• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новы Запавет Псалтыр

    Новы Запавет Псалтыр


    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 499с.
    Мінск 1995
    667.23 МБ
    36.  Аднойчы прысягнуў сьвятасьцю Маёю: а ці зманю ДавіДУ?
    37.  Семя ягонае будзе вечна, і трон ягоны, як сонца, перада Мною;
    38.  вечна будзе цьвёрды, як месяц, і сьведка праўдзівы на нябёсах». Сэла
    39.  Але Ты адкінуў і пагардзіў, угневаўся на памазанца Твайго;
    40.  занядбаў запавет з рабом Тваім, кінуў на зямлю вянок ягоны;
    41.  разбурыў усе агароджы ягоныя, ператварыў у руіны крэпасьці ягоныя.
    42.  Рабуюць яго ўсе, хто праходзіць дарогаю; пасьмешышчам стаўся ён суседзям сваім.
    43.  Ты ўзвысіў правіцу супраціўцаў ягоных, парадаваў усіх ворагаў ягоных.
    44.  Ты павярнуў назад лязо меча ягонага, і не ўмацаваў яго ў бітве;
    45.  адабраў у яго бляск, і трон ягоны скінуў долу;
    46.  скараціў дні маладосьці ягонай, і пакрыў яго сорамам.
    Сэла
    47.  Дакуль, Госпадзе, будзеш хавацца няспынна, будзе палаць лютасьць Твая, як вагонь?
    48.  Прыгадай, які век мой: на якую марноту стварыў Ты ўсіх сыноў чалавечых?
    49. Хто зь людзей жыў — і
    
    Псалтыр
    
    447
    
    ня бачыў сьмерці, выбавіў душу сваю ад рукі апраметнай?
    Сэла
    50.  Дзе ранейшыя міласьці Твае, Госпадзе? Ты прысягаў Давіду ісьцінай Тваёю.
    51.  Прыгадай, Госпадзе, паганьбеньне рабоў Тваіх, якое нашу я ў нетрах маіх ад усіх моцных народаў,
    52.  як бэсьцяць ворагі Твае, Госпадзе, як няславяць сьляды памазанца Твайго.
    53.  Дабраславёны Гасподзь навечна! Амін, амін!
    
    КНІГА ЧАЦЬВЁРТАЯ (89105)
    
        ПСАЛЬМА 89
    
    Справядлівасьць Божая і часовасьць чалавека
    
    Малітва Майсея, чалавека Божага.
    2.  Госпадзе! Ты нам прыстанішча з роду ў род.
    3.  Перш чым нарадзіліся горы, і Ты стварыў зямлю і сусьвет, і ад веку да веку Ты — Бог.
    4.  Ты вяртаеш чалавека ў тло, і кажаш: вярнецеся, сыны чалавечыя!
    5.  Бо прад вачыма Тваімі тысяча год, як дзень учарашні, калі ён прыйшоў, як варта начная.
    6.  Ты быццам паводкаю зносіш іх; яны — як сон, як трава, што раніцаю вырастае, раніцаю цьвіце і зелянее, увечары вяне і сохне;
    
    7.  бо мы зьнікаем ад гневу Твайго, і ад лютасьці Тваёй мы разгубленыя.
    8.  Ты паклаў перад Сабою правіны нашыя і нашы тайноты ў сьвятло аблічча Твайго.
    9.  Усе дні нашыя прайшлі ў гневе Тваім; мы трацім леты нашыя, нібы гук.
    10.  Дзён гадоў нашых — семдзясят гадоў; а пры большай моцы восемдзесят гадоў; а самая лепшая іх пара — праца і хвароба, бо праходзяць хутка, і мы ляцім.
    11.  Хто ведае сілу гневу Твайго, і лютасьць Тваю па меры страху Твайго?
    12.  Навучы нас так лічыць нашыя дні, каб нам мудрае сэрца набыць.
    13.  Павярніся, Госпадзе! Дакуль? Умілажалься з рабоў Тваіх,
    14.  раніцай насыці нас міласэрнасьцю Тваёю, і мы будзем радавацца і весяліцца ўсе дні нашыя.
    15.  Узьвесялі нас за дні, калі Ты пабіваў нас, за леты, калі мы бачылі нягоды.
    16.  Хай выявіцца на рабах Тваіх дзея Твая, і на сынах іхных — слава Твая;
    17.  і хай будзе добрая воля Госпада Бога нашага на нас, і ў дзеях рук нашых пасабляй нам, у дзеях рук нашых пасабляй.
    
