Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 592с.
Мінск 2000
У студзені 1921 г. ў краіне ўзнікла сітуа-цыя, якую сам Ленін назваў унутраным палі-тычным крызісам. Каб утрымацца, кіруючым уладам трэба было правесці кардынальныя змены ў эканоміцы.
71
1917 — 1941
Вясной 1921 г. быу зроблены круты пава-рот да новай эканамічнай палітыкі — харч-развёрстку замяніў харчпадатак. Нэп быў падтрыманы сялянствам. Ён нёс надзею вы-жыць. Напрыклад, сход грамадзян в. Кру-пейкі Лоеўскай воласці 20 чэрвеня 1921 г. ўхваліў новую эканамічную палітыку: «Гра-мадзяне в. Крупейкі горача вітаюць замену
харчразвёрсткі харчпадаткам, улічваючы, што харчпадатак аблегчыць быт селяніна». (Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці, ф. 135, воп. І, спр. б, л. 70.) Лоеўскі валасны з'езд упаўнаважаных, які адбыўся 16 студзе-ня 1922 г., таксама прыняў рэзалюцыю з ух-валеннем нэпа. Вось што сведчыў гэты даку-мент:
З РЭЗАЛЮЦЫІ ЛОЕЎСКАГА ВАЛАСНОГА З'ЕЗДА ЎПАЎНАВАЖАНЫХ АБ АДАБ-РЭННІ НОВАЙ ЭКАНАМІЧНАЙ ПАЛІТЫКІ І ЗАДАЧАХ КААПЕРАЦЫІ
16 студзеня 1922 г.
Заслушав доклад т. Дыгуна о новой экономической политике и значении кооперации, об-щее собрание уполномоченных по перевыборам ЕПО одобряет политику Советской власти в связи с введением новой экономической политики, которая является залогом возрождения промышленности и поднятия на должную высоту сельского хозяйства страны. Дабы поднять нашу кооперацию на должную высоту, мы должны в первую очередь повести усиленную борьбу с частным рынком, крепко поддерживая нашу кооперацию. (Дзяржаўны архіў Го-мельскай вобласці, ф. 135, воп. 1, спр. 30, л. 8.)
Харчпадатак быў меншым, чым развёрстка, і аб'яўляўся напярэдадні пасяўной. Лішкі прадукцыі заставаліся ў селяніна, які такім чынам атрымаў стымул для развіцця сваёй гас-падаркі.
Пачалася перабудова прамысловасці. Дзяржпрадпрыемствы пераходзілі на «дакладны гаспадарчы разлік», ім было дадзена права абмежаванага збыта сваёй прадукцыі. Многія з іх здаваліся ў арэнду прыватным асобам або аб'яднанням. Уводзіліся рыначныя адносіны, аднаўляўся гандаль.
У той час населеныя пункты, якія знаходзяцца зараз на тэрыторыі Лоеўскага раёна, ува-ходзілі ў склад 5 валасцей: Лоеўскай, Дзяражыцкай, Ручаёўскай, Холмецкай і Дзятлавіц-кай. У воласцях працавала некалькі дзесяткаў дробных саматужных прадпрыемстваў з коль-касцю рабочых ад 1 да 10 чалавек. Сялянскія гаспадаркі за гады «ваеннага камунізму» былі значна аслаблены або ўвогуле развалены.
У крытычным стане знаходзіліся народная асвета, культура, медыцына. Так, 10 студзеня 1920 г. сяляне в. Сінск звярнуліся ў Лоеўскі валасны камітэт з хадайніцтвам аб будаўніцтве новага будынка вучылішча, таму што стары будынак быў пад пагрозай развалу: «Мы, ниже-подписавшиеся гр. д. Синск Лоевской волости Речицкого уезда сего числа, собравшись на обіцее собрание под председательством гр. М.И.Колоса, имели решение относительно учили-ца, т. как наше сельское училиіце, построенное уже более 30 лет тому назад и пришедшее в совершенную ветхость, в скором времени грозит развалом, а кроме того не вмещает в себя всех детеи, подлежащих обучению, И большая часть остается дома неучеными, а тем немно-гим ученикам, обучающимся в училище, приходится во время занятий все время стоять на ногах.
При училище нет квартиры для учителей, которые помещаются в тесных крестьянских избах при больших семьях, что вынуждает учителей переезжать в другие места, а к нам еже-годно прибывают новые.
Ввиду вышеизложенного собрание постановило:
просить отдел народного образования при Лоевском волисполкоме содействовать нам в строительстве нового училища размером 15 аршин шириныи| 18 аршин длины. Лес отпустить просим из Лесной дачи Сутковского имения... Руководить работами по строительству учили-ща уполномачиваем жителей д. Павла Авдеева Буховца и Павла Петрова Колоса. В чем и подписываемся
П.Буховец, Н.Новик, С.Новик,
А.Полозняк, П.Примак, В.Короневский,
И.Крупейченко, П.Крупейченко».
(Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці, ф. 135, воп, 26, спр. 1, л. 6—7.)
У сакавіку 1922 г. ў Лоеўскай воласці пра- На агульным сходзе работнікаў асветы во-цавала ўсяго 7 школ і 4 хаты-чытальні, на- ласці, які адбыўся 24 лютага 1922 г., загад-родны дом культуры і бібліятэка. чыца Крупейскай школы Брузгалава паведа-
72
На крутым павароце гісторыі
міла: «Школа размяшчаецца ў адным пакоі, у якім займаецца 80 вучняў. Ёсць тыфозныя захворванні, няма падручнікаў, дроў для ацяплення».
А вось некалькі радкоў са справаздачы за-гадчыка Лоеўскай валасной бальніцы: «Баль-ніца знаходзіцца ў крытычным стане. Няма лекавых сродкаў, ёсць выпадкі захворвання тыфам. У вёсках адсутнічаюць медпункты...»
Жыццёвы ўзровень людзей з кожным днём пагаршаўся з-за імклівага росту цэн і інфля-цыі. У асабліва цяжкім становішчы апынулі-ся рабочыя і служачыя, якія атрымлівалі мі-зэрную адносна рыначных цэн зарплату. Так, за ліпень 1921 г. зарплата рабочых і служа-чых Лоеўскай і Суткоўскай майстэрань скла-ла: рахункавода, табельшчыка і загадчыка кузні — 1848 руб., слесара, каваля, сталя-ра — 1309 руб. Таму людзі з надзеяй сустрэ-лі рашэнне аб правядзенні ў пачатку 1924 г. грашовай рэформы, увядзенні «цвёрдага чыр-вонца». У многіх вёсках адбыліся сходы гра-мадзян, на якіх была падтрымана грашовая рэформа. «Мы, грамадзяне вёскі Ст. Лута-ва, — гаворыцца ў адной з рэзалюцый, — ві-таем рашэнне нашага рабоча-сялянскага ўра-
Колькасць насельніцтва Лоеўскай воласці ў 1923 г.
Назва населенага пункта Двароў Жыхароў
Лоеў 727 8000
Крупейкі 315 1684
Бывалькі 300 1650
Новы Макрэц 176 993
Каўпень 165 947
Казярогі 162 932
Петрыцкае 145 843
Ручаёўка 142 786
Грохаў 141 794
Мохау 139 778
Снск 128 706
Дзімамеркі 127 703
Баршчоўка 114 662
Вялікая Дуброва 105 583
Лутава 102 549
Крывія 102 547
Алешкаука 90 554
Глушэц 73 470
Карчомка 76 432
Буда-Петрыцкая 60 235
Рудня-Жураулёва 49 323
Усяго: 3438 23171
да аб правядзенні грашовай рэформы і ўзмац-ненні трываласці рубля. Спадзяёмся, што ў хуткім часе ўзмацніцца і будзе паднята на на-лежную вышыню як наша сельская гаспадар-ка, так і народная гаспадарка ў цэлым».
Да пачатку 1924 г. адбыліся змены ў адмі-ністрацыйным падзеле: Дзяражыцкая і Руча-ёўская воласці былі скасаваны, а населеныя пункты гэтых былых валасцей увайшлі у склад Лоеўскай воласці. Былі зроблены пера-выбары сельскіх саветаў, якіх у 1923 г. наліч-валася 21 з агульнай колькасцю двароў — 3438, насельніцтва — 23 171 чалавек. Ніжэй прыводзяцца звесткі аб колькасці двароў і жыхароў Лоеўскай воласці:
(Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці, ф. 135, воп. 1, спр. 65, л. 282.)
Валвыканком, які быў канчаткова адноў-лены 17 красавіка 1921 г., пачаў здаваць гра-мадзянам у арэнду дробныя прадпрыемствы, рыбныя ўгоддзі, зямлю, гандлёвыя лаўкі. Так, 12 красавіка 1924 г. жыхару Лосва Б.Судакову была здадзена ў арэнду бойня. З лістапада 1925 г. Р.Мельнік і П.Козел атры-малі ў арэнду рыначную плошчу ў м. Лоеў.
Ствараліся спажывецкія і кааператыўныя таварыствы. У 1924 г. ў воласці іх налічвала-ся б. Аднак яны не вытрымлівалі канкурэн-цыі з боку прыватнага гандлю. На 6 сакавіка ў воласці было зарэгістравана 24 кааператы-вы. Сярод іх таварыствы і арцелі па вытвор-часці сельгаспрадукцыі, цэглы, апрацоўцы лесу і інш. Акрамя гэтага, было шмат дроб-ных прыватных прадпрыемстваў — 37 млы-ноў, 80 кузняў, 57 гандлёвых лавак, крупа-дзёрак, а таксама ваўначоскі, маслабойкі і інш.
