Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
НЕМЦЫ ГІТЛЕРА РАБАУНІКІ
Я ўжо недзе пісаў, што немцы-акупанты рабілі выстаўкі мастакоў, што не змаглі ўцячы з Мінска разам з урадоўцамі. Тры дні Мінск быў без якой-небудзь улады, а жыхары змагаліся з пажарам самі, што ахапіў ужо і драўляныя забудовы. Цэнтральная частка была зруйнаваная ўшчэнт. Праз нейкі час немцы мелі ўжо гарадскую цывільную ўладу, якая падпарадкоўвалася нямецкаму гарадскому камісарыяту. Першым камісарам горада быў доктар Кайзер. Па загадзе кунстампта (аддзела мастацтва) усе мастакі павінны былі прынесці сваіх твораў як мага болей, але не менш за тры. Я прынёс тры працы: партрэт сваёй жонкі, нацюрморт (кветкі) і краявід-ландшафт. Паказам гэтых палотнаў я адзначыў тое, што магу зрабіць, на што я здатны.
Выстаўка мела быць у Тэатры оперы і балета ў некалькіх невялікіх пакойчыках.
На адкрыццё выстаўкі я не пайшоў, бо ўсялякіх ўрачыстасцяў пры немцах стараўся пазбягаць, думаў: калі будзе патрэба, дык знойдуць. Ад мастакоў, што былі на адкрыцці, даведаўся, як немцы ўрачыста яе правялі. He абышлі і параўнання з тым, як праводзілі выстаўкі пры Саветах, маўляў, прапаганда бальшавікоў не давала вольна выбіраць тэматыку, што рабіць савецкаму мастаку, а ад чаго ўстрымацца, бо Саюз мастакоў — ёсць палітычная арганізацыя. Дагаворная сістэма — гэта грошы, вось яны і ўказваюць, у якім кірунку ісці мастацтву.
Неўзабаве ў Нізкі завулак прыехалі немцы, накіраваліся ў дом насупраць — ён лепшы за ўсіх. Але вось чамусьці вярнуліся і ўжо ідуць да нас. Тут я павінен спыніцца, каб сказаць, што мы жылі ў Доме спецыялістаў, дзе была кватэра з чатырох пакояў. А вось калі арыштавалі, а потым і расстралялі Уладзіслава Галубка, першага народнага артыста БССР, нас выкінулі з Дома спецыялістаў як сваякоў ворага народа. 3 гэтае прычыны мы мусілі шукаць сабе жытло недзе на ўскрайку
горада. Нам пашэнціла, бо ў пошуках прыняў удзел Валянцін Камінскі, з якім мы разам займаліся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме. Хібарка не з бярвення, сцены дошка-насыпныя, ні фундаменту, ні гарышча няма, гонты ў даху прагнілі.
У халупе жыла старэнькая маці прафесара, выкладчыка матэматыкі ў педінстытуце Аляксандра Круталевіча. Гэты прафесар у сваіх кнігах зрабіў параўнанне калгаснікаў і аднаасобнікаў не на карысць калгаснікаў. Круталевіча абвясцілі ворагам народа і расстралялі ў 1936 годзе, а ворага народа Галубка расстралялі ў 1937 годзе, так што сваякі сербанулі гора пад адным дахам.
Вышэй мы спыніліся на тым, калі ў акно пастукаліся немцы. Я выйшаў да іх і запрасіў у хату. Яны адразу пры ўваходзе ўскінулі рукі да столі і моцна гаркнулі: «Хайль Гітлер!». Праз перакладчыка Кайзер спытаўся: «Як доўга вы тут жывяце?» Я адказаў: «Адразу пасля вашай бамбёжкі Мінска». Зноў пытанне: «Дзе вашы карціны?» Я адказаў: «Карціны згарэлі разам з домам». Камісар агледзеў усе сцены, знайшоў тры эцюды, якія яму спадабаліся, і спытаў, колькі яны каштуюць. Мой адказ быў такі: «Не ведаю, ці можна нешта купіць за гэтыя маркі?» Аднак камісар прыказаў мне напісаць распіску ў тым, што ён купіў у мяне сем краявідаў за дзесяць марак. Тут ужо я пытаюся ў яго: «А ці камісар купляе гэтыя творы не для сябе?» Перакладчык патлумачыў, што камісару патрэбна распіска, каб ніхто не падумаў, што ён гэтыя карціны свіснуў. Далей камісар звярнуўся да мяне: «Каліў вас будзе нешта на душы, вы заўсёды можаце звярнуцца да мяне, а я мушу вам дапамагчы». Я хутка завярнуў гэтыя эцюды. Што можа Кайзер зрабіць добрага, калі немцы расстрэльвалі і вешалі нашых людзей?
