• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць Лоеўскі раён

    Памяць

    Лоеўскі раён

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 592с.
    Мінск 2000
    959.88 МБ
    Гэтак жа бяздумна быў згублены ў той час яшчэ адзін помнік нашай нацыянальнай куль-туры — капліца каля в. Крупейкі. Гэта месца было вядома за межамі рэспублікі. Сюды прыходзілі пешшу за «святой вадой» верую-чыя нават з Кіева і Чарнігава. Яшчэ і цяпер жывуць у памяці старажылаў стракатыя, мна-галюдныя двухдзённыя кірмашы ля капліцы, што праводзіліся кожную дзесятую пятніцу. У лістападзе 1928 г. паводле рашэння Кру-пейскага сельсавета капліца была разбурана, замест яе ў Крупейках з'явіўся клуб, была пашырана хата-чытальня. Матэрыялаў з кап-ліцы хапіла нават для пабудовы пажарнага склада (дарэчы, у хуткім часе ён згарэў).
    Мясцовыя ўлады маглі не толькі адабраць царкву ў веруючых, а і прымусова «абагу-ліць» жывёлу і маёмасць сялян, што і зрабілі, напрыклад, старшыня калгаса «Чырвоная Га-ра» в. Алешкаўка Сцяпан Касцючэнка і член райвыканкома Сцяпан Пінчук. У сакавіку 1930 г. яны спрабавалі абагуліць жывёлу і сельгасмаёмасць Антона Кулікоўскага, Наза-ра і Рыгора Прышчэпаў, Мікалая Гапона, За-хара Халімончыка і іншых сялян без іх зго-ды. А калі пачулі заклік аднаго з іх брацца за вілы, тут жа арыштавалі ўсіх і адправілі ў Лоеў у райміліцыю. Але апошнім пашанцава-ла, за некалькі дзён да гэтага выйшла паста-нова ЦК ВКП(б) «Аб барацьбе са скрыўлен-
    нямі партлініі ў калгасным руху». Арыштава-ных пасля высвятлення абставін справы выпусцілі, а вінаватых аддалі пад суд. Гл. таксама дакумент.
    На рэпрэсіі і ўціск сяляне часта адказвалі ўпартым супраціўленнем. Архіўныя матэрыя-лы сведчаць аб правядзенні ў Лоеўскім раёне антыкалгаснай агітацыі і нават тэрарыстыч-ных актаў. Так, у 1930 г. ў Ручаёўскім сельс-кім савеце была забіта настаўніца Барышава, якая агітавала сялян уступаць у калгасы. Бы-лі спалены свіран згхлебам у калгасе імя Ста-ліна ў Крупейках, калгасны млын у калгасе «Чырвоны партызан» у Казіміраўцыі г.д.
    Ствараемыя такім спосабам кааператыў-ныя гаспадаркі был! малаэфектыуным:. Кал-гаснікі не мелі матэрыяльнага стымулу для таго, каб працаваць з найбольшай аддачай. За адпрацаваныя ў калгасе дні ім ставілі ў сшытак спецыяльныя адзнакі — «палачкі», на якія амаль нічога не выдавалася — калгас-нік мог атрымаць 2,2 кг зерня на працадзень.
    У справаздачы райвыканкома ад 10.1.1932 г. ўказвалася на факты безадказнага правя-дзення ўборачнай кампаніі восенню 1930 г. Нягледзячы на актыўную дапамогу з боку ад-наасобнага сектара, які даў калгасам 1500 ра-бочых дзён, засталіся няўбранымі 133 га се-на. План засеву азімых быў выкананы ўсяго на 61,2%, а план хлебанарыхтовак у 1931 г. — на 80%..У сувязі з гэтым урадавыя орга-ны рэспублікі выключылі Лоеўскі раёнз сіс-тэмы цэнтральнага забеспячэння хлебам.
