• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць Лоеўскі раён

    Памяць

    Лоеўскі раён

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 592с.
    Мінск 2000
    959.88 МБ
    На пачатку агрэсіі супраць СССР нямец-кае камандаванне не надавала асаблівай увагі правядзенню наступальных аперацый на тэ-рыторыі Гомельскай і былой Палескай аблас-цей. Яно мела намер адрэзаць савецкія вай-сковыя часці, якія знаходзіліся на Палессі, а затым нязначнымі сіламі знішчыць іх. Але ўпартае супраціўленне войск Чырвонай Арміі на Гомельшчыне вымусіла гітлераўцаў зняць частку баявых падраздзяленняў групы армій «Цэнтр» са Смаленскага напрамку і перакі-нуць іх на Гомельскі напрамак.
    Асноўны цяжар па абароне Гомельскай вобласці лёг на 21-ю армію Цэнтральнага фронту. Злева ад яе змагалася 3-я, справа 13-я арміі фронту. Абарончыя баі ў напрамку Лоева вялі часці 3-й арміі, якая была сфармі-равана 1 жніўня 1941 г. Нягледзячы на ўпар-тае супраціўленне савецкіх войск, праціўнік меў бясспрэчны поспех у наступленні. б жніў-ня нямецкія часці 2-й танкавай групы Гудэ-рыяна ўклініліся ў абарону 21-й арміі. 10 жніўня яны прарвалі яе на ўчастку Крычаў--
    Рэчыца і выйшлі на подступы да Гомеля. 12 жніўня 2-я нямецкая палявая армія пачала штурм Гомеля, а 19 жніўня гітлераўскія танкі ўвайшлі ў горад. У ноч на 20 жніўня Гомель быў здадзены.
    У гэты час камандаванне вермахта прыня-ло рашэнне аб аднаўленні наступлення ў паў-днёвым напрамку з мэтай акружыць 3-ю і 21-ю арміі і выйсці ў тыл войскам Паўднёва-Заходняга фронту. Каб сарваць намер гітле-раўцаў Стаўка Вярхоўнага Галоўнакаманда-вання загадала адвесці войскі левага крыла Цэнтральнага фронту і правага крыла Паў-днёва-Заходняга фронту за Дняпро. Тым са-мым была сарвана спроба гітлераўцаў абысці савецкую групоўку войск на Кіеўскім напрам-ку з усходняга берага Дняпра.
    Менавіта таму на тэрыторыі Лоеўшчыны значных абарончых баёў не было. 3-я армія была перапраўлена па пантонным мосце це-раз Дняпро да Дзясны з мэтай спыніць там наступленне праціўніка. Цераз Лоеў адступа-лі часці 66-га стралковага корпуса, якія да гэ-тага вялі цяжкія баі на лініі Халаднікі- Сас-новы Бор- Торваль. Адыход корпуса пры-крывалі коннікі 32-й кавалерыйскай дывізіі палкоўніка А.І.Бацкалевіча, якая дагэтуль дзейнічала ў раёне Азарыч у складзе кавале-рыйскай групы (32, 43 і 47-я кавалерыйскія дывізіі) і падпарадкоўвалася Стаўцы.
    Гераічная 50-дзённая абарона Гомельшчы-ны затрымала праціўніка на яе паўночна-за-ходніх межах, а таксама на паўночна-заход-ніх межах суседняй Палескай вобласці. Гэта дазволіла савецкім і партыйным органам Лоеўшчыны арганізаваць вываз на Усход прамысловых прадпрыемстваў раёна, сель-гаспрадукцыі, дзяржаўнай і калгасна-каапе-ратыўнай маёмасці. Была праведзена падрых-
    107
    1941 — 1945
    тоучая работа па разгортванн! партызанскай барацьбы на выпадак магчымай акупацы! ра-ёна. Для абароны Лоева і барацьбы з авіядэ-сантамі праціўніка быў створаны знішчальны батальён. Была таксама праведзена работа па мабілізацыі на фронт мужчынскага насель-ніцтва прызыўнога ўзросту. 21 жніўня кіраў-ніцтва раёна прыняло рашэнне аб стварэнні партызанскага атрада. Частка кіруючых ра-ботнікаў райкома, райвыканкома, райаддзела
    міліцыі і пракуратуры пераправілася цераз Дняпро на раней падрыхтаваную базу ў між-рэччы Дняпра і Сожа. Да іх далучылася не-калькі ваенных. З гэтага часу на тэрыторыі раёна пачаў дзейнічаць атрад, а затым парты» занская брыгада «За Радзіму».
    26 жніўня гітлераўцы акупіравалі Лоеў. На Лоеўшчыне наступілі змрочныя дні фа-шысцкай акупацыі, якая працягвалася больш чым два гады. В.П.Крупейчанка.