    448
    
    Псалтыр
    
    
        ПСАЛЬМА 90
    
    Бясьпека таго, хто спадзяецца на Бога
    
    (Пахвальная песьня Давідава).
    Хто жыве пад аслонай Усявышняга, той пакоіцца ў засені Ўсемагутнага,
    2.  кажа Госпаду: прыстанішча маё і Заступніку мой, Божа мой, на Цябе спадзяюся!
    3.  Ён цябе вызваліць зь сетак лаўца, ад пагібельнай пошасьці;
    4.  пер’ем Сваім Ён цябе ўзасьціць, і пад крыльлем Ягоным ўбясьпечышся; шчыт і аслона — ісьціна Ягоная
    5.  He збаішся страху начнога, ні стралы, што ўдзень пралятае,
    6.  ні пошасьці, што ў цемры ходзіць, ані заразы, што нішчыць апоўдні.
    7.  Упадзе тысяча побач з табою, і дзесяць тысяч праваруч ад цябе; але да цябе не наблізіцца:
    8.  толькі глядзецьмеш вачыма тваімі і ўбачыш помсту бязбожнікам.
    9.  Бо сказаў ты: Гасподзь — надзея мая; Усявышняга выбраў ты прыстанішчам тваім;
    10.  ліха цябе не спаткае, і пошасьць жытла твайго не зачэпіць;
    11.  бо анёлам Сваім наказвае пра цябе — ахоўваць цябе на ўсіх дарогах тваіх,
    12.  і на руках цябе панясуць, каб не спатыкнуўся ты аб камень нагою тваёю;
    
    
    13.  на асьпіда і васіліска наступіш і патопчаш льва і дракона.
    14.  «За тое, што ён палюбіў Мяне, уратую яго; абараню яго, бо ён спазнаў імя Маё.
    15.  Пакліча Мяне і пачую яго: зь ім Я ў жалобе, вызвалю яго, і праслаўлю яго; даўжынёю дзён напоўню яго, і пакажу яму выратаваньне Маё».
    
        ПСАЛЬМА 91
    
    Слава мілаце Гасподняй
    
    Псальма. Песьня на дзень суботні.
    2.  Дабро ёсьць — славіць Госпада і сьпяваць імю Твайму, Усявышні,
    3.  абвяшчаць раніцай ласку Тваю і праўду Тваю ў начы,
    4.  на дзесяціструнным і на псалтыры, зь песьняю на арфе.
    5.  Бо Ты ўсьцешыў мяне, Госпадзе, тварэньнем Тваім; я захапляюся дзеямі рук Тваіх.
    6.  Якія вялікія дзеі Твае, Госпадзе! дзівосна глыбокія помыслы Твае:
    7.  Чалавек няцямны ня ведае, і недавумак не разумее таго.
    8.  Тым часам як бязбожныя растуць, бы трава, і ліхадзеі квітнеюць, каб зьнікнуць навечна, —
    9.  Ты, Госпадзе, высокі векавечна’
    10.  Бо вось, ворагі Твае, Госпадзе, — вось, ворагі Твае гінуць, і рассыпаюцца ўсе ліхадзеі;
    11. а мой рог Ты падымаеш,
    
    
    Псалтыр
    
    449
    
    як рог аднарога, і я ўмашчаны сьвеЖым алеем;
    12.  і вока маё глядзіць на ворагаў маіх, і вушы мае чуюць пра паўсталых на мяне злыдняў.
    13.  Праведнік цьвіце, як пальма, узвышаецца, быццам кедр на Ліване.
    14.  Пасаджаныя ў доме Гасподнім, яны цьвітуць на падворках Бога нашага;
    15.  яны і ў старасьці пладаносныя, сакавітыя і сьвежыя,
    16.  каб абвяшчаць, што Гасподзь справядлівы, цьвярдыня мая, і няма ў Ім няпраўды.
    
