет справядліва і народы — па праўдзе.
    
        ПСАЛЬМА 98
    
    Хвала ўсесьвятому Богу
    
    (Псальма Давідава).
    Валадарыць Гасподзь: хай дрыжаць народы! Ён сядзіць на хэрувімах: хай трасецца зямля!
    2.  Гасподзь на Сыёне вялікі, і высокі Ён над усімі народамі.
    3.  Хай славяць вялікае і грознае імя Тваё: сьвятое яно!
    4.  I магутнасьць цара любіць суд. Ты сьцьвердзіў справядлівасьць; суд і праўду Ты ўчыніў у Якаве.
    5.  Праслаўляйце Госпада, Bora нашага, і пакланяйцеся пад
    
    
    ножжу Ягонаму: сьвятое яно!
    6.  Майсей і Аарон паміж сьвятарамі, і Самуіл паміж тымі, хто кліча імя Ягонае, клікаў да Госпада, і Ён слухаў іх;
    7.  У слупе хмарным прамаўляў Ён да іх; яны захоўвалі Яго запаведзі і пастановы, якія Ён даў ім.
    8.  Госпадзе, Божа наш! Ты слухаў іх; Ты быў ім Богам, Які даруе і карае за дзеі іхныя.
    9.  Праслаўляйце Госпада, Bora нашага, і пакланяйцеся на сьвятой гары Ягонай; бо сьвяты Гасподзь, Бог наш.
    
        ПСАЛЬМА 99
    
    Усе людзі хай славяць Бога
    
    Псальма (Давідава пахвальная).
    Усклікніце Госпаду, уся зямля!
    2.  Служэце Госпаду з радасьцю; ідзеце перад абліччам Ягоным з пахвалою!
    3.  Ведайце, што Гасподзь ёсьць Бог, што Ён стварыў нас, і мы — Ягоныя, Ягоны народ і авечкі паствы Ягонай.
    4.  Уваходзьце ў браму Ягоную з праслаўленьнем, у двары Ягоныя  з пахвалою. Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае.
    5.  Бо добры Гасподзь: міласьць Ягоная навечна, і праўда Ягоная з роду ў род.
    
    
    Псалтыр
    
    453
    
    
        ПСАЛЬМА 100
    
    Малітва цара пра беззаганнасьць
    
    Псальма Давідава.
    Пра міласьць і суд буду сьпяваць: Табе, Госпадзе, буду сьпяваць.
    2.  Думаць буду пра шлях беззаганны: калі прыйдзеш Ты да мяне? Буду хадзіць у беззаганнасьці сэрца майго сярод дома майго.
    3.  He пакладу перад вачыма маімі непатрэбнае рэчы; дзею злачынную я ненавіджу; не прыстане яна да мяне.
    4.  Сэрца разбэшчанае будзе далёка ад мяне, ліхога я ведаць ня буду.
    5.  Таго, хто таемна паклёпнічае на блізкага свайго, праганю; ганарыстага вачамі і пагардлівага сэрцам не патрываю.
    б.  Вочы мае — на верных зямлі, каб яны заставаліся пры мне; хто ходзіць дарогаю беззаганнасьці, той будзе служыць мне.
    7.  Ня жыцьме ў доме маім той, хто ўчыняе падступна; і хто няпраўду гаворыць, ня стане перад вачыма маімі.
    8.  3 самае раніцы буду зьнішчаць усіх бязбожных зямлі, каб выкарчаваць з горада Гасподняга усіх, хто злачынства ўчыняе.
    
