• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць Лоеўскі раён

    Памяць

    Лоеўскі раён

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 592с.
    Мінск 2000
    959.88 МБ
    У выніку спробы польскага камандавання захапіць населеныя пункты, што размяшчалі-ся на правым беразе Дняпра, і падрыхтаваць пераправу асноўных часцей польскай арміі
    П.І.Захарэўскі, А.І.Цера-шок, Лямешка, Прыгара, Байдак.
    66
    На крутым павароце гісторыі
    цераз раку для далейшага наступлення поспе-ху не мелі.
    Актыўны ўдзел у абароне Лоева, а таксама моста цераз Дняпро, які меў важнае стратэ-гічнае значэнне, прымалі жыхары Лоева —
    маракі Дняпроўскай ваеннай ффлатыліі Рыгор Шарэпа, Сяргей Карпенка, I Іван Карпенка, Сцяпан Мельнік, Іван Белы, Васіль Заяц, Фёдар Анікеенка, Іван Свірыдзенка і іншыя. І.Я.Краўцоў.
    Не забыць тых слаўных дзён... Лоеўскі прарыў 1920 года
    З успамінаў былога начальніка палітаддзела Дняпроўскай ваеннай флатыліі Т.Рыльскага.
    «Лоеўскі прарыў не меў сабе роўныхуJ гіс-торыі грамадзянскай вайны па смеласці, заду-ме і аператыўнасці здзяйснення», — так ха-рактарызуюць ваенныя спецыялісты і гісто-рыкі старонку, якая ўпісана дзядамі і прадзе-дамі ў ваенную гісторыю ў 1920 г. пры зма-ганні з польскімі акупантамі.
    Неабходнасць у прарыве варожых войск на Лоеўскім напрамку ўзнікла ў сувязі з тым, што трэба было забяспечыць пераправу войск 12-й арміі, падрыхтаванай для наступлення на палякаў. На жаль, часці адступаўшай 10-й дывізіі Чырвонай Арміі ўзарвалі мост каля Лоева не так, як было задумана. Падарвалі толькі сярэднія пралёты, у выніку чаго быў загароджаны фарватэр ракі. Трэба было пап-раўляць становішча.
    Начальнік штаба 12-й арміі Седачаў у кан-цы мая 1920 г. папрасіў камандуючага фло-там Л.І.Смірнова падрыхтавацца да прарыву польскіх умацаванняў каля Лоева і падводу суднаў да вусця Прыпяці.
    Задача была не з лёгкіх. Неабходна было высветліць размяшчэнне батарэй і магчы-масць праходу суднаў паміж бакавымі пралё-тамі моста. Высвятленне пачалося як здымка-мі моста з аэраплана, так і шляхам разведкі. Для ўдакладнення даных былі выкліканы добраахвотнікі, якія прабраліся ўначы да моста і, зняўшы польскіх вартавых, зрабілі абмер праходу. Аказалася, што судны могуць прайсці справа ў бакавы праход, але перад ім стаяў ледарэз, які трэба было абыходзіць. Небяспека заключалася ў тым, што цячэнне магло пасадзіць судны на ледарэз або прыціс-нуць да яго. Было ўстаноўлена, што палякі мелі на беразе ракі 14 гармат. Задача зводзі-лася да таго, каб судны ў цемры маглі незаў-важанымі прайсці прыстраляныя праціўнікам месцы і, карыстаючыся перапалохам, прайсці МОСТ.
    Флатылія знялася з якара ў раёне Абаку-маў і пайшла ўніз. У 1 гадзіну ночы на 2 чэр-веня кананерская лодка «Мудры» (камандзір
    Чарнакоў, камісар Кавалеўскі) з дэсантам ат-рымалі загад на поўнач ад Лоева на Дняпры рабіць дэманстрацыю пераправы нашых войск і гэтым адцягнуць на сябе ўвагу праціў-ніка да таго часу, пакуль асобныя судны ці-хім ходам з патушанымі агнямі не спусцяцца ніжэй і не падыдуць да моста.
    Судны ішлі адно за другім. Стаяла цудоў-нае надвор'е. Свяціў месяц, які прыкрываўся рэдкімі воблакамі. Па рацэ плыў лёгкі перад-ранішні туман, але бачнасць была добрая.
    Каля 4 гадзін раніцы «Мудры» пачаў дэ-манстрацыю. Палякі адкрылі па ім агонь. У гэты час начдыў Сцяпанаў на «Малым» ру-шыў уперад да праходу. Палякі нічога не заў-важылі. Але ў 4 гадзіны 30 мінут «Малы» трапіў у бяду і, паваліўшыся на бок, даў умоўны сігнал, што церпіць бедства. Палякі схамянуліся. Пачалася кулямётная страляні-на, а таксама бамбамётны агонь па раней прыстраляных месцах. Камандуючы флотам Смірноў загадаў адкрыць агоньз5 усіх суднаў, накіраваў уперад «Трал». Але ў гэты час «Малы» выйшаў з бядыі І ў 4 гадзіны 45 мінут адкрыў агонь па батарэі праціўніка, якая зна-ходзілася насупраць моста.
