• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць Лоеўскі раён

    Памяць

    Лоеўскі раён

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 592с.
    Мінск 2000
    959.88 МБ
    Пясчаныя глебы займаюць 40%, супясчаныя 30%, падзолістыя — 25%, сугліністыя
    У склад пленума райвыканкома ўваходзіць 30 чалавек, у тым ліку калгаснікау — 13, олу-жачых — 17, жанчын — 6.	„	.	_	.	.. ________________ч
    У склад 16 сельскіх Саветау уваходзіць 358 чалавек. 3 іх рабочых — У служачых X калгаснікаў — 169, аднаасобнікаў — 174. Пры сельскіх саветах створана 95 секцын і 53 дэ-путацкія групы.	.
    Раён мае параўнальна слабаразвітую прамысловасць. Маецца 3 скураабутковыя арцелі. 47 млыноў, 8 з іх маюць механічныя рухавікі. Здадзены ў эксплуатацыю Лоеўскі камб^натз асноўным фондам 126 000 руб. і крухмальны завод у «Дняпроўскай камуне» з фондам 176 РУ<5Сельская гаспадарка мае зернева-жывёлагадоўчы напрамак. На 20.10.1934 г. калектыві-завана 66 3% гаспадарак. Створана 79 калгасаў. Рост пасяўных плошчаў склаў: 1931 г. — 30 387 га 1932 г. — 31 500 га, 1933 г. — 33 016 га, 1934 г. — 33 699. Узрасла тэхнічная аснашчанасць сельскай гаспадаркі. Тэмп роста машынізацыі склаў: на 20.3.1930 г. тракта-раў — 0, сеялак — 15, сенакасілак — 10, жняярак — 28, грабляў — 12, малатарак склада-ных — 0.
    На 1.1.1934 г. адпаведна, 9, 54, 70, 89, 54, 18.
    Атрымана ўраджайнасць з га ў цэнтнерах:
    	1931— 1932 гт.	1933 г.	1934 г.	1931— 1932 гг.	1933 г.	1934 г.
    жыта азімае	5,5	7,3	7.3	7,5	ільнавалакно	2,2	1.8	2.8
    пшаніца азімая	5,3	6,4	7,1	ільнасемя	2,7	2,8	3.9
    пшаніца яравая	5,4	5,6	7,2	канопля	2,5	2,5	2.6
    авёс	6,7	6,4	7,9	пянька	2,7	1,5	1,0
    ячмень	5,8	6,7	8,1	бульба	88	66,7	99.8
    
    86
    Калектывізацыя
    Асноўныя агратэхнічныя мерапрыемствы: пратручванне і ачыстка насения, радковы сеў, зяблівае ворыва, падняцце чыстых пароў. На 1.10.1934 г. ўведзены севазвароты на плошчы 20 515 га ў 20 калгасах.
    За справаздачны перыяд адбылося зніжэнне пагалоўя жывёлы, асабліва коней і авечак:
    	1931 г. |	1932 г. |	1933 г. |	1934 г.	1931 г. |	1932 г. |	1933 г. |	1934 г.
    каровы	10312	9,725	9831	8569 коні	8872	8683	7989	6703
    свінні	13935	9389	8530	9880 валы	1288	313	238	279
    авечкі	23173	14759	10243	6555				
    Калгаснікі за сваю добрасумленную працу атрымліваюць 2,2 кг збожжа і 12 кг бульбы на працадзень. Лепшы калгаснік Юрчанка Марка з калгаса «Гомельскі пралетарый» у 1933 г. атрымаў 84 пуды збожжа, а ў 1934 г. — 100 пудоў збожжа і 720 пудоў бульбы.
