• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць Лоеўскі раён

    Памяць

    Лоеўскі раён

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 592с.
    Мінск 2000
    959.88 МБ
    3 першых дзён стварэння атрада і да вяс-ны 1942 г. ў ім знаходзіліся сакратар Го-мельскага падпольнага абкома партыі Ілья Паўлавіч Кожар і сакратар Гомельскага пад-польнага абкома камсамола Аркадзь Дзяніса-віч Рудак. Яны аказалі значнуіо дапамогу ка-мандаванню атрада ў стварэнні партызанскай базы, арганізацыі падпольнай барацьбы ў ра-ёне.
    У канцы верасня 1941 г. да Лоеўскага ат-рада далучылася дыверсійная група Макара Фёдаравіча Турчынскага, якая была пакінута ў тыле ворага па ўказанні ЦК КП(б)Б. Да гэ-тага група ўваходзіла ў склад Рэчыцкага пар-тызанскага атрада, але 16 верасня атрад быў разбіты. Байцы Турчьшскага дапамагалі ло-еўскім партызанам авалодваць навьгкамі ўзброенай барацьбы, што садзейнічала паспя-ховаму правядзенню першых баявых апера-цый, найбольш значнымі з якіх былі разгром паліцэйскага ўчастка ў в. Абакумы і нямецка-га гарнізона ў в. Хаткі.
    Дзейнасць партызан вельмі непакоіла аку-пантаў. 3 лютага 1942 г. карны атрад у скла-дзе 150 чалавек зрабіў першую спробу зні-шчыць лоеўскі партызанскі атрад «За Радзі-му». Карнікі падьпшгі да месца базіравання партызан непадалёку ад зліцця Сожа з Дняп-ром і пачалі бой, які аказаўся для фашыстаў беспаспяховым. У гэтым баі ў партызан з'яві-^ЖЫ СТра™: загінулі кулямётчык Мі-калан Васілевіч Пінчук і стралок Макар Ся-мёнавіч Жураўскі.
    1 сакавіка 1942 г. гітлераўцы зрабілі дру-гую спробу разграміць атрад. Яны занялі ўсе населеныя пункты вакол месца базіравання партызан і тым самым блакіравалі атрад, але ў бой з ім не ўступалі. Блакада працягвалася больш як 2 тыдні. Гэта быў самы цяжкі ў жыцці партызан перыяд. 3 ранку да вечара пры 20 градусным марозе, адрэзаныя ад на-сельніцтва, якое дапамагала прадуктамі хар-чавання і адзеннем, партызаны бы'лі вымуша-ны займаць абарону на подступах да сваёй ба-зы. Але і на гэты раз народныя мсціўцы выстаялі.
    4 сакавіка 1942 г. па ўказанні І.П.Кожара Ф ТУрчынскага была зноў накірава-на ў Рэчыцкі раён, дзе на яе базе быў створа-ны партыаанскі атрад імя Варашылава
    Першыя поспехі партызан садзейнічалі прыліву ў атрад «За Радзіму» свежых сіл з мясцовага насельніцтва і чырвонаармейцаў,
    >^с^ал,ся пасля адступлення на тэрыто-рыі Лоеўскага раена. Ужо да чэрвеня 1942 г. колькасць партызан павялічылася да 150 ча-лавек.
    119
    1941 —1945
    1 чэрвеня 1942 г. камандаванне атрадаў Го-мельскага «Бальшавік» (камандзір І.С.Феда-сеенка), Рэчыцкага імя Варашылава (каман-дзір М.Ф.Турчынскі) і Лоеўскага «За Радзі-му» прыняло рашэнне аб перабазіраванні на правы бераг Дняпра ў Амелькаўскія лясы ў раён вёскі Рудня Бурыцкая. Атрад «За Радзі-му» размясціўся ва ўрочышчы Зялёны вос-траў.	.	. ,
    Партызаны не мелі яшчэ дастаткова сіл і сродкаў барацьбы з буйнымі нямецкімі гарні-зонамі, таму яны блакіравалі шашэйныя і прасёлачныя дарогі, арганізоўвалі дыверсіі, засады, псавалі тэлефонную сувязь ворага. Пазней зарадзілася новая форма барацьбы — сумесныя рэйды атрадаў па раёнах Гомельс-кай вобласці. Характэрным для іх быў рэйд па населеных пунктах Лоеўскага раёна ў трохвугольніку Ручаёўка--Новабаршчоўка— Казярогі, дзе былі размешчаны буйныя палі-цэйскія ўчасткі. У час правядзення рэйду партызаны разграмілі ўчасткі ў Ручаёўцы, Казярогах, Мохаве, Новабаршчоўцы, Убор-ках і іншых населеных пунктах.
    Атрад «За Радзіму» падтрымліваў сувязь і з украінскімі партызанамі, якія змагаліся ў Дабранскім і Любецкім атрадах Чарнігаўскай вобласці, удзельнічалі ў сумесных аперацыях у Лавінскіх лясах Украіны.
