• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць Лоеўскі раён

    Памяць

    Лоеўскі раён

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 592с.
    Мінск 2000
    959.88 МБ
    Па сваім сацыяльным паходжанні Валын-скі быў дробным рамеснікам і не меў грунтоў-най тэарэтычнай падрыхтоўкі. Тэарэтычная
    непадрыхтаванасць Валынскага ускладняла-ся і тым, што ён толькі нядаўна вярнуўся ў Савецкую Расію і, уключыўшыся ў барацьбу з бандытызмам, не паспеў у поўнай меры асэнсаваць асновы савецкага дзяржаўнага бу-даўніцтва. Валынскі моцна пакутаваў з-за слабасці сваёй тэарэтычнай базы і настойліва імкнуўся да ведаў. Не раз ён пытаўся, ці нельга будзе яму трапіць у губпартшколу нас-тупнага склікання.
    Гэты чалавек вызначаўся кіпучай энергіяй і выключнай працаздольнасцю. Адной з яго характэрных рыс былі рэзка адмоўныя адно-сіны да любых злоўжыванняў у партыйнай і савецкай рабоце. З гэтымі з'явамі ён вёў бяз-літасную барацьбу.
    Вечарам 21 сакавіка ў вёсцы Казярогі на-шы вартавыя затрымалі аднаго падазронага хлопца, які назваўся сялянінам з вёскі Мо-хаў. Але варта яму было паказацца на вочы Валынскаму, як той прызнаў у гэтым тыпе вядомага бандыта Цярэшкава. Праз некаторы час Цярэшкаў, якому ўдалося ўцячы пасля арышту, быў асуджаны і расстраляны.
    Успамінаецца адна, на жаль безвыніковая, аперацыя. Вечарам 24 сакавіка ў Лоеве мы атрымалі ад арыштаванага галакаўскага шпі-ёна звесткі аб тым, што ноччу ў вёсцы Шчыт-цы Дзяражыцкай воласці Галака разам з бан: дай збіраецца пераправіцца цераз Днепр. Ка-лі сцямнела, атрад выступіў з Лоева ў Шчытцы. Ішлі без адпачынку хуткім маршам па сыпучым пяску. Рэзкі парывісты вецер з Дняпра ледзь не збіваў з ног. Даводзілася пе-раадольваць яры з ручаінамі. Двухколкі з ку-лямётамі пераносілі цераз яры на сабе. Хутка рухалася ў цемру калона ўзброеных людзей. Маланкай мільгала думка: «Толькі б Галака не ухіліўся ад бою, толькі б прыняў бой!» Да-рогу паказваў Валынскі. Трапным жартам падтрымліваў стомленых людзей, дапамагаў пераносіць кулямёты. «Вось тут мы ў пятым годзе хаваліся ад паліцыі», — успамінаў Ва-лынскі мінулае.
    Яго імя наводзіла страх на бандытаў усяго раёна, яго жыццё вісела на валаску, і ён доб-ра разумеў гэта. Але не баяўся смерці і з па-гардай гаварыў аб ёй.
    Вярнуўшыся ў Гомель, я часта чуў ад тава-рышаў з Рэчыцы, што Валынскі працягвае сваю гераічную барацьбу. У чэрвені я сус-трэўся з ім у Гомелі, куды ён прыехаў за зброяй. А ў верасні 1921 г. прыйшла нядоб-
    69
    
    1917 — 1941
    рая вестка: «Валынскі забіты бандзітамі». работнікам. Але імя гэтага сціплага героя, бе-Валынскі не быў журналістам, прамоўцам, зумоўна, павінна быць захавана для гісторыі. членам камітэта. Ён быў радавым партыйным «Пролетарская революция», 1922, Мб.
    З успамінаў Б.М.Коган аб знаходжанні А.М.Калантай у Лоеве
    Александра Михайловна Коллонтай при-была к нам в Лоев на агитпароходе из Киева по пути в Гомель. Был базарный день, собра-лось много народу. Коллонтай прямо с паро-хода прошла на базарную площадь. Она поп-росила близстоящего крестьянина разрешить ей встать на телегу и оттуда обратилась к соб-равшимся.
    Было тревожное время, наступали поляки. Все мы с волнением слушали ее речь. Она нас успокаивала и просила не падать духом. «От-ступление временное, надо держаться, — ска-зала она. — Ждите нас, мы вернемся!»
    Она очень ясно и понятно для всех нарисо-вала картину положения, говорила с такой уверенностью и так захватывающе, что у мно-
    гих из нас появились слезы на глазах. Кол-лонтай со всех сторон обступили, старались пожать ей руку.
