• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць Лоеўскі раён

    Памяць

    Лоеўскі раён

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 592с.
    Мінск 2000
    959.88 МБ
    Збаўленне ад гітлераўскай акупацыі прый-шло на Лоеўскую зямлю ў кастрычнікліус-тападзе 1943 г. В.П. Крупейчанка.
    109
    1941 — 1945
    
    Вываз на фашысцкую катаргу
    Часткай злачыннага акупацыйнага рэжыму з'яўляўся вываз працаздольнага насельніцтва з Беларусі на катаржныя работы ў Германію ў якасці дармавой рабочай сілы. Правал пла-наў «маланкавай вайны», значныя страты ў жывой сіле на савецка-германскім фронце патрабавалі мабілізацыі ў вермахт усё больш чалавечых рэсурсаў, што пазбаўляла прамыс-ловасць і сельскую гаспадарку фашысцкай Германіі рабочых рук. Гэты недахоп гітлераў-скія правіцелі імкнуліся папоўніць за кошт асоб, гвалтоўна вывезеных з акупіраванай тэ-рыторыі СССР.
    Ужо ў лістападзе 1941 г. было дадзена ўка-занне па выкарыстанні «рускай рабочай сі-лы» ў Германіі. У пачатку 1942 г. была пас-таўлена задача вывезці на прымусовыя рабо-ты ў Германію з акупіраваных абласцей СССР 15 млн. чалавек. Гаспадарчай інспек-цыі групы армій «Цэнтр» і генеральнай акру-зе «Беларусь» прадпісвалася штодзённа па-сылаць у рэйх па 500-1000 рабочых.
    Спачатку вярбоўка насельніцтва ў Герма-нію вялася на добраахвотнай аснове. Аднак у спецыяльных разнарадках па валасцях указ-валася, колькі чалавек і ў які тэрмін воласць павінна паставіць. У сувязі з ростам колькас-ці асоб, якія адмаўляліся ад вярбоўкі, гітле-раўцы перайшлі да гвалтоўных метадаў. На ўсёй акупіраванай тэрыторыі Беларусі, у тым ліку на Лоеўшчыне, акупанты пачалі шырока
    ўжываць метад масавых аблаў. Ачапляліся цэлыя гарадскія раёны, кварталы, вуліцы, базары, вакзалы, вёскі. Ішло сапраўднае па-ляванне на людзей, асабліва ў перыяд правя-дзення карных аперацый супраць партызан.
    Вываз на фашысцкую катаргу ажыццяўля-лі спецыяльныя ведамствы на чале з гейе-ральным упаўнаважаным па выкарыстанні рабочай сілы, войскі і паліцыя. Працаздоль-ных мужчын, жанчын і падлеткаў пад канво-ем адпраўлялі ў перасыльныя лагеры, жор-стка здзекаваліся над імі. У цэлым гітлераў-цам удалося захапіць і вывезці ў Германію з акупіраваных абласцей СССР каля 5 млн. ча-лавек, у тым ліку з Беларусі каля 380 тысяч. З Лоеўскага раёна было вывезена 2443 чала-векі.
    Умовы жыцця і працы савецкіх людзей у Германіі былі выключна цяжкімі. Яны рэгла-ментаваліся спецыяльнай інструкцыяй, у якой гаварылася, што «ўсе рабочыя павінны атрымліваць такую ежу і такое жыллё і пад-вяргацца такому абыходжанню, якія давалі б магчымасць эксплуатаваць іх у самай высо-кай ступені і пры самых мінімальных затра-тах». Непасільная праца, голад, антысаніта-рыя прыводзілі да шматлікіх захворванняў сярод вывезеных і вялікай смяротнасці. Рата-ванне савецкіх людзей ад вывазу ў фашыс-цкае рабства было адной з важнейшых задач падпольных партыйных органаў, партызан і падпольшчыкаў. У.І.Лемяшонак.
    «Вырашэнне яўрэйскага пытання»
    Адным з самых жахлівых бакоў фашыс-цкага акупацыйнага рэжыму было правядзен-не генацыду ў адносінах да асоб яўрэйскай нацыянальнасці. Антысемітызм гітлераўцы зрабілі асноўным пунктам сваёй прапаганды, якая была накіравана на насельніцтва Бела-русі. Акупацыя падавалася як збаўленне ад «яўрэйскага бальшавізму».
    Паводле ўказання Гітлера фашысцкія вер-хаводы летам 1941 г. пачалі распрацоўваць план «канчатковага вырашэння яўрэйскага пытання». Гэта «канчатковае рашэнне» азна-чала знішчэнне ўсіх яўрэяў. Па звестках на-чальніка 4-га аддзела гестапа Эйхмана, якому Гітлер даручыў выкананне гэтай праграмы, фашыстамі было забіта б мільёнаў яўрэяў,
    “што складала 1 /з частку яўрэяў усяго свету (Приговор Международного Военного трибу-нала. Сборник «Нюрнбергский процесс». М., 1961. Т. 7. С. 401—402.