    Вельмі нізкай была ўраджайнасць сельска-гаспадарчых культур. У 1930—31 гг. яна складала: жыта — 5,5 ц; пшаніцы — 5,3; аў-са — 6,7; ячменю — 5,8; ільновалакна — 2,2; канопляў — 2,5 ц з га. Да 1933 г. ўра-джайнасць заставалася амаль такой жа.
    Адной з прычын дрэннага становішча ў сельскай гаспадарцы, як адзначалася ў спра-ваздачы райвыканкома аб рабоце за 1930 г., была бяздзейнасць сельскіх саветаў як орга-наў кіруючай улады на месцах: «Камісіі пры сельскіх саветах не працавалі. Справаздачы перад выбаршчыкамі не рабіліся. Кіраўніцтва сходамі грамадзян не вялося. Пытанні на іх ставіліся нязначныя і зводзіліся да кампаней-шчыны».
    Сур'ёзнай праблемай у раёне стаў у той час масавы забой жывёлы. Заможныя сяляне імкнуліся такім чынам «ператварыцца ў се-радняка», каб пазбегнуць рэпрэсій, а значная частка сераднякоў забівала жывёлу або пра-давала сельгасінвентар перад уступленнем у
    80
    Калектывізацыя
    калгасы, не жадаючы перадаваць нажытае ў агульнае карыстанне з тымі, хто нічога не меў. У сувязі з гэтым Лоеўскі райвыканком на падставе пастановы СНК БССР ад 12.1.1930 г. распрацаваў і разаслаў у сельса-веты інструкцыю, якая катэгарычна забара-няла забой маладняку буйной рагатай жывё-лы ва ўзросце да 2 гадоў і свіней — да 6 ме-сяцаў. Была прынята таксама адпаведная пастанова. Аднак нягледзячы на захады, якія
    прымала кіраўніцтва раёна, пагалоўе жывёлы скарачалася. Калі ў 1931 г. яно складала: ко-ней — 8872, валоў — 1288, кароў — 10 312, свіней — 13 935, авечак — 23 173 галавы, то ў 1934 г. адпаведна: 6703, 279, 8569, 9880 і 6555 галоў.
    У 1932 г. было аб'яўлена аб завяршэнні калектывізацыі. Але «раскулачванне» пра-цягвалася і пазней. У гісторыі савецкай вёскі настаў «вялікі пералом». В.П.Крупейчанка.
    Дакументы сведчаць
    ВЫПІСКА З ПРАТАКОЛА № 5 ПАСЯДЖЭННЯ ПЛЕНУМА ЛІПНЯКОЎСКАГА СЕЛЬСАВЕТА
    20 лютага 1930 г.
    ПАВЕСТКА ДНЯ:
    1.	. Ліквідацыя кулацтва як класа.
    Высылка сем'яў кулакоў за межы Беларусі.
    СЛУХАЛІ: Інфармацыю т. Эзьберга аб ліквідацыі кулацтва як класа і высылцы сем'яў кулакоў за межы Беларусі.
    ВЫСТУПІЛІ: т. Бондараў: «Хопіць нам цярпець. Трэба раскулачваць такіх!».
    т.	Матузаў: «Для будаўніцтва сацыялізму нам неабходна ліквідаваць кулацтва».
    ПАСТАНАВІЛІ:
    Выселіць за межы Беларусі кулакоўі іх сем'і, як агітаваўшых супраць мерапрыемстваў Савецкай улады, наступных: в. Бушацін — Ганчарэнку Івана Аляксандравіча, Куляша Сця-пана Мікалаевіча, Каваленку Карпа Пятровіча, Такарэнку Сідара Іосіфавіча, Лысенку Пра-копа Іванавіча, п. Добры — Баршчэўскага Івана Аляксандравіча, Абрамавіча Ігната Максі-мавіча, в. Ліпнякі — Пухоўскага Ягора Мацвеевіча, Казакова Сіла Карнеевічаі іх сем'і.
