• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць Лоеўскі раён

    Памяць

    Лоеўскі раён

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 592с.
    Мінск 2000
    959.88 МБ
    У верасні 1941 г. былі арыштаваны ўсеяў-рэі, якія не паспелі пакінуць пасёлак разам з адступаючымі савецкімі часцямі. Спачатку іх ганялі на цяжкія фізічныя работы, а затым расстралялі разам з дзецьмі.
    Аднойчы немцы павесілі каля ўвахода на рынак двух невядомых мужчын і папярэдзілі мясцовых жыхароў, што такая ж доля чакае кожнага, хто будзе аказваць супраціўленне новай уладзе.
    Зімой 1942 г. актывізавалі сваю дзейнасць партызаны атрада «За Радзіму». Гэта вельмі занепакоіла фашыстаў. Вуліцы пасёлка па начах пачала патруліраваць паліцыя. Для ўзмацнення Лоеўскага гарнізона з Брагіна
    116
    Ішла вайна народная
    быў перакінуты атрад чэхаў, які разам з палі-цыяй зрабіў першую спробу знішчыць парты-зан. Але ў баі яны страцілі некалькі чалавек і ні з чым вярнуліся ў Лоеў. Пачаліся арышты падазроных у сувязі з партызанамі. Усяго было арыштавана 10 чалавек. Пасля зверскіх допытаў 7 чалавек было расстраляна на вачах мясцовых жыхароў. З гэтага часу карныя эк-спедыцыі праводзіліся ўсё часцей і часцей. За
    сувязь з партызанамі гітлераўцы знішчалі цэ-лыя сем'і і нават вёскі, а працаздольную мо-ладзь вывозілі ў Германію.
    Старасты, якіх назначылі ў вёсках акупан-ты, дапамагалі ім рабаваць хатнюю маёмасць грамадзян, прадукты і жывёлу. Нарабаванае дабро немцы вывозілі ў Рэчыцу, а адтуль па чыгунцы адпраўлялі ў Германію або на фронт.
    Вёскі з лёсам Хатыні
    У апошні перыяд фашысцкай акупацыі та-тальнае апусташэнне савецкай тэрыторыі прыняло асабліва маштабны характар. Уз-мацніліся карныя аперацыі супраць партызан і мірнага насельніцтва. Бездакорна выконва-лася распараджэнне кіраўніка СС Гімлера аб спальванні і разбурэнні населеных пунктаў. У зоны пустынь ператвараліся цэлыя раёны. Для правядзення палітыкі «выпаленай зям-лі» ў вайсковых падраздзяленнях гітлераўцаў існавалі нават спецыяльныя каманды пад-пальшчыкаў. Не абмінуў трагічны лёс Хатыні і жыхароў Лоеўскага раёна. Больш за 30 на-селеных пунктаў былі зруйнаваны разам з зямлёй, астатнія - - часткова. Жыхароў жа, як правіла, зганялі ў адну хату ці хлеў і так-сама падпальвалі. Многія з іх згарэлі жывы-мі. Пра тое, як гэта было, расказваюць віда-ВОЧЦЫ.
    ВЁСКА БАРЭЦ
    З успамінаў К.Ц.Александронец, жыхар-кі вёскі
    Ранняя была вясна ў 1943 годзе. Да мая мы ўжо адсеяліся. Вось тады і прыйшлі да нас у вёску партызаны Лоеўскай брыгады «За Радзіму». У нашай хаце размяшчаўся іх штаб. Каля месяца знаходзіліся яны ў вёсцы, а калі пакінулі яе, то хутка з'явіліся нямецкія салдаты з афіцэрамі і паліцаі. Раніцай гэта было. Адразу ж пачалі хапаць людзей. Не-калькі чалавек, у тым ліку і я, схаваліся на хутары Галы. Але нехта нас выдаў. Кажуць, жанчына з другой вёскі. Немцы акружылі ху-тар і пачалі страляць па нас. Многа людзей тады загінула: мая бабка Аксіння, нявестка Вольга з двума дзецьмі, суседка наша Маша Антоненка, Мікіта Антоненка, Юля Антонен-ка і яе дзеткі Ганка і Колька...
    Пайшлі мы, хто застаўся жывы, назад да Барца, а насустрач Вольга Антоненка бяжыць
    з голым дзіцём на руках і крычыць: «Ой, лю-дзечкі, немцы ўсіх убіваюць!»... Мы хутчэй схаваліся ў лесе. Аж бачым, над нашай вёс-кай засвісталі трасіруючыя кулі, і быццам свечка яна ўспыхнула...
