Падарожжа па краіне беларусаў  Віталь Вольскі

Падарожжа па краіне беларусаў

Віталь Вольскі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 319с.
Мінск 2006
57.31 МБ
Нездарма гаворыць паэт Пімен Панчанка:
У славутай нашай пушчы — Рай для птушак і вучоных.
Белавежская пушча — сапраўдны музей жывой прыроды, вялізная навуковая лабараторыя. I як добра, што мы з вамі хоць трошкі змаглі пазнаёміцца з ёю.
КРАЙ ЛЯСОЎ, БАЛОТ I КАЗАК
Мы ляцім на самалёце ў Пінск.
Пад намі рассцілаецца непаўторны пейзаж Беларускага Палесся.
Прыгледзьцеся да яго ўважлівей! Такога краявіду вы не знойдзеце бадай што нідзе на ўсёй тэрыторыі Еўропы. Ляцім мы даволі нізка, і нам добра відаць амаль усе яго дэталі.
Зялёныя масівы лясоў, бясконцыя балоты з густой, высокай травой і хмызнякамі, блакітныя люстэркі азёр, малых і вялікіх. Звілістыя рэкі, рэчкі і рачулкі прабіваюцца вузкімі стужкамі скрозь зараснікі вербалозу, трысця і чароту. Яны то знікаюць у балоце, то раптам з’яўляюцца зноў і часам так пераплятаюцца, што нялёгка разабрацца, дзе канчаецца адна рэчка і дзе пачынаецца другая.
Павольна расплываюцца яны між балоцістых лугоў, ствараюць шырокія плёсы і затокі з жоўтымі гарлачыкамі і белымі лілеямі ў цёмнай вадзе.
Берагі ў палескіх рэк нізкія, топкія. Назвы — старажытныя, казачныя, летапісныя — Ясельда, Цна, Случ, Лань, Пціч, Арэса, Славечна, Смердзь...
Ад вялікай колькасці такіх рэк і рэчак з непрыкметнай, нібы соннай, плынню бярэ свой пачатак вялікая і паўнаводная Прыпяць, галоўная рака Палесся. Шырокай светлай паласой серабрыцца яна перад намі на даляглядзе.
Бачыце гэтыя светла-жоўтыя, амаль белыя, часам даволі вялікія выспы сярод зялёных пералескаў, лугоў і балот? Вы, напэўна, і самі іх заўважылі. Вось яшчэ адна, вось другая, крыху меншая. Вось і трэцяя...
Так, гэта пяскі. Гэта выдмы, ці дзюны. Іх на Палессі нямала. Дзе няма вады, там амаль заўсёды пясок. A часам бывае і так, што на адкрытым месцы балота хаваецца пад верхнім пластом навеянага ветрам пяску. Ідзе чалавек па пяску, ісці цяжка, ногі вязнуць, але ўсё ж такі ідзе, бо трэба. Вось ён выходзіць на роўнае месца паміж дзюн і раптам адчувае, што ногі страцілі цвёрдую апору. 3 кожным крокам усё глыбей пагружаюцца яны ў пясок. Спачатку па калені, потым яшчэ вышэй. Чалавек пачынае тануць у зыбучым пяску. Вось пясок ужо яму па грудзі. Бяда, калі не здолее падарожнік выбрацца, павярнуўшы своечасова назад...
Лес, балота, пясок. Добрай глебы мала. Зямля ўсюды скупая, няўдзячная, неўрадлівая. Таму і хлеба на Палессі ў старыя часы заўсёды не хапала. Мясцовыя жыхары часта дамешвалі да жытняй мукі кару дрэў, сухія травы, мох і розныя карэнні. Памяць аб гэтых нядобрых часах захавалася ў такіх красамоўных назвах палескіх вёсак, як Караеды і Махаеды. Удумайцеся ў сэнс гэтых слоў!..
Прыслухайцеся і да такіх назваў палескіх сёл, як Белая Лужа, Жоўты Бераг, Ставок, Прудок, Бродні-
ца, Парэчча, Макрэц, Гліна, Пяскі, Замошша, Рагозна, Арэхава, Бярозцы, Сосны, Вярбовічы. У гэтых назвах трапна і выразна адлюстраваны прыродныя асаблівасці нізіннага, лясістага, балоцістага і пясчанага краю...
Раней Палессе справядліва лічылася ўвасабленнем беднасці, адсталасці, патрыярхальшчыны. Скажа хтонебудзь: «Палессе», і адразу ўяўляюцца вільготныя і змрочныя лясы, непраходная дрыгва, нізенькія хаткі, як старыя, гнілыя грыбы пад саламянымі, замшэлымі стрэхамі, зрэбныя доўгія кашулі і лыкавыя лапці, прыгнёт і пакорлівасць, цемра і непісьменнасць, прымхі і забабоны, знахары і шаптухі, балотныя ліхаманкі. I зразумела, нячэсаныя валасы, збітыя ў каўтун.
