Падарожжа па краіне беларусаў  Віталь Вольскі

Падарожжа па краіне беларусаў

Віталь Вольскі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 319с.
Мінск 2006
57.31 МБ
Цікава слухаць, праўда?.. Вы ўсміхаецеся... He дужа, мусіць, верыце ўспамінам заўзятых рыбакоў?..
Заўважыла гэта і маладая чарнявая жанчына з маленькім хлопчыкам на руках.
— А вы не думайце, што ўсё гэта выдумкі,— гаворыць яна, звяртаючыся да нас.— Я сама неяк паехала з мужам акунёў лавіць. I, хоць верце, хоць не, ладнага шчупака выцягнула. Пялёхаецца ён на дне чаўна, прыгожы, як вясёлка, а я і вачам сваім не веру...
— Вы, прабачце, нетутэйшая? -— звярнуўся да жанчыны наборшчык.
Жанчына і сапраўды крыху падобна з твару на татарку ці ўзбечку.
— Родам я з Ташкента,— адказвае яна,— а цяпер у Мінску жыву... I таксама лічу, што няма для адпачынку месца лепшага за Нарач...
У гэты момант суседка жанчыны радасна закрычала на ўвесь самалёт:
— Глядзіце!.. Глядзіце!.. Возера!..
I ўсе адразу прыніклі да ілюмінатараў.
Пад крыламі самалёта раскінулася вялікая водная прастора. Мы пралятаем над паўднёва-заходнім берагам. Тут шчыльна да вады падступае густы лес. Толькі ў адным месцы сосны крыху расступіліся, утварыўшы пры самым беразе даволі прасторную паляну. На ёй віднеюцца шэрыя дахі дашчаных домікаў і палаткі. Там размясціўся піянерска-камсамольскі турысцкі лагер...
Доўгая і вузкая каса з пясчанымі адхонамі дзеліць возера амаль на роўныя часткі. Лесу на касе няма. Сярод палеткаў віднеюцца толькі асобныя дрэвы. А на самым носе пясчанай касы прытулілася невялікая вёска. Яна так і называецца — Наносы.
Прыгледзьцеся ўважлівей і вы ўбачыце, што з вышыні вада ў возеры здаецца размаляванай у розныя колеры. I межы колераў вызначаны даволі выразна.
Уздоўж берага працягнулася шырокая жоўтая паласа. Тут неглыбока, і скрозь празрыстую ваду прасвечвае пясчанае дно. Крыху далей паверхня возера робіцца зеленаватая. Там — сапраўдныя джунглі з водарасцей, прытулак жыхароў падводнага царства. Чым далей ад берага, тым цямнейшая і гусцейшая здаецца вада. Месцамі яна цёмна-сіняя, амаль чорная. Тут — самыя вялікія глыбіні, вадзяная тоўшча дасягае пяцідзесяці метраў. Але і побач з імі віднеюцца жаўтаватыя палосы і плямы. Гэта водмелі, падводныя косы, ці, як гавораць мясцовыя рыбакі, «пагуркі».
Самалёт крыху нахіліўся набок і пайшоў на пасадку. Цяпер да нас імкліва набліжаецца паўночна-ўсходні бераг. Пад крылом прамільгнулі два вялікія карпусы санаторыя з асфальтаванай набярэжнай, з каменнымі прыступкамі, якія спускаюцца да вады, з шырокім пляжам, а далей — бляшаныя і чарапічныя, дашчаныя і нават саламяныя стрэхі — вуліца вялікай вёскі ў зелені шматгадовых ліп і таполяў.
I раптам — зноў лес і поле...
Самалёт заскакаў па няроўнай пляцоўцы і спыніўся.
Вялізная пляцоўка расчышчана ад лесу і хмызняку, засеяна травой, абмежавана спецыяльнымі знакамі —і ўсё. На ўзмежку пляцоўкі сохнуць рэшткі вывернутых бярозак, ялінак і хмызоў. Грэюць на сонцы свае шырокія спіны вялізныя каменні-валуны. А далей — вясёлыя бярозкі па ўзлесках, празрыстыя і сонечныя сасновыя бары, змрочныя яловыя лясы.
Валуны пакінуў тут каля трыццаці тысяч гадоў назад ледавік, які пакрываў амаль усю тэрыторыю Еўропы. I самі азёры — вынік дзейнасці ледавіка.
Паміж полем і невялікім мураваным домікам, вакол якога размясціліся метэаралагічныя ўстаноўкі і
радыёстанцыя, пралегла пясчаная прасёлачная дарога. У адзін бок яна вядзе да мястэчка, а ў другі — да сяла. Сяло гэтае размясцілася на самым беразе возера. Туды мы з вамі і накіруемся.