    
        ПСАЛЬМА 101
    
    Заклік да мілажалю і да Сыёна
    
    Малітва спрагненага, калі ён смуткуе і вылівае прад Госпадам скруху сваю.
    2.  Госпадзе! пачуй малітву маю, і енк мой хай дойдзе да Цябе.
    3.  He хавай аблічча Твайго ад мяне; у дзень смутку майго прыхілі да мяне вуха Тваё; у дзень, калі паклічу Цябе, адразу пачуй мяне.
    4.  Бо зьніклі, як дым, дні мае, і косткі мае абпаленыя, як галавешка;
    5.  сэрца маё ўражанае, і высахла, як трава, так што я забываюся есьці мой хлеб;
    6.  ад голасу стогну майго косткі мае прысталі да плоці маёй.
    7.  Я стаў падобны да пелікана ў пустыні; я зрабіўся як сыч у руінах;
    8.  ня сплю і сяджу, як адзінокая птушка на даху.
    9.  Кожны дзень клянуць мяне ворагі мае, і неабольнікі мае ганяць мяне.
    10.  Я попел ем замест хлеба, і пітво маё разбаўляю сьлязьмі,
    11.  ад гневу Твайго і абурэньня Твайго; бо Ты ўзвысіў мяне і скінуў мяне.
    12.  Дні мае быццам цень, які ўхіляецца; і я высах, быццам трава.
    13.  Ты ж, Госпадзе, вечна жывеш, і памяць пра Цябе з роду ў род.
    14. Ты паўстанеш, умілажа
    
    
    454
    
    Псалтыр
    
    лішся з Сыёна? бо час літаваць яго, бо прысьпеў час;
    15.  бо рабы Твае палюбілі і каменьне ягонае, і попел ягоны шкадуюць.
    16.  I збаяцца народы імя Гасподняга, і ўсе цары зямныя — славы Тваёй.
    17.  Бо збудуе Гасподзь Сыён, і зьявіцца ў славе Сваёй;
    18.  паглядзіць на малітву бездапаможных, і не пагардзіць малітваю іхнай.
    19.  Пра гэта напісана будзе роду наступнаму, і пакаленьне наступнае ўславіць Госпада,
    20.  бо Ён прыхіліўся са сьвятой гары Сваёй; зь нябёсаў глянуў Гасподзь на зямлю,
    21.  каб пачуць стогны вязьняў, раскаваць сыноў сьмерці,
    22.  каб абвяшчалі на Сыёне імя Гасподняе, і славу Яму — у Ерусаліме,
    23.  калі зьбяруцца народы разам і царствы служыць ГоспаДУ
    24.  Стаміў Ён на шляху сілу маю, скараціў дні мае.
    25.  Я сказаў: Божа мой! не забяры мяне на палавіне дзён маіх. Твае гады ў роды родаў.
    26.  На пачатку Ты, Госпадзе, заснаваў зямлю, і нябёсы — дзеля рук Тваіх;
    27.  яны загінуць, а Ты застанешся; і ўсе яны, як рыза, спарахнеюць, і, як адзеньне, Ты пераменіш іх, — і зьменяцца;
    28.  але Ты — той самы, і гады Твае ня скончацца.
    29.  Сыны рабоў Тваіх будуць жыць, і семя іхнае сьцьвердзіцца прад абліччам Тваім.
    
    
        ПСАЛЬМА 102
    
    Хвала міласэрнасьці Божай
    
    Псальма Давідава.
    Дабраславі, душа мая, Госпада, і ўсё нутро маё — сьвятое імя Ягонае.
    2.  Дабраславі, душа мая, Госпада, і не забывай усіх добрых дзеяў Ягоных.
    3.  Ён даруе ўсе беззаконьні твае; гоіць усе немачы твае;
    4.  ад магілы жыцьцё тваё вызваляе, вянчае цябе міласьцю і шчадротамі;
    5.  насычае дабротамі жаданьні твае: абнаўляецца, як арол, юнацтва тваё.
    6.  Гасподзь творыць праўду і суд усім пакрыўджаным.
    7.  Ён паказаў шляхі Свае Майсею, сынам Ізраілевым — дзеі Свае.
    8.  Шчодры і міласьцівы Гасподзь, вельмі цярплівы і шчодраміласьцівы:
    9.  не да канца гневаецца і не навек абураецца.
    10.  He паводле злачынстваў нашых стварыў нам, і не паводле грахоў нашых аддаў нам:
    11.  бо, як высока неба над зямлёю, так вялікая ласка Госпада да тых, хто баіцца Яго;
    12.  як далёка ўсход ад захаду, так аддадіў Ён ад нас беззаконьні нашыя;
    13.  як бацька даруе сынам, так даруе Гасподзь тым, хто баіцца Яго.
    14.  Бо Ён ведае склад наш, памятае, што мы — пыл.
    15. Дні чалавечыя — як трава;
    