    ’ У ноч на 7 лістапада 1942 г. да Дняпра ў раёне Лоева падышлі 2 буйныя злучэнні ўкраінскіх партызан пад камандаваннем С.А.Каўпака і А.М.Сабурава. На беразе ракі не было ніякіх сродкаў для пераправы. Сапё-ры мелі ўсяго адну лодку. На дапамогу пар-тызанам, як успамінаў А.М.Сабураў, выйшла амаль усё насельніцтва Лоева. Пачалася бяс-прыкладная ў гісторьгі партызанскай бараць-бы пераправа, якая працягвалася 38 гадзін. Украінскія партызаны пры дапамозе беларус-кіх партызан разграмілі мясцовы гарнізон і на кароткі час авалодалі Лоевам. У выніку баёў за Лоеў украінскімі партызанамі было знішчана 130 і паранена 75 фашыстаў, спале-на 12 грузавых і 2 легкавыя аўтамашыны, 5 бронемашын, 2 танкі, захоплена шмат зброі і харчавання. 7 лістапада на цэнтральнай пло-шчы адбыўся ўрачысты мітынг і парад парты-занскіх часцей, які прымалі С.А.Каўпак і А.М.Сабураў. На наступны дзень цераз Дняпро пераправіліся астатнія падраздзялен-ні каўпакаўцаў і сабураўцаў У склад гэтага рэйдавага злучэння ўліліся 28 партызан з ат-рада «За Радзіму», а таксама некалькі дзе-сяткаў чалавек мясцовага насельніцтва. Пас-ля баёў за Лоеў украінскія партызаны перай-
    шлі ў Амелькаўскія лясы і сталі на стаянху побач з атрадамі <3а Радзіму». «Бальшавік» і імя Варашылава. Да гэтага часу ў атрздзе «За Радзіму» налічвалася 300 чалаврк асабо-вага складу. На яго рахунку было 9 пуінча-ных пад адхон варожьгх эшалонаў, 2 спале-ныя нямецкія самалётьг, база з харчаваннем; было знішчана 490 гітлераўскіх салдат і афі-цэраў. Разам з каўлакаўцамі і сабураўцамі лоеўскія партызаны грамілі варожыя гарнізо-ны ў Хойніках, Брагіне і іншых населеньа пунктах. Паспяховыя баявыя дзеянні парты-зан садзейнічалі хуткаму папаўненню атра-даў. Да канца 1942 г. ў атрадзе «За Радзіму» налічвалася ўжо каля 500 чалавек. На іх бая-вым рахунку было 14 знішчаных эшалонаў, 20 мастоў, шмат тэхнікі і жывой сілы праціў-ніка.	_____
    У гэты час у Амелькаўскіх лясах сканцэн-траваліся значныя сілы партызан. Акрамя Лоеўскага, Рэчыцкага і Гомельскага атрадаў, тут размясціліся Жлобінскі «Смерць фашыз-му» (камандзір І.А.Крышнёў), Буда-Каша-лёўскі імя Чапаева (камандзір М.Д-Стэфано-віч), Уваравіцкі імя Шчорса (камандзір А.П.Байкоў), а таксама батальён украінскіх партызан, які страціў сувязь са злучэннем Сабурава.
    Для больш аператыўнага кіраўніціва пар-тызанскім рухам на Гомелыпчыне ў лістапа-дзе 1942 г. пры Гомельскім падпольным абко-ме партьгі быў створаны штаб партызанскіх атрадаў, які аб’яднаў атрады паўднёвай час-ткі вобласці, у тым ліку і Лоеўскі «За Радзі-му».
    Раніцай 1 студзеня 1943 г. баявая група партызан, выдзеленых атрадамі «За Радзіму» і «Бальшавік», зрабіла налёт на нямецю ва-енны гарнізон, які размяшчаўся ў Лоеве. Бы-ла знішчана ваенная камендатура і паліцэйсю ўчастак, забіта 16 гітлераўцаў, астатнія ўцяк-лі за Дняпро. Партызаны сустрэліся з мясцо-вым насельніцтвам, павіншавалі яго з Новым годам, расказалі аб становішчы на франтах і з багатымі трафеямі вярнуліся на сваю базу.
    5 студзеня 1943 г. штаб партызанскіх атра-даў быў перайменаваны ў штаб кіраўніцгва партызанскімі атрадамі. Партызанскія атра-ды, якія дзейнічалі на тэрыторыі Гомельскай вобласці, пачалі аб’ядноўвацца ў партызан-скае злучэнне, камандзірам якога стаў І.П.Кожар, начальнікам штаба — Е.І.Бары-кін. Нямецкае камандаванне, якое было зане-пакоена дзейнасцю партызан, вырашыла У канцы студзеня 1943 г. акружыць і знішчыць злучэнне. 3 боку Брагіна—Хойнікаў супраШ»
    120
    Ітла вайна народная
    Е.І.Барыкін.