Між іншым, па плану мястэчка і вёска ў бліжэйшыя гады павінны зліцца ў адзін курортны гарадок.
Мы перасякаем высокі насып, па якім зусім нядаўна пракладзена шырокая шаша. Будаўніцтва яшчэ не закончана. Неўзабаве гэтая шаша апярэжа возера і звяжа паміж сабой усе санаторыі, дамы адпачынку, турысцкія базы, лагеры і населеныя пункты, якія ёсць і якія яшчэ вырастуць на берагах возера.
ХТО НА РЫБАЛКУ, A ХТО ПА ГРЫБЫ
На наступны дзень мы прыехалі ў вёску, што стаіць на беразе возера Нарач.
Дамы ў вёсцы розныя: і звычайныя сялянскія хаты, і так званыя фінскія домікі, і сучасныя мураваныя катэджы на адну або дзве сям’і. Прыгожыя веранды, чыстыя двары. Праз некаторы час сяло ператворыцца ў адну з вуліц новага гарадка, дзе ўсё будзе прыстасавана для адпачынку працоўных.
А цяпер зойдзем у гэты двор. He ўсё ж нам ездзіць і ездзіць. Трэба, нарэшце, і адпачыць нямнога. А дзе ж і адпачываць, як не на возеры Нарач, як казаў той наборшчык у самалёце! Давайце затрымаемся тут ненадоўга.
У доме жыве мой добры знаёмы — стары нарачанскі рыбак. Вось ён ідзе якраз нам насустрач, невысокага росту, каржакаваты, з пасівелымі вусамі.
— Добры дзень, дзед Ігнат!
— Дзень добры... Ці надоўга да нас?
— Ды вось пазнаёмлю сваіх юных сяброў з Нараччу і — назад, у Мінск.
— Тады вы ў мяне ключы ад лодкі вазьміце. I снасці я вам такія-сякія дам,— усміхаецца дзед Ігнат выцвілымі блакітнымі вачамі.— Якое ж гэта знаёмства з Нараччу без рыбалкі!..
— Дзякуем!.. Дзякуем!..
1 вось у нас з’явіўся дадатковы груз: даволі цяжкі жалезны якар, пабялелы ад вады і сонца канат да яго, два вяслы, вялікі брызентавы мяшок. У ім мы панясём рыбу, калі, вядома, будзе што несці. А пакуль у мяшку ляжаць стары спінінг з кароткім дзяржальнам і вялікай бліскучай блясной, вудачкі з доўгімі лёскамі, маленькімі блёсенкамі і кароценькімі вудзільнамі, выразанымі з галінак ядлоўцу, і яшчэ бляшанка з дажджавымі чарвямі.
— Можа, вы і кошыкі прыхопіце? — гукае нам услед стары рыбак.— Дзяўчынкі ж, відаць, рыбу лавіць не пойдуць. Ім у грыбы ды ў ягады цікавей...
Мы бяром некалькі лазовых кошыкаў. Дзед Ігнат пляце іх сам.
— I я пайшоў бы з вамі,— нібы просіць ён прабачэння,— ды часу няма. 3 сенам трэба ўправіцца... А за праважатага хай у грыбнікоў будзе мая ўнучка... Аня! Хадзі сюды...
Дзед Ігнат даўно ўжо на пенсіі. Але ў гарачую пару сенакосу ці ўборкі ўраджаю не сядзіцца яму на сваім прысядзібным палетку, ходзіць ён памагаць калгасу.
Пыльная вуліца змянілася брукам. Дарога раздвоілася. Адна павяла да возера, другая да санаторыя. Мы пойдзем першай, адразу да возера, пакладзём у лодку свой «багаж», тады і агледзімся.
Прасмоленыя рыбацкія чаўны чарнеюць, напалову выцягнутыя з вады, каля самага рэстарана-паплаўка. Крыху далей — прадуктовы магазін. Тут мы можам узяць усё, што нам спатрэбіцца. Што? Нічога не хочаце з магазіна? Спадзеяцеся на здабычу рыбакоў і шукальнікаў грыбоў ды ягад? Але хлеб нам усё ж такі патрэбны...
Пакінуўшы ў лодцы свой рыбацкі рыштунак, мы паднімаемся па асфальтавай дарожцы з прыступкамі да санаторыя. 3 блізкай адлегласці возера выглядае яшчэ больш маляўнічым, чым з вышыні птушынага палёту. Вялікае, прасторнае, яно і сапраўды падобна на мора. Восемдзесят квадратных кіламетраў вады...
Чаму супрацьлеглы бераг відаць? Ды не, вы памыліліся! Гэта зусім не бераг. Гэта тая каса, якую мы бачылі з самалёта. Ад яе да таго берага не бліжэй, чым да нас.
