• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць Лоеўскі раён

    Памяць

    Лоеўскі раён

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 592с.
    Мінск 2000
    959.88 МБ
    Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці, ф. 509, воп. 1, с. 179, л. 3-10.
    77
    1917 — 1941
    Калектывізацыя
    У канцы 1920-х гадоў у СССР пачалося ажыццяўленне курса на поўную і паскораную калектывізацыю вёскі. У Лоеўскім раёне ка-лектывізацыя пачалася летам 1929 г. У той час тут было 135 населеных пунктаў, у якіх пражывала 41 249 чалавек, налічвалася 7501 гаспадарка.
    Па стане на 1 ліпеня 1929 г. былі калекты-візаваны 182 гаспадаркі, на 1 кастрычніка 1930 г. — 1012, на 1 студзеня 1931 г. — 1523, якія ўвайшлі ў склад 38 калгасаў. На 16.4.1931 г. ў раёне дзейнічала ўжо 60 калга-саў: «Чырвонаармеец» (в. Вялікі Калодзеж), «Вулкан» (пас. Вулкан), «Ударнік пяцігод-кі» (аб'ядноўваў 14 гаспадарак у 1930 г.; в. Лесуны), «Бальшавік» (в. Малая Дуброва), «Ударнік» (пас. Трасцянец), «Прасьвет» (в. Глушэц), «13-ы кастрычнік» (в. Валкашан-ка), «Молатава» (в. Міхалёўка), «Ленінец» (в. Ісакавічы), «Чырвоны будаўнік» (в. Чап-лін), «Будзённы» (хут. Галы 2-я), «Савецкая Беларусь» (в. Ястрабка), імя Калініна (в. Грамыкі), «Новы быт» (в. Сінск), «Чырвоны Рог» (пас. Чырвоны Рог), «Пралетарый» (в. Цясны), «Новая Беларусь» (13 гаспадарак у 1930 г; в. Новая Лутава), «Малінаўка» (в. Малінаўка), «Чырвоны гай» (в. Нова-Міка-лаеўка), «Саўнарком» (у 1930 г. — калгас «Чырвоны востраў», 97 гаспадарак; в. Руча-ёука), «Абарона краны» (в. Шаршлаука), «Іскра Ільіча» (Міхайлоўскі і Пуцяводная Зорка), «Калініна» (в. Пярэдзелка), «Герой працы» (в. Мохаў), «Звязда» (в. Рудня Ка-менева), ТАЗ (таварыства па сумеснай апра-цоўцы зямлі) «Новы мір» (пас. Мірны), «Ка-лініна» (в. Карпаўка), «Рэкорд» (34 гаспа-даркі ў 1930 г.; пас. Рэкорд), «Іскра ўсходу» (17 гаспадарак у 1930 г.; пас. Усход), «Ба-рэц» (17 гаспадарак у 1930 г.; пас. Барэц), «Прагрэс» (32 гаспадаркі ў 1930 г:; пас. Прагрэс), «1-га Мая» (пас. Смелы), «Бела-русь» (в. Страдубка), «Пераможца» (20 гас-падарак у 1930 г.; пас. Пераможца), «Гара-док» (пазней атрымаў назву «Шлях Леніна»; 36 гаспадарак у 1930 г.; пас. Гарадок), «Ра-шучы» (14 гаспадарак у 1930 г.; с. Хамінка), імя Варашылава (10 гаспадарак у 1930 г.; Ліпнякоўскі сельсавет), імя З-га Камінтэрна (13 гаспадарак у 1930 г.; Ліпнякоўскі сельса-вет), «Вялікая ніва» (75 гаспадарак у 1930 г.; в. Дзяражычы), «Ільіч» (21 гаспадарка ў 1930 г.; в. Удалёўка), «Чырвоны арол» (66
    гаспадарак у 1930 г.; в. Грохава), «Чырвоная гара» (22 гаспадаркі ў 1930 г.; в.Алешкаўка), «Чырвоны араты» (14 гаспадарак у 1930 г., в. Крывін), «Непераможны» (52 гаспадаркўі 1930 г.; в. Буда Петрыцкая і в. Іванькаў), імя Сталіна (84 гаспадаркі ў 1930 г.; в. Крупей-кі), «Перамога №2» (26 гаспадарак у 1930 г.; в. Каўпень), «Дняпровец» (12 гаспадарак у 1930 г.. в. Шчытцы), «Вольны шлях» (23 гаспадаркі ў 1930 г.; у снежні 1930 г. аб'яд-наўся з 14 гаспадаркамі калгаса «Галы», хут. Галы 1-я), «Слава» (19 гаспадарак у 1930 г.; в. Старая Лутава), «Чырвоны сцяг» (33 гас-падаркі ў 1930 г.; в. Бывалькі), імя Арлова (25 гаспадарак у 1930 г.; в. Астравы), «Новы шлях» (9 гаспадарак у 1930 г.) і «Чырвоная зорка» (73 гаспадаркі ў 1930 г.) у Лоеве, «Чырвоны партызан» (60 гаспадарак у 1930 г.; с. Казіміраўка), імя 12-годдзя Кастрычні-ка (30 гаспадарак у 1930 г.; в. Ліпнякі), «Пе-рамога №1» (19 гаспадарак у 1930 г.; в. Аба-кумы), «Кастрычнікавая» (39 гаспадарак у 1930 г.; в. Сяўкі), «Дняпроўская камуна» (153 гаспадаркі ў 1930 г.; Пярэдзельскі сель-савет), «Грамкі» (32 гаспадаркі ў 1930; Руча-ёўскі сельсавет), імя «Гомельскага пралета-рыя» (былая назва «Узаемадапамога», 78 гаспадарак у 1930 г.; в. Баршчоўка). У 1935 г. калгасу «Перамога Ме 2» была перададзена торфаарцель «Трудавік», у сувязі з чым ён атрымаў назву прамкалгас «Перамога № 2», цагельны завод з калгаса «Чырвоны будаў-нік» быў рэарганізаваны ў арцель і перада-дзены калгасу «Куйбышава».