    СТАН НАРОДНАЙ АСВЕТЫ, КУЛЬТУРЫ І АХОВЫ ЗДАРОЎЯ ЎЛОЕЎСКІМ РАЁ-НЕ
    Народная асвета і культура. Паводле стану на 1.10.1934 г. ў раёне налічваюцца 33 па-чатковыя школы, 16 няпоўных сярэдніх і 1 сярэдняя школа ў Лоеве, усяго ў школах навуча-ецца 7246 дзяцей, працуе 204 настаўнікі. З іх 16 чалавек маюць вышэйшую адукацыю, 45 — сярэднюю, 146 — ніжэй за сярэднюю. У Лоеве маецца нацыянальная яўрэйская школа, у якой займаецца 86 вучняў.
    Напачатку 1934 / / 1935 навучальнага года ў Лоеўскай сярэдняй школе адкрыты 1-ы клас, у якім вядзецца выкладанне на рускай мове. За 4 гады школьная плошча пашырана амаль на 30%. Пры ўсіх няпоўных школах маюцца майстэрні. Адкрыта 17 дашкольных устаноў, якія наведваюць 980 дзяцей.
    У 1933 г. працавала 65 груп непісьменных, у якіх займаліся 1283 чалавекі і 45 груп ма-лапісьменных — 2153 чалавекі. Паводле перапісу 1933 г. па раёне значылася 1905 непісь-менных і 2888 малапісьменных. У раёне маецца 1 стацыянарная кінаўстаноўка ў Лоеве на 256 месц, 2 кінаперасоўкі па абслугоўванню вёсак. Раённая бібліятэка налічвае 3965 кніг, працуе 14 сельскіх дамоў культуры і хат-чытальняў.
    Ахова здароўя. На 1.10.1934 г. ў раёне налічваюцца З бальніцы на 62 ложкі (раённая на 35 і інфекцыйная на 12 ложкаў у Лоеве і Дзяражыцкая — на 15 ложкаў). Маюцца 3 урачэб-ныя амбулаторыі і 2 урачэбныя пункты (Ручаёўскі і Уборкаўскі), 2 фельчарскія пункты.
    Галоўныя захворванні: сыпны тыф, брушны тыф, дызентэрыя, трахома.
    Смяротнасць насельніцтва па гадах: у 1931 г. — 681 чал., у 1932 г. — 623 чал., у 1933 г. — 943 чал., у 1934 г. — 977 чал.
    Павышаная смяротнасць у 1933- 34 гг. тлумачыцца эпідэміяй сыпнога і брушнога тыфу. У раёне працуе 7 урачоў, 6 акушэрак і 7 медсясцёр.
    Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці, ф. 509, воп. 1, спр. 329, л. 26—50.
    З КРЫМІНАЛЬНАЙ СПРАВЫ №14043-Е АРХІВА УКДБ ГОМЕЛЬСКАЙ ВОБЛАСЦІ
    Па стане на 1 ліпеня 1933 г. пазбаўлены выбарчых правоў:
    Казярожскі сельскі Савет — 13 чалавек, Уборкаўскі — 102, Ліпнякоўскі — 14, Ручаёў-скі — 41, Бывалькаўскі — 14, Лоеўскі — 92, Карпаўскі — 22, Дзяражыцкі — 28, Папоу-скі — 14, Хаткаўскі — 8, Страдубскі — 23, Пярэдзялкаўскі — 21, Марымонаўскі — 42, Шарпілаўскі — 6.
    Усяго па раёне — 427 чалавек.
    Сярод іх: кулакі, служыцелі рэлігійнага культу, контррэвалюцыянеры, індывідуальна абкладзеныя, гандляры, асуджаныя іі інш.
    Дзяржаўны архіў Гомельскай вабласці, ф. 509, воп. 1, спр. 20, л. 18—28.
    87
    1
    1917 —1941
    3 ДЛКЛЛДНОЙ ЗАПІСКІ ЛВ ВЫНІКАХ АГЛЯДУ ПЛРТЬІЙНАЙ ЯЧЭЙКІ САВВЦ. КІХ УСТАІІОЎ ЛОЕЎСКАГА РАЁНА Ў ПАДРЫХТОЎЦЫ ДА ЧЫСТКІ
    Сяежаяь 1933 г.