        ПСАЛЬМА 92
    
    Веліч Гасподняя (Пахвальная песьня Давідава).
    У дзень суботні, калі заселена зямля.
    Царуе Гасподзь; Ён у веліч убраны, убраны Гасподзь у магутнасьць і перапаясаны: сусьвет таму цьвёрды, ня зрушыцца.
    2.  Трон Твой угрунтаваны спаконвечна; Ты — ад вечнасьці.
    3.  Узвышаюць рэкі, Госпадзе, узвышаюць рэкі голас свой, узвышаюць рэкі хвалі свае.
    4.  Але над шумам водаў вялікіх, моцных хваляў марскіх, моцны ў вышынях Гасподзь.
    5.  Сьведчаньні Твае бяз сумненьня пэўныя. Дому Твайму, Госпадзе, належыць сьвятасьць на доўгія дні.
    
    
        ПСАЛЬМА 93
    
    Заклік да Бога адплаты
    
    (Псальма Давідава ў чацьвёрты дзень тыдня).
    Божа помсты, Госпадзе, Божа помсты, пакажы Сябе!
    2.  Паўстань, Судзьдзя зямлі, аддай ганарліўцам адплату.
    3.  Дакуль, Госпадзе, бязбожныя, дакуль бязбожныя радавацца будуць?
    4.  Яны вырыгаюць дзёрзкія словы; пышаюцца ўсе беззаконьнікі;
    5.  топчуць народ Твой, Госпадзе, прыгнятаюць спадчыну Тваю.
    6.  Удаву і прыхадня забіваюць, і мардуюць сіротак,
    7.  і кажуць: ня ўбачыць Гасподзь, і не даведаецца Бог Якаваў.
    8.  Схамянецеся, бязглуздыя людзі! калі вы паразумнееце, недавумкі?
    9.  Хіба Той, што вуха наставіў, не пачуе? і Той, Хто вока стварыў, ня ўбачыць?
    10.  Хто настаўляе народы, ці ж ня выкрые, — Той, Хто вучыць чалавека разуменьню?
    11.  Гасподзь ведае думкі чалавечыя, што яны марныя.
    12.  Дабрашчасны той чалавек, якога настаўляеш Ты, Госпадзе, і вучыш законам Тваім,
    13.  каб даць яму спакой у бядотныя дні, пакуль бязбожнаму будзе выкапана яма!
    14.  Бо не адкіне Гасподзь народу Свайго і не пакіне спадчыны Сваёй.
    
    450
    
    Псалтыр
    
    15.  Бо суд вернецца да праўды, і за ім усе, хто шчырыя сэрцам.
    16.  Хто паўстане за мяне супроць злыдняў? хто стане за мяне супроць ліхадзеяў?
    17.  Калі б не Гасподз'ь быў мне памочнікам, неўзабаве ўсялілася б душа мая ў моўчу.
    18.  Калі я казаў: хістаецца нага мая, — ласка Твая, Госпадзе, падтрымала мяне.
    19.  Пры памнажэньні смуткаў маіх у сэрцы маім, суцяшэньні Твае душу маю шчасьцяць.
    20.  Ці стане каля Цябе седала душагубаў, якія гвалт намышляюць насуперак закону?
    21.  Натоўпам ідуць яны на душу праведніка, і асуджаюць кроў невінаватую.
    22.  Але Гасподзь — абарона мая, і Бог мой — цьвярдыня прытулку майго,
    23.  і аберне на іх беззаконьне іхнае, і зладзействам іхным вынішчыць іх, вынішчыць іх Гасподзь Бог наш.
    