    Іх маёмасць канфіскаваць і перадаць у калгас імя ХІІ гадавіны Кастрычніка ў непадзель-ны фонд. Пастанова прынята аднагалосна за выключэннем двух устрымаўшыхся.
    Сакратар Ліцвінаў.
    Вопіс маёмасці жыхара в. Бушацін кулака Такарэнкі Сідара Іосіфавіча па стане на 13.2.1930 а.;
    хата (страха саламяная), свіран, 2 хлявы, павець, гумно, стол, скрыня, 2 ложкі, канапа, хлебная дзяжа, вядро, чугун, вілкі, рэшата, 5 драўляных бочак, плуг, 2 бараны, 2 вазы, ха-мут, сядзёлка, вожкі, аброць, 2 кані — узрост аднаго 25 гадоў, другога — 7 гадоў, куры — 10 шт., бульба, сена і салома — 50 пудоў.
    Члены сельсавета
    Домагаспадар. Подпісы.
    Склад сям'і Такарэнкі Сідара Іосіфавіча:
    Такарэнка Сідар Іосіфавіч — 55 г., яго жонка, Ганна — 53 г., сыны Лявон — 19 гі, Іо-сіф — 18 г., Пётр — 14 г., Барыс — 8 г., Емяльян — 5 г., дачка Вольга — 4 г.
    Старшыня сельсавета Сычоў.
    Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці, ф. 572, воп. 1, спр. 347, л. 5, 7.
    3 ПРАТАКОЛА АГУЛЬНАГА СХОДУ СЯЛЯН в. ПЯРЭДЗЕЛКА АД 21 ЛЮТАГА 1930 г.
    Парадак дня: Суцэльная калектывізацыя сельскіх Саветаў.
    Прамова Мельнікава Андрэя.
    Багацце кулака нажыта працоўнымі мазалямі беднякоў. Кулакі распаўсюджваюць несап-раўдныя чуткі адносна жыцця камуны. Нас вядзе да светлага лепшага жыцця Камуністычная партыя, а кулакі перашкаджаюць нам. Самыя шкодныя, самыя актыўныя кулакі нашай вёс-кі — гэта Склема Сымон, Склема Мітрафан, Атрошчанка Мітрафан. Яны агітуюць супраць калектывізацыі. Яны вялікія шкоднікі і мы павінны не толькі рэквізаваць іх маёмасць, якая нажыта на эксплуатацыі беднякоў, і з карэннем знішчыць кулацкія гнёзды, але і выселіць іх зусім за межы Беларусі.
    4. Зак. 25
    81
    1
    1917 - - 1941
    Спрэчкі:	,
    Склема Х. Мне здаецца, што кулакоў патрэбна аставіць у калгасе. Вы лічыце кула-коў шкоднай травой, але «шкодная трава» можа нам спатрэбіцца... Як жа я буду супраць Склемы Мітрафана, калі ён мне хлеб даваў, за які я ў яго працаваў.
    Марчанка. Маўчанне сялян дзіўна, нельга маўчаць. Кулак! перашкаджаюць буда-ваць нам калгас. Вы што, не бачыце шкоднікаў-кулакоў? Кім быў, напрыклад, Атрошчанка? Гэта ж кулак, а кулакам не месца ў калгасе.
    Дзяржаўны архіў Гомельскай вобл., ф. 1201, воп. 2, спр. 1. Л. 5—7.
    АКТ ПРЫЁМА МАЁМАСЦІ РАСКУЛАЧАНАЙ ГАСПАДАРКІ КУЛАКА в. КАЗІМІ-РАЎКА ЧЫСЦІКА АНДРЭЯ РЫГОРАВІЧА
    21 лютага 1930 г.
