• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць Лоеўскі раён

    Памяць

    Лоеўскі раён

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 592с.
    Мінск 2000
    959.88 МБ
    У той час Рэчыцкі павет адносіўся да Мін-скай губерні, а Гомельскі — да Магілёўскай. Паветамі кіравалі земскія ўправы і прызнача-ныя зверху камісары Часовага ўрада.
    Пад уплывам Рэчыцкай арганізацыі РСДРП, створанай 17 ліпеня 1917 г., у жніў-ні таго ж года з'явілася арганізацыя бальша-вікоў у Лоеве. Аднак у першыя месяцы свай-го існавання яна не мела шырокай падтрымкі з боку насельніцтва. Толькі ў снежні 1917 г. тут быў створаны бальшавіцкі рэвалюцыйны камітэт. Старшынёй рэўкома стаў балтыйскі марак Дзмітрый Васілевіч Казека, сакрата-ром — былы франтавік Андрэй Дзмітры-евіч Пінчук-Адэнскі. Рэўком размяшчаўся ў доме памешчыка Лашча, дзе таксама знахо-дзілася і земская ўправа. У канцы лютага 1918 г. група лоеўскіх эсэраў і меншавікоў
    пад кіраўніцтвам эсэра Бенкера зрабіла спро-бу ліквідаваць рэўком. Яна захапіла будынак валаснога савета. Але ў начной узброенай схватцы перамаглі бальшавікі.
    Напачатку сакавіка 1918 г. тэрыторыя Рэ-чыцкага павета была акупіравана германскімі войскамі. Савецкая ўлада тут была ліквідава-на, а павет далучаны да Украіны. Бальшавікі былі вымушаны пайсці ў падполле.
    б снежня 1918 г. партызанскі атрад пад ка-мандаваннем Васільвіцкага вызваліў Лоеў. На наступны дзень аднавіў сваю работу Лоеў-скі валрэўком.
    4 мая 1919 г. была ўтворана Гомельская гу-берня, у склад якой увайшоў Рэчыцкі павет. У сувязі з акупацыяй часткі Беларусі паляка-мі Гомельская губерня часова была ўключана ў склад РСФСР.
    Спробу ліквідаваць Савецкую ўладу ў Ло-еўскай воласці зрабіў атрад пад камандаван-нем былога царскага палкоўніка Струка, які дзейнічаў у Чарнобыльскім павеце Кіеўскай губерні. 25 мая 1919 г. на захопленым пара-ходзе ён прыбыў у Лоеў, але на падмогу ло-еўскім бальшавікам падаспеў атрад, у які ўва-ходзілі рэчыцкія камуністы і салдаты кара-вульнай роты вайсковай часці з Рэчыцы пад камандаваннем Е.П. Міцкевіча. Сілы былі ня-роўныя, і струкаўцы былі вымушаны адысці на Украіну.
    У чэрвені 1919 г. Лоеўскі валасны Савет прыняў рашэнне аб наборы добраахвотнікаў у Чырвоную Армію. Створаны ў Лоеве атрад быў накіраваны ў Чарнігаў, а затым адпраў-
    б2
    На крутым павароце гісторыі
    лены на барацьбу з часцямі Дзянікіна. Так і не вярнуліся з вайны Кузьма Прымак, Пётр Карпенка, Карп Свірыдзенка, браты Свідле-равы і іншыя нашы землякі.
    23 кастрычніка 1919 г. ў раёне Лоева ад-быўся мяцеж інтэрнацыянальнай брыгады, якая складалася ў асноўным з ваеннапалон-ных венграў. Узначаліў яго былы царскі афі-цэр Дабравольскі. На падаўленне мяцяжу ў Лоеў былі накіраваны 2 палкі чырвонаармей-цаў, якія разам з маракамі Дняпроўскай ваен-най флатыліі і мясцовымі добраахвотнікамі разграмілі мяцежнікаў. Дабравольскі быў узяты ў палон і расстраляны.
    Пасля гэтай падзеі абстаноўка на Лоеў-шчыне некаторы час была адносна спакойнай. Але ў сакавіку 1920 г. пачалося наступленне польскай арміі. У гэты перыяд Чырвоная Ар-мія вяла абарончыя баі на лініі Дняпра. Ло-еў абаранялі часці 72-й брыгады пры пад-трымцы Дняпроўскай ваеннай флатыліі. Ад-нак у хуткім часе камандаванне 16-й арміі было вымушана зняць брыгаду з-пад Лоева і перакінуць яе ў напрамку Рэчыцы, дзе на ад-ным з участкаў фронту становішча было кры-тычным. Перад адыходам Чырвонай Арміі з Лоева быў узарваны мост цераз Дняпро.
