• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць Лоеўскі раён

    Памяць

    Лоеўскі раён

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 592с.
    Мінск 2000
    959.88 МБ
    21 сакавіка 1930 г.
    Аб канфлікце ў калгасе «Чырвоная Гара» в. Алешкаука Ручаёўскага сельсавета пры аба-гульненні жывёлы і сельскагаспадарчага інвентару паміж старшынёй калгаса Касцючэнкам Сцяпанам і калгаснікам Кулікоўскім Антонам.
    Старшыня калгаса Касцючэнка Сцяпан і сябар райвыканкома Пінчук Сцяпан зайшлі ў двор калгасніка Кулікоўскага Антона, якому прапанавалі здаць у агульны двор яго жывёлу і сельгасінвентар.	,
    Але апошні, ведаючы, што не ўсе сябры калгаса абагульняюць сваю жывёлу, гэтак жа са-ма адмовіўся ад абагульнення. Пінчук жа і Касцючэнка, нягледзячы на адказ, пачалі выкач-ваць калёсы, выводзіць з хлява коней і кароў. Калі апошні катэгарычна запратэставаў суп-раць такога «абагульнення», то на яго, а таксама на грамадзян Прышчэпа Назара, Прышчэ-па Рыгора, Гапона Мікалая, Халімончыка Захара, Карпенку Іллю, Карпенку Яна, Коўшуна Антона, Рабчанку Алеся і Коўшуна Паўлюка, якія таксама запратэставалі, быў складзены пратакол і праведзены допыт. Яны былі арыштаваны і накіраваны ў Лоеў у распараджэнне ДПУ РВК і райміліцыі. Пры высвятленні абставін справы было выяўлена, што арышт іх быў нічым не абаснаваны.
    Адносна старшыні калгаса Касцючэнкі і сябра райвыканкома Пінчука, то апошнія пры абагульненні перагнулі палку, гэта значыць, нягледзячы на тое, што некаторыя калгаснікі адмаўляліся абагульваць сваю маёмасць, апошнія праводзілі абагульненне чыста адміністра-цыйным парадкам.
    Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці, ф. 509, вопіс 1, с. 224, л. 3—5.
    ЗВЕСТКІ АБ КОЛЬКАСЦІ РАСКУЛАЧАНЫХ ПА СЕЛЬСКІХ САВЕТАХ ЛОЕЎСКА-ГА РАЁНА ПА СТАНЕ НА 16.5.1930 г.
    Бывалькаўскі — 9 сем'яў, Баршчоўскі — 19, Дзяражыцкі — 17, Крупейскі — 6, Казя-рожскі — 7, Карпаўскі — няма, Лоеўскі — 5, Ліпнякоўскі — 11, Папоўскі — 1, Пярэ-дзельскі — 5, Ручаёўскі — 31, Страдубскі — 4, Уборкаўскі — 21, Хаткаўскі — 10 сем'яў.
    Усяго па раёне — 146.
    Канфіскавана маёмасці на суму 112 млн. 793 тыс. руб,
    Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці, ф. 509, воп. 1, спр. 226, л. 1--14.
    СА СПРАВАЗДАЧЫ ЛОЕЎСКАГА РАЙВЫКАНКОМА АБ РАБОЦЕ ЗА 1930 Г.
    Работу сваю сельскія Саветы праводзяць пераважна без плана. Актыў у рабоце сельсаве-таў прымаў нязначны ўдзел, а некаторыя Саветы зусім яго не выкарыстоўвалі. Камісіі, ар-
    83
    1917 — 1941
    ганізаваныя пры Саветах, не працавалі і лічацца толькі на паперы. Сувязь з выбартчы< камі зусім слабая. Справаздач перад імі дэпутаты не робяць. Кіраўніцтва сходамі грамадзяй пе вядзецца... Кіраўніцтва ўстановамі зусім слабае.
    Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці, ф. 509, воп. 1, с. 212, л. 15.
    З ПРАТАКОЛА АБ'ЯДНАНАГА СХОДУ ГРУП БЕДНАТЫ ПРЫ УБОРКАЎСКІМ СЕЛЬСАВЕЦЕ
    7 студзеня 1931 г.
    Прысутнічалі 23 чалавекі.
    Слухалі: аб выяўленні кулацкіх гаспадарак і абкладанні іх у індывідуальным парадку.
    Вырашылі: Згодна пастановы ЦВК і СНК СССР і БССР аб парадку абкладання ў інды-відуальным парадку і ўлічваючы ўсе прыкметы кулацкіх гаспадарак, на падставе якіх абкла-даюцца апошнія, абкласці індывідуальна наступныя гаспадаркі па Уборкаўскім сельсавеце.
    1.	Даніленку Пятра Клімавіча — мае малатарню, якую здае ў эксплуатацыю.
    2.	Бандарэнку Каленіка Іванава — гандлюе коньмі, маскіруецца пад бедняка.
    3.	Усьціменку Міхася Максімава — сістэматычна здае дом у арэнду пад валёначную май-стэрню.