    Партячэйка налічвае 25 сяброў партыі і аднаго кандыдата. Фінінспекцыі пры сельгкі/ Саветах зусім не працуюць, а ў некаторых Саветах нават не створаны да гэтага часу аса-вая работа Саветаў не праводзіцца. Дэпутацкія групы ў болыпасці Саветаў не праДуюць. Сацдагаворы паміж сельскімі Саветамі заключаны фармальна, кантроль за іх выкананнем не вядзецца. Работа райснаба пастаўлена з рук вон дрэнна. Планы цэнтралізаваных і дэцэнтра-лізаваных паставак не выконваюцца...
    Прытупленне класавай пільнасці партячэйкі.
    Апараты савецкіх устаноў, якія ахоплівае партячэйка, засмечаны класава-варожымі эле-ментамі. На пасадзе тэхнічнага сакратара РВК працуе Кажадуб Іван — сын кулака, у міну-лым з’яўляўся асабістым сакратаром генерала, а малодшым статыстам дзяк Лапкоўскі. Акрамя гэтага, у дараддзеле працуе сын кулака Міхалькевіч.
    Такое ж абураючае становішча ў засмечванні апарата пошты, бухгалтарам якой сын жандарма Палазняк а дачка дзяка Ліляўская займае адказную работу на тэлеграфе.
    Арудуюць чужакі і на прамкамбінаце (дачка нэпмана Тамарава працуе касірам). У загот збожжы працуе бухгалтарам Казлоў — чарнасоценец, сын гавдляра. Такі ж букет маецца 1 ў пладагародніне, дзе нарыхтоўшчыкамі — спекулянт Вадап, як і гандляр Туроускі.
    Партячэйка не праводзіла ніякай работы з камсамолам. Грамадскія арганізацыі не працу-юць, яны існуюць толькі на паперы. Такім чынам, да чьгсткі сваіх радоў партячэйка савецкіх устаноў падыходзіць з ганебнымі недахопамі ў кіраўніцтве імі.
    Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці, ф. 609, eon. 1, спр. 305, л. 49 52.
    ВЫШСКА 3 ПРАТАКОЛА ПАСЯДЖЭННЯ ПРЭЗІДЫУМА ЛОЕЎСКАГА РАЙВЫ-КАНКОМА
    22 кастрычніка 1934 г.
    Слухалі: інфармацыю старшыні Казярожскага сельсавета т. Кацубы аб становішчы ў калгасе <Герой працы».
    Пастанавілі:
    1.	Лічыць, што калгас «Герой працы» Казярожскага сельсавета засмечаны класава варо-жымі элементамі, такімі, як Максіменка Пятро, Максіменка Мікола, ЛІпскі Аляксандр. Кіс-лы Змітро, якія сталі на шлях поўнага развалу калгаса (разбазарванне калгаснай маёмасці, правядзенне нелегальных сходаў калгаснікаў, агітацыя супраць новага старшыні калгаса, незберажэнне конскага пагалоўя.
    2.	Прапанаваць загадчыку РайЗО т. Юрчанку і старшыні сельсавета т. Кацубу на праця-гу 2-х дзён выехаць у калгас «Герой працы» на прадмет выяўлення і ачысткі калгаса ад кла-сава варожых элементаў і прыняць усе захады для аздараўлення калгаса.
    3.	Прапанаваць начальніку райміліцыі т. Лінеўскаму на працягу 24 гадзін правесці допыт у калгасе <Герой працы» на прадмет прыцягнення вінаватых да судовай адказнасці:
    Выпіска праўдзіва
    Сакратар РВК Глазко.
    Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці, ф. 509, eon. 1, с. 330, л. 20.
    Першая беларуская шахта
    Землі Лоеўшчыны багатыя на залежы та-кіх карысных выкапняў, як фарбавыя і жа-лезныя руды, рознакаляровыя гліны і квар-цавы пясок. Асабліва шмат іх залягае ў вако-ліцах Лоева — Суткова, Шчытцах і на Ляхавай гары — так называецца выступ пра-вага берага Дняпра, непадалёк ад в. Ісакаві-чы Страдубскага сельсавета.