НЯУДЗЯЧНАЕ МАСТАЦТВА МАЛЯВАЦЬ ПРАВАДЫРОЎ Споведзь жывапісца
Зараз я мушу вярнуцца ў даваенны час. Здаецца, у 1935 годзе ў Маскве праходзіў паршы парад фізкультурнікаў. Тады беларуская каманда для тэматычнага ўступу ўсяму параду паказала вельмі цікавую праграму, пантаміму на папулярную тэму «Вораг не пройдзе».
...У адно імгненне ўся плошча зазелянела густым бярозавым гаем, а праз гэты гушчар пракрадаўся парушальнік нашых межаў. Раптам да яго, скуль ні вазьміся, падбеглі пагранічнікі з аўчаркамі. Яны хутка захапілі парушальніка, і ў адначассе ўсё знікла. Праз некаторы час пагранічнікі зноў з’явіліся на плошчы. Яны неслі перад сабой арку з вядомым лозунгам «Камунізм змяце ўсе межы!». На заканчэнне пантамімы перад маўзалеем Леніна з’явілася калона спартсменаў, а на чале яе на веласіпедах плыла вялікага памеру фігура Сталіна. Жывы бацька народаў стаяў у гэты час на маўзалеі і з вясёлаю ўсмешкаю памалу пляскаў у далоні. Побач з ім вітала статую (з пап’е-машэ) усё Палітбюро. На плошчы раздавалася гучнае «Ура! Няхай жыве вялікі Сталін!». Змена дзеяў адбывалася хутка — адзін за адным пачыналіся паточныя рухі, складаныя дынамічныя скокі, усё было адладжана як мае быць. Спартыўным парадам кіраваў балетмайстар Галяйзоўскі. Мастак Эдуард Гадлеўскі быў адказны за афармленне парада. Яны стаялі побач на вышцы і праз мегафон падавалі загады і сачылі за выкананнем праграмы. Усё ішло быццам бы добра. Раптам нейкі чалавек у цывільнай вопратцы падышоў да Гадлеўскага і загадаў яму сысці ўніз. Пасля гэтага парада Эдуард Гадлеўскі знік, але па якой прычыне — ніхто не мог здагадацца.
Мінула 15 гадоў з таго часу, калі мы зноў сустрэліся з Гадлеўскім на творчай дачы мастакоў у Юрмале. Вядома, што ён не ўсім мог даверыць звесткі аб сваім лёсе ў той час. Аднак нам з жонкай даверліва апавядаў аб усіх 10 гадах свайго зняволення, бо ведаў, што ў 1937 годзе бацька маёй жонкі Уладзіслаў Галубок быў расстраляны як закляты вораг народа.
Так вось, калі фігура бутафорнага Сталіна адкацілася ўніз, да Замаскварэчча, яна раптам вырвалася з рук тых, хто стрымліваў яе. Калі б не бар’ер перад Масквой-ракою, дык даў бы нырца ў раку «таварыш Сталін». Няцяжка здагадацца, які жах ахапіў тых людзей, якія не ўтрымалі фігуры бацькі ўсіх народаў. Усіх чакалі лагеры. He абмінуў гэтае долі і Гадлеўскі. Але мастаку, можна сказаць, пашчасціла. На першым этапным перагоне зняволеных ён апынуўся сярод крымінальнікаў. Тыя шанавалі яго за тое, што ён рабіў ім карты для гульні і нават маляваў партрэты кіраўнікоў, што зваліся ў іх паханамі.
Калі тэрмін зняволення скончыўся, мастак абаснаваўся ў Варашылаўградзе і працаваў там у гарадскім тэатры. Зараз ён заслужаны дзеяч мастацтва Украіны і сумуе па сваім Жлобіне. Яго цягне ў Беларусь, але жывуць яшчэ тыя, хто вінаваты ў ягоным ганьбаванні. Ідэя маляваць карціну, прысвечаную беларускім фізкультурнікам, зарадзілася ў нас з мастаком Давідовічам пасля вайны, калі развой фізічнай культуры узняўся даволі высока. Мінскі інстытут фізкультуры рыхтаваў добрыя кадры інструктараў ды трэнераў па ўсіх відах спорту. Менавіта студэнты гэтага інстытута і былі ўдзельнікамі ўсіх парадаў фізкультуры ў Маскве.