    З першых жа дзён каапераванне гаспада-рак праходзіла пад моцным націскам «звер-ху», што прымушала мясцовыя ўлады фарсі-раваць яго тэмпы. «У апошні раз прапануем узмацніць працу па абагульненню маёмасці, жывёлы, насенных фондаў і інш... », — так пачынаецца пісьмо, якое было накіравана ў сельскія саветы ў красавіку 1930 г. Лоеўскім РВК. І чым шпарчэй праводзілася гэтае «аба-гульненне», тым больш жорсткімі станавіліся адносіны да заможных сялян. Следам за гэ-тым пісьмом сельскія саветы атрымліваюць запіску наступнага зместу: «У трэці раз пра-пануецца пад асабістую адказнасць с / саветаў прадставіць у РВК усе акты аб раскулачванні і канфіскацыі маёмасці, а таксама скласці аб гэтым падрабязную справаздачу...»
    Увогуле план суцэльнай калектывізацыі
    78
    Калектывізацыя
    быў пабудаваны на метадах насілля і грунта-ваўся на тэзісе аб неабходнасці для сацыяліс-тычнай дзяржавы ліквідацыі кулацтва як класа. Таму асноўнай складаючай часткай ка-лектывізацыі стала палітыка раскулачвання. Маштабы фактычнай ліквідацыі кулацкіх, заможных і нават серадняцкіх гаспадарак сталі асабліва нарастаць летам і восенню 1929 г.. калі пачало ўзмацняцца індывідуальнае абкладанне гэтых гаспадарак сельгаспадат-кам, сталі ўводзіцца цвёрдыя заданні па хле-банарыхтоуках. У 1929—30 гг. у Лоеўскім раёне колькасць гаспадарак, абкладзеных ін-дывідуальным сельгаспадаткам, складала (па сельсаветах): у Баршчоўскім — 36, Бываль-каўскім — 15, Дзяражыцкім — 28, Казярож-скім — 34, Карпаўскім — 10, Крупейскім — 12, Ліпнякоўскім — 12, Лоеўскім — 14, Па-поўскім — 9, Пярэдзельскім — 9, Ручаёў-скім — 36, Страдубсам — 13, Уборкаў-скім — 43, Хаткаўскім — 15. (Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці, ф. 509, воп.1, спр. 296, л. 12—16.) Часта мясцовыя ўлады, каб выканаць план па хлебанарыхтоўках, па-вялічвалі сельгаспадатак у 3—6 разоў, што вяло да знішчэння індывідуальнай гаспадар-кі - асновы існавання сялянскай сям'і.
    У гэты час на сталы старшынь райвыкан-комаў усё часцей кладуцца дырэктывы і пісь-мы-загады зверху. Вось некалькі радкоў ад-наго з такіх «пасланняў», якое было накіра-вана ў Лоеўскі райвыканком наркомам фінансаў БССР: «Зусім злачынна і недапу-шчальна ідуць справы са спагнаннем з кула-коў належачых плацяжоў. Некаторыя раёны не прымаюць да нядоімшчыкаў-кулакоў жор-сткіх рэпрэсіўных мер. Райфінаддзелы да сённяшняга дня не ведаюць, што за нядоімкі ў кулакоў можа быць забрана ўся маёмасць, у тым ліку і будынкі...».
    Канфіскацыя кулацкай маёмасці праводзі-лася ўпаўнаважанымі райвыканкома з удзе-лам сельсаветаў, прадстаўнікоў калгасаў і батрацкіх камітэтаў. Сродкі вытворчасці і ма-ёмасць раскулачаных перадаваліся ў непа-дзельныя фонды калгасаў, а таксама на пага-шэнне доўгу дзяржаве.