    Палітыку знішчэння савецкіх грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці гітлераўскія гала-варэзы з бяспрыкладнай жорсткасцю право-дзілі на ўсёй часова акупіраванай тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і на Лоеўшчыне. Сюды ўслед за войскамі вермахта прыбылі айнзатц-каманды, зондэркаманды, тайная палявая па-ліцыя, паліцыя бяспекі і СД, фельдкаменда-туры, ортскамендатуры, жандармерыя і ін-шыя карныя органы, у абавязкі якіх разам з вермахтам уваходзіла і «вырашэнне яўрэй-скага пытання». Усе гэтыя органы і часці бы-
    110
    Ішла вайна народная
    лі ўкамплектаваны спецыяльна падабранымі асобамі, якія былі выхаваны ў духу нацызму. Яны вызначаліся асаблівай жорсткасцю ў ад-носінах да людзей іншых нацыянальнасцей. Менавіта яны адразу ж аддзялялі яўрэяў ад мясцовых жыхароў, заганялі іх у гета.
    Загады палявых і мясцовых камендатур па стварэнні гета выдаваліся ўсюды: у Бабруй-ску, Баранавічах, Брэсце, Гродне, Жлобіне, Лідзе, Мінску і іншых гарадах і мястэчках. У асноўным гета ствараліся закрытага тыпу. Іх тэрыторыі абносіліся калючым дротам, ахоў-валіся гітлераўскімі салдатамі і паліцыяй
    Яўрэям забаранялася самавольна пакідаць ге-та, мяняць месца жыхарства і кватэрыў гета, карыстацца тратуарамі, грамадзянскім тран-спартам, паркамі і грамадскімі ўстановамі, наведваць школы.
    Для яўрэяў было ўведзена абавязковае на-шэнне апазнавальных знакаў, якімі былі ак-руглыя латы і шасціканцовыя зоркі жоўтага колеру, нарукаўныя павязкі з шасціканцовы-мі зоркамі.
    Амаль да ліквідацыі гета яўрэі павінны бы-лі прымусова выконваць работу на акупан-таў, пры якой многія з іх паміралі з-за неча-лавечых умоў жыцця і працы. У.1.Лемяшонак.
    Населеныя пункты Лоеўскага раёна, якія былі знішчаны з часткай насельніцтва ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі Беларусі і адноўлены пасля Вялікай Айчыннай вайны
    Назва населе- | нага пункта	Колькасць да вайны		Колькасць знішчаных		Час знішчэння
    	двароў |	жыхароў |	двароў |	жыхароў	
    1	2	3	4	5	6
    Астравы	114	408	92	13	1943
    пас. Барэц	46	246	46	17	1943
    Белы Калодзеж	20	74	20	6	1943
    Буда Петрыцкая	70	248	70	З	1943
    Бушацін	52	207	44	—	1943
    Бывалькі	360	1449	330	9	1943
    Вазон	57	160	57	4	1943
    Ваўкашанка	76	301	69	—	1943
    Вінаградаўка	22	гэ	22	1	1943
    Вышкаў Бурыцкае	5%	189	52	12	1943
    пас. Гарадок	38	168	33	3	1943
    Глушэц	102	427	102	5	1943
    Грамыкі	63	255	40	1	1943
    Грохава	140	—	119	7	1943
    Дзімамеркі	96	—	83	6	1943
    Дзяражычы	227	735	194	18	1943
    Добры Рог	46	158	10	4	1943
    Дуброва	38	173	35	1	1943
    Ісакавічы	106	464	100	8	1943
    Казіміраўка	95	388	95	6	1943
    Казярогі	185	—	166	27	1943
    Карпаука	30	148	26	-	1943
    Карпаўка	140	—	38	1	1943
    Карчомка	41	—	40	2	1943
    Каупень	134	469	128	16	1943
    пас. Кашовае	80	389	78	3	1943
    пас, Кірава	24	86	24	1	лістапад 1943
    Крупейкі	415	1132	335	27	1943
    Крывін	57	—	54	1	1943
    Лесуны	40	197	40	—	1943
    111
    1941 — 1945
    Працяг табліцы
    1	з 2	3	Jа	[	5	1] 6	ы
    Ліпнякі	320	738	319		5	1943
    Ляскі	31	149	30		1	1943
    Майск	48	—	41		—	кастрычнік 1943
    Малінаўка	22	74	22		11	1943
    Мікалаеўка	23	65	22		8	1943
    Міхалёўка	82	213	52		4	1943
    Мохаў	148	-	10		23	1943
    пас. Ніва	34	163	29		9	1943
    Новакузнечная	69	339	62		26	1943
    Новая Алешкаўка	28	138	25		36	1943
    Новая Баршчоўка	161	649	104		3	1943
    Новая Лутава	45	195	38		5	1943