    партызан выступіла славацкая дывізія, з боку Лоева- "Рэчыцы•I наступала некалькі варожых падраздзяленняў колькасцю каля З тыс. чала-век. На іх узбраенні было 15 танкаў, некалькі самалётаў, артылерыя. З 22 да 27 студзеня партызаны спрабавалі стрымаць ворага, але становішча з кожным днём пагаршалася. Ве-даючы аб колькаснай і тэхнічнай перавазе праціўніка, камандаванне злучэння прыняло рашэнне аб перабазіраванні з Амелькаўскіх лясоў у Акцябрскі раён. Раніцай 27 студзеня атрады зняліся са стаянкі і рушылі на Ак-цябршчыну. Па дарозе яны знішчылі 8 палі-цэйскіх участкаў і З лютага прыбылі ў гарад-скі пасёлак Акцябрскі. Там партызаны знахо-дзіліся да 19 лютага і па ўказанні Цэнтральнага штаба партызанскага руху вяр-нуліся ў раён ранейшай дыслакацыі.
    Вясной 1943 г. на нарадах каманднага сас-таву атрадаў Гомельскага партызанскага злу-чэння была прааналізавана іх баявая дзей-насць і прынята рашэнне замацаваць за кож-ным атрадам пэўны ўчастак чыгункі з мэтай масавага разбурэння чыгуначнага палатна. Так пачалася «рэйкавая вайна» на Гомель-шчыне, у якой актыўны ўдзел прыняў і Лоеў-скі атрад «За Радзіму». Толькі на ўчастках Гомель- Чарнігаў, Васілевічы- Рэчыца, Рэ-чыца- Гомель лоеўскія партызаны ў красаві-ку--маі 1943 г. пусцілі пад адхон 11 варожых эшалонаў, 2 з якіх з жывой сілай і тэхнікай, сапсавалі сотні метраў чыгуначнага палатна. Асабліва вызначыліся пры правядзенні апе-рацый на чыгунцы дыверсійныя групы, якія ўзначальвалі камандзіры Асадчы, Буян, Хлебнікаў, Зайчанок.
    У адказ на актывізацыю дзейнасці парты-I зан гітлераўцы пачалі сцягваць у Рэчыцу і Васілевічы вайсковыя часці. Яны зноў блакі-равалі партызанскую зону. 13 мая адзін з карных атрадаў нечакана напаў на атрад «За Радзіму», але партызаны выйшлі з акружэн-
    ня і разам з іншымі фарміраваннямі злучэння перадыслацыраваліся на новае месца. Пасля зняцця блакады яны зноў вярнуліся ў Амель-каўскія лясы. Да гэтага часу колькасны склад Лоеўскага партызанскага атрада «За Радзі-му» павялічыўся да 700 чалавек, што адмоўна адбівалася на яго манеўранасці і магчымасці кіравання ім. Такое ж становішча склалася і ў іншых фарміраваннях злучэння. У сувязі з гэтым у чэрвені 1943 г. штаб Гомельскага партызанскага злучэння ўвёў брыгадную форму арганізацыі атрадаў. 10 ліпеня 1943 г. на базе атрада «За Радзіму» была створана Лоеўская партызанская брыгада «За Радзі-му», камандзірам якой стаў Р.І.Сінякоў.
    Восенню 1943 г. партызаны брыгады «За Радзіму», акрамя правядзення дыверсійнай работы, таксама актыўна дапамагалі вяскоў-цам ва ўборцы ўраджаю, растлумачвалі ім не-абходнасць надзейна захаваць яго, каб фа-шысты не змаглі выкарыстаць сельгаспрадук-ты для патрэб сваёй арміі. З гэтай мэтай агітатары і сувязныя распаўсюджвалі ў вёс-ках лістоўкі, Лоеўскую раённую газету «На-ша перамога», якая выдавалася падпольна са студзеня 1943 г., «Гомельскую праўду». Ка-мандаванне атрада, а затым брыгады «За Ра-дзіму» звяртала асаблівую ўвагу на работу сярод насельніцтва на часова акупіраванай ворагам тэрыторыі, умацаванне сувязей з ан-тыфашысцкім падполлем. Ужо ў першыя дні акупацыі былі створаны падпольныя аргані-зацыі ў Лоеве, Пярэдзелцы, Казярогах, Уборках, Бывальках і іншых населеных пун-ктах. Лоеўскія партызаны падтрымлівалі цес-ную сувязь з насельніцтвам праз сваіх сувяз-ных, якія былі амаль у кожнай вёсцы раёна. Мужна змагаліся з ворагам падпольшчыкі і сувязныя Еўдакія Логаш, Яфім Грабянок, Іван Дваракоўскі, Пётр Чучвага, Міхаіл Ру-дзішкін, Ніна Якуш, Піліп Вінічэнка, Ганна Крот, Аляксей Казека, Ксенія Жог, Васіль Бакун і іншыя. Пры падтрымцы насельніцтва яны псавалі тэлефоннную сувязь паміж Лое-вам і Рэчыцай, здабывалі каштоўныя для партызан звесткі аб варожых гарнізонах, рас-клейвалі лістоўкі, распаўсюджвалі сярод на-сельніцтва зводкі Саўінфармбюро, рыхтавалі папаўненне для партызан, зрывалі мерапры-емствы гітлераўцаў па вывазе насельніцтва, а таксама жывёлы і прадуктаў харчавання ў Германію.