Апусцім гаворку аб цяжкасцях пры стварэнні карціны. Іх хапала багата з той прычыны, што працавалі без дагавору, а значыцца без авансу. Нам хацелася, каб аб карціне, раней чым мы яе скончым, ніхто не ведаў. Тым болып што да Усесаюзнай выставы ў Маскве заставалася вельмі мала часу, крыху болей за паўгода. Але так цягнулася нядоўга. Першым візіцёрам быў Заір Азгур, які настойліва дамагаўся ўвайсці ў маю майстэрню і паглядзець, што мы робім у такім сакрэце. Я мусіў адчыніць майстэрню, бо Азгур быў сябрам выстаўкама і меў права, як ён
казаў, на прагляд усяго, што робяць мастакі. 3 яго ўсё і пачалося. Назаўтра нас выклікалі ў ЦК КПБ да Гарбунова, сакратара ЦК па агітацыі і прапагандзе. Яго першае пытанне было: «Чаму на ніжняй трыбуне вы змясцілі Маа Цзэдуна, Хо Шы Міна, Далорэс Ібаруры, Дзімітрава, Тэльмана і іншых кіраўнікоў замежных нам партый ? Калі на трыбуне ім няма месца побач з таварышам Сталіным, дык не трэба іх наогул змяшчаць на ніжняй трыбуне».
Зняць дык зняць — спрачацца няма сэнсу. Хаця кампазіцыйна яны маглі заставацца на тым самым месцы, дзе намаляваны. Добра, што тыя дзеячы былі намаляваны толькі вугалем і яшчэ не былі замацаваны фіксатарам. 3 гэтага дня адзін разутыдзеньмайстэрню наведвалі Гарбуноў і старшыня Саюза мастакоў Андрэй Бембель. Відаць было, што работнікі ЦК вышэйшага рангу зацікавіліся нашай карцінай, але куды б магла завесці гэтая зацікаўленасць, пакуль што не было нам вядома. Аднойчы Гарбуноў пры чарговым візіце зазначыў: «Звярніце ўвагу на вопратку і на абутак спартсменаў, каб яна была як новая».
Калі праца над карцінаю падыходзіла да свайго завяршэння, Гарбуноў, зайшоўшы да нас, каб даць апошнія ўказанні, запытаўся: «А цімаглі б вы неяк вылучыць таварыша Сталіна, зрабіць яго вышэйшым за ўсіх? Падумайце, прашу вас». Я мусіў адмаўляцца ад ягонай прапановы, тлумачыў яму, што і так таварыш Сталін выдзяляецца. Ён стаіць у белым кіцелі, падняўшы правую руку. Астатнія члены Палітбюро стаяць адпаведна фатаграфіям з таго парада.
Карціны, падобнай нашай, у беларускім мастацтве яшчэ не было. Яе памеры, мажорны настрой, фарбная стракатасць, незвычайная тэма — усё гэта разам павінна было зачароўваць гледача і, якнам здавалася, падабацца выстаўкаму, што было вельмі важным. Такяно і сталася. Партыйныя колы нашай рэспублікі зацікавіліся карцінай, але толькі таму, каб падхалімнуць перад Сталіным, скарыстаць лішні раз тэму, якая ні ў якім разе не падыходзіла для гэтае мэты, але якую усё роўна, хоць і штучна, праз назоў, можна прыстасаваць да той «вялікай ідэі».
Прагляд карціны членамі бюро ЦК і выстаўкамам адбываўся ў нашай майстэрні. Першымі ўвайшлі асабістая ахова ўрадоўцаў, а пасля іх: Патолічаў — першы сакратар ЦК КПБ, Зімянін — другі сакратар ЦК, Казлоў — Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, Гарбуноў — сакратар ЦК па прапагандзе, Машэраў — першы сакратар ЦК ЛКСМБ, Лютаровіч — старшыня Упраўлення па справах мастацтва пры СНК БССР, Бембель — старшыня кіраўніцтва Саюза мастакоў Беларусі і нехта яшчэ. Яны сядзелі і разглядалі карціну моўчкі. Пасля ўсе накіравалі свой погляд у бок Першага сакратара, які таксама маўчаў. Ён выглядаў стомленым, мабыць, таму што час быў позні, ля поўначы (у тыя гады ўсе работнікі ЦК працавалі ноччу, як і сам Сталін). Першае, што ён нарэшце запытаўся: «Як мы даставім у Маскву такое вялікае палатно?» Зімянін задаў мне пытанне, якое было бліжэй да тэмы візіту: «Якую назву мае твор?» Я адказаў, што у нас толькі тэма — выступленне беларускіх фізкультурнікаў на Краснай плошчы. Зімянін прыкінуў некалькі варыянтаў і спыніўся на адным — «Слава вялікаму Сталіну». Усе разам згадзіліся з ім, нават не