    
    Псалтыр
    
    455
    
    як палявая краска, так ён цьвіце.
    16.  Пройдзе над ім вецер, і няма яго, і месца ягонае ўжо не пазнае яго.
    17.  А ласка Гасподняя зьвеку й давеку тым, хто баіцца Яго,
    18.  і праўда Ягоная на сынах сыноў, якія захоўваюць запавет Ягоны і памятаюць наказы Ягоныя, каб выконваць іх.
    19.  Гасподзь на нябёсах паставіў трон Свой, і царства Ягонае ўсім валодае.
    20.  Дабраславеце Госпада, усе анёлы Ягоныя, моцныя сілаю, выканаўцы слова Ягонага.
    21.  Дабраславеце Госпада, усе войскі Ягоныя, службіты Ягоныя, што выконваюць волю Ягоную.
    22.  Дабраславеце Госпада, усе дзеі Ягоныя, ва ўсіх месцах валадарства Ягонага. Дабраславі, душа мая, Госпада!
    
        ПСАЛЬМА 103
    
    Праслаўленьне Бога, Творцы сьвету
    
    (Псальма Давідава пра стварэньне сьвету).
    Дабраславі, душа мая, Госпада! Госпадзе, Божа мой! Ты дзівосна вялікі. Ты ўбраны ў славу і ў веліч,
     2.  Ты ўбіраешся ў сьвятло, як у шаты, прасьціраеш нябёсы, як заслону,
     3.  ладзіш над водамі вышынныя харомы Твае, робіш хмары Твае калясьніцаю, крочыш на крылах ветру.
    
     4.  Ты творыш анёлаў Тваіх з духаў, слуг Тваіх — з вагню палымянага.
     5.  Ты паставіў зямлю на цьвёрдых асновах: не пахісьнецца яна векавечна.
     6.  Безданьню, як вопраткаю, накрыў Ты яе; на горах воды стаяць.
     7.  Ад пагрозы Тваёй уцякаюць яны, ад голасу грому Твайго пабеглі яны;
     8.  узыходзяць на горы, сыходзяць у даліны, на месца, якое Ты ім назначыў.
     9.  Ты паклаў мяжу, якой не пяройдуць, і ня вернуцца зямлю пакрыць.
     10.  Ты паслаў крыніцы у даліны; паміж гор цякуць воды,
     11.  пояць усіх зьвяроў польных; дзікія аслы спатольваюць смагу сваю.
     12.  Каля іх жывуць птушкі нябесныя, з гольля падаюць галасы.
     13.  Ты напойваеш горы з вышыняў Тваіх, плёнам дзеяў Тваіх зямля насычаецца.
     14.  Ты росьціш быдлу траву, і зеляніну на спажытак чалавека, каб ежу зь зямлі здабываў,
     15.  і віно, якое вяселіць сэрца чалавеку, і алей, ад якога блішчыць твар ягоны, і хлеб, які мацуе сэрца чалавеку.
     16.  Насычаюцца дрэвы Госпада, кедры Ліванскія, якія Ён пасадзіў;
     17.  на іх гняздуюцца птушкі: яліны  пад жытло буслам,
     18.  высокія горы  сарнам; каменныя скалы — сховы зайцам.
    
    456
    
    Псалтыр
    
     19.  Ён стварыў месяц на азначэньне часу; сонца ведае свой захад.
     20.  Ты прасьціраеш цемру, і бывае ноч: уначы бадзяюцца ўсе лясныя зьвяры;
     21.  ільвы, якія рыкаюць па здабычы і просяць у Бога ежы сабе.
     22.  Устае сонца, і яны зьбіраюцца і кладуцца ў свае логвішчы;
     23.  выходзіць чалавек на дзеі свае і на працу сваю да вечара.
     24.  Як многа дзеяў Тваіх, Госпадзе! Усё стварыў Ты мудра; зямля поўная твораў Тваіх.
     25.  Гэта мора — вялікае і шырокае: там паўзуны, якім ліку няма, жывёлы малыя і вялікія;