Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 592с.
Мінск 2000
Пасля адкрыцця шахты і павелічэння выт-ворчасці высакаякаснай охры завод «Фар-бацвет» перайшоў у падпарадкаванне Усеса-юзнага аб'яднання хімічнай прамысловасці. Прадукцыя, што выраблялася на заводзе, бы-ла высока адзначана цэнтральнай навуковай лабараторыяй дзяржтрэста «Лакафарба».
«Лоеўская охра, — успамінаў адзін з ветэ-ранаў камбіната будаўнічых матэрыялаў Ула-дзімір Міхайлавіч Свірыдзенка, — экспарці-равалася за мяжу. Акрамя охры на Ляхавай гары дабывалі гліну, якая выкарыстоўвалася для вытворчасці цэглы. Але напачатку шасці-дзесятых гадоў шахту закрылі, таму што пра-цаваць у ёй стала небяспечна. Распрацоўваць сыравіну пачалі адкрытым спосабам на паў-днёвай ускраіне Лоева, што, на жаль, прывя-ло да значнага зніжэння яе якасці».
У хуткім часе перастаў існаваць і завод «Фарбацвет». В.П. Крупейчанка.
Па старонках раённай газеты «Калгаснік»
Свята ў «Дняпроўскай камуне»
1 студзеня 1936 г.
Дзень 29 снежня ў калгаснікаў арцелі «Дняпроўская камуна» быў днём вясёлага, радаснага калгаснага свята. У гэтым годзе калгас атрымаў дзяржаўны акт на вечнае ка-рыстанне зямлёй. 1950,6 га зямлі РВК пера-даў калгасу на вечнае карыстанне.
20 студзеня 1936 г.
Калгас імя Чапаева
Па згодзе калгаснікаў сельгасарцелі «Ба-рэц», «Прагрэс» і «Пабядзіцель» зліліся ў
адзін вялікі калгас імя Чапаева. Калгас зараз налічвае 125 гаспадарак. Старшынёй абраны Тарасенка.
26 студзеня 1936 г.
Майстры высокай ураджайнасці ў Мін-ску
У сталіцу БССР на нараду перадавікоў ураджайнасці, якая адбылася 25 студзеня, з'ехаліся лепшыя людзі калгасаў, саўгасаў, МТС. Прыбыўшыя дэлегаты маюць высокія паказчыкі ў сваёй рабоце.
Ад нашага раёна на нараду перадавікоў
89
1917 —1941
ураджайнасці выехалі Кавалёў Ігнат Н. — радавы калгаснік арцелі «Рашучы» Крапаў-скага сельсавета, Лысы Саўка Е. — звення-вод і інспектар па якасці арцелі «Гомельскі пралетарый» Баршчоўскага сельсавета, Равя-нок Рыгор П. — брыгадзір арцелі «12 кас-трычнік» Ліпнякоўскага сельсавета, Коваль Цімафей К. — брыгадзір арцелі «Дняпроў-ская камуна» Пярэдзельскага сельсавета, Ло-гіс Сямён Ф. —звеннявод арцелі імя Ждана-ва Страдубскага сельсавета.
22 сакавіка 1936 г.
Стаханаўскае звяно Моці
Звяно Андрыянец Моці калгаса «Чырвоны сцяг» Бывалькаўскага сельсавета рыхтуецца да атрымання стаханаўскага ўраджаю. Узяты абавязкі на брыгадным сходзе калгаснікаў ат-рымаць у гэтым годзе з участка свайго звяна 40 цэнтнераў зернявых і 400 цэнтнераў ільно-валакна з кожнага гектара.
В.Сідарэнка.
20 ліпеня 1936 г.
Больш за два тыдні працуе ў Лоеве экспе-дыцыя Белдзяржкіно над карцінай «Днепр у агні», якая пакажа ўдзел беднякоў-плытаго-наў у рэвалюцьгі 1905—1907 гг. Карціна па-будавана выключна на беларускім матэрыяле па сцэнарыі Ул.Барашкі і заслужанага дзеяча мастацтва Гр.Кобеца. Галоўны рэжысёр — Чэслаў Генрыхавіч Сабінскі.
*♦♦
Па ўсім Савецкім Саюзе разыходзіцца прадукцыя Лоеўскага завода «Фарбацвет» для патрэб будаўніцтва, паліроўкі люстраў і акуляраў. Фарба для паліроўкі «Крокус» ра-ней прывозілася з-за мяжы, а зараз вырабля-ецца заводам. За першае паўгоддзе вытворчы план выкананы на 113 працэнтаў.
***
У друтім квартале 1936 г. грузазварот Ло-еўскай прыстані складае 87 017 тон. За гэты ж час у Лоеў прыбыло 4013 і выехала 5268 пасажыраў.
8 жніўня 1936 г.
