• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць Лоеўскі раён

    Памяць

    Лоеўскі раён

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 592с.
    Мінск 2000
    959.88 МБ
    Сітуацыя, якая склалася на франтах летам 1943 г., вельмі непакоіла нямецкае каманда-ванне. Яно пачало актыўна ўмацоўваць ус-ходнюю лінію абароны на Сажы і Дняпры.
    121
    1941 — 1945
    Але у тыле немцам не давал! спакою партыза-ны, якія ўжо мелі значны вопыт узброенай барацьбы. Дзякуючы паспяховай дыверсій-най дзейнасці партызан Гомельскага злучэння значна знізіўся нямецкі грузаабарот на чы-ГУНцы. Каля 6 тыс. вагонаў і платформ, з якіх 1500 былі з жывой сілай і тэхнікай пра-ціўніка, так і не дайшлі да фронту. У сувязі з гэтым камандаванне 2-й нямецкай арміі, штаб тылу якой размяшчаўся ў Рэчыцы, сканцэн-травала вакол зоны дзеянняў партызан знач-ныя сілы. На пачатку кастрычніка 1943 г. сіламі трох палкоў пад камандаваннем пал-коўніка Рубзама фашысты занялі населеныя пункты вакол Амелькаўскіх лясоў і пасля артпадрыхтоўкі пачалі наступленне на парты-зан. У гэты час у Амелькаўскіх лясах базіра-валіся Лоеўская брыгада «За Радзіму» і Рэ-чыцкая «Мсцівец» (створана 23 верасня 1943 г.). Камандаванне брыгад прыняло рашэнне разбіцца на невялікія групы і выкарыстоў-ваць тактыку манеўравання, у бой уступаць толькі пры вострай неабходнасці. Гэта дапа-магло партызанам эканоміць боепрыпасы і пазбегнуць значных чалавечых страт. 10 кас-трычніка гітлераўцы былі вымушаны зняць блакаду і пакінуць партызанскую зону. Пас-ля сябе яны пакінулі спаленыя вёскі і дзесят-кі расстраляных мірных жыхароў.
    Сур'ёзную спробу знішчыць Гомельскае партызанскае злучэнне фашысты зрабілі ў канцы кастрычніка 1943 г. Яны распрацавалі карную аперацыю пад кодавай назвай «Ху-бертус», якая праводзілася ў 2 этапы з 24 кастрычніка да 6 лістапада. Партызанскім ат-радам і брыгадам Гомельскага злучэння, якія базіраваліся ў міжрэччы Дняпра, Бярэзіны і Прыпяці, давялося на працягу амаль 2 тыд-няў весці цяжкія баі з карнікамі. Некаторым атрадам з-за адсутнасці боепрыпасаў давяло-ся адступіць на захад у зону размяшчэння Палескага партызанскага злучэння. Лоеўская брыгада «За Радзіму» разам з Рэчыцкімі «Мсцівец» і імя Варашылава засталіся ў зоне ранейшых дзеянняў.
    У асабліва цяжкім становішчы партызаны апынуліся ў час правядзення гітлераўцамі 2-га этапа карнай аперацыі «Хубертус». З лістапада баявая група палкоўніка Рубзама, падмацаваная свежымі сіламі, блакіравала шашу Рэчыца- Хойнікі і адрэзала брыгады «За Радзіму» і «Мсцівец» ад штаба злучэння. Спроба ўстанавіць сувязь з часцямі 65-й арміі П.І.Батава і 48-й П.Л.Раманенкі, якія знахо-дзіліся на адлегласці каля 20 км ад партызан, не ўдалася. Камандаванне брыгад прыняло
    А.Я.Шамелаў.
    рашэнне выкарыстаць тактыку манеўравання, што дазволіла захаваць партызанскія фармі-раванні.
    Распачатая 10 лістапада 1943 г. Гомельска-Рэчыцкая наступальная аперацыя войск Бе-ларускага фронту не дала гітлераўцам магчы-масці давесці да канца аперацыю «Хубертус».
    24 лістапада Лоеўская партызанская бры-гада «За Радзіму» ў складзе чатырох атрадаў з агульнай колькасцю 1031 чалавек злучыла-ся з часцямі Чырвонай Арміі.
    Частка партызан была пакінута для аргані-зацыі савецка-партыйнай і гаспадарчай рабо-
    К.С.Драбышэўская і К.П. Ліхачоў.
    122
    Ітла вайна народная
    ты ў раёне, аднаўлення разбуранай гаспадар-кі, астатнія сталі воінамі 48-й і 65-й армій і працягвалі граміць ворага да пераможнага канца.
    Па няпоўных дадзеных, якія прадставіў у штаб партызанскага злучэння камандзір бры-гады Р.І.Сінякоў, лоеўскія мсціўцы пусцілі пад адхон 89 варожых эшалонаў, парушылі
    ЛОЕЎСКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКОМ КП(б)Б
    Створаны ўч“ жніўні 1941 г. У яго склад увайшлі:
    Сакратары: Анішчанка Мікалай Іванавіч (26.8.1941 — люты 1943)
    Сінякоў Рыгор Іванавіч (26.8.1941 —
    24.11.1943)
    Дундукоў Сцяпан Віктаравіч (26.8.1941 — жнівень 1942).
    ЛОЕЎСКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКОМ ЛКСМБ
    Створаны ў лістападзе 1943 г. У яго склад увайшлі:
    сакратары: Шамелаў Аляксандр Якаўлевіч
    (1.11.1943 —24.11.1943)
    дзесяткі кіламетраў тэлефоннай сувязі на лі-ніях Лоеу—Рэчыца, Лоеў--Брагін, разграмі-лі тэлефонныя станцыі ў Лоеве, Пярэдзелцы і Ручаёўцы, знішчылі 3 самалёты, узарвалі дзесяткі мастоў на грунтавых і шашэйных да-рогах Гомель--Чарнігаў, Гомель--Рэчыца, Лоеў--Рэчыца, разграмілі 27 паліцэйскіх участкаў і варожых гарнізонаў.
    В.П.Крупейчанка.
    Члены райкома: Гардзееў Сямён Аляксан-дравіч (ліпень — 24.11.1943)
    Жмодзікаў Нікан Акімавіч (16.12.1942 —
    24.11.1943)
    Канаваленка Рыгор Нікіфаравіч (лі-пень — 24.11.1943)
    Окунеў Аляксей Міхайлавіч (ліпень — 24.11.1943).
    Друкаваны орган — падпольная газета «Наша перамога».
    Вайцяшэнка Валянцін Георгіевіч (сакратар па прапагандзе; 1.3 — 24.11.1943)
    члены райкома: Вінічэнка Міхаіл Філімо-навіч (1 — 24.11.1943)
    Драбышэўская Каэта Сцяпанаўна (30.7 —
    24.11.1943).
    Партызанскія фарміраванні, якія дзейнічалі на тэрыторыі Лоеў-скага раёна
    ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА ЛОЕЎ-СКАЯ «ЗА РАДЗІМУ»
    Створана ў ліпені 1943 г. на базе Лоеўска-га атрада «За Радзіму». Пры фарміраванні брыгады з вылучанага ім асабовага складу арганізаваны атрады імя І.В.Сталіна і імя В.М.Молатава, пазней утвораны атрад імя М.І.Калініна. Брыгада дзейнічала ў Лоеў-скім, Рэчыцкім раёнах Гомельскай і Васіле-віцкім, Брагінскім, Хойніцкім раёнах Палес-кай абласцей. Злучылася з часцямі Чырвонай Арміі 24 лістапада 1943 г. ў складзе 4 атрадаў агульнай колькасцю 1031 партызан. З іх мужчын — 973, жанчын — 58; беларусаў — 556, рускіх — 277, украінцаў — 137, інш. на-цыянальнасцей — 61.
    ‚ Камандзір брыгады: Сінякоў Рыгор Івана-віч
    ліпень — лістапад 1943
    Камісар: Гардзееў Сямён Аляксандравіч ліпень — лістапад 1943
    Начальнік штаба: Камандзін Васіль Ніка-норавіч
    ліпень — лістапад 1943
    Помнік на месцы базіравання Лоеўскай партызан-скай брыгады «За Радзіму».
    123
    1941 — 1945
    Атрад «За Радзіму»
    Створаны 22 жніўня 1941 г. з партыйна-са-вецкага актыву Лоеўскага раёна. Да 10 ліпе-ня 1943 г. называўся Лоеўскі атрад «За Ра-дзіму», дзейнічаў самастойна, потым быў раз-буйнены, і на яго базе створана брыгада «За Радзіму». На дзень злучэння з часцямі Чыр-вонай Арміі налічваў 263 партызаны.
    Камандзіры атрада: Дундукоў Сцяпан Вік-таравіч
    жнівень 1941 — ліпень 1942
    Сінякоў Рыгор Іванавіч
    ліпень 1942 -- ліпень 1943
    Шакарышвілі Мікалай Хасанавіч ліпень — лістапад 1943
    Камісары: Сінякоў Рыгор Іванавіч жнівень 1941 —ліпень 1942
    Анішчанка Мікалай Іванавіч верасень 1942 — люты 1943 Гардзееў Сямён Аляксандравіч люты - ліпень 1943
    Раманькоў Рыгор Андрэевіч ліпень - лістапад 1943
    Начальнікі штаба: Раманоўскі Аляксандр Іванавіч
    лістапад 1942 — люты 1943
    Пеклін Антон Фёдаравіч люты - ліпень 1943
    Шарэпа Міхаіл Фёдаравіч
    Атрад імя І.В.Сталіна
    Сфарміраваны 10 ліпеня 1943 г. з асабова-га складу, вылучанага Лоеўскім атрадам «За Радзіму». На дзень злучэння з часцямі Чыр-вонай Арміі налічваў 271 чал.