    Я находилась рядом с ней и как будто сей-час вижу ее перед собой, оживленной, убеж-денной, убеждающей: «Ждите нас, мы вер-немся!» Эти ее слова навсегда остались в па-мяти. Нас всех поразила ее красота и ее простота. С ней так легко было говорить.
    Крестьянин с телегой не дал ей вернуться на пристань пешком, а отвез ее на своей теле-ге. Лошадь шла шагом, а все мы, огромная толпа, провожали Коллонтай к пароходу. Простились мы с ней, как с близким челове-КОМ. Журнал «Новый мир», 1982, № 5.
    У тыя цяжкія гады
    З успамінаў жыхаркі Лоева Дар'і Міхайлаўны Сташчанка.
    У маёй памяці засталіся глухія брудныя вуліцы з глыбокімі калодзежамі. Доўгі базар 3 2 радамі шматлікіх крамак, якія цягнуліся ад прыстані да самай грэблі, шэрыя драўля-ныя хаты з саламянымі дахамі. Паміж гумна-мі і агародамі вузкія вулачкі, агароджаныя платамі. На вуліцах Лоева нават у спякоту не высыхалі лужы.
    У Лоеве было гарадское чатырохкласнае вучылішча для хлопчыкаў і дзяўчынак. У яго прымаліся дзеці, якія скончылі пачатковую школу. Навучанне было платнае. У мястэчку таксама размяшчалася невялікая бальніца з 2 фельчарамі і акушэркай. Упрыгожвалі знеш-ні від Лоева З ветраныя і 2 конныя млыны.
    Насялялі Лоеў купцы, лесапрамыслоўцы, саматужнікі-рамеснікі і іншыя прадпрымаль-нікі. У Лоеве было многа арцелей лесасплаў-шчыкаў, грузчыкаў, рамізнікаў. Сюды сця-каўся беспрацоўны люд з навакольных вёсак у пошуках заробкаў.
    У мястэчку была свайго роду суднабудаў-нічая верф. Саматужнікі будавалі драўляныя баржы для лесапрамыслоўцаў. Працаваў так-сама завод фарбаў, некалькі кузняў ніжэй прыстані.
    Калі наступаў вячэрні змрок, па галоўнай вуліцы крочыў ліхтаршчык з прыстаўной драбінай і бітонам у руках, які запальваў пад-слепаватыя ліхтары.
    Такім захаваўся ў маёй памяці Лоеў напа-чатку 20-га стагоддзя. Амаль з жабрацтвам межавала цяжкае жыццё селяніна. Для яго ў Лоеве існавалі ўсе атрыбуты царскага сама-дзяржаўя: жандар, станавы прыстаў, урад-нік, суддзя і земскі начальнік, паліцыя і ас-трог. Уздоўж Дняпра размяшчаліся паме-шчыцкія сядзібы братоў Лашчаў.
    Урэзаўся ў памяць эпізод ранняга дзяцін-ства. Аднойчы, у час жніва, калі ўсё насель-ніцтва мястэчка акрамя дзяцей ды непрацаз-дольных знаходзілася ў полі, выбухнула на-вальніца. Маланка запаліла хату ўдавы Шумігай (цяпер там вуліца Апарына). Вецер імгненна разнёс саламяны дах, і Лоеў успых-нуў нібы парахавы склад. Тры чвэрці насель-ніцтва засталося тады без прытулку.
    1914 год. Кайзераўская Германія аб'явіла вайну Расіі. Памятаю першую мабілізацыю на фронт, провады 80 юнакоў, у тым ліку і майго старэйшага брата. Потым доўга і цяжка хварэў мой бацька. Я разам з маці хадзіла на будаўніцтва моста. Мне было ў той час толькі 12 гадоў.
    70
    На крутым павароце гісторыі
    1917 год. З царскай арміі і флоту вярнулі-ся лоеўскія хлопцы. Прыйшоў і мой брат. У хуткім часе праводзілі іх на Чарнігаўшчыну, дзе фарміраваліся атрады Чырвонай гвардыі.
    І вось у Лоеве ўстаноўлена Савецкая ўла-да. Першым сакратаром Лоеўскага валаснога камітэта РКП(б) стаў Андрэй Дзмітрыевіч Пінчук-Адэнскі, а першым старшынёй Лоеў-скага рэўкома — Андрэй Трафімавіч Козел. Мне давялося слухаць іх прамовы на адным з мітынгаў у народным доме. Яны з захаплен-нем расказвалі пра камуністычную партыю, пра тое, якія мэты яна перад сабой ставіць, пра змест яе праграмы.