Празрыстыя хвалі, узнятыя лёгкім ветрыкам, набягаюць на прыбярэжны пясок. Іх плёскат зліваецца з шумам сосен, якія акружылі возера з усіх бакоў. А два прыгожыя будынкі санаторыя, што ўзвышаюцца на самым пагорку, нагадваюць вялікія караблі, калі глядзець на іх з возера. Здаецца, вось-вось знімуцца яны з якараў і паплывуць у далёкае падарожжа...
Скрозь густую зеляніну сосен віднеюцца на суседнім узгорку блакітныя домікі з чырвонымі дахамі. Гэта той самы дом адпачынку «Звязда», пра які гаварыў нам у самалёце друкар. Яшчэ далей, на самым беразе, мы бачым лодачную станцыю і шырокую паласу пляжа з паветкамі, каб хавацца ад пякучага сонца.
У другім баку ад санаторыя, таксама ўздоўж берага, размясціліся турысцкая база і біялагічная станцыя. Недалёка адсюль і піянерскі лагер «Зорачка». Яшчэ далей мы маглі б убачыць беларускі Артэк...
Колькі палатак у лесе! Цэлы гарадок. Іх паставілі тут аматары пажыць на вольным паветры. Адны з іх прыязджаюць на ўсё лета, другія на месяц, трэція на некалькі дзён ці нават толькі з суботы на нядзелю. Многім палюбіліся гэтыя мясціны.
Я і сам вось ужо дванаццаты год праводжу свой адпачынак на берагах Нарачы. Тады, у самым пачатку, сюды нялёгка было дабірацца. Таму і дачнікаў было нямнога. I размяшчаліся яны ў хатах мясцовых жыха-
роў. He было ні санаторыя, ні дамоў адпачынку. I вёска была бяднейшая...
Але вас, мабыць, болып за ўсё цікавяць цяпер скарбы вады і лесу? Тады зробім так: хлопчыкі пойдуць са мной на чоўне, а дзяўчынкі — з Аняй у лес. Вы не глядзіце, што Аня малодшая за вас. Яна тут кожную сцежку ведае.
Згодны? Вось і добра.
Ну, хлопчыкі, давайце ссунем човен на ваду. Раз, два!.. Што, цяжкі? Затое ўстойлівы. Ніякай хвалі не баіцца. А на Нарачы з хвалямі і ветрам жарты кепскія. Як разгуляецца раптоўна бура, на звычайнай лодцы да берага не дабярэшся...
Веславаць будзем па чарзе. Хто першы? He, не ўсе разам. Давайце па двое. Сядай вось ты... I ты? Добра, сядай таксама. Толькі старайцеся веславаць дружна, у лад. Р-раз! Р-раз!.. Ну, дык вы ж сапраўдныя весляры!..
Усё далей і далей адплывае ад нас высокі бераг з дамамі санаторыя, з прыступкамі набярэжнай. Ужо не відаць каменьчыкаў на пясчаным дне. Глыбіня пад намі ўсё павялічваецца. А вось і паласа водарасцей... Нарэшце і іх прамінулі. Цяпер ужо можна разгледзець асобныя дрэвы на носе касы і стрэхі хат...
Значыць, надышоў час паспытаць нам сваё рыбацкае шчасце.
Кідаем якар за борт. Замацоўваем канат. Вось так... Вымяраем глыбіню. Для гэтага апускаем у ваду доўгі трывалы шнур з грузам на канцы. Спачатку шнур нацягваецца. Адпусцім трохі больш... Яшчэ больш... Шнур нарэшце аслаб... Значыць, груз дасягнуў дна. Цяпер трэба нам вымераць даўжыню той часткі шнура, што была ў вадзе... Ого! Каля дзесяці метраў. Значыць, паміж днішчам нашага чаўна і дном возера мог бы змясціцца трохпавярховы дом. Што ж, на такой глыбіні і ловяцца самыя вялікія акуні.
Ціха на возеры.
Толькі ўдалечыні чуваць аднастайная гаворка матора. Гэта рыбгасаўскі катэр вядзе дадому з начнога лову караван рыбацкіх лодак. Адна, дзве, тры, чатыры... Мусіць, нямала злавілі рыбакі шчупакоў, ляшчоў, акунёў і сялявы, так добра вядомай пад назвай «капчушка».
Кружаць над вадой белыя чайкі ў цёмных масках. To адна, то другая апусціцца на ваду і тут жа ўзнімаецца, трымаючы ў дзюбе бліскучую рыбку. Тады бліжэйшыя суседкі ўзнімаюць гвалт і стараюцца адабраць здабычу.