    Знаходлівы камандзір «Малога» Эрдман і яго каманда выратавалі лодку. Астатнія суд-ны праходзілі мост з боем і крыкамі «Ура!». Сярод палякаў паднялася паніка. Яны дума-лі, што часці Чырвонай Арміі перапраўляюц-ца цераз Дняпро пры дапамозе флатыліі, і толькі ў 5 гадзін 20 мінут адкрылі моцны агонь па мосту.
    Прарыў абышоўся без страт у асабовым саставе, за выключэннем аднаго параненага на «Мсцівым» і прапаўшага рулявога,
    Флатылія дайшла да Печак і забяспечыла пераправу 12-й арміі з левага берага на пра-вы. Яна прымала ўдзел у вызваленні Кіева ад польскіх войск.
    За аперацыю Лоеўскага прарыву каманду-ючы флотам Смірноў быў узнагароджаны ор-дэнам Чырвонага Сцяга.
    67
    1917 — 1941
    З успамінаў Пятра Міхайлавіча Шацілава — удзельніка Кастрычніцкай рэвалюцыі і грама-дзянскай вайны.
    У 1917 г. 18-гадовым юнаком я прыняў удзел у кастрычніцкіх падзеях.
    Мной быў арганізаваны першы Ручаёўскі валасны рэўком і камітэт беднаты. Аб аргані-зацыі камбеда я напісаў адозву і распаўсю-дзіў яе сярод сялян 30 вёсак Ручаёўскай во-ласці. Пасля камбеды былі арганізаваны ва ўсіх населеных пунктах і хутка прыступілі да экспрапрыяцыі памешчыцкай маёмасці.
    У 1918 г., калі Беларусь акупіравалі нем-цы, я быў у ліку арганізатараў атрада добра-ахвотнікаў з вёсак Ручаёўскай воласці для Чырвонай Гвардыі. За гэта мяне арыштавалі і пасадзілі ў «халодную» ў вёсцы Ручаёўка, адкуль я неўзабаве ўцёк. Пасля доўгага блу-кання я перабраўся за Белгарадам праз фронт у Савецкую Расію. Са станцыі Белані-хінай мяне накіравалі ў Маскву да У.І.Лені-на.
    У пачатку 1919 г. ў Германіі быў звергну-ты кайзер Вільгельм, і яго войскі пакінулі Беларусь. У гэты час я прыехаў з Масквы ў Гомельскі губрэўком, дзе працаваў у аргані-зацыйна-інструктарскім аддзеле. Мой малод-шы брат Леанід пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію ваяваць супраць войск Дзя-нікіна і загінуў у баях на рацэ Днепр. Працу-ючы ў Гомельскім губрэўкоме, я прымаў удзел у арганізацыі Савецкай улады ў Руча-ёўскай, Лоеўскай, Холмецкай валасцях.
    У 1920 г. мяне накіравалі на Украіну на барацьбу з бандамі. Там я працаваў у тран-спартнай ЧК рэк Дняпроўскага басейна, спа-чатку начальнікам аператыўнага аддзела, а пасля інспектарам ЧК.
    Мне, у недалёкім мінулым простаму ся-лянскаму юнаку, даверылі кіраваць атрадам асобага назначэння войск ЧК, які складаўся з 500 матросаў і латышоў. Мы вялі барацьбу з бандамі Махно ў ваколіцах Днепрапятроўска і Дняпроўскіх парогаў, удзельнічалі ў жор-сткіх сутычках з бандамі Нікіфаравай, Жы-вадзерава, Ангела, Струка, атамана Голага. У гэтай барацьбе геройскі праявіў сябе наш зям-ляк Петр Восіпавіч Кацубоўскі з вёскі Сяўкі былой Дзяражыцкай воласці.