        ПСАЛЬМА 94
    
    Хвала Богу  Творцу і Збаўцу
    
    (Пахвальная песьня Давідава). Прыйдзеце, засьпяваем Госпаду, усклікнем Богу, цьвярдыні ратунку нашага;
    2.  станьма прад абліччам Ягоным з хвалою, у песьнях усклікнем Яму,
    3.  бо Гасподзь ёсьць Бог вялікі і Цар вялікі над усімі багамі.
    4.  У руцэ Ягонай глыбіні зям
    
    
    лі, і вяршыні гор — Ягоныя;
    5.  Ягонае — мора, і Ён стварыў яго, і сушу стварылі рукі Ягоныя.
    6.  Прыйдзеце, паклонімся і прыпадзем, укленчым прад абліччам Госпада, Творцы нашага,
    7.  бо Ён ёсьць Бог наш, і мы — людзі паствы Ягонай і авечкі рукі Ягонай. 0, калі б вы сёньня паслухалі голасу Яго:
    8.  «не ўпускайце жорсткасьць у сэрца ваша, як у Мерыве, як у дзень спакушэньня ў пустыні,
    9.  дзе спакушалі Мяне бацькі вашыя, выпрабоўвалі Мяне, і бачылі дзею Маю.
    10.  Сорак гадоў раздражняў Мяне род гэты, Я сказаў: гэта народ, які заблудзіўся сэрцам; яны не спазналі дарог Маіх;
    11.  і таму прысягнуў Я ў гневе Маім, што яны ня ўвойдуць у Мой спакой».
    
        ПСАЛЬМА 95
    
    Пакланеньне Госпаду
    
      (Пахвальная песьня Давідава). На будову дома.
    Засьпявайце Госпаду песьню новую; засьпявайце Госпаду, уся зямля;
    2.  сьпявайце Госпаду, дабраслаўляйце імя Ягонае, зьвястуйце дзень у дзень выратаваньне Ягонае;
    3.  абвяшчайце ў народах славу Ягоную, ва ўсіх плямёнах дзівосы Ягоныя;
    4.  бо вялікі Гасподзь і прас
    
    
    Псалпгь/р
    
    451
    
    лаўлены, грозны Ён над багамі ўсімі.
    5.  Бо ўсе багі народаў — ідалы, а Гасподзь нябёсы стварыў.
    6.  Слава і веліч прад абліччам Ягоным, сіла і вялікае хараство ў сьвятыні Ягонай.
    7.  Дайце Госпаду, плямёны народаў, дайце Госпаду славу і гонар;
    8.  дайце Госпаду славу імя Ягонага, нясеце дары, і ідзеце ў двары Ягоныя;
    9.  пакланецеся Госпаду ў аздобе сьвятыні. Трымцеце прад абліччам Ягоным, уся зямля!
    10.  Скажэце народам: валадарыць Гасподзь! таму сусьвет цьвёрды, не пахісьнецца. Ён будзе судзіць народы па праўдзе.
    11.  Хай весяляцца нябёсы, і хай радуецца зямля; хай шуміць мора і ўсё, што ў ім;
    12.  хай радуецца поле і ўсё, што на ім, і хай сьпяваюць тады ўсе дрэвы ў дубровах
    13.  прад абліччам Госпада, бо ідзе, бо ідзе судзіць зямлю. Ён будзе судзіць сусьвет па праўдзе, і народы паводле ісьціны Сваёй.
    
        ПСАЛЬМА 96
    
    Сіла і валадарства Госпада
    
    (Псальма Давіда, калі ўладжвалася зямля ягоная).
    Валадарыць Гасподзь: хай радуецца зямля; хай весяляцца шматлікія выспы.