    4.	Бандарэнку Сцяпана Міхайлава — мае малатарню, гандлюе хлебам.
    5.	Коваля Міхася — у мінулым годзе гаспадарка мела батрака, а таксама мае малатарню.
    6.	Даніленку Сяргея Андрэева — гандлюе саньмі.
    7.	Клімовіча Аўрама Рыгорава — гаспадарка карысталася наймавай працай і даходамі ад саду, мае палову малатарні, якую здае ў эксплуатацыю.
    8.	Мазурава Ахрэма Львова — займаецца наймам рабочай сілы і гандлярствам яблыкамі.
    9.	Дзятлава Ціта Сідарава — мае 1/3 частку млына, малатарню.
    10.	Грамыка Просю Сцяпанаву — жыве на непрацоўныя даходы, здае дом у арэнду, зай-маецца гандлярствам яблык.
    Слухалі: аб высяленні папа з настаўніцкага дома.
    Вырашылі: прасіць сельсавет, РВК безадкладна высяліць папа Грыцава Мацвея з дома, які раней належаў настаўніку-кулаку Навіцкаму Рыгору, а сад і дом перадаць у карысць кал-гаса пад дзіцячы сад і яслі.
    Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці, ф. 114, воп. 1, с. 17, л. 33—37.
    СА СПРАВАЗДАЧНАГА ДАКЛАДА ЛОЕЎСКАГА РАЙВЫКАНКОМА АД 10.1.1931 г.
    Восенню 1930 г. ўборачна-пасяўная кампанія выканана нездавальняюча. Асабліва дрэнна прайшла яна ў калгасах. І гэта ў той час, як індывідуальны сектар прыходзіў ім на падмогу і даў 1500 рабочых дзён. У калгасах жа маецца 2172 дні выхадаў.
    У калгасным сектары засталося 133 га неўбранага сена. Працэнт выканання калгасамі плана засеву азімых увосень 1930 г. склаў 61,2%.
    Прычына: няздольнасць кіраўнікоў калгасаў мабілізаваць аднаасобнікаў на дапамогу калгасам, стаўка на самацёк, як у кіруючых органах раёна, так і ў сельскіх Саветах, праўленнях калгасаў.
    Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці, ф. 509, воп. 1, спр. 179, л. 50—54.
    Гаспадарка Лоеўшчыны ў 1930-я гады
    У 1932—33 гг. голад ахапіў зерневыя раё-ны Украіны, Дона, Кубані, Паволжа, Паў-днёвага Урала і Казахстана. У гэты час у Ло-еўскім раёне праводзіліся мерапрыемствы па збору сродкаў у дапамогу галадаючым Павол-жа.
    Становішча на Лоеўшчыне было таксама складанае, асабліва ў 1933 г. За невыкананне планаў нарыхтовак сельгаспрадукцыі вінава-
    84
    тых аддавалі пад суд. Так, паводле сумеснай пастановы прэзідыума райвыканкома і райко-ма РКП(б) ад 27 снежня 1933 г. былі выклю-чаны з партыі і аддадзены пад суд за зрыў на-рыхтовак ільну і пянькі старшыня Ручаёўска-га сельскага савета Шчэрба і старшыня калгаса «Чырвоная Гара» Касцючэнка. Мена-віта ў гэты час (1932) быў прыняты так званы «закон аб пяці каласках», згодна з якім сяля-
    
    Калектывізацыя
    не за крадзёж калгаснай або кааператыўнай маемасці прыгаворваліся да расстрэлу. Маш-табы рэпрэсій у вёсцы былі некалькі абмежа-ваны толькі пасля 8 мая 1933 г., калі партый-ным і савецкім арганізацыям была разаслана спецыяльная інструкцыя.
    У 1933 г. тэрыторыя раёна складала 121 261 га, з якіх зямель сельскагаспадарчага пры-значэння было 75,7%, лясоў — 24,3%. У склад раёна ўваходзіла 155 населеных пун-ктаў з агульнай колькасцю насельніцтва 45 195 чалавек.
    Прамысловасць была развіта слаба. Па да-ных 1931 г. ў раёне былі 92 дробныя прад-прыемствы, на якіх працавала 494 рабочых. У 1932 г. колькасць прадпрыемстваў скараці-лася да 62. Найбольш буйнымі з іх былі: за-вод «Фарбацвет», суднабудаўнічая арцель, арцелі па здабычы торфу «Трудавік» і «Баль-шавік», цагельны завод «Чырвоны будаў-нік», арцель «Труд-швей». Самым рэнтабель-ным быў завод «Фарбацвет» (40 рабочых з валавой прадукцыяй 74 тыс. рублёў), які быў пабудаваны яшчэ ў 1909 г. і спецыялізаваўся на выпуску сухіх мінеральных фарбаў. Лоеў-ская охра па якасці не ўступала французскай і таму экспарціравалася нават за мяжу. Зда-бывалася охра на Ляхавай гары, непадалёк ад в. Ісакавічы, дзе ў 1929 г. была пабудавана першая ў Беларусі шахта.