    Працавала я ў той час на будаўніцтве га-цей, якімі ўмацоўвалі бераг Дняпра, і вучы-лася ў вячэрняй рабоча-сялянскай школе. У хуткім часе мяне абралі старшынёй першай камсамольскай ячэйкі, а затым старшынёй ва-ласнога камітэта РКСМ.
    У той час нам, моладзі, работы хапала. Ар-міі былі патрэбны адзенне, абутак. Таму мы збіралі сродкі ў насельніцтва для франтаві-коў, аказвалі дапамогу ў аднаўленні розных галін вытворчасці.
    У перыяд грамадзянскай вайны камуністы і камсамольцы былі на казарменным станові-
    шчы. Калі фронт наблізіўся, у Лоеў прыбыў санбат 47-й дывізіі, начальнікам якога была Марыя Розман з Мазыра. Мы аказвалі ёй да-памогу па гаспадарчай частцы, дзяжурылі ка-ля параненых.
    Потым была вучоба ў Гомельскай губпарт-школе, работа ў органах ЧК, куды мяне мабі-лізаваў Рэчыцкі павятовы камітэт РКП(б). Памятаю, як у Хойніках мы прымалі галод-ных дзяцей, якіх прывезлі з Паволжа. Зіма. Холад. Дзеці апрануты ў нейкія лахманы. Станцыя ад мястэчка няблізка, і мы ўсаджва-ем малых у санкі, распрануўшы сваі паліто, укрываем іх, а самі бяжым услед. Потым уладкоўваем дзяцей на кватэры. |
    У сакавіку 1922 г. мяне адазвалі на камса-мольскую работу ў Лоеў. Працаваць было вельмі небяспечна, таму што не ўсім людзям падабалася Савецкая ўлада, і яны вялі з ёй узброеную барацьбу. Аднойчы, напрыклад, калі мы праводзілі ў вёсках работу па выба-рах у мясцовыя Саветы, на нас каля грэблі напала група ўзброеных людзей, і мы ледзьве засталіся ў жывых. Затым была калектывіза-цыя, а разам з ёй прыйшлі новыя цяжкія выпрабаванні.
    З архіва гісторыка-краязнаўчага музея СШ №2 г.п.
    Лоеў.
    Гаспадарчае будаўніцтва ў 1920-я гады
    Палітыка «ваеннага камунізму», якую пра-водзілі ў 1920 г. кіруючыя колы Савецкай дзяржавы, вяла да заняпаду сельскай гаспа-даркі, далейшага збяднення сялянства. Яно гнулася пад непамерным цяжарам харчовай развёрсткі, але прадуктаў для забеспячэння горада і арміі катастрафічна не хапала.
    На 1920 г. харчразвёрстка па Лоеўскай во-ласці склала: хлеба, мукі, зерня — 1450 пу-доў, бульбы — 23 000, насення алейных культур — 612 пудоў, буйной рагатай жыве-лы — 342, авечак — 332, свіней — 271 гала-вы (Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці, ф. 1945, воп. 1, спр. 7, л. 21.). Такую развёр-стку павінна была выканаць воласць, у якой па стане на 22 чэрвеня 1920 г. пражывала ўсяго 15 223 чалавекі і налічвалася крыху больш за 2 тыс. двароў. Пры гэтым лішкі сельгаспрадукцыі звыш таго, што было міні-мальна неабходна для спажывання сям і, кан-фіскоўваліся.
    У 1920 г. ў Лоеўскай, Дзяражыцкай, Руча-ёўскай і іншых валасцях былі створаны па-сяўныя камітэты, асноўнай мэтай якіх з яўля-
    лася «правядзенне ў жыццё мерапрыемстваў Савецкай улады, накіраваных на паляпшэнне сялянскіх гаспадарак». На самой справе камі-тэты павінны былі прымусіць сялян сеяць згодна з абавязковымі правіламі, якія выда-валіся ў губерні. Пры гэтым запасы насення сялян аб'яўляліся «недатыкальным насенным фондам», якім самі ўладальнікі распараджац-ца не маглі. Усё гэта садзейнічала росту неза-даволенасці сялян Савецкай уладай, скара-чэнню пасяўных плошчаў, зніжэнню ўра-джайнасці. Частка сялян Лоеўшчыны ўлілася ў Беларускае войска пад камандаваннем гене-рал-маёра С.Булак-Балаховіча, якое налічва-ла каля 20 тыс. чалавек. Паўстанцы захапілі амаль усё Палессе. Іх галоўнай задачай было стварэнне незалежнай ад бальшавікоў воль-най дзяржавы, лад якой гарантаваў бы неда-тыкальнасць асабістай уласнасці.