5 жніўня адбыўся мітынг салідарнасці ра-бочых саўтаса «Прагрэс» з іспанскімі рабочы-мі. Рабочыя саўгаса шчыра вітаюць гераічную барацьбу іспанскіх рабочых супраць фашыс-цкіх мяцежнікаў, якія імкнуцца патапіць у крыві рэвалюцыйны народны рух Іспаніі. Ра-бочыя саўгаса ў дапамогу рэвалюцыянерам Іспаніі адлічылі ад зарплаты свой паўдзённы заробак. Сабрана 205 руб.
Заяц М.
26 жніўня 1936 г
Яшчэ цясней згуртуемся накол партыі
— Няма межаў нянавісці да ворагаў наро-да, да агідных псоў Гітлера — Гроцкага, Зі-ноўева і Каменева, — аднадушна заявілі на мітынгу калгаснікі сельгасарцелі «Дняпро» Трацкісцка-зіноўеўскія банды імкнуліся зла-дзейскі забіць дарагіх нам кіраўнікоў партьгі і ўрада, даўшых нам радаснае і шчаслівае жыццё.
— У сваіх подлых замыслах яны пралічьг-ліся, — кажа лепшы стаханавец Максімен-ка, — пайманыя з палічным, яны будуць зні-шчаны з твару зямлі. ,
Калгаснік Гайдук Сяргей заявіў: «Няхай ведаюць празрэнныя агенты германскага фа-шызму і ўсе ворагі народа пралетарскай дзяр-жавы, што мы любім нашу бальшавіцкую партыю і вялікага правадыра народаў, леп-шага друга калгаснікаў т. Сталіна. Мы яіпчэ мацней згуртуем свае рады пад сцягам Лені-на-Сталіна ў барацьбе за поўную пабудову камунізма ў нашай сацыялістычнай краіне»
Дзяткоў.
17 кастрычніка 1936 г.
Варожая дзейнасць Даніленкі
Даніленка Андрэй Мітрафанавіч членам сельгасарцелі «Савецкая Беларусь» Уборкаў-скага сельсавета лічыцца даўно. Але на пра-цягу ўсяго часу прабывання ў калгасе ён на работу выходзіць рэдка калі, а больш заняты развядзеннем сваёй уласнай гаспадаркі...
Хто ж такі Даніленка? Даніленка з’яўля-ецца блізкім сваяком арганізатара банды Га-лака Межэйко, які ў 1930 г. быў асуджаны. Даніленка, прабраўшыся ў калгас, увесь час праводзіць агітацыю сярод адсталых калгас-нікаў, каб яны не выходзілі на калгасную ра-боту. Ён з’яўляецца яўным ворагам калгаса Між тым, гэтага не заўважае праўленне кал-гаса. Агенту кулака не месца ў калгасе!
Дубінскі.
29 лістапада 1936 г
3 залы суда
За невыкананне збожжапаставак і лёназа-гатовак дзяржаве нарсуд Лоеўскага раёна прыгаварыў аднаасобніка в. Крупейкі Каз-лянка Пятра К. да двух гадоў і аднаасобніка в. Рудня-Каменева Папоўскага сельсавета Сцяпана К. да трох гадоў пазбаўлення волі.
28 красавіка 1936 г
Выбарчая кампанія ііачалася
3 вялікім уздымам і радасцю працоўныя раёна сустрэлі пасганову Цэнтральнага Выка-наўчага Камітэта БССР аб назначэнні дня
90
Калектывізацыя
выбараў у Вярхоўны Савет Беларускай ССР. На прадпрыемствах, у калгасах, ва ўстановах і ў кустарна-прамысловых арцелях адбыліся мнагалюдныя мітынгі. У рэзалюцыях, якія прымаліся на мітынгах, працоўныя выказвалі сваю згуртаванасць, бязмежную любоў і адда-насць вялікаму Сталіну, справе Сталіна-Лені-на.
1 мая 1938 г.
Жыць стала лепш, жыць стала весялей
Сталінскія клопаты аб калгасным сялян-стве стварылі ўсе ўмовы, каб жыццё кожнага добрасумленнага калгасніка было заможным, вясёлым і радасным. Калектыўнай працай калгаснікі з дапамогай лепшых сельскагаспа-дарчых машын з кожным годам атрымоўва-юць усё вышэйшыя і вышэйшыя ўраджаі. З кожным днём жыццё калгаснай вёскі стано-віцца непазнавальным.
Савянок.
б жніўня 1938 г.
ГАЗЕТА «КАЛГАСНАЯ ПЕРАМОГА»
На шахты ў Данбас
3-га ліпеня 20 лепшых камсамольцаў Лоеў-скага раёна выехалі ў Данбас. Поўныя радас-ці хлопцы і дзяўчаты накіроўваліся да пара-хода.
— Мы едзем на радзіму Аляксея Стахана-ва і хочам працаваць так, як таварыш Стаха-наў. Мы бярэм на сябе абавязак да 20-годдзя Ленінска-Сталінскага камсамола быць стаха-наўцамі па здабычы вугалю, — заявілі адна-душна камсамольцы.
Стрыжак.
8 кастрычніка 1938 г.
