• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новы Запавет Псалтыр

    Новы Запавет Псалтыр


    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 499с.
    Мінск 1995
    667.23 МБ
     30.  I радуюцца, што яны суцішыліся, і Ён прыводзіць іх да жаданае прыстані.
     31.  Хай славяць Госпада за ласку Ягоную і за дзівосныя дзеі Ягоныя сынам чалавечым!
     32.  Хай славяць Яго на сходзе народным, і хай славяць
    
    Псалтыр
    
    461
    
    Яго ў гурце старэйшынаў!
     33. Ён ператварае рэкі ў пустыню і крыніцы вады — у сушу,
     34. зямлю пладавітую — у саланчак, за бязбожнасьць тых, што жывуць на ёй.
     35. Ён ператварае пустыню ў возера, і зямлю высахлую — у крыніцу вады;
     36. і пасяляе там спрагненых, і яны будуюць горад, каб жыць у ім;
     37. засяваюць палеткі, садзяць вінаграднікі, якія родзяць ім багатыя плады.
     38. Ён дабраслаўляе іх, і яны вельмі памнажаюцца, і ў іх быдла ня менее.
     39. Паменшыліся яны, і ўпалі ад прыгнёту, гароты і скрухі;
     40.  Ён вылівае зьнявагу на князёў, і пакідае іх блукаць у пустыні, дзе дарог няма.
     41.  А гаротнага выцягвае з гароты, і род ягоны памнажае, як статак авечак.
     42. Праведнікі бачаць гэта, і радуюцца, а ўсякае няверства засланяе вусны свае.
     43.  Хто мудры, той заўважыць гэта, і зразумее ласку Госпада.
    
        ПСАЛЬМА 107
    
    Песьня надзеі на Бога
    
    Песьня. Псальма Давідава.
     2.  Гатовае сэрца маё, Божа, гатовае сэрца маё; буду пяяць і апяваць у славе маёй.
     3.  Паўстань, псалтыр і арфа! Я ўстану рана.
    
     4. Славіць буду Цябе, Госпадзе, сярод народаў; славіць буду Цябе, сярод плямёнаў,
     5. бо вышэй за нябёсы ласка Твая і ў пазахмар’і праўда Твая.
     6. Узьнясіся вышэй за нябёсы, Божа; і над усёю зямлёю будзе слава Твая,
     7. каб вызваліліся аблюбенцы Твае: уратуй правіцай Тваёю, і пачуй мяне.
     8. Бог сказаў у сьвятыні Сваёй: няхай разьвесялюся — падзялю Я Сіхем, і даліну Сукот абмераю.
     9. Мой Галаад, Мой Манасія, Яфрэм крэпасьць Маёй галавы, Юда скіпетр Мой,
     10.  Моаў умывальная шаля Мая, на Эдом абуткам кіну Маім, над зямлёй Філістымскаю клікаць буду.
     11.  Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто давядзе мяне да Эдома?
     12.  Ці ня Ты, Божа, Які нас адкінуў, і ня выходзіш, Божа, з войскам нашым?
     13.  Падай дапамогу нам ва ўціску, бо абарона людзкая — марнота.
     14.  3 Богам мы выявім сілу; Ён скіне ворагаў нашых.
    
        ПСАЛЬМА 108
    
     Псальма праклёну на ворагаў
    
    Кіраўніку хору. Псальма Давідава.
    Божа хвалы маёй! не прамаўчы,
     2.  бо разьзявіліся на мяне вусны бязбожныя і вусны пад
    
    462
    
    Псалтыр
    
    ступныя;
     3.  адусюль атачылі мяне словамі нянавісьці, узбройваюць супраць мяне бяз прычыны;
     4.  за любоў маю ваююць супраць мяне; а я малюся;
     5.  аддаюць мне злом за дабро, за любоў маю — нянавісьцю.
     6.  Пастаў над імі бязбожнага, і д’ябал хай стане праваруч яго.
     7.  Калі будзе судзіцца, хай будзе вінаваты, і малітва ягоная няхай стане грэхам;
     8.  хай дні ягоныя будуць кароткія, і маёмасьць ягоную няхай другі забярэ;
     9.  дзеці ягоныя няхай будуць сіротамі, а жонка ягоная — удавою;
     10.  хай бадзяюцца дзеці ягоныя і жабруюць, і просяць хлеба з руінаў сваіх;
     11.  хай захопіць ліхвяр усё, што ёсьць у яго, хай другія захопяць працу ягоную;
     12.  хай ніхто яму не паспагадае; хай ніхто ня зьлітуецца зь сіротаў ягоных;
     13.  хай будуць нашчадкі ягоныя на пагібель, і хай забудзецца іхнае імя ў наступным родзе;
     14.  хай згадаецца перад Госпадам беззаконьне бацькоў ягоных, і грэх маці ягонай хай не загладзіцца;
     15.  хай будуць заўсёды яны ў вачах Госпада, і хай вынішчыць Ён на зямлі пра іх памяць
     16.  за тое, што ён не літаваўся на зямлі, а гнаў чалавека беднага і ўбогага і зламанага
    