    У ноч на 14 мая часці 4-й польскай арміі занялі Лоеў, але перайсці за Дняпро не змаг-лі. Да канца мая 1920 г. наступленне палякаў было спынена. У хуткім часе, атрымаўшы падмацаванне, Чырвоная Армія перайшла ў наступленне па ўсім фронце.
    У баях з палякамі здзейсніла подзвіг Дняпроўская ваенная флатылія. Паўночны
    Дз.Казека.
    атрад флатыліі пад камандаваннем М.Р.Сця-панава пасля ўзяцця палякамі Кіева адышоў да Лоева і сканцэнтраваўся ў раёне вёсак Аба-кумы і Карпаўка.
    7 Рэўваенсавет Паўднёва-Заходняга фронту і камандаванне 12-й арміі паставілі перад паў-ночным атрадам флатыліі задачу: прарвацца праз умацаваныя берагавыя пазіцыі палякаў каля Лоева, паралізаваць дзеянні польскай флатыліі ў раёне вусця Прыпяці і адначасова аказаць дапамогу ў пераправе на правы бераг Дняпра часцям 12-й арміі, якая распачынала аперацыю па вызваленні Кіева. Цяжкасці прарыву ўскладняліся тым, што пры падрыве моста цераз Дняпро сярэдняя ферма ўпала ў ваду і закрыла фарватэр. 27 мая група раз-ведчыкаў устанавіла, што праход пад мостам магчымы толькі праз бакавыя пралёты з пра-вага боку каля берага. Падыход да Дняпра праціўнік прыкрываў устаноўленымі на пра-вым беразе ракі насупраць упадзення Сажа ў
    Дэлегаты першай павятовай камсамольскай канферэнцыі ад Лоеўскага валаснога ка-мітэта. Кастрычнік 1919 г.
    63
    1917 — 1941
    Жыхары Лоеўскага павета, удзельнікі грамадзянскай вайны.
    Дняпро 30 кулямётамі, 14 гарматамі і некаль-кімі бамбамётамі. На ўзбраенні ж флатыліі было 20 кулямётаўі 11 гармат.
    У ноч на 2 чэрвеня 1920 г. кананерскія лодкі зняліся з якара і рушылі па Сажу да Дняпра. У прарыў ішлі кананеркі «Малы», «Залп», «Геройскі», «Трал», «Мсцівы», «Пінск», «Меткі», «Батурын» і «Маладзец-кі». Першай да прахода падышла кананерка «Малы», якая пад моцным агнём праціўніка з вялікімі цяжкасцямі прайшла пад мостам і адкрыла ў адказ агонь па паляках. Следам за ёй прайшла лодка «Геройскі». Паспяхова пе-раадолелі перашкоду і астатнія судны, акра-мя «Меткага», які страціў кіраванне і зата-нуў. Да вечара 2 чэрвеня кананеркі дайшлі да вусця Прыпяці і, замініраваўшы яго, поўнас-цю закрылі праход польскай ваеннай флаты-ліі ў Дняпро. У раёне в. Печкі атрад флаты-ліі аказаў дапамогу ў пераправе цераз Дняп-ро часцям 12-й арміі.
    За паспяховае выкананне задання кананер-кі «Малы», «Геройскі», «Мсцівы» і «Трал» былі ўзнагароджаны ганаровымі рэвалюцый-нымі Чырвонымі сцягамі, а іх камандзіры А.П.Эрдман, І.Ю.Гайліт, У.П.Стаянаў і П.П.Салаўёу — ордэнамі Чырвонага Сцяга.
    У чэрвені 1920 г. часці Чырвонай Арміі пе-райшлі ў наступленне на Рэчыцкім напрамку, а 20 чэрвеня чырвонаармейцы СамараУ- лья-наўскай Жалезнай дывізіі вызвалілі Лоеў.
    29 чэрвеня 1920 г. ў газеце «Палеская праўда» была змешчана рэзалюцыя агульнага сходу грамадзян Лоева і жыхароў наваколь-ных вёсак: «Мы, жители м. Лоева и окружа-ющих его селений, шлём горячий привет и спасибо частям доблестной Красной Армии, освободившей нас из-под ига белополяков и вернувшей нам свободу».
    20 чэрвеня быў арганізаваны часовы рэў-ком з 5 чалавек, 2 ліпеня 1920 г. на надзвы-
    64
    На крутым naaapone гісторыі
    чайным з ездзе Лоеўскага рэўкома старшынёй быў абраны Д.С.Сулейкін, сакратаром — У.С.Вінічак,
    Полымя грамадзянскай вайны над Лоеў-шчынай было патушана, іншаземныя войскі адагнаны ад яе тэрьггорыі. I здавалася, што
    людзі атрымалі нарэшце доўгачаканую сяабо-ду што настаў час мірнай стваральнай працы. Але ніхто тады яшчэ не ведаў, што цяжкія вьтрабаванні, якія вьіпалі на долю нашага шматпакутнага народа, тольга пачы-наюцца. J.P-Ермакоў. В.П.Крупешшнка.