    Акупацыйны рэжым
    Акупацыйны рэжым, што быў устаноўле-ны гітлераўцамі на часова захопленай імі тэ-рыторыі нашай Радзімы, распрацоўваўся за-гадзя, яшчэ да нападу на Савецкі Саюз. Га-лоўныя яго кірункі былі выкладзены Гімлерам у сакрэтным мемарандуме «Некато-рыя думкі пра абыходжанне з насельніцтвам на Усходзе» ад 25 мая 1940 г. У ім указвала-ся, што захопленыя ўсходнія тэрыторыі нале-ЖЫЦЬ разглядаць як аб'ект каланізацыі і гер-манізацыі. Акупацыйная палітыка, гаварыла-ся ў гэтым мемарандуме, павінна быць накі-равана на тое, каб ператварыць актыўную масу «іншароднага насельніцтва» ў напаў-пісьменных рабоў.
    Асноўныя палажэнні акупацыйнага рэжы-му былі даволі падрабязна выкладзены і ў шэрагу іншых сумнавядомых дакументаў, у тым ліку ў плане «Барбароса» (канчатковы варыянт выкладзены ў дырэктыве вярхоўнага галоўнакамандавання ўзброенымі сіламі ад 18.12.1940 г.), які вызначаў стратэгію і так-тыку нападу на СССР, генеральным плане «Ост» — праграме каланізацыі тэрыторыі, германізацыі, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы, у тым ліку і Беларусі, «Інструкцыі пра асобыя вобласці» да дырэк-тывы №21 плана «Барбароса» (13.3.1941 г.), дырэктыве па кіраўніцтве эканомікай у акупі-раваных усходніх абласцях і інш. Гэтыя да-кументы намецілі практычныя мерапрыем-ствы па ўстанаўленні акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі, якая падлягала захопу. У да-лейшым яны дапаўняліся загадамі, інструк-цыямі галоўнакамандавання ўзброеных сіл і іншых ведамстваў гітлераўскай Германіі, у якіх масавы тэрор, рабаванні, гвалтаванне і забойствы ўзводзіліся ў ранг дзяржаўнай па-літыкі.
    Асноўны сэнс гэтых жорсткіх, нечалаве-
    чых загадаў і інструкцый зводзіўся да таго, каб самымі бязлітаснымі сродкамі і мерамі не дапусціць супраціўлення народаў СССР, фі-зічна знішчыць значную частку насельніцтва краіны. Гэтыя дакументы поўнасцю развязва-лі рукі гітлераўскім катам і забойцам, вызва-ляючы іх ад усялякай адказнасці за ўчыне-ныя злачынствы.
    Яшчэ задоўга да агрэсіі кіраўнікі трэцяга рэйха адобрылі распрацаваны гітлераўскім апаратам план падзелу захопленай тэрыто-рыі. Восенню 1941 г. падзел часова акупіра-ванай Беларусі быў у асноўным завершаны. Яе этнаграфічна цэласную тэрыторыю захоп-нікі гвалтоўна парэзалі на часткі, груба пару-шыўшы пры гэтым гістарычна склаўшуюся супольнасць тэрыторыі, мовы, культуры бе-ларускага народа. Тэрыторыю рэспублікі па лініі Полацк- Барысаў на ўсходзе, Старыя Дарогі- возера Чырвонае на поўдні, па р.Зальвянка і ўсходнім ўзлессі Белавежскай пушчы на захадзе вылучылі ў генеральную акругу, якая атрымала назву «Беларутэнія». Плошча акругі склала толькі чвэрць тэрыто-рыі Беларусі з насельніцтвам 3 138 256 чала-век (на 4.12.1941 г.). Паўднёвыя раёны Го-мельскай (у т.л. Лоеўшчына) і Палескай аб-ласцей, частка Брэсцкай вобласці былі ўключаны ў рэйхскамісарыят «Украіна». Бе-ластоцкая вобласць, паўночныя раёны Брэс-цкай і частка Баранавіцкай абласцей адышлі да акругі «Беласток», якая была далучана да Усходняй Прусіі. Частку Ашмянскага, Свір-скага, Відзаўскага, Астравецкага, Смаргон-скага і Пастаўскага раёнаў далучылі да гене-ральнай акругі «Літва». Віцебскую, Магілёў-скую і ўсходнія раёны Мінскай абласцей, а таксама большую частку Гомельскай вобласці аднеслі ў зону армейскага тылу групы армій «Цэнтр».