Свята калгаснай вёскі
Цёпла і радасна правялі б кастрычніка калгаснікі калгаса «Слава» прызыўнікоў 1917—1918 гг. нараджэння ў рады Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі. У калгасе ад-быўся мітынг, прысвечаны провадам.
Копіч.
10 жніўня 1938 г.
Японскія фашысты пралічыліся
б жніўня ў калгасе «Громкі» Ручаёўскага сельсавета адбыўся мітынг у сувязі з наглай правакацыяй японскага фашызму.
У прынятай пастанове калгаснікі аднадуш-на абавязаліся мацаваць абарону Радзімы і выказалі сваю гатоўнасць змагацца і адстой-ваць кожную пядзь савецкай зямлі. Калгасні-кі абавязаліся таксама датэрмінова разлічыц-ца з дзяржавай і зараз жа ўнесці першы ўзнос па пазыцы першага выпуску трэцяй пяцігод-кі.
Дашук.
12 кастрычніка 1938 г.
Перадавы трактарыст
Лепшым трактарыстам Лоеўскай МТС лі-чыцца Афанасенка Сямён. На трактары ХТЗ тав. Афанасенка ўзараў 432 га мяккай пахаты пры планавым заданні 370 га. За ўвесь гэты час тав. Афанасенка зэканоміў 291 кг гаруча-га.
22 кастрычніка 1938 г.
Будаўніцтва вялікага млына
У м. Лоеў у гэтым годзе пачынаецца будаў-ніцтва вялікага млына. Ужо праведзены по-шукавыя работы. Вядзецца расчыстка пляцу і нарыхтоўка будматэрыялаў. Будынак млына будзе каменны, трохпавярховы, абсталяваны па апошняму слову тэхнікі. На будаўніцтва млына асігнована 23 600 руб.
4 студзеня 1939 г.
Тэлефанізацыя сельсаветаў
Зараз заканчваецца тэлефанізацыя Казя-рожскага і Шарпілаўскага сельсаветаў. Гэтыя лініі ўступаюць у эксплуатацыю праз некаль-кі дзён. Акрамя гэтага, мястэчка Лоеў ужо мае прамую тэлефонную лінію з абласным цэнтрам Гомель.
12 сакавіка 1939 г.
20 новых радыёкропак
Лоеўскі радыёвузел да адкрыцця 18 з'езда ВКП(б) устанавіў 50 новых радыёкропак. 35 новых радыёкропак устаноўлена ў калгасе імя Сталіна Крупейскага сельсавета. Акрамя гэтага, радыёвузел устанавіў новае абсталя-ванне. Устаноўлены ўзмацняльнік на 200 ват, які дасць магчымасць устанавіць у раёне 1500 радыёкропак.
Дуркоў.
24 красавіка 1939 г.
Калгасны драмгурток
Добра пастаўлена работа драмгуртка ў калгасе «Громкі» Ручаёўскага сельсавета. За апошні месяц драмгурток падрыхтаваў і пас-тавіў для калгаснікаў п'есу «Лашадзіная фа-мілія» і адрывак з п'есы Т.Р.Шаўчэнкі. Драмгуртком кіруе камсамолец — настаўнік Аляксандр Сямёнавіч Жураўскі.
В.Ярэмчык.
18 лшеня 1939 г.
Перадавікі на жніве
У калгасе «Авангард» Ліпнякоўскага сель-савета калгаснікі закончылі жніво ячменю і прыступілі да жніва жыта. Жнеі Курдзесава Е., Гладчанка В., Палюкова С., Рагачова А. выконваюць нормы на жніве на 200 працэн-таў
г. Дарашкоў.
91
1917 — 1941
З снежня 1939 г.
У Маскву на Усесаюзную сельскагаспа-
дарчую выстауку
> жніўня у Маскву на Усесаюзную сель-скагаспадарчую выстаўку выехала 36 чала-век — удзельнікаў выстаўкі і гасцей — леп-шых стаханаўцаў калгасаў нашага раёна. Ся-род удзельнікаў выстаўкі знатныя людзі раёна — ардэнаносец, загадчык ауцафермы калгаса «Гомельскі пралетарый» Рыгор Мі-навіч Барушкоў, Елізавета Акімауна Грань — даглядчыца цялят калгаса «Дняп-роўская камуна», узнагароджаная медалём «За працоўную адзнаку» і іншыя.
9 студзеня 1940 г.
На канферэнцыі настаўнікаў
6 студзеня ў кінатэатры гарпасёлка Лоеў пачала сваю работу канферэнцыя настаўнікаў раёна. На павестцы дня канферэнцыі пытан-не аб выкладанні рускай і беларускай моў і выхаванні свядомай дысцыпліны ў школе. Акрамя гэтага, канферэнцыя настаўнікаў аб-мяркоўвае пытанне аб выкананні рашэнняў Нечарговай чацвёртай сесіі Вярхоўнага Саве-та СССР аб пачатковай дапрызыўнай ваеннай падрыхтоўцы школьнай моладзі — вучняў 5--10 класаў.