Новы Запавет Псалтыр
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 499с.
Мінск 1995
10. яны не захавалі запавету Божага і не адмовіліся выконваць закон Ягоны:
11. забылі дзеі Ягоныя і цуды, якія Ён нам паказаў.
12. Ён перад вачыма бацькоў іхных тварыў дзівосы ў зямлі Эгіпецкай, на полі Цоан.
13. Падзяліў мора і правёў іх празь яго, і паставіў воды сьцяною;
14. і ўдзень вёў іх воблакам, а ўначы сьвятлом вагню;
15. расьсек камень у пустыні, і напаіў іх, як зь вялікае бездані;
16. са скалы вывеў патокі, і пацяклі воды, як рэкі.
17. Але яны ўсё грашылі перад Ім і раздражнялі Ўсявышняга ў пустыні:
18. спакушалі Бога ў сэрцы сваім, патрабавалі ежы па душы сваёй,
19. і казалі супраць Бога, і сказалі: «ці можа Бог згатаваць трапезу ў пустыні?»
20. Вось, Ён ударыў па камені, і пацяклі воды, і паліліся ручаіны. «Ці можа Ён даць і хлеб, ці можа гатаваць мяса народу Свайму?»
21. Гасподзь пачуў, і ўспалымніўся гневам, і вагонь загарэўся на Якава, і гнеў падняў
ся супроць Ізраіля,
22. за тое, што ня верылі ў Бога і не спадзяваліся на ратаваньне Ягонае.
23. Ён загадаў аблокам угары, і адчыніў дзьверы неба,
24. і пусьціў, быццам дождж, на іх манну ў ежу, і хлеб нябесны ім даў.
25. Хлеб анёльскі еў чалавек, паслаў Ён ім ежы ўдосыць.
26. Ён падяяў на небе вецер усходні, і навёў паўднёвы сілаю Сваёю
27. і, як пыл, паслаў на іх мяса дажджом, і, як пясок марскі, птушак крылатых;
28. і кінуў іх сярод стана іхнага, каля жытлішчаў іхных,
29. і яны елі і наеліся; і даў ім чаго яны зажадалі.
30. Але яшчэ не прайшло хаценьне іхнае, яшчэ ежа была ў вуснах у іх,
31. гнеў Божы прыйшоў на іх, забіў тлустых іхных, і юнакоў Ізраілевых паваліў.
32. Пры ўсім гэтым яны ўсё ж грашылі далей, і ня верылі ў цуды Ягоныя.
33. I загубіў дні іхныя ў марнасьці і гады іхныя ў страху.
34. Калі Ен забіваў іх, яны шукалі Яго, і вярталіся, і з раніцы шукалі Бога,
35. і прыгадвалі, што Бог — іхнае прыстанішча і Бог Усявышні — Збаўца іхны,
36. і вуснамі сваімі лісьлівілі Яму, і языком сваім хлусілі перад Ім;
37. а сэрца іхнае нямоцна стаяла перад Ім, і ня былі яны верныя запавету Ягонаму.
438
Псалтыр
38. Але Ён, Міласэрны, дараваў грэх і ня зьнішчаў іх; шматкроць адводзіў гнеў Свой і ня ятрыў лютасьці Сваёй.
39. Ен памятаў, што яны — цялесныя, дыханьне, якое выходзіць і ня вяртаецца.
40. Колькі разоў яны раздражнялі Яго ў пустыні і гневалі яго ў краі неабжытым!
41. I зноў спакушалі Бога, і зьневажалі Сьвятога Ізраілевага,
42. не памяталі рукі Ягонай, дня, калі выбавіў іх ад прыгнёту,
43. калі аказаў у Эгіпце азнакі Свае і цуды Свае на полі Цоан.
44. і ператварыў рэкі іхныя і патокі іхныя ў кроў, каб яны піць не маглі;
45. паслаў на іх насякомых, каб джалілі іх, і жаб, каб губілі іх;
46. парасьліну зямную іхную аддаў вусеням і працу іхную — саранчы;
47. вінаград іхны пабіў градам і шаўкоўніцы іхныя аддаў сьцюжы;
48. быдла іхнае аддаў граду і статкі іхныя — маланкам;
49. паслаў на іх полымя гневу Свайго, і абурэньне, і лютасьць і бедствы, пасольства ліхіх анёлаў;
50. ён дарогу выпрастаў гневу Свайму, не ахоўваў іхных душаў ад сьмерці, і быдла іхнае аддаў пошасьці;
51. пабіў кожнага першынца ў Эгіпце, пачаткі сіл у намётах Замавых;
52. і павёў народ Свой, як авечак, пустыняю;
53. вёў іх бясьпечна, і яны не баяліся, а ворагаў іхных пакрыла мора;
54. і прывёў іх у зямлю сьвятую Сваю, на гару гэтую, якую правіца Ягоная набыла;
55. прагнаў ад аблічча іхнага народы, і зямлю іхную разьдзяліў у спадчыну ім, і плямёны Ізраілевы пасяліў у намётах іхных.