    Сельская гаспадарка раёна мела жывёлага-доўча-канапляводчы напрамак. У 1932 г. на-лічваліся 43 калгасы. Па стане на 1.1.1933 г. 3 8002 гаспадарак раёна было калектывізава-на 3800, або 47,6%. Яны займалі 52,7% агуль-
    най плошчы ворыва і сенажацей. Свінагадоў-чых ферм было 26, малочна-таварных ферм — 10, ферм па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы — 30, канявод-чых — 3.
    У калгасах мелася пэўная колькасць скла-даных сельгасмашын: сенакасілак — 23, кон-ных грабель — 44, жняярак-самакідак — 55, снопавязалак — 2, бульбакапалак — 6, сея-лак радковых — 40, трактароў — 6, аўтама-біляў — 2, малатарняў — 16. У 1932 г. па-сяўная плошча ў раёне складала 31 544 га, з якіх збожжавыя займалі — 65,4%, бульба — 21,2, тэхнічныя культуры — 6.4, травы — 4%.
    У раёне акрамя калгасаў быў і адзін саўгас «Прагрэс», які займаў плошчу 684 га зямлі і меў садаводчы напрамак.
    Паводле плана веснавой сяўбы на 1933 г. яравы клін калгасаў склаў 10 500 га, адна-асобнага сектара — 11 139, яравых кульТУР было пасеяна адпаведна 4800 і 5802 га, тэх-нічных культур 580 і 713 га. Асноўнымі агра-тэхнічнымі мерапрыемствамі былі пратруч-ванне, ачыстка насення, радковы сеў, зябле-вае ворыва, падняцце чыстых пароў. У 1934 г. ў калгасах пачалі ўводзіцца шматпольныя севазвароты.
    Да гэтага часу ў раёне павялічылася коль-касць школ і медыцынскіх устаноў. На 1.10.1934 г. дзейнічалі 33 пачатковыя, 16 ня-поўных сярэдніх і 1 сярэдняя школа (у Лое-ве). У іх навучалася 7246 дзяцей. Дашколь-ным выхаваннем было ахоплена 980 дзяцей, у 1933 г. было адкрыта 17 дашкольных дзіця-
    Першы выпуск Дзяражыц-кай няпоўнай сярэдняй шко-лы. 1933—34 гг.
    85
    1917 —1941
    чых устаноў Вялася работа па ліквідацыі не-пісьменнасці. Працавала 45 груп малапісь-менных (2153 чалавекі) і 65 непісьменных (1283 чалавекі). Усяго ж паводле перапісу 1933 г. ў раёне значылася 1905 чалавек не-пісьменных і 2883 малапісьменных. 3 культ-асветустаноў былі кінатэатр у Лоеве на 256 месц, 14 дамоў сацкультуры, райбібліятэка, 2 кінаперасоўкі.
    На 1.10.1934 г. ў раёне працавалі 3 бальні-цы на 62 ложкі, 3 ўрачэбю,ія амбулаторьа і 2 медпункты (Ручаеўскі і Уборкаўскі), 2 фель-чарска-акушэрскія пункты. Абслугоўвалі ра-ён 7 урачоў, 6 акушэрак і 7 медсясцёр.
    У тым жа годзе агульная колькасць элек-
    трасетак раёма склала 13 км. Электрастанцыя абслугоўвала 530 абанентаў. Было ўстаноўле-на 46 тэлефонаў.
    Але нягледзячы на некаторыя сганоўчыя змены ў развіцці эканомікі, медыцыны, асве-ты і культуры, матэрыяльмае становішча жы хароў Лоеўшчыны заставалася ла-ранейшаму даволі цяжкім.
    Летам 1934 г. значна ўзмацніўся падатко-вы ціск, павялічыліся стаўкі сельгаспадатку з аднаасобнікаў. Нарастаючыя цяжкасці кірую-чыя ўлады тлумачылі ўзмацненнем «падрыў-ной дзейнасці ворагаў сацыялізму», абвас-трэннем класавай барацьбы. В.ПЖрупейчанка.
    Дакументы сведчаць
    СА СПРАВАЗДАЧНАГА ДАКЛАДА ЛОЕЎСКАГА РАЙВЫКАНКОМА ЗА 1931 34 гт.
    Тэрыторыя раёна на 1.1.1934 г. складае 121 306 га. У тым ліку зямель сельскагаспадар-чага прызначэння - 88 547 га, лесафовду — 32 343 га. У раёне налічваецца 155 населеных пунктаў з агульным лікам насельніцтва 41 106 чалавек. Сярэдняя гушчыня на 1 кв. км 34,8 чалавек.	„	0/	„	.
    Па нацыянальным складзе насельніцтва падзяляецца на: беларусау — У/^l/o, яурэяу 1,86%, палякаў -0,37%, рускіх-0,25%, украінцаў - 0,16%, іншых -^«3%