    У 1921 г. мяне накіравалі на работу ў ? г. Рэчыцу у павятовую ЧК па барацьбе з контр-рэвалюцыяй і бандытызмам. Спачатку я пра-цаваў упаўнаважаным па барацьбе з контррэ-валюцыйнымі партыямі, а потым мне было даручана кіраўніцтва работай ЧК і барацьбой з бандай Галакі. Гэтая банда займалася разбо-ем, рабаваннем і забойствамі ні ў чым не віна-ватых людзей. У адну ноч ў вёсцы Ручаёўка яна выразала 40 яўрэйскіх сем'яў. У той час у Ручаёўцы працаваў старшынёй рэўкома Трафім Міхеевіч Пікус родам з вёскі Бываль-кі. нЁ вызначыўся выключнай мужнасцю і адвагай у барацьбе па ліквідацыі банды Гала-кі. У ліквідацыі гэтай банды прымаў таксама актыўны ўдзел Усцін Карнеевіч Філончык з вёскі Баршчоўка. Аб яго мужных справах бы-ло паведамлена ў Рэўваенсавет Заходняга Фронту. Ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
    У тым жа 1921 г. ў Гомельскай губерні дыслацыравалася 11-я кавалерыйская дывізія арміі Будзённага. Заканчвалася грамадзян-ская вайна. Аднак адпачываць было рана. У Сярэдняй Азіі з'явіліся банды басмачоў і рус-кіх белагвардзейцаў пад камандай Энвера Пашы. Каб паралізаваць і разграміць гэтыя банды, туды была перакінута 11-я кавалерый-ская дывізія, з якой паехаў і я, пакінуўшы дома ў вёсцы Нова-Кузнечная маці, бацьку і маленькіх братоў і сясцёр. Там, у гарах і пус-тынях у раёне Самарканда, Ката-Кургана і ў даліне «Смерці», часта без вады і ежы, мы вялі барацьбу з ворагамі Савецкай улады, за ўстанаўленне якой многія аддалі сваё жыццё.
    У 1923 г., пасля вяртання ў родную вёску, я заняўся арганізацыяй сельскагаспадарчай камуны, куды разам з іншай беднатой уступі-ла ўся наша сям'я. Сяляне выбралі мяне старшынёй арганізаванай камуны. Каля вёскі Нова-Кузнечная, дзе была выбрана зямля для камуны, мяне ледзь не забілі мясцовыя кулакі.
    Многа цяжкасцей прышлося нам пераадо-лець на шляху да будаўніцтва новага жыцця. Але мы перамаглі ўсё.
    Газета «Калгасная перамога», 4 кастрычніка 1958 г., № 118.
    На крутым павароце гісторыі
    Гэта было ў 1921 годзе
    З успамінаў удзельніка грамадзянскай вайны Р. Лялевіча.
    Было гэта ў сакавіку 1921 г., у дні антыса-вецкіх паўстанняў і сялянскіх хваляванняў па ўсёй краіне. У гэтыя жудасныя дні Го-мельская губерня была ахоплена полымем бандытызму. У губерні дзейнічаў шэраг банд, якія забівалі камуністаў, савецкіх работнікаў, учынялі яўрэйскія пагромы.
    Асабліва лютавала банда атамана Івана Га-лакі (сапраўднае прозвішча Васільчыкаў), раней судзімага за злачынства чалавека. Ад-ной з баз Галакі быў раён мястэчка Лоеў Рэ-чыцкага павета.
    15 сакавіка як загадчык губпартшколы я быў выкліканы на пасяджэнне бюро губкома. Там я даведаўся, што прынята рашэнне пра-весці ў Лоеўскім раёне аперацыю супраць Га-лакі. Быў створаны атрад спецыяльнага прызначэння ў складзе эскадрона і дзвюх рот батальёна чэкістаў і курсантаў губпартшко-лы. Узначальвала атрад аператыўная тройка.
    Раніцай 16 сакавіка наш атрад выступіў па Чарнігаўскім шляху на поўдзень. Калі мы па-дышлі да Дняпра, ён быў яшчэ пакрыты лё-дам. Але лёд быў настолькі тонкі, што перап-равіцца па ім не было ніякай магчымасці. Да-вялося прабіваць лёд і выкарыстоўваць паром.
    Вечарам 19 сакавіка на пароме пераправі-ліся ў Лоеў. У час пераправы я ўпершыню пачуў аб Валынскім. Мэта паездкі нашага ат-рада захоўвалася ў тайне. Аднак мясцовыя жыхары, якія знаходзіліся на пароме, ма-быць здагадаліся, што наш атрад накіроўва-ецца для барацьбы з бандытамі, і параілі мне звярнуцца за патрэбнымі звесткамі да сакра-тара Лоеўскай камуністычнай ячэйкі Мейер-Юды Валынскага, які, нягледзячы на цяжкія ўмовы (недахоп зброі і г. д.), спаўна аддаўся небяспечнай справе барацьбы з бандытызмам і фактычна адзін вытрымлівае на сваіх пля-чах увесь цяжар гэтай барацьбы ў воласці.
    У Лоеў атрад увайшоў ноччу, а раніцай мы ўжо прыступілі да аперацыі. Я прыкмеціў у радах чырвонаармейцаў невысокога чалавека з вінтоўкай за плячыма. Гэта і быў Валынскі. Ён расказаў мне, што нядаўна вярнуўся з ня-мецкага палону, дзе працаваў у нелегальнай спартакаўскай арганізацыі.