• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа па краіне беларусаў  Віталь Вольскі

    Падарожжа па краіне беларусаў

    Віталь Вольскі

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 319с.
    Мінск 2006
    57.31 МБ
    Вада каля малых пакрылася раптам рабізною. Адно з андатранят неяк дзіўна закруцілася і знікла пад вадою. На гэтым месцы ўзнік невялікі вір, па вадзе і разышлося некалькі кругоў. Гэта вострыя зубы разбойніка-шчупака схапілі малога і пацягнулі ў ваду Яно нават і не піснула. Над вадою мільгануў хвост шчупака, і на гэтым усё скончылася. Андатраня з вады не вярнулася. Астатнія не звярнулі на страту ніякай увагі, быццам нічога і не здарылася. Яны па-ранейшаму былі заняты сваімі справамі. Усюды па вадзе плавалі вузкія лісты асакі, абгрызеныя карнявішчы гарлачыкаў, кавалкі сцяблоў рагозу.
    Над сцяною трысця бясшумна з’явіўся балотны лунь. Усе андатры нібы па камандзе зніклі пад вадой, пахаваліся ў трысці. Лунь паляцеў далей, і на паверхні вады зноў, нібы па нейкім таямнічым сігнале, з’явіліся круглыя мокрыя галовы і цёмныя спіны звяркоў.
    Ворагаў у андатры шмат, але асабліва церпіць яна ад балотнага луня. Хапаюць андатру з паветра і арланбелахвост, і коршак, і канюк. У вадзе андатру можа праглынуць тлусты, непаваротлівы сом. Але тут, у Цно, сом для андатры не страшны, тут вялікіх самоў наогул няма. Вусаты сом ляжыць звычайна, як калода, у глыбокай яме на дне, а Цно — возера мелкае. На беразе звярку трэба асцерагацца лісіцы і тхара. Спрытная і злосная норка небяспечна для андатры і на зямлі, і ў вадзе.
    Амаль ніколі не дажывае андатра да старасці. Асноўны ратунак гэтага звярка ад поўнага знішчэння, як і ва ўсіх іншых грызуноў, пладавітасць. Андатра размнажаецца вельмі хутка. Некалькі пакаленняў гэтых заморскіх звяркоў нарадзілася і вырасла тут, на Браслаўшчыне. Яны адчуваюць сябе не горш, як іх продкі ў лясных азёрах далёкай Канады.
    Непрыкметна насунуўся змрок і запанаваў над возерам. Цяпер цяжка было наглядаць за андатрамі нават і з блізкай адлегласці.
    Я павярнуў байдарку і паплыў туды, дзе з водамі Цно зліваецца Друйка. Наперадзе цямнела Замкавая гара.
    3 возера дзьмуў ветрык, і я доўга яшчэ чуў з усіх бакоў плёскат, шоргат і тузаніну звяркоў у трысці.
    ЗМЕСТ
    Падарожжа ў нязнанае. Якаў Герцовіч	 3
    ПАДАРОЖЖА ПА КРАІНЕ БЕЛАРУСАЎ
    ПАЛЁТ СКРОЗЬ СТАГОДДЗІ
    Паветраныя лайнеры і... кілім-самалёт	 9
    Круг над старажытнымі лясамі	12
    Круг над знаёмымі рэкамі 	24
    Прызямленне першае 	28
    Адхіленне ад курсу	41
    Круг над Нясвіжам і прызямленне другое 	46
    Прызямленне трэцяе	53
    Тры кругі над Мінскам	57
    Бывай, кілім-самалёт!	68
    НА ПРАСТОРАХ БЕЛАРУСІ
    Белавежская пушча 	69
    Край лясоў, балот і казак	73
    Блакітная карона паазер’я 	77
    Азёрны край	79
    Хто на рыбалку, а хто па грыбы	82
    Расказ старога рыбака	87
    Перад развітаннем	89
    У ЛЯСАХ НАД БЯРОЗАЙ
    Паездка ў запаведнік	91
    Размова з дырэктарам	94
    Бабраня на двары 	97
    Арлан-белахвост	99
    Па дарозе ў Нешкава 	102
    Бабровая хатка	103
    Рачныя будаўнікі 	108
    Бабры ў Бярэзіне	110
    Урочышча Залазы 	115
    Перад ад’ездам	116
    Знаёмым шляхам	117
    Аднаўленне фермы 	119