    сэрцам, каб забіць яго;
     17.   палюбіў праклён, і ён прыйдзе на яго; не захацеў дабраславеньня, яно ад яго і адыдзе;
     18.   хай у пракляцьце апранецца, быццам у рызу, і хай увойдзе яно, як вада, у нутробу ягоную і, як алей, у косткі ягоныя;
     19.  хай будзе яно яму, нібы вопратка, у якую ён апранецца, і як пояс, якім заўсёды перапаясваецца.
     20.  Такая аддача ад Госпада ворагам маім і тым, што ліхасловяць душу маю!
     21.  Са мною, Госпадзе, Госпадзе, чыні дзеля імя Твайго, бо добрая міласьць Твая; уратуй мяне,
     22.  бо я бедны і ўбогі, і сэрца маё параненае ўва мне.
     23.  Я зьнікаю, быццам цень, калі хіліцца дзень, гоняць мяне, як саранчу.
     24.  Калені мае зьнемаглі ад посту, і цела маё засталося бяз тлушчу.
     25.  Я зрабіўся для іх пасьмешышчам; убачыўшы мяне, галовамі круцяць.
     26.   Памажы мне, Госпадзе, Божа мой; уратуй мяне з ласкі Тваёй,
     27.   хай уведаюць, што гэта Твая рука, і што Ты, Госпадзе, учыніў гэта.
     28.   Яны праклінаюць, а Ты дабраславі; яны паўстаюць, але няхай будуць пасаромленыя; a р'аб Твой хай радуецца.
     29.  Хай апрануцца праціўнікі мае ў ганьбу і, як вопраткаю.
    
    Псалтыр
    
    463
    
    хай накрыюцца сорамам сваім.
     30.  I я голасна буду вуснамі сваімі славіць Госпада і сярод мноства Яго праслаўляць:
     31.  бо Ён стаіць праваруч беднага, каб ратаваць яго ад судзьдзяў душы ягонай.
    
        ПСАЛЬМА 109
    
    Псальма прарочамесіянская (Валадарства Месіі)
    
    Псальма Давідава.
    Сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх.
    2.  Жазло сілы Тваёй пашле Гасподзь з Сыёна: валадары сярод ворагаў Тваіх.
    3.  У дзень моцы Тваёй народ Твой гатовы ў аздобах сьвятыні; з улоньня дзяньніцы падобнае да .расы Тваё нараджэнене.
    4.  Прысягнуўся Гасподзь і не раскаецца: Ты Сьвятар навекі паводле абраду Мехлісэдэкавага.
    5.  Гасподзь праваруч Цябе. Ён у дзень гневу Свайго пераможа цароў;
    6.  учыніць суд над народамі, напоўніць зямлю трупамі, раструшчыць галаву ў зямлі шырокай.
    7.  3 патока на дарозе будзе піць, і таму падыме галаву.
    
    
        ПСАЛЬМА 110
    
    Славаслоўе Госпаду
    
    Слаўлю Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім.
    Бэт на радзе праведных і на сходні. Гімэл
    2. Вялікія дзеі Гасподнія, Далэт
    вабныя ўсім, хто іх любіць.
    Гэ
    3.  Дзея Ягоная — слава і хараство,
    Вав
    і праўда Ягоная застаецца навечна.
    Заін
    4.  Незабыўнымі зрабіў Ён цуды Свае;
                 Хэт літасьцівы і шчодры Гасподзь.
    Тэт
    5.  Ежу дае тым, хто баіцца Яго;
                 Іод вечна памятае Свой запавет.
    Каф
    6.  Сілу дзеяў Сваіх паказаў Ён народу Свайму,
                Ламэд каб даць яму спадчыну язычнікаў.
    Мэм
    7.  Дзеі рук ягоных праўда і суд;
    Нун
    усе Яго запаведзі правільныя, Самэх
    8. цьвёрдыя на вечныя вякі, Аін
    заснаваныя на праўдзе і слушнасьці.
    
    464
    
    Псалтыр
    
    Пэ
    9.  Збавеньне паслаў Ён народу Свайму;
                Цадэ наказаў навечна Свой запавет.
    Коф
    Сьвятое і страшнае імя Ягонае! Рэш
    10.  Пачатак мудрасьці страх Гасподні;
                Шын розум правільны ва ўсіх, хто выконвае запаведзі Ягоныя.
                 Тав Хвала Яму няхай будзе вечная.
    