У цэлым эканамічныя мерапрыемствы, што праводзіліся ў воласці, некалькі палеп-шылі становішча рабочых і сялян. З'явілася магчымасць удзяляць больш увагі асвеце, ме-дыцынскаму абслугоўванню, культуры.
Вясной 1926 г. ў воласці быў праведзены пераўлік непісьменных, іх колькасць склала 2743 чалавекі. Заняткі з непісьменнымі пра-водзіліся ў спецыяльна адкрытых пунктах ліквідацыі непісьменнасці, якіх у 1927 г. на-лічвалася 14. У кожным лікпункце займалася каля 40 чалавек ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў. Заняткі праводзіліся на беларускай мове. Згодна перспектыўнага плана ліквідацыі не-пісьменнасці на 1927--35 гг. былі ўлічаны таксама і беспрытульныя дзеці (47 чалавек). Будаваліся новыя і рамантаваліся старыя школы, хаты-чытальні і іншыя культурныя ўстановы. У 1927 г. ў воласці налічвалася
73
1917 — 1941
ужо 39 школ, 8 хат-чытальняў, 17 чырвоных куткоў, стацыянарная кінаўстаноўка ў Лоеве, кінаперасоўка, 5 радыёўстановак.
Навучанне ў школах вялося на беларус-кай, рускай і яўрэйскай (у Лоеве) мовах. Школы знаходзіліся: у Лоеве — 7-гадовая школа імя Калініна (318 вучняў), яўрэйская школа 1-й ступені (адкрыта ў 1924 г., 110 вучняў, 6 настаўнікаў, загадчык З.Ш.Двор-кін); у в. Абакумы — працоўная школа 1-й ступені імя Энгельса (4 гады навучання, 94 вучні, 2 настаўнікі, загадчык П.А.Кацявіцкі), драмгурток пры школе (14 чал.); у в. Алеш-каўка — працоўная школа 1-й ступені (41 ву-чань, настаўніца і загадчык А.А. Удавічэнка ў у в. Астравы — працоўная школа 1-й ступені (4 гады навучання, 45 вучняў, настаўніца і загадчык А.С.Палейчык); у пас. Барэц — школа 1-й ступені (адкрыта ў 1926 г., 49 вуч-няў, настаўніца і загадчык С.Д.Збароўская); у с. Бывалькі — працоўная школа 1-й ступені (4 гады навучання, 99 вучняў, 2 настаўнікі, загадчык П.Т.Громаў), пры школе, пункт ліквідацыі непісьменнасці, школьны каапера-тыў, драмгурток (18 чал.); у в. Буда Петрыц-кая — працоўная школа 1-й ступені (32 вуч-ні, настаўнік і загадчык М.М. Седранок), пры школе гурткі: драматычны (25 чал.), харавы (31 чал.), газетны (17 чал.); у в. Глушэц — працоўная школа 1-й ступені (58 вучняў, 2 настаўнікі, загадчык А.С.Белая); у в. Гроха-ва — працоўная школа 1-й ступені (4 гады навучання, 70 вучняў, 2 настаўнікі, загадчык Е.Н.Грамыка); у в. Дзімамеркі — працоўная школа 1-й ступені (4 гады навучання, адкры-та ў 1918—19 гг., 70 вучняў, 2 настаўнікі, за-гадчык М.А.Кавалёў), пры школе пункт лік-відацыі непісьменнасці і драмгурток (18 чал.); у с. Дзяражычы — працоўная школа 1-й ступені (4 гады навучання, 83 вучні, 2 настаўнікі, загадчык Р.Дз.Ніжнікаў); у в. Іванькаў — адзіная працоўная школа 1-й сту-пені (3 гады навучання, адкрыта ў 1920 г., 45 вучняў, настаўнік і загадчык М.Е.Сідарэн-ка); у в. Ісакавічы — працоўная школа 1-й ступені (4 гады навучання, 68 вучняў, 2 нас-таўнікі, загадчык І.С.Грамыка); у в. Казімі-раўка — працоўная школа 1-й ступені (99 вучняў, 2 настаўнікі, загадчык В.Р.Пятро-віч), пры школе пункт ліквідацыі непісьмен-насці; у в. Казярогі — школа 1-й ступені (74 вучні, 2 настаўнікі, загадчык К.А.Зайцава); у с. Карпаўка — адзіная працоўная школа 1-й ступені імя Сталіна (З гады навучання, 78 вучняў, загадчык А.І.Аксёнаў); у в. Каў-