56. Але яны яшчэ спакушалі і засмучалі Бога Ўсявышняга, і пастановаў Ягоных ня трымаліся;
57. адступалі і здраджвалі, як бацькі іхныя; вярталіся назад, як падманлівы лук;
58. засмучалі Яго курганамі сваімі, ды ідаламі сваімі абуджалі зайздрасьць Ягоную.
59. Пачуў Бог, і ўспалымніўся гневам, і моцна абурыўся супроць Ізраіля;
60. пакінуў селішча ў Сіломе, скінію, у якой жыў Ён сярод людзей;
61. і аддаў у няволю Ен моцнасьць Сваю і славу Сваю ў рукі ворага;
62. і аддаў Ен мечу народ Свой, і прагневаўся на спадчыну Сваю.
63. Хлопцаў ягоных пажыраў вагонь, і дзяўчатам ягоным не сьпявалі шлюбных песьняў;
64. сьвятары ягоныя падалі ад меча, і ўдовы ягоныя ня плакалі.
65. Але, быццам ад сну, абудзіўся Гасподзь, быццам волат, віном пераможаны.
Псалтыр
439
66. і ўдарыў ворагам ягоным ў тыл, і пасароміў яго навекі,
67. і адкінуў палатку Язэпаву, і роду Яфрэмавага не абраў.
68. А выбраў калена Юдава, гару Сыён, якую палюбіў,
69. і зладзіў, як неба, сьвятыню Сваю, і, як зямлю, угрунтаваў яе навечна,
70. і выбраў Давіда, раба Свайго, і ўзяў яго ад кашараў,
71. і ад даяроў прывёў яго пасьвіць народ Свой, Якаваў, і спадчыну Сваю — Ізраіля.
72. I ён пасьвіў іх у чысьціні сэрца свайго, і рукамі мудрымі вадзіў іх.
ПСАЛЬМА 78
Плач па разбураным Ерусаліме Псальма Асафава.
Божа! язычнікі прыйшлі ў спадчыну Тваю; апаганілі сьвяты храм Твой, Ерусалім ператварылі ў руіны;
2. трупы рабоў Тваіх аддалі на паяданьне птушкам нябесным, целы сьвятых Тваіх зьвярам зямным;
3. пралілі кроў іхную, як ваду, вакол Ерусаліма, і ня было каму іх пахаваць.
4. Мы зрабіліся пасьмешышчам у суседзяў нашых, ганьбаю і сараматою тых, хто вакол нас.
5. Дакуль, Госпадзе, не перастанеш гневацца, будзе дбайнасьць твая палаць, як вагонь?
6. Вылі гнеў Твой на народы, якія Цябе ня ведаюць, і на царствы, якія імя Твайго не заклі
каюць,
7. бо яны пажэрлі Якава, і селішча ягонае спустошылі.
8. He спамяні нам грахоў нашых продкаў; хай неўзабаве запабягуць нас шчадроты Твае; бо мы зусім аслабелі.
9. Памажы нам, Божа, Збаўца наш, дзеля славы імя Твайго; вызвалі нас, і даруй нам грахі нашыя дзеля імя Твайго.
10. Навошта казаць язычнікам: «дзе Бог іхны?» Хай стане вядомая сярод язычнікаў перад вачыма нашымі помста за пралітую кроў рабоў Тваіх.
11. Хай прыйдзе прад аблічча Тваё стогн вязьня; магутнасьцю сілы Тваёй захавай асуджаных на сьмерць.
12. Сем разоў вярні суседзям нашым у нетры іхныя кляцьбу, якою яны Цябе, Госпадзе, пракліналі.
13. А мы, народ Твой і Тваёй пашы авечкі, вечна славіць будзем Цябе, і род у род узносіць славу Табе.
ПСАЛЬМА 79
Малітва Ізраіля пра збавеньне ад бедстваў
Начальніку хору. На музычным інструменьце ШошанімЭдуф. Псальма Асафава.
2. Пастыр Ізраілеў! паслухай; Ты, што водзіш, як авечак, Язэпа, і сядзіш на хэрувімах, пакажы Сябе.
3. Перад Яфрэмам і Веньямінам і Манасіем абудзі сілу Тваю і прыйдзі выратаваць
440
Псалтыр
нас.
4. Божа! навярні нас; няхай зазьзяе аблічча Тваё, і ўратуемся!
5. Госпадзе, Божа сіл! дакуль будзеш гнеўны да малітваў народу Твайго?