    Асабліва шырокі размах рэпрэсіі ў адносі-нах да сялянства набылі пасля пастановы ЦК ВКП(б) ад 15 студзеня 1930 г. «Аб мерапры-емствах па ліквідацыі кулацкіх гаспадарак у раёне суцэльнай калектывізацыі», якая пра-дугледжвала не толькі адмену арэнды зямлі, але і канфіскацыю ў кулакоў сродкаў вытвор-часці, жывёлы, пабудоў, прадпрыемстваў па перапрацоўцы сельгаспрадукцыі, насенных
    запасаў. Пры гэтым «контррэвалюцыйны ак-тыў» кулацтва павінен быў арыштоўвацца і рэпрэсіравацца як палітычныя злачынцы (першая катэгорыя), а іх сем'і высяляцца ў паўночныя і іншыя аддаленыя раёны краіны. Туды ж высылаліся разам з сем'ямі і сяляне, якія выступалі супраць калектывізацыі (дру-гая катэгорыя). Толькі за першы год правя-дзення калектывізацыі з Лоеўскага раёна бы-лі выселены за межы рэспублікі 82 сям'і. Па стане на 16 мая 1930 г. было раскулачана і выселена ўжо 146 сем'яў.
    Аналіз спісаў маёмасці раскулачаных дае падставу сцвярджаць, што сярод раскулача-ных былі не толькі кулацкія ці заможныя гас-падаркі, а і серадняцкія.
    Адносіны да раскулачваемых з боку адна-вяскоўцаў былі розныя. Большая частка спа-чувала ім, бо заможныя сем'і былі ў асноў-ным мнагадзетнымі, працалюбівымі. Былі і такія (у асноўным сярод беднякоў), што ста-віліся да самавольства і насілля з адабрэн-нем, верылі, што ва ўсіх бядотах вінаваты ку-лакі, і калі іх знішчыць, жыццё палепшыцца. Усё гэта добра бачна з пратаколаў агульных сходаў грамадзян, на якіх абмяркоўваліся пытанні аб раскулачванні. На жаль, у архі-вах іх захавалася мала, але і тое, што ёсць, дазваляе меркаваць аб складаных адносінах, якія склаліся ў той час паміж рознымі слаямі вясковага насельніцтва.
    У кожным сельскім савеце складаліся «чорныя спісы», у якія заносіліся члены ку-лацкіх сем'яў. Яны пазбаўляліся выбарчых правоў. Такая практыка палітычнай ізаляцыі кулакоў прымянялася яшчэ ў часы ваеннага камунізму і нэпа. Іх звальнялі з прадпрыем-стваў, не прымалі ў калгасы. Паказальным ў гэтых адносінах з'яўляецца пасяджэнне прэ-зідыума Лоеўскага райвыканкома, на якім разглядалася пытанне аб рабоце завода «Фарбацвет». Вось выпіска з пратакола гэта-га пасяджэння: «Адзначыць, што на заводзе маюцца выпадкі запрашэння на работу за-можных сялян, якія глядзяць на вытворчасць як на сродак ўзбагачэння сваіх кулацкіх гас-падарак (вартаўнік Махнушын і дзесятнік Кавалёў). Прэзідыум райвыканкома лічыць далейшае знаходжанне такіх асоб на заводзе недапушчальным».
    Прамым парушэннем законнасці была і так званая «муніцыпалізацыя дамоў непрацую-чых элементаў». З гэтай мэтай у раёне была створана камісія, якая згодна з пастановай Гомельскага акружнога выканкома ад 10.12.1929 г. муніцыпалізіравала ў Лоеве 23
    79
    1917 — 1941
    
    дамы, што належалі ў асноўным яўрэйскім сем'ям. У выніку дзесяткі людзей, у тым ліку дзеці, былі выгнаны на вуліцу.
    Нягледзячы на спецыяльныя пастановы, якія прымаліся ў адносінах да веруючых, іх правы сістэматычна парушаліся. Так, павод-ле рашэння Лоеўскага райвыканкома ад 15.2.1931 г. была закрыта Троіцкая царква ў Лоеве. Яе будынак быў перададзены пад шко-лу, званы, якія былі адліты яшчэ ў 18 ст., пу-шчаны на металалом, а маёмасць (акрамя культавых рэчаў, што дасталіся Нікольскай царкве) выкарыстоўвалася культасветустано-вамі.
    Напярэдадні правядзення гэтай акцыі кі-раўнікі раёна пісалі ў народны камісарыят унутраных спраў: «М. Лоеў адчувае надзвы-чайную патрэбу ў памяшканні пад культ-асветустановы. Няма народнага дома, клубы піянераў і камсамольцаў туляцца ў кутках, якія зусім не адпавядаюць умовам працы. Школы таксама знаходзяцца ў гнілых і ха-лодных будынках. І гэта ў той час, калі ў м. Лоеў высяцца дзве царквы і гэтыя ачагі цем-ры маюць выдатныя памяшканні...»