Пра гаротнае жыццё палешукоў дарэвалюцыйнага часу так пісаў Янка Купала:
Пад шум бесканечны
Бярозаў і соснаў Сахой недарэчнай Аруць пясок млосна.
Іх розум балота Трымае палонна, Красуе цямнота, Растуць забабоны.
Легенды і казкі
Прыгонных законаў Паўзуць мохам вязкім, Багуннем зялёным.
Праз леты і зімы
Паданне йшло ў векі: — Палешукі мы, А не чалавекі!
Так вось і жылі ў той, не такі ўжо і далёкі час палешукі. Так здабывалі цяжкі свой хлеб людзі дарэвалюцыйнага Палесся. Такім яно паўстае ў казках і паданнях, у творах літаратуры. Такім яго помняць яшчэ старыя людзі.
Цяпер ад былога Палесся засталіся толькі асаблівасці прыроды. Але і прырода змяняецца пад уздзеяннем чалавека. Значная частка адвечных балот Палескай нізіны асушана. Там, дзе была топкая дрыгва, каласуецца жыта, ячмень і пшаніца, цвіце сінявокі лён, расце бульба і буракі, квітнеюць маладыя сады.
Толькі палескія дзюны пакуль яшчэ не адолены. Але і зыбучым пяскам засталося тут панаваць нядоўга. Усё настойлівей праводзяцца работы па пераўтварэнню бясплодных пясчаных глеб пры дапамозе торфу ва ўрадлівыя землі.
Даўно ліквідавана непісьменнасць. Усюды ў раёнах школы, бальніцы, бібліятэкі, кінатэатры, лазні. Адышлі ў нябыт, зрабіліся здабыткам фальклорных зборнікаў старадаўнія казкі пра злых чараўнікоў і варажбітоў, пра лесуноў, вадзянікоў і балацянікаў, пра чарцей, русалак і іншую балотную нечысць, пагалоскі пра розныя страшныя выпадкі і незвычайныя здарэнні. А пра каўтун маладыя пакаленні нават і не чулі.
Край старадаўніх казак і паданняў, край тугі і галечы, край лясоў і балот змяняецца з кожным днём. Жыць і працаваць на Палессі цяпер і радасна, і перспектыўна.
Паляшук выпрастаў спіну, зірнуў навокал. Шырока раскрыліся яго вочы. Смела глядзіць ён наперад, бо адвечныя туманы развеяліся. I зразумеў паляшук, што зусім не беднае яго Палессе, а багатае. Дый сам ён, зразумела, зусім не той. Ён адчуў, што можа падпарадкаваць і пераўтварыць неспрыяльную прыроду свайго краю. I Палессе пачынае аддаваць чалавеку свае незлічоныя, раней схаваныя скарбы.
БЛАКІТНАЯ КАРОНА ПААЗЕР’Я
Толькі што мы вярнуліся з Беларускага Палесся.
Давайце разгорнем геаграфічную карту і разгледзім на ёй тыя мясціны, дзе мы не паспелі пабываць.
Так... Тут мы былі, тут — таксама... А вось з поўначчу рэспублікі вы яшчэ зусім не знаёмы.
Глядзіце, колькі на карце блакітных плямінак і кропак! Гэта — азёры. Яны густа рассеяны па ўсёй Віцебшчыне і па ўсёй паўночна-заходняй частцы Мінскай вобласці. Больш за дзве тысячы азёр нанесены на геаграфічныя карты. I ўлічыце, між іншым, што самыя маленькія на карту не трапілі. Нездарма гэты край называюць на Беларусі Паазер’ем.
Разумна прыдумляе народ назвы для родных мясцін. Палессе — край лясоў. Паазер’е — край азёр.
Некаторыя азёры раскіданы паасобку, некаторыя — невялікімі групамі. Вось цэлыя «сузор’і» азёр пад Мядзелем, пад Браславам. Тут сыходзяцца граніцы Беларусі, Літвы і Латвіі. Шмат азёр на Віцебшчыне — вакол старажытнага Полацка, пад Ушачамі, Лепелем і Сянно.
Самае вялікае з беларускіх азёр — Нарач. Гэта і на карце відаць. Паэты часта параўноўваюць гэтае возера з морам. Побач з Нараччу размясцілася яшчэ некалькі азёр: Баторына, Мястра, Рудакова, Белае, Блакітнае, Мядзельскае, Швакшты...