        ПСАЛЬМА 111
    
    Дабрашчаснасьць і асалода верніка
    
    Алілуя!
                Алэф Дабрашчасны муж, што баіцца Госпада
                 Бэт і шчыра любіць Ягоныя запаведзі.
    Гімэл
    2.  Моцнае будзе насеньне ягонае на зямлі;
                Далэт род праведных дабраславёны будзе.
    Гэ
    3.  Дастатак і багацьце ў доме ў Afo,
                 Вав і праўда ягоная трывае вечна.
    Заін
    4.  У цемры ўзыходзіць сьвятло справядлівым;
    Хэт добрае яно і міласэрнае і пра
    
    
    веднае.
    Тэт
    5.  Добры чалавек міласэрны і пазычае;
                 Іод ён дасьць цьвёрдасьць словам сваім на судзе.
    Каф
    6. Ён вавек не пахісьнецца, Ламэд
    у вечнай памяці праведны будзе.
    Мэм
    7.  He пабаіцйа нядобрае славы;
                 Нун сэрца ў яго цьвёрдае, спадзяецца на Госпада.
    Самэх
    8.  Умацаванае сэрца ў яго; ён не збаіцца
                 Аін калі гляне на ворагаў сваіх.
    Пэ
    9.  Ён шчодра раздаў, абдарыў убогіх;
                 Цадэ праўда ягоная застаецца назечна;
                 Коф рог ягоны ўзьнясецца ў славе.
    Рэш
    10.  Бязбожны гэта пабачыць і будзе злавацца,
                 Шын заскрыгоча зубамі сваімі, і растане.
    Тав
    Жаданьне бязбожных загіне.
    
    Псалтыр
    
    465
    
    
        ПСАЛЬМА 112
    
        Хвала Богу паслухмяных
    
      Алілуя.
      Хвалеце, рабы Гасподнія, хвалеце імя Гасподняе.
     2. Хай будзе імя Гасподняе дабраславёна ад сёньня і навечна.
     3. ад усходу сонца да захаду хай будзе праслаўлена імя Гасподняе;
     4. Высокі над усімі народамі Гасподзь; над нябёсамі слава Ягоная.
     5. Хто — як Гасподзь, Бог наш, Які, жывучы ў высях,
     6.  прыхіляецца, каб дагледзець неба і зямлю;
     7. з тла падымае беднага, з гразі ўзвышае ўбогага,
     8. каб пасадзіць яго з князямі, з князямі; народа ягонага;
     9. няплодную ўсяляе ў дом мацераю, што радуецца за дзяцей? Алілуя!
    
        ПСАЛЬМА 113
    
    Для ўспамінаў пра збавеньне Ізраіля Богам
    
      (Алілуя).
      Калі выйшаў Ізраіль з Эгіпта, дом Якава — з народу іншапляменнага,
     2.  Юда зрабіўся сьвятыняю Ягонаю, Ізраіль — валоданьнем Ягоным.
     3.  Мора ўгледзела, і пабегла; Ярдан павярнуўся назад.
     4.  Горы скакалі, як бараны, і пагоркі, як ягняткі.
    
     5.   Што з табою, мора, чаго ты пабегла, і з табою, Ярдане, чаго павярнуўся назад?
     6.   Чаго вы скачаце, горы, як бараны, і вы, пагоркі, як ягняткі?
     7.   Перад абліччам Госпада дрыжы, зямля, перад абліччам Бога Якава,.
     8.   што ператварае скалу ў возера вады і камень  у крыніцу вады.
     9.   Ня нам, Госпадзе, ня нам, a імю Твайму дай славу, дзеля ласкі Тваёй, дзеля праўды Тваёй.
     10.  Навошта язычнікі кажуць: дзе ж іхны Бог?
     11.   Бог наш на небе і на зямлі; творыць усё, што хоча.
     12.  А іхныя ідалы — серабро і золата, дзеі рук чалавечых.
     13.  Ёсьць у іх вусны, але не гавораць; ёсьць у іх вочы, але ня бачаць;
     14.   ёсьць у іх вушы, але ня чуюць; ёсьць у іх ноздры, але нюху няма;
     15.   ёсьць у іх рукі, але не адчуваюць; ёсьць у іх ногі, але ня ходзяць; і яны гукаў не выдабываюць з горла свайго.
     16.  Няхай будуць да іх падобныя тыя, што іх робяць, і ўсе, хто на іх спадзяецца.
     17.   Доме Ізраілеў! спадзявайся на Госпада; Ён — нам дапамога і шчыт.
     18.   Доме Ааронаў! • спадзявайся на Госпада; Ён — нам дапамога і шчыт.
     19.   Хто баіцца Госпада! спадзявайцеся на Госпада; Ён — нам дапамога і шчыт.
    
    466
    
    Псалтыр
    
     20.  Гасподзь нас памятае, дабраслаўляе нас, дабраслаўляе Ізраілеў дом, дабраслаўляе Ааронаў дом;
     21.  дабраслаўляе тых, што баяцца Госпада, малых і вялікіх.
     22.  Няхай дадасьць вам Гасподзь болей і болей, вам і дзецям вашым,
     23.  дабраславёныя вы Госпадам, Які стварыў неба і зямлю.