    Сергучоўскі канал 	125
    Егерава жонка	128
    Рэчка Сергуч	130
    Добрыя суседзі	132
    Беларуская тайга 	134
    Чорны бусел	135
    Спатканне з мядзведзем	137
    На бузянцы	140
    Урочышча «Вокны»	142
    «Лейзарава піпка» 	143
    Домжарыцкае возера	144
    Бабры за работай	149
    Ласіныя ямы	153
    Лясная трагедыя	157
    Ваўкі 	163
    Развітанне	167
    ЧАЙКІ НАД НАРАЧЧУ
    Хутчэй на Нарач!	172
    Залаты бераг	173
    Беларускае мора	174
    На пляжы 	176
    На біялагічнай станцыі	178
    Варанкі 	180
    Чайкі над Нараччу	181
    Лунь	182
    Каршун і шчупак	186
    У рыбгасе	190
    Рыбацкі стан	191
    Вярнуліся з лову	194
    На баркасе	196
    Вёска Наносы	197
    У знатнага рыбака	198
    «Грачуны» ці «кагаркі»	200
    Шкодная ці карысная чайка?	201
    Зімні лоў	204
    Дзіўная рыба 	207
    Здарэнне на востраве 	210
    Па дарозе на фэст	211
    Свята песні	214
    Навальніца 	216
    На касе 	218
    Старыя акопы	223
    Сіняя птушка 	225
    Гняздо сіваграка	229
    Пустальга 	231
    Лёс сакалянят	237
    «Дзікае месца»	240
    На гняздоўі чапляў	244
    Рыжая госцейка 	251
    Канюкі і ляляк	252
    Сарока 	 255
    Саракуш 	257
    Чорны дзяцел	260
    На палянцы	264
    Каровы і заяц	268
    Гадзюка, жаба і вожык	270
    Над абрывам	273
    Ліса і гусак	276
    Сустрэча з лісой 	278
    Стары пастух 	281
    Дзядзька Вінцук і яго буслы 	284
    Бусляняты вучацца лятаць	287
    Паляцелі!	289
    Думкі перад вяртаннем у горад	291
    HA CIHIX АЗЁРАХ
    Індзеец куанеб 	295
    Карысны звярок	297
    Замкавая гара	298
    Перад школай	299
    Рэчка Друйка 	302
    Па ваколіцах Браслава	304
    Возера Цно	309
    Малодшы брат бабра	310
    Смелы звярок	311
    Жыццёвыя клопаты	313
    Вольскі, В. Ф.
    B71 Падарожжа па краіне беларусаў : нарысы / Віталь Вольскі. — Мінск : Маст. літ., 2006. — 319 с.
    ISBN 985-02-0835-Х.
    3 мастацкай дасканаласцю, замілавана і шчыра расказвае пісьменнік пра родную краіну, яе прыроду, людзей, уваскрашае яе даўнюю і нядаўнюю гісторыю.
    ХДК 821.161.3
    ББК 84(4Бен)
    Літаратурна-мастацкае выданне
    ВОЛЬСКІ Віталь Фрыдрыхавіч
    ПАДАРОЖЖА ПА КРАІНЕ БЕЛАРУСАЎ
    Нарысы (Скарочана) Рэдактар М. А. Яршова Мастак A. В. Яўмененка Мастацкі рэдактар М. Я. Шкурпіт Тэхнічны рэдактар Л. I. Астрэйка Стылістычныя рэдактары М. А. Паддубская, A. М. Анцытовіч
    Падпісана да друку 25.05.06. Фармат 84 х 108 ‘/32. Папера афсетная.
    Гарнітура Тып Таймс. Афсетны друк. Умоўн. друк. арк. 16,80.
    Улік.-выд. арк. 14,63. Тыраж 2300 экз. Заказ 1608.
    Выдавецкае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Лй № 02330/0056778 ад 17.02.2004.
    220600, Мінск, праспект Пераможцаў, 11.
    Адкрытае акцыянернае таварыства «Паліграфічны камбінат імя Я. Коласа». 220600, Мінск, вул. Чырвоная, 23.
    Раніца была да гэтага часу пахмурная, а цяпер з’явілася раптам сонца і асвятліла сваімі лагоднымі праменнямі і зялёныя схілы ўзгорка, і забалочаную нізіну з кустамі вольхі, і празрыстую ваду. Усё навокал ажывілася, зазіхацела, набыло новыя яркія і свежыя фарбы.
    Мне захацелася пабыць тут, паглядзець з узвышша на гэты знаёмы і блізкі сэрцу пейзаж, які заканчваўся на даляглядзе сіняй палоскай возера.