    Дакументы сведчаць
    ЗАГАД № 1
    ВАЛАСНОГА РЭВАЛЮЦЫЙНАГА КАМІТЭТА
    Ло«Ў	25 чэрвеня 1920 г.
    Доводнтся до сведення граждан м-ка Лоев, что с 22-го нюня сего года временно органя-зован волостной революцнонный комятет, который н начал функцяоннровать.
    Волревком состоят нз следуюгцнх товарміцей:
    Председатель т, Потапов
    Зам. председателя т. Веремеенко
    Секретарь т. Юрченко
    Члены — т.т. Доманскнй, Фянкельберг.
    §2
    Вся власть в местечке прянадлежят нсключнтельно вышеназначенному Ревкому, а потому все обыскн я реквязяцяя должны проязводяться только с ведення Ревкома н по его ордерам. Все остальные будут счнтаться самочяннымн я внновные будут прявлекаться к строжайшей ответственностн.
    § 3
    Прн волревкоме органнзованы следуюіцне отделы:
    земельно-хозяйственный, жнлніцный, продовольственный, народного образованпя, соцн-ального обеспечення я труда.
    §4
    Временно начальннком мнляцян назначен комендант УТУК т. Герман.
    §5
    Волревком я все отделы помеіцаются в бывшем яменмя помеіцнка Лаіца.
    Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці, ф. 135, воп 1., спр. 13, л. 25.
    Трывожная вясна 1920 года
    6 сакавіка 1920 г. ў Лоеў прыйшло тры-вожнае паведамленне аб тым, што часці польскай арміі прарвалі фронт, захапілі гара-ды Мазыр і Калінкавічы і працягваюць нас-тулленне ў напрамку Лоеў—Чарнобыль. У гэты час у раёне Лоева знаходэілася пасля зі-моўкі частка караблёў Дняпроўскай ваеннай флатыліі, сярод якіх былі кананерская лодка <Грамавы>, старажавы карабель <Арол>, па-раход «Расія», судны «Чыгірын», «Ваяво-да», «Пажарны» і іншыя. Камандаваў бая-вым участкам Дняпра ад Лоева да вусця
    Прыпяці камандзір «Грамавога», былы штур-ман Балтыйскага флоту Валянцін Іванавіч Партнягін. У той жа дзень В.І.Партнягін ад-даў маракам загад рыхтавацца да бою. На мосце цераз Дняпро каля в. Каменка былі ўстаноўлены 2 кулямёты, а маракі атрымалі загад затрымліваць адступаўшых чырвонаар-мейцаў і фарміраваць з іх ліку баявыя пад-раздзяленні.
    У 18 гадзін адбылося пасяджэнне Лоеўска-га партыйнага камітэта, у якім прынялі ўдзел В.І.Партнягін і сакратар партячэйкі <Грама-
    65
    1
    1917 — 1941
    вога» Я.М.Недашопа. На пасяджэнні быў аб-раны новы склад рэўкома, у які ўвайшоў і Я.М.Недашопа. Пачалася сумесная падрых-тоука маракоў флатыліі і мясцовых актывіс-таў да адбіцця наступлення праціўніка ў раё-не Лоева.
    9 сакавіка В.І.Партнягін атрымаў паведам-ленне аб тым, што часці Чырвонай Арміі па-кінулі Рэчыцу. Ноччу ў Лоеў прыбыў 421-ы полк 47-й стралковай дывізіі, які адступаў ад Мазыра, а таксама атрад Рэчыцкага павято-вага ваенкома па барацьбе з дэзерцірствам. Камандзір палка Канстанцін Рыгоравіч Ляпё-хін прыняў ад В.І.Партнягіна камандаванне Лоеўскім баявым участкам. Ночз 11 на 12 са-кавіка прайшла ў чаканні бою. Раніцай паля-кі былі ўжо на подступах да Лоева, а ў 16 га-
    дзін атрад праціўніка колькасцю 200 пехацін-цаў і 100 коннікаў захапіў н.п. Крупейкі
    К.Р.Ляпёхін накіраваў туды 150 чырвона-армейцаў і добраахвотнікаў. У 21 гадзіну са штаба палка паступіла каманда адкрыць агонь з гармат па левай частцы Крупеек, дзе знаходзіўся атрад палякаў, а праз паўтадзіны праціўнік ужо быў выбіты з вёскі. У той жа дзень атрад палякаў колькасцю 150 чалавек напаў на в. Сінск, захапіў там падводы і накі-раваўся на Холмеч. Яшчэ адзін атрад захапіў Ручаёўку, але на наступны дзень быў разбіты чырвонаармейцамі.