    Людзі са старажытных часоў карысталіся гэтымі прыроднымі багаццямі, але прамысло-вай іх распрацоўкай ніхто не займаўся аж да пачатку 20 ст. Менавіта тады з’явіўся ў tv-тэйшых мясцінах прамысловец Кандакоў. Ен вырашыў пабудаваць у Лоеве завод сухіх мі-неральных фарбаў. У 1909 г. будаўніцтва за-вода было закончана. Над Лоевам задымілася
    88
    Калектывізацыя
    заводская труба. Запрацаваў у машынным ад-дзяленні «Вольф» — лакамабіль у 40 кон-скіх сіл. Пачуўся перастук машын у жорна-вым аддзяленні, дзе драбнілі фарбавыя паро-ды пасля іх абпальвання. На заводзе налічвалася каля 20 рабочых, але яны здоле-лі наладзіць работу так, што іх прадукцыя ў хуткім часе стала вядома далёка за межамі Беларусі.
    Паводле сведчання відавочцаў, палубы па-раходаў, што адплывалі ад Лоева, былі зава-лены бочкамі з сухімі мінеральнымі фарбамі: охрай, сурыкам, муміёй, умбрай.
    Пазней завод, якому была дадзена назва «Фарбацвет», перайшоў у арэнду да інжыне-ра Энштэйна. Ён стаў удзяляць асаблівую ўвагу вытворчасці охры, паколькі ведаў, што яна мае вялікі попыт. Пакупнікі сцвярджалі, што фарба па сваіх якасцях не ўступала нават прадукцыі добра вядомай французскай фір-заб, .
    Пра лоеўскую охру загаварылі, яе жадалі набыць. Лепшыя пароды охры былі знойдзе-ны на той жа Ляхавай гары. Аднак пласт ох-ры залягаў там на значнай глыбіні пад на-пластаваннем іншых парод. Таму ўзнікла пы-танне аб неабходнасці будаўніцтва шахты. І вось у кастрычніку 1929 г. на Ляхавай гары была закладзена першая ў Беларусі шахта.
    У 1929—30 гг. Гомельскае таварыства кра-язнаўства з мэтай вывучэння мінеральных фарбавых руд арганізавала 2 экспедыцыі ў Лоеў. У іх склад уваходзілі краязнаўцы Ф.Шацкі, М.Саламыкін, П.Забела, Д.Стру-нін. Яны пабывалі на заводзе «Фарбацвет», на Ляхавай гары, займаліся вывучэннем пра-блемнай пароды ў Шчытцах, з якой можна вырабляць вапнавыя фарбы. Вось што пісаў у сваім нарысе адзін з удзельнікаў экспедыцыі
    Д.Струнін: «17 ліпеня 1930 г. мы пазнаёмілі-ся з новай шахтай на Ляхавай гары. Пры ўва-ходзе ў яе, які мы сфатаграфавалі, красуецца шыльда з савецкім гербам і надпісам «Пер-шая беларуская шахта «Чырвоны шахцёр». Мы ўвайшлі ў яе з боку Дняпра, прайшлі да канца галерэі, дзе пры святле ліхтара можна было добра бачыць геалагічныя разрэзы. Гэта галерэя і паралельная ёй перакрыжоўваюцца другой, больш доўгай, якая распланавана ў мерыдыянальным напрамку і дзе таксама рас-працоўваецца охра. Выпрацаваныя галерэі ўмацоўваюцца дрэвамі. Для вывазу охры і пустой пароды ручным спосабам пракладзе-ны шпалы. Рабочы Каваленка, які ведаў Ля-хаву гару як свае пяць пальцаў, дапамог нам сабраць калекцыю мінеральных парод, якія ўтвараюць тут напластаванні гліны, пяску і охры».