    ВЁСКА ГЛУШЭЦ
    З успамінаў Г.П.Чарнянок, жыхаркі вёс-кі	|
    Ноччу да нас у дом зайшлі два салдацікі. Усё распытвалі, колькі немцаў у вёсцы, дзе размяшчаюцца іх пушкі і танкі, а потым па-раілі, каб мы ўцякалі з вёскі, бо хутка нашы пачнуць наступленне і ад вёскі нічога не зас-танецца. Салдацікі былі зусім маладыя — адзін родам з Брагіна, а другі — з Хойнікаў. Прасілі, каб мы паведамілі іх блізкім, дзе яны загінуць. Мабыць, адчувалі, бедненькія, сваю пагібель. Раніцай мы даведаліся, што іх схапілі немцы, білі, а потым абматалі нева-дам, аблілі бензінам і падпалілі. Я са сваім сынком і яшчэ некалькі чалавек схаваліся на беразе возера за вёскай. А праз два дні з-за ракі з-пад Любеча пачалі біць нашы пушкі і «кацюшы». Доўга ішлі баі за вёскай. Калі ўсё сціхла і мы вярнуліся дамоў з возера, не ўба-чылі ніводнага дрэўца, ніводнай хатачкі — адны толькі ямы і жоўты пясок навокал. Цяжка было, думалі, што загінем, але ж вы-жылі...
    ВЁСКА ЛІПНЯКІ
    _З успамінаў М.М.Паўлавай, жыхаркі вёскі
    Як толькі Лоеў занялі нашы войскі, у вёс-ку Ліпнякі наехала многа немцаў, якія занялі ўсе хаты, а нас выгналі. Мы хаваліся спачат-ку ў лесе. Холадна вельмі было, дажджліва, бо на двары стаяў ужо лістапад. І вось тады такое пачалося, што страшна і цяпер успамі-наць. Зямля гудзела навокал, дым ахутаў
    117
    1941 —1945
    увесь лес. Мы з мамай і пяцігадовым браці-кам уцяклі ў Ровенскую Слабаду, думалі пе-раседэець з тыдзень, пакуль усё скончыцца. Але дзе там. Некалькі разоў выбівалі нашы войскі немцаў, а яны, як тыя мурашкі, паўзлі назад. Калі. нарэшце, баі сціхлі, і мы вярну-ліся дамоў, на месцы сваёй вёсачкі ўбачылі адну толькі хатку, але і тая была пабіта ас-колкамі. Сталі мы каля ўцалелых каміноў ту-ліцца, зямлянкі капаць. Ледзь перазімавалі ў зямлянках, баяліся, што памром ад голада і холада.
    ВЁСКА МІКАЛАЕЎКА
    3 успамінаў Л.Мельнікавай, жыхаркі вёскі
    Калі немцы пачалі паліць вёску, я схавала-ся ў лесе, а мой брат Жэня з сябруком Фе-дзем — у склепе на агародзе. Але адзін з нем-цаў заўважыў склеп, дзе сядзеў мой брат, і кі-нуў туды гранату. Брат застаўся жывы, а ў Федзі адарвала абедзве нагі. Там ён і сканаў. Аднаго фрыца, што з факелам хацеў падпа-ліць апошнюю хату, людзі схатлі і кінулі жывым у агонь. Тая хата і цяпер стаіць на ўскрайку вёскі. Адна яна і засталася...
    ВЁСКА РУДНЯ БУРЫЦКАЯ
    3 успамінаў Т.П.Шамела, жыхаркі вёскі
    У 1943 г. немцы наведваліся ў нашу вёску часта, але не начавалі — баяліся партызан. Аднойчы раніцай яны з’явіліся на машьшах і матацыклах. Нас спачатку не чапалі, лавілі па дварах курэй і смажылі. У нашай хаце спынілася некалькі чалавек. Хата стаяла на тым жа агародзе, дзе мы жывём і цяпер. Не-чакана каля агарода з’явіўся асядланы конь. Немцы пачалі дапытвацца, чый гэта конь. Наш сусед, яшчэ зусім малады хлопчык, і ка-жа: «Мой гэта конь». Яны вывелі яго на ага-род і застрэлілі. Я таксама ледзь не загіну-ла — не давала ім сала. Дык яны паставілі мяне каля хаты і таксама хацелі застрэліць. У гэты час з’явіўся іх перакладчык, пагаварыў аб нечым, і мяне адпусцілі. Пазней той жа пе-ракладчык падышоў да нас і ціха па-руску сказаў, каб мы ўцякалі з вёскі, бо як толькі апоўдні прыйдзе чарада кароў з пашы, вёску будуць паліць.
    Добра што ў нас было дзе схавацца. Адра-зу ж за агародамі пачыналася балота, парос-лае густым хмызняком. Мы і шмыганулі ў той хмызняк. Дабраліся да Ракіты (так у нас балота называлася) і схаваліся там.
    Праўду каэаў той немец. Як толькі з папш прыйшоў статак кароў, людзей пачалі зга-няць у царкву, а жьгвёлу грузіць на машыны Кажуць, што людзей хацелі там спаліць. але потым перадумалі. Старых пасадзілі ў маіігы-ну і адвезлі ў гумно. Там іх расстралялі, а са-мо гумно падпалілі. Астатніх пагналі ў Рэчы-цу для адпраўкі ў Германію.