    Камандзір атрада: Пеклін Антон Фёдара-віч
    ліпень- лістапад 1943
    Камісар: Курзін Іван Афанасьевіч ліпень — лістапад 1943
    Начальнік штаба: Савельеў Леанід Яфіма-віч
    ліпень — лістапад 1943
    Атрад імя В.М.Молатава
    Створаны 10 ліпеня 1943 г. з асабовага складу, вылучанага Лоеўскім атрадам «За Радзіму». На дзень злучэння з часцямі Чыр-вонай Арміі налічваў 238 партызан.
    Камандзір атрада: Жмодзікаў Нікан Акі-мавіч
    ліпень — лістапад 1943
    Камісар: Шаміёнка Людвіг Іосіфавіч ліпень — лістапад 1943
    Начальнік штаба: Караткоў Яўсей Навума. віч
    ліпень — лістапад 1943
    Атрад імя М.І.Калініна
    Арганізаваны 9 кастрычніка 1943 г. з пар. тызан, вылучаных брыгадай. На дзень злу-чэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 249 партызан.
    Камандзір атрада: Кандрашэўскі Майсей Дзмітрыевіч
    кастрычнік — лістапад 1943
    Камісар: Окунеў Аляксей Міхайлавіч кастрычнік — лістапад 1943
    Начальнік штаба: Мазураў Георгій Кузь-міч
    кастрычнік — лістапад 1943
    Партызаны праводзілі баявыя аперацыі на чыгуначных участках Гомель- Бахмач, Го-мель- Калінкавічы, Гомель- Чарнігаў. За перыяд з 17 мая да 16 ліпеня 1943 г. партыза-ны асобнага атрада «За Радзіму» падарвалі 16 эшалонаў, 11 аўтамашын. Партызаны бры-гады з 16 ліпеня да 1 верасня 1943 г. пусцілі пад адхон 26 варожых эшалонаў, знішчылі 7 аўтамашын, 7,2 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі, падарвалі склад боепрыпасаў, спалілі склад лесаматэрыялаў. З 26 верасня да 19 кастрычніка 1943 г. на шашэйных і грунта-вых дарогах у Церахоўскім, Брагінскім і Ло-еўскім раёнах падарвалі 28 аўтамашын, 6 мастоў, знішчылі З км тэлефонна-тэлеграф-най лініі. У жніўні- верасні 1943 г. на чы-гунцы Гомель- Калінкавічы, Гомель- Чарні-гаў падарвалі больш за 530 рэек. Разам з5 ін-шымі партызанскімі брыгадамі вялі баі па ачышчэнні тэрыторыі Лоеўскага раёна ад ня-мецка-фашысцкіх захопнікаў і па прарыву варожага акружэння ў час карных аперацый (студзень, ліпень, кастрычнік 1943).
    ПАР ТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА «БАЛЬША-ВІК»
    Створана ў кастрычніку 1943 г. на базе асобнага атрада «Бальшавік». Пры фарміра-ванні брыгады з вылучанага ім асабовага складу арганізаваны атрады «Патрыёт Радзі-мы» і імя В.П.Чкалава. Брыгада дзейнічалаў Гомельскім, Чачэрскім, Рэчыцкім, Добруш” скім, Веткаўскім, Свяцілавіцкім, Кармян-скім, Лоеўскім раёнах. Злучылася з часцямі Чырвонай Арміі 23 лістапада 1943 г. ў скла-дзе З атрадаў агульнай колькасцю 531 парты-зан. З іх мужчын — 488, жанчын — 43; бе ларусаў — 286, рускіх — 175, украінцаў — 38, інш. нацыянальнасцей — 32.
    124
    Ітла вайна народяая
    Камандзір брыгады: Гамарка Іван Фёдаравіч кастрычнік—лістапад 1943
    Камісар: Палянічка Васіль Мікітавіч кастрычнік—лістапад 1943
    Атрад «БальшавІк*
    Арганізаваны 17 жніўня 1941 г. з партый-на-савецкага актыву г. Гомель. 19 жніўня ат-рад пачаў дзейнічаць. У верасні 1941 г. да яго далучыўся Навабеліцкі атрад, у маі 1942 г. — Гомельскі сельскі атрад. Да сярэдзіны мая 1942 г. атрад дзейнічаў у складзе паўноч-най групы атрадаў Гомельскай вобласці, по-тым — паўднёвай. На дзень злучэння з час-цямі Чырвонай Арміі налічваў 234 партызаны.
    Камандзіры атрада: Федасеенка Ілья Сця-панавіч
    жнівень 1941 —жнівень 1943
    Гамарка Іван Фёдаравіч жнівень—кастрычнік 1943 Цанебрычэнка Павел Іванавіч кастрычнік—лістапад 1943 Камісары: Антонаў Сямён Фёдаравіч жнівень—верасень 1941
    Барыкін Емяльян Ігнатавіч верасень 1941 —лістапад 1942 Балхавіцін Афанасій Міхайлавіч лістапад 1942 — ліпень 1943 Палянічка Васіль Мікітавіч жнівень—кастрычнік 1943 Эркін Гірша Насонавіч кастрычнік—лістапад 1943 Начальнікі штаба: Лісоўскі Бенядзікт