    108
    [пла вайна народная
    Акупіраваная тэрыторыя (акрамя раёнаў, дзе вяліся баявыя дзеянні), была падзелена на рэйхскамісарыяты, якія складаліся з гене-ральных акруг, абласцей (гебітаў), акруг, ра-ёнаў, валасцей. На чале гэтых нямецка-фа-шысцкіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак былі пастаўлены рэйхскамісары, ге-неральныя, гебіт- і раённыя камісары. У кож-ным раёне, а іншы раз і ў воласці, ствараліся ўправы, пры якіх меліся ваенная ахова і палі-цэйскае ўпраўленне. У валасцях і вёсках ствараліся так званыя органы мясцовага са-макіравання на чале з бургамістрамі і старас-тамі. Акупацыйны рэжым побач з акупацый-нымі органамі здзяйснялі таксама ахоўныя дывізіі, гестапа, контрразведка, палявая жан-дармерыя, спецыяльныя атрады і каманды для барацьбы з партызанамі, паліцэйскія фарміраванні. У многіх населеных пунктах знаходзіліся карныя органы акупантаў, у вёс-ках — паліцэйскія, у буйных населеных пун-ктах — падраздзяленні СС і ахоўныя часці. Тэрыторыя Лоеўскага раёна была ўключана ў генеральную акругу «Жытомір», якая ўвахо-дзіла ў склад рэйхскамісарыята «Украіна». Акрамя ўправы, у Лоеве дзейнічалі жандар-мерыя і пагранатрад. Жандармерыю ўзна-чальваў Брун, а пагранатрад. — Крыгер. Ме-навіта на гэтых гітлераўскіх афіцэрах, а так-сама іх саўдзельніках Гофмане, Краўзэ, Ліпальту, Генсэ, Гахтману, здрадніках-палі-цаях ляжыць адказнасць за знішчэнне сотняў жыхароў раёна. Паліцэйскія ўчасткі і гарні-зоны былі створаны ў многіх вёсках раёна.
    З першых дзён акупацыі Лоеўшчыны фа-шыстамі спакою ім не давалі народныя мсціў-цы. На тэрыторыі раёна дзейнічалі партызан-скія атрады «За Радзіму», імя Варашылава, «Бальшавік», якія ў 1943 г. былі пераўтвора-ны ў брыгады. Партызаны неаднаразова гра-мілі варожыя гарнізоны і паліцэйскія ўчасткі, зрывалі мерапрыемствы гітлераўцаў па выва-зе ў Германію людзей і сельгаспрадукцыі. У 1943 г. пад іх кантролем знаходзілася боль-шая частка населеных пунктаў раёна. Парты-занам актыўна дапамагалі сувязныя, якія бы-лі амаль у кожнай вёсцы, а таксама падполь-шчыкі, жыхары многіх вёсак. Многія з іх заплацілі за гэта сваім жыццём.
    У Брагіне гітлераўцы закатавалі падполь-шчыцу з Дзімамерак Еўдакію Логаш, а такса-
    ма Праскоўю Андрыянец з Лоева. Пасля бяз-літасных здзекаў у Лоеве былі расстраляны сувязныя Яфім, Іван і Васіль Грабянкі. Тут жа памёр ад катаванняў Мікалай Максіменка са Шчытцаў. Васілю Музычэнку і Максіму Недзяляю з Добрага Рога ў час допыту пера-ламалі рукі, выкалалі вочы, а затым павесілі. Былі зажыва спалены Іван Германенка і Ган-на Барабан з Нова-Баршчоўкі, па-зверску за-катаваны многія іншыя патрыёты Лоеушчы-НЫ.
    Асабліва жорстка распраўляліся гітлераў-скія каты з ваеннапалоннымі. Толькі ў Лоеве было расстраляна 408 ваеннаслужачых, якія трапілі ў палон. Па паказаннях жыхаркі Лое-ва Марыі Ермалаеўны Мельнік, якія яна дала пракурору раёна ў 1944 г., «ваеннапа-лонных чырвонаармейцаў расстрэльвалі ў супрацьтанкавым рове, на тэрыторыі прам-камбіната і школы... Палонныя капалі сабе магілы, затым іх білі прыкладамі, ламалі ру-кі, калолі штыкамі і нажамі і толькі наздзека-ваўшыся ўдосталь, расстрэльвалі...» (Дзяр-жаўны архіў Гомельскай вобласці, ф. 1345, воп. 1, спр. 12, л.5).
    За гады акупацыі гітлераўцы загубілі ў Лоеве і раёне 1635 чалавек, сярод іх 195 дзя-цей, 2443 чалавекі былі вывезены ў Герма-нію. Цалкам былі спалены больш як 20 вёсак.
    Спробы татальнага спусташэння акупіра-ваных тэрыторый у найбольш жорсткіх фор-мах выявіліся ў час адступлення гітлераўскіх войск. У вайсковых падраздзяленнях ствара-ліся спецыяльныя каманды падпальшчыкаў, якія павінны былі знішчаць пры адступленні населеныя пункты разам з жыхарамі. Так, у кастрычніку 1943 г. былі спалены сотні дамоў у вёсках Крупейкі, Каўпень, Казярогі, Мохаў і інш. «...Адступаючы, фашысты зажыва спа-лілі ў в. Каўпень Краўчанку Фёдара, Краў-чанку Іосіфа, Прымак Наталлю. У Крупей-ках расстралялі Петраўца Колю — 4 гады, Петравец Марыю — 7 год, Крамара Івана — 12 год, Кордзіка Мікалая — 12 год...» (З ак-та камісіі Крупейскага сельскага Савета ад 25 кастрычніка 1944 г. Дзяржаўны архіў Го-меліьскай вобласці, ф. 1345, воп. 1, спр. 12, л. 99.