    Камісія ў складзе старшыні Пярэдзельскага сельсавета Антоненка Апанаса, сяброў сель-савета Смірнова Сяргея і Лагуты Емяльяна ў прысутнасці ўпаўнаважанага райвыканкома Мельніка Андрэя, загадчыка гаспадаркі калгаса т. Марозава А. і сябра сям'і Чысціка Хадо-ра Яўхімавіча прынялі і перадалі ў калгас наступнае:
    Карова — 120 руб.
    Воз (перад жалезны) — 35 руб.
    Шына жалезная — 1 руб.
    Салома — 50 пуд.
    Сена —40 пуд.
    Бульба, 1 капец — 60 пуд.
    Прыняў Лагута Х.
    Раскулачваемая гаспадарка здала (подпіс)
    Сябры камісіі (подпісы)	|
    Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці, ф. 1201, воп. 2, спр. 1, л. 3.
    ВОПІС МАЁМАСЦІ гр. РАГОЖНІКАМАКСІМАРЫГОРАВІЧА, ЖЫХАРА в. УДА-ЛЁЎКА ХАТКАЎСКАГА СЕЛЬСАВЕТА, ЯКІ НАЛЕЖЫЦЬ ВЫСЫЛЦЫ ЗА МЕЖЫ БССР
    Дом -- 1
    Хле—ў 1
    Гумно — 1
    Карова — 1
    Конь — 1
    Свінні — З
    Воз — 1
    Дошкі — 50 шт.
    Бочка — 1
    Цэгла — 1000 шт.
    Грэчка — 6 пуд.
    Авёс — 7 пуд.
    Пшаніца — 2 пуд.
    Салома — 25 пуд.
    Прыняў старшыня калгаса
    А.Рабянок.
    Здаў член сельсавета Дваракоўскі Д.А.
    Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці, ф. 551, воп. 1а, с. 14, л. 202.
    3	ДАВЕДКІ УКДБ ГОМЕЛЬСКАЙ ВОБЛАСЦІ ПРА ЛЁС СЕЛЯНІНА Л.А.КОЎЗІКА
    Ковзик Леон Андреевич, 1867 г. рожд., уроженец и житель д, Крупейки. Был арестован 11 февраля 1930 г. Необоснованно обвинялся в антисоветской деятельности. По постановле-нию Особой Тройки при ППОГПУ от 21 февраля 1930 г. был приговорен к расстрелу.
    (Реабилитирован в соответствии с Указом от 16.1.1989 г.)
    Семейное положение:
    Жена Устинья — 60 лет,
    82
    Калектывізацыя
    дочь Федора — 17 лет,
    сын Андрей — 16 лет.
    Род занятий — хлеборобство.
    Имущественное положение:
    Пахоты 1,5 десятины, сенокоса — 2,5 десят.,
    волов — 2, коров — 2, овец — 1, свиней — 1, телят — 1 голова.
    Состояние здоровья:
    Паховая грыжа
    Из протокола допроса.
    В предъявленном мне обвинении я виновным себя не признаю и объясняю: никогда я про-тив мероприятий Советской власти не выступал. На предъявленное мне обвинение в участия в нападении на красноармейцев, в участии в убийстве председателя Комитета крестьянской взаимопомощи и в агитации против мероприятий Советской власти виновным себя не при-знаю.
    Из обвинительного заключения:
    Ковзик Леон Андреевич, 65 лет, неграмотный, привлекался к следствию по делу об убий-стве председателя Комитета крестьянской взаимопомощи в3 1924 г., женат..., обложен в ин-дивидуальном порядке 619 р. 95 к...
    Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці, ф. 509, воп. 1, спр. 20, л. 18—28.
    3 МАТЭРЫЯЛА НАРОДНАГА СЛЕДЧАГА 12-ГА УЧАСТКА ГОМЕЛЬСКАЙ АКРУГО-ВАЙ ПРАКУРАТУРЫ, НАКІРАВАНАГА ЛОЕУСКАМУ РАЙВЫКАНКОМУ