6. Ты накарміў іх хлебам сьлёзным, і напаіў іх сьлязьмі, у вялікай меры,
7. паклаў нас супярэчкаю нашым суседзям, і ворагі нашыя зьдзекуюцца.
8. Божа сіл! узнаві нас; няхай зазьзяе аблічча Тваё, і ўратуемся!
9. 3 Эгіпта перанёс Ты лазу вінаградную, выгнаў народы, і пасадзіў яе;
10. ачысьціў пад яе месца, і ўгрунтаваў карэньне яе, і яна напоўніла зямлю.
11. Горы накрыліся ценем яе, і гольле яе нібы кедры Божыя:
12. яна пусьціла гольле сваё да мора і пасынкі свае да ракі.
13. Навошта разбурыў Ты агароджу яе, так што абскубваюць яе ўсе, хто ідзе па дарозе?
14. Лясны вепр яе падкопвае, і зьвер польны яе аб’ядае.
15. Божа сіл! азірніся, паглядзі зь неба і ўбач, і наведай вінаграднік гэты;
16. ахавай тое, што пасадзіла правіца Твая, і пасынкі, якія Ты Сабе ўмацаваў.
17. Яно спалена вагнём, абсечана; хай ад зьзяньня абліччі Твайго загінуць,
18. хай будзе рука Твая над мужам правіцы Тваёй, над сынам чалавечым, якога Ты ўма
цаваў Сабе,
19. і мы ад Цябе не адступімся; ажыві нас, і мы будзем імя Тваё заклікаць.
20. Госпадзе, Божа сіл! узнаві нас; няхай зазьзяе аблічча Тваё, і ўратуемся.
ПСАЛЬМА 80
Мілата Божая і ўпартасьць Ізраіля
Кіраўніку хору. На Гефскім інструменьце. Псальма Асафава.
2. Сьпявайце радасна Богу, цьвярдыні нашай; усклікайце Богу Якава!
3. Вазьмеце псальму, зайграйце на бубне, на арфе з гукам прыемным, на псалтыры;
4. трубеце ў трубу парою маладзіковаю, у пэўны час, у дзень сьвята нашага;
5. бо гэта закон Ізраілю, пастанова ад Бога Якаўлевага.
6. Ён пастанавіў гэта ў сьведчаньне Язэпу, калі той выйшаў зь зямлі Эгіпецкай, дзе пачуў гукі мовы, якое ня ведаў:
7. «Я зьняў з плячэй ягоны цяжар, і рукі ягоныя вызваліліся ад кашоў.
8. У гароцс ты паклікаў Мяне, і Я цябе вызваліў; зь сярэдзіны грому пачуў Я цябе; пры водах Мерывы выпрабаваў цябе.
9. Слухай, народзе Мой, і Я буду сьведчыць табе; Ізраіле! о, калі б ты паслухаў Мяне!
10. Хай ня будзе ў цябе ін
Псалтыр
441
шага Бога, і не пакланяйся Gory чужому.
11. Я Гасподзь, Бог твой, Які вывеў цябе зь зямлі Эгіпецкай; разамкні твае вусны, і Я напоўню іх».
12. Але народ Мой ня слухаўся голасу Майго, і Ізраіль не ўпакорваўся Мне;
13. таму Я пакінуў іх упартасьці іхнага сэрца, хай ходзяць паводле намераў сваіх.
14. 0, калі б народ Мой слухаў Мяне і Ізраіль хадзіў Маімі шляхамі!
15. Я хутка ўпакорыў бы ворагаў іхных і павярнуў бы руку Маю на прыгнятальнікаў іхных;
16. ненавісьнікі Госпада поўзалі б перад імі, а дабрашчасьце доўжылася б заўсёды.
17. я карміў бы іх тлушчам пшаніцы і насычаў бы іх мёдам са скалы.
ПСАЛЬМА 81
Суд Божы — несправядлівым судзьзям
Псальма Асафава.
Бог стаяў у гурце багоў; сярод багоў правіў суд:
2. дакуль будзеце вы судзіць несправядліва і будзеце паблажаць бязбожных? Сэла
3. Чынеце суд беднаму і сіраце; прыгнечанаму і гаротнаму справядлівасьць рабеце;
4. вызваляйце беднага і ўбогага; вырывайце яго з рук бязбожнікаў.
5. Ня ведаюць, не разумеюць,
у цемрадзі ходзяць; усе асновы зямлі хістаюцца.
6. Я сказаў: вы — багі, і сыны Усявышняга — усе вы;
7. але вы памраце, як людзі, і ўпадзяце, як кожны з князёў.
8. Паўстань, Божа, судзі зямлю, бо Ты спадкуеш усе народы.
ПСАЛЬМА 82
Малітва да Бога за пасаромленьне ворагаў
Песьня. Псальма Асафава.
2. Божа! He перамоўчы, не маўчы, і не заставайся спакойны, Божа!