Нарачанская група азёр — самая вялікая і вядомая на Беларусі. Азёры размешчаны тут вянцом. Яны ствараюць своеасаблівую блакітную карону Паазер’я.
На самым стыку трох рэспублік — Літвы, Латвіі і Беларусі — знаходзіцца возера са старажытнай назвай Дрысвяты.
А гэта — возера Доўгае. 3 выгляду яно невялікае, але затое дна ў ім не дастанеш. Глыбіня яго дасягае пяцідзесяці метраў.
Ёсць, праўда, і глыбейшыя азёры на Беларусі. Так, у возеры Рудакова, што ўваходзіць у блакітную карону нарачанскай групы, глыбіня дасягае месцамі сямідзесяці метраў.
А якія прыгожыя краявіды вакол азёр! Якія багацці хаваюцца ў іх глыбінях! Рыбакі здабываюць тут шчупака, акуня, ляшча, сяляву, плотку. Браслаўскія азёры багатыя яшчэ і на судака. А на Нарачы і некаторых іншых паўночна-заходніх азёрах не дзіва, калі маторныя катэры і чаўны рыбгасаў вяртаюцца з багатым уловам вугра, рэдкай і смачнай рыбы, падобнай з выгляду на змяю.
He ўступаюць азёрам па сваіх багаццях і прыбярэжныя лясы. Колькі ў іх улетку суніц, чарніц і іншых ягад, а пад восень •— грыбоў і арэхаў!
На лясістых берагах некаторых азёр Браслаўшчыны можна ўбачыць хаткі бабра. Вядзецца тут і выдра. Прыходзяць да берага паласавацца выкінутай хвалямі рыбай барсукі і лісіцы. Наведваецца часам і сам гаспадар лесу — мядзведзь.
Побач з жывёламі і звярамі, якія спакон веку жывуць на азёрах і ў лясах Паазер’я, з’явіліся ў апошнія гады і навасёлы. Гэта — янотавідны сабака, якога завезлі сюды з Далёкага Усходу, андатра і норка, прывезеныя з Паўночнай Амерыкі. Перасяленцам спадабаліся новыя мясціны. Яны прыжыліся тут, і Беларускае Паазер’е стала для іх другой радзімай. Янотавідныя сабакі даюць цяпер значную частку ўсёй прамысловай пушніны, якая здабываецца на Віцебшчыне.
Вялікая колькасць азёр уплывае нават на клімат Паазер’я. Калі набліжаешся да групы азёр, яшчэ здалёк пачынаеш адчуваць, якое тут чыстае паветра...
Але чаму я гэта ўсё расказваю вам? Ці не лепей уключыць азёры ў наш маршрут? Бачу, што і вам не церпіцца самім пазнаёміцца з Беларускім Паазер’ем.
Куды ж мы з вамі паедзем? Выбірайце самі...
На Нарач? Bac болып за ўсё вабіць «блакітная карона»? Што ж, выбар не благі! Ды і дабрацца да Нарачы зусім не цяжка. Туды штодня ляцяць два самалёты, a часам нават і трэці, дадатковы...
Значыць, вырашана: зноў у палёт!
АЗЁРНЫ КРАЙ
Наш невялікі самалёт запоўнены. Hi аднаго вольнага месца.
Мо таму, што дарога нядоўгая, паміж пасажырамі хутка завязваецца размова.
— Я,— кажа адзін,— упершыню ў гэтыя мясціны... Пуцёўку атрымаў... у санаторый...
— А мы ў дом адпачынку,— абзываецца адна з дзяўчат, што сядзяць насупраць.
— У які? — цікавіцца іх сусед, пажылы чалавек.
— У прафсаюзны...
— Гэта трошкі далей ад берага,— тлумачыць пажылы,— у сасновым лесе. Але нічога... Месца цудоўнае... Сумаваць не будзеце. Цэлы гарадок там вырас. Дамы — як у Мінску.
— А мне ці далёка ісці? — пытаецца першы.
— Ваш санаторый — на самым беразе... Дый што там! Хто тут хоць аднойчы пабываў, той яшчэ раз прыехаць захоча. Я тут штогод адпачываю. У друкарні працую, наборшчык... У нас свой дом адпачынку — «Звязда»... Раней то на поўдзень, то на Рыжскае ўзмор’е ездзіў. А як пабыў на возеры... Шчыра скажу вам, няма лепшых мясцін. А рыбалка якая! Апошні раз вось такога шчупака выцягнуў...
Наборшчык ажывіўся яшчэ больш. Умяшаліся ў размову і іншыя пасажыры, многія з якіх таксама былі на славутым возеры і прыахвоціліся да рыбнай лоўлі.
Пайшлі расказы пра самыя незвычайныя рыбацкія здарэнні і прыгоды.