Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
тексты проявленйем белорусского нацноналнзма. Разумеется, закамуфлйровав свой отказ отсутствйем средств. Прошло ете 5 лет, в мае, к моему 75-летйю я снова выставйл всю эту серйю й на этот раз прйшлось также прй закрытйй выставкй снова отвозйть ее в мастерскую без всякой характерйстйкй: нй за, нй протав закупок.
Мне стыдно напомйнать, что до сегодняшнего дня не йздано Союзом художнйков нйкэкой монографнн, нет даже скромного йзданйя с одной цветной вставкой творческого портрета, й что удйвйтельно, по двум последнйм выставкам не йздано нй одного каталога, нй одного буклета, а лйшь только огранйчйвэлйсь прйгласйтельным бйлетом. Что касается творческой мастерской, которую получйл в 1947 году от Художественного фонда БССР после стройтельства йз сгоревшего во время войны дома, в которой отсутствует каналйзацйя, отсутствует вода, я до сйх пор работаю в ней вместе с сыном Генрйхом. Чрезвычайная теснота, вознйкшая после персональных выставок моего покойного брата Валентана Тйхановйча, после выставкй сына Генрйха Тйхановйча й двух мойх персональных выставок. Я не могу нйчем обьясннть прйчйну такого ко мне й Генрйху бездушного отношенйя Союза художнйков, вернее, отдельных лйц йз состава руководства.
Мне прйходйтся напомйнать, что я еше жйв й, несмотря на свой 79 лет, продолжаю работать, выставляться й пйсэть кнйгу свойх воспомйнэнйй.
Отсутствйе каталогов мойх персональных выставок затрудняет перечйсленйй работ в хронологнческом порядке: по названням й датам йх йсполнснйя, а на память в мой годы трудно рассчйтывать.
Евгенйй Тйхановйч
Падрыхтаваў да друку Сяргей Харэўскі
Бацькі мастака — Мікалай Ціхановіч і Кацярына Аношка. Барысаў, 1906 г.
Сям ’я Ціхановічаў у 1916 г.: бацькі, сын
Валянцін (8 гадоў) і Яўген (6 гадоў).
Станцыя Чэлкар Ташкенцкай чыгункі
Уладзіслаў Галубок, цесць Яўгена Ціхановіча. 1920-я гг.
Уладзіслаў Галубок у сцэнічным строі. 1920-я гг.
Ядзвіга Галубок-Петрашкевіч у сцэнічным вобразе, цешча Я. Ціхановіча.
1920-я гг.
Ядзвіга Галубок Петрашкевіч, цешча Я. Ціхановіча, v ролі Касі ў п ’есе «Плытагоны». 1920-я гг.
Вучні і настаўнікі Віцебскага мастацкага тэхнікума.
Унізе (злева направа): вучань у даматканаіі кашулі (?), Іра Яснінская, Іза Багінская, Валянцін Ціхановіч (брат Я. Ціхановіча).
Другі шэраг: Юрый Чарняўскі, Фёдар Фогт, Юзік Казлоўскі (ззаду), Эфраім Левін (першы дырэктар кааператыўнага таварыства «Белмастак»), Аляксандр Шахрай. Віцебск, канец 1920-хгг.
Вучні і настаўнікі Віцебскага мастацкага тэхнікума.
Унізе (злева направа): Фёдар Фогт і ЮзікКазлоўскі. Другі шэраг: Георгій Шляхтаў, Вольга Касацкая і Яўген Ціхановіч. Віцебск, канец 1920-х гг.
Аўтапартрэт Яўгена Ціхановіча. 1928 г. Са збору А. Белага
Аўтапартрэт Яўгена Ціхановіча.
1934 г. Са збору А. Белага
Валянцін Ціхановіч. Яўген Ціхановіч і Фёдар Фогт, зверху ў левым куце — Іван Жараў, які ірабіў гэты здымак. Мінск, пач. 1930-х гг.
Леапольд Г’алубок, швагер Я. Ніхановіча. 1930-я гг.
Люся — Вільгельміна Уладзіславаўна Галубок, жонка Я. Ціхановіча. 1940-я гг.
Я. Ціхановіч. Патрызаны ў разведцы. Палатно, алей. / 948. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Я. Ціхановіч. Аматары футбола. Палатно, алей. 1952—1954. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Яўген Ціхановіч у майстэрні. 1960-я гг.
Я. Ціхановіч. Якуб Колас. Сухая іголка. 28^18,5. 1977. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Яўген Ціхановіч.
Паланга, жнівень 1982 г.
ПСТОРЫЯ АДНАГО ПАРТРЭТА
Гэта было 3 чэрвеня 1997 г., калі Дзяржаўнаму мастацкаму музею было адмоўлена ў набыцці партрэта мастака Антона Каржанеўскага ў маім выкананні. Прычынаю сталася тое, што Каржанеўскі ў гады апошняе вайны знаходзіўся ў акупаваным Мінску і немцы ўзнагародзілі яго медалём. Гэтак гаворыцца ў выпісцы з пратакола пасяджэння мастацкае экспертнае рады. Пратакол падпісаў старшыня рады сп. Гедройць. Адразу скажу, што экспертная рада мусіла разглядаць мастацкую вартасць твора. У гэтым сэнсе ён выкананы на высокім узроўні, бо інакш музей і не прапанаваў бы гэтага закупу.
Тое, што рада занялася справаю КДБ на прапанову мастака Грамыкі і што менавіта ад яго і сыходзіла прапанова забараніць гэтае набыццё, дзівіць...
Гэты партрэт быў напісаны ў 1940 г. для выставы на Дэкадзе літаратуры і мастацтва ў Маскве. Гэта па-першае. А па-другое, у чым віна Каржанеўскага?
Дзясяткі мільёнаў чалавек, што апынуліся на акупаваных немцамі тэрыторыях, былі закладнікамі. Хто ж вінаваты ў гэткім лёсе? Мне было тады 30 гадоў, як камуністы ўцякалі з Мінска на дзяржаўных машынах, як у паніцы пакідалі ўсё немцам. Пакінулі і будынкі ЦК КПБ, Дому ўрада і нават НКУС. He спалілі ані архіваў, ані дакументаў, ані спісаў. Для гестапа карты ў рукі. За немцамі пачаліся адразу ж арышты, вобшукі, расстрэлы. Разам з тым немцы актывізавалі работу па прыцягненні беларускае інтэлігенцыі ў палітыку. Мастакам давалі працу ў газетах, мастацкіх майстэрнях, у нагляднай агітацыі. Было нават дзве мастацкія выставы...
Жонка Каржанеўскага да вайны працавала ў Вярхоўным Савеце БССР, была ў кампартыі і ў часе вайны эвакуявалася. Па вайне ёй прапанавалі выбар — развод з мужам альбо
членства ў КПСС. Яна абрала сям’ю — мужа і сына, які ўсю вайну прабыў з бацькам.
Бадай, я адзіны застаўся жывы, хто можа апавядаць у друку пра жыццё інтэлігенцыі ў часы нямецкае акупацыі.
Вось што было на самай справе... Усе мастакі, якія апынуліся пад акупацыяй, мусілі стаць на ўлік ва ўправе, што выдавала ім (а таксама пісьменнікам і артыстам) даведку, з якой раз на тыдзень яны павінны былі з’яўляцца ў аддзел мастацтва, каб засведчыць, што яшчэ жывы. Намеснікам загадчыка аддзела мастацтва быў мастак Мікола Дучыц, а загадчыкам — Ільінскі (колішні журналіст), родны брат народнага артыста СССР. I, натуральна, па-над усімі аддзеламі ўправы быў немец (гэтак званы шэф). Дык вось, гэтыя шэфы змушалі мастакоў браць удзел у выставе, што мусіла адбыцца ў памяшканні Оперы, пры ўмове, што кожны прынясе не менш як 3 работы на вольныя тэмы... Я асабіста даў эцюд да партрэта жонкі, краявід і нацюрморт. Тутака і Каржанеўскі просіць мяне зірнуць на тое, што ён прынёс Дучыцу. «Многа, замнога, — кажу я. — Знайшоў час выстаўляцца ў такім аб’ёме». А ён у адказ: «Вы на Дэкадзе ў Маскве бралі ўдзел у выставах. А я ў той час служыў у войску. I вось толькі цяпер ёсць магчымасць паказаць свае творы». Карацей кажучы, не паслухаў ён маіх парадаў, выставіў больш за 40 малюнкаў алоўкам, былі і акварэлі, але не было ніякіх тэматычных кампазіцый. Заняў сваімі творамі невялікі пакойчык у тэатры, толькі колькасць ягоных твораў вылучала яго сярод іншых мастакоў. Але калі мы зноў сустрэліся каля кінатэатра, ён мне кажа: «Не ведаю, Жэня, ці цешыцца мне, ці плакаць...». — «А што здарылася?» — пытаюся ў яго. — «Немцы ўзнагародзілі мяне “Медалём для Усходу” за актыўны ўдзел у выстаўцы...» — «А што ты пасля скажаш? Плач», — кажу.
Гэтак яно і выйшла пасля. Выслалі яго на 10 гадоў, а пасля высылкі забаранілі жыць у сталіцы. Знайшліся людзі, сярод іх і мастак Яўген Мікалаеў з Віцебска, якія ўсё жыццё не давалі Каржанеўскаму ходу ў мастацтве. Нават юбілейнай выставы той Мікалаеў не дазваляў зрабіць. Хоць Антон Каржанеўскі заставаўся сябрам Саюза мастакоў.
Мікалаеў быў членам Віцебскага гаркама партыі. Гэтая акалічнасць вельмі спрыяла яму ў мастакоўскай кар’еры. Ён за кароткі час атрымаў ганаровае званне заслужанага дзеяча мастацтваў, а пасля і народнага мастака БССР. Каржанеўскі быў звярнуўся да праўлення Саюза мастакоў з просьбаю дазволіць зрабіць выставу ў Мінску, але і тут Віцебскі гаркам выступіў з пратэстам. Тая забарона дзейнічала да самае смерці Каржанеўскага. Дзейнічала і пасмяротна.
Так медаль мастака крочыла з ім побач, была ягоным таўрам. Хоць ягоныя палотны выстаўляліся побач з творамі таго ж Грамыкі, Савіцкага, Уродніча. Ягонае імя ёсць і ў энцыклапедыях. Ну а што з тым маім партрэтам? Я напісаў ліст у Міністэрства культуры. Адказу не дастаў. А новы дырэктар Мастацкага музея спасылаецца на тое, што грошай няма на гэткія партрэты. Я паказаў той партрэт Антона Каржанеўскага на выставе «Бацькі і дзеці» на пачатку 2000 г. Гледачы ўспрынялі яго добра.
НЕМЦЫ ГІНДЭНБУРГА АШУКАНЦЫ
Мастак Монас Ісакавіч Манасзон нарадзіўся ў 1907 годзе ў Магілёве. Ён скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум у 1927 годзе. Дарэчы будзе сказана, што я таксама скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум у 1929 г. Тое, што гэта быў мастак мнагапланавай карціны, з вялікім стафажам, майстрам жанравых і гістарычных палотнаў, усім вядома. А тое, што ён вядзе дзённік, падобны мемуарам, ведаў толькі адзін я. Ад свайго бацькі ён наслухаўся шмат чаго цікавага пра тыя часы, калі немцы захапілі частку Беларусі, менавіта горад Магілёў. Немцы Гіндэнбурга падзялялі яўрэяў на багатых і сярэдне багатых, бедных не было зусім. Настаў час, калі немцы, што былі ў тыле, не вайскоўцы, першымі адступалі і бралі з сабою багатых яўрэяў з іхнім вельмі багатым скарбам.
Вядома, што ў дамове было ўсё пералічана: колькі дзяцей, колькі сем’яў, колькі скарбу. Уся дакументацыя была заверана, з аднаго боку, старшынёй кагалу, а з другога боку, бургамістрам горада Магілёва.
I вось калі падалі састаў купэйных вагонаў, а яны запоўніліся толькі немцамі, і машыніст даўсвісток, усе вагоны сталі рухацца, а апошнія, з яўрэямі, засталіся стаяць нерухома.
Гэта было так неспадзявана, што ўсе быццам аслупянелі, сталі лямантаваць, бегчы за тымі вагонамі, што набіралі хуткасць. Крыкі, гвалт. Дык вось пытанне: ці трэба шкадаваць яўрэяў? Золата ўсё роўна засталося ў іхніх кішэнях ці ў шуфлядах. Яўрэі спрадвеку былі ліхвярамі. Успомнім Габсека з рамана французскага пісьменніка Дзюма. Габсек падаецца як жывадзёр бедных людзей, якія трапілі ў бяду і вымушаны даваць Габсеку пад залог залатую рэч, а выкупіць яе ў дадзены тэрмін не змаглі.
Ну, давайце вернемся да факта з немцамі, што ўчынілі рабаўніцтва яўрэйскай маёмасці. У суд не падасі, бо акупанты на тое і акупанты, ды яшчэ зніклыя з Магілёва, так што закрыем гэтае пытанне, бо ёсць яшчэ працяг, як немцы ў апошнюю вайну рабавалі мастакоў у Мінску, «куплялі» за акупацыйныя маркі краявіды з тых выстаў, што змяшчаліся ў Тэатры оперы і балета, а іх было дзве.