    ...Дык вось, сядзім мы на балоце і бачым, як над вёскай падымаецца дым. Я на дрэва залезла, гляджу — гараць хаты. Вельмі страшна было. Злезла я з дрэва ды кажу: «Уцякайма, мама, a то і нас схопяць». Мыта-ды ў Амелькаўскі лес уцяклі, і яшчэ некалью чалавек выратавалася.
    ВЁСКА СІНСК
    3 успамінаў М.Дз.Пазняка, жыхара Bec-Ki
    Дзень 5 ліпеня 1943 г. стаў чорным днёму гісторыі нашай вёскі.
    Гітлераўцы з’явіліся нечакана. каля пяш гадзін раніцы. Паліцаяў сярод іх не было Некалькі машын і матацыклаў спынілася ў цэнтры вёскі, і салдаты адразу ж пабеглі па хатах. Потым усіх жыхароў, ад малога да вя-лікага, сабралі каля катлавана, дзе раней мы капалі гліну, і аб’явілі, што паблізу Сінскана партызанскай міне падарваўся нямецкі афі-цэр, і таму за сувязь з партызанамі вёска 6у-дзе спалена.
    ...Стаім мы, ні жывыя ні мёртвыя, чакаем. Бачым: то ў адным, то ў другім месцы над ха-тамі падымаецца дым. Уцячы немагчыма вакол немцы з кулямётамі ды аўтаматамі. Стаялі доўга — ужо і вёска згарэла зусім, засталося толькі папялішча. Тады іх афіцэр і кажа па-руску, што нам пашанцавала, бо калі б яны пачулі хоць адзін выбух снарада ці гра-наты, то нас бы ўсіх расстралялі.
    Неўзабаве прыехаў афіцэр з Брагіна, неш-та ім сказаў. Пасля ўсім жыхарам загадалі ўзяць з сабой харчы і вопратку і праз Кар-чомку,. Крывін і Астравы пагналі на Рэчыцу, дзе пасадзілі ў таварняк і адправілі ў Герма нію. Там мы працавалі ў нямецкіх бюргераў. Дамоў вярнуліся ўжо пасля вайны.
    ВЁСКА ХАТКІ
    3 успамінаў Л.П.Дзюбкінай, жыхаркі вёскі
    Я жыла тады ў Малінаўцы, што побач з Хаткамі. Сядзелі мы неяк на лавачцы. Рап-там чуем — аўтаматныя чэргі ў Хатках. Ма-ладыя яшчэ былі, пабеглі паглядзець. А там
    118
    Ішла пайна народная
    шмат машын і матацыклаў, Людзей зганяюць да машын. Старых і калек адвезлі ў гумно, што знаходзілася на ўскрайку вёскі. Потым па гумну адкрылі пальбу. Яно хутка згарэла. Я з дзвюма сваімі сёстрамі схавалася ў сусед-няй вёсцы Карпаўцы. А назаўтра Хаткі спалі-лі, потым і Малінаўку. Маладых, хто не пас-пеў уцячы, пагналі ў Нямеччыну.
    Мой муж, які ўжо памёр, быў тады парты-занам. Калі ён са сваімі таварышамі прыйшоў у вёску, ад яе засталіся адны толькі галавеш-кі і каміны. Павыцягвалі яны абвугленыя трупы з гумна ды там жа пахавалі. Цяпер на тым месцы стаіць помнік, на якім ёсць надпіс, што ў чэрвені 1943 г. тут расстраляны і спале-
    ны нямецка-фашысцкімі захопмікамі 55 мір-ных жыхароў. Непадалёку ад помніка густы хмызняк, а за ім лес. Мензвіта ў гэтых лясах амаль паўтара года базіраваліся партызанскія атрады Гомельскага злучэняя. He давалі спа-кою народныя мсціўцы фашыстам, не адзін раз грамілі яны варожыя гарнізокы і паліцэй-скія ўправы. Таму і звярэлі гітлераўцы і іх прыслужнікі — паліцаі, не шкадавалі нават старых і немаўлят. Але нягледзячы на ўсё, ім так і не ўдалося здзейсніць у той час свае ка-ланізатарскія планы.
    Хаткі, Хатынь. Назвы аднаго кораня, вёс-кі аднаго лёсу.
    Падрыхтаваў В.П.Крупейчанка.
    Фронт у тыле ворага
    21 жніўня 1941 г. на базе знішчальнага ба-тальёна па барацьбе з авіядэсантамі нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Лоеўскім раёне быў створаны партызанскі атрад «За Радзіму». Камандзірам атрада стаў Рыгор Іванавіч Сі-някоў — другі сакратар Лоеўскага райкома партыі, камісарам — Мікалай Іванавіч Ані-шчанка — першы сакратар. Спачатку атрад складаўся з дзвюх груп. Адна з іх дыслацы-равалася ў лесе каля в. Буда Петрыцкая. Другая — у міжрэччы Дняпра і Сожа. У хут-кім часе групы аб’ядналіся. На той час у ат-радзе былі 52 чалавекі.