    пас. Пагальное	11	—	—		4	1943 (у 1950-х гадах жыхары расселены па 1ншых вёсках)
    пас. Пераможац	39	181	39		9	1943
    Першамайск	|	66	289	63		4	1943
    Пярэдзелка	100	нара	30		па	1943
    пас. Прагрэс	62	247	62.		си	лістапад 1943
    Пустая Града	68	—	—		16	“1943
    пас. Райск	17	41	17		—	лістапад 1943
    Рудня Бурыцкая	88	318	88		27	1943
    Рудня Каменева	140	700	139		18	1943
    Рудня Пясочная	17	—	17		—	1943 (у 1950-х гадах жыхары расселены па іншых вёсках)
    Рудня Удалёуская	22	71	22		—	1943
    Ручаёука	103	496	93		28	|	1943
    Сінск	147	700	147		4	1943
    пас. Смелы	60	182	58		а	1943
    Старая Алешкаўка	110	518	107		89	1943
    Старая Лутава	69	341	69		8	1943
    Страдубка	87	448	84		18	1943
    Сяўкі	87	—	85		-	1943
    Тучкі	32	94	32		—	1943
    Уборак	83	340	27		10	1943
    Удалёўка	65	225	65		6	1943
    пас. Усход	70	286	70		13	1943
    Хамінка	220	—	82		11	1943
    Хаткі	47	221	47		13	1943
    Цясны	148	—	148		—	1943
    Шчытцы	50	—	25		8	1943
    Ястрабка	159	457	152		—	1943
    Друкцецца па кн.: Нацистская политика геноцида и “выжженной земли” в Белоруссии. 1941—1944. Мн., 1984.
    112
    Ішла вайна народная
    Абагуленыя звесткі аб ахвярах нямецка-фаштысцкіх злачынстваў па Лоеўскім раёие
    23 жніўня 1944 г.
    Найменование сельсо- ветов	повешенных, расстрелянных, замученных			Угнанных в немецкое рабство		
    	мужчин	женщин	всего	мужчин	женщин	всего
    г.п. Лоев	463	71	942 (разам. з ваеннапалонным!)	27	16	43
    Переделковский	46	65	111	17	23	40
    Хатковский	33	48	81	139	229	368
    Крупейский	36	21	57	26	61	87
    Рудне-Маримоновокий	Зі	26	57	49	22	71
    Страдубский	25	32	57	19	25	44
    Деражицкий	30	23	53	41	45	86
    Козерожский	34	10	44	6	5	11
    Липняковский	15	27	42	32	35	67
    Карповский	29	8	ВР	102	106	208
    Уборковский	16	19	35	104	127	231
    Ручаевский	12	19	31	74	73	147
    Первомайский	18	12	30	|	30	43	73
    Шарпиловский	14	14	28	67	90	157
    Борщевский	19	4	23	175	275	450
    Бывальковский	1	6	7	153	207	360
    ИТОГО:	822	405	1635 (разам з ваеннапалонным!)	1061	1382	2443
    Примечание: На 415 погибших мирных советских граждан и 404 военнопленных красноармейцев фами-лии установить не представилось возможным.
    Председатель районной комиссии (подпись) (Синяков)
    Печать
    Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці, ф. 42, воп. 1, спр. 12, л. 12.
    Дакументы сведчаць
    З АДМІНІСТРАЦЫЙНАГА РАСПАРАДЖЭННЯ № 1 КАМАНДУЮЧАГА ТЫЛАМ ГРУПЫ АРМІЙ «ЦЭНТР» ГЕНЕРАЛА ПЯХОТЫ ФОН ШЭНКЕНДОРФА
    Пераклад з нямецкай мовы	7.1.1941 г.
    І. Аб прызначэнні бургамістраў у валасцях
    1.	На пасады бургамістраў у першую чаргу павінны быць прызначаны палітычна надзей-ныя і кваліфікаваныя асобы, па магчымасці з ліку беларусаў.
    2.	Бургамістр з'яўляецца прадстаўніком воласці,
    3.	Ён з'яўляецца службовым начальнікам над усімі асобамі, якія працавалі ў воласці. Ён
    прымае іх і звальняе з працы.
    4.	Бургамістр нясе адказнасць за фінансавыя справы воласці.
    5.	Усе жыхары, якія пражываюць у воласці на 21.6.1941 г., павінны быць занава ўлічаны і перапісаны бургамістрам.
    6.	Бургамістры неадкладна павінны паклапаціцца аб тым, каб усе жыхары былі забяспе-чаны адпаведнымі дакументамі, якія засведчваюць іх асобу: прозвішча і імя, час і месца на-раджэння, месца жыхарства, склад сям'і, прафесія, прабыванне і род заняткаў, сацыяльнае паходжанне, веравызнанне, нацыянальнасць, падданства.
    7.	Бургамістры прыцягваюць да адказнасці вінаватых за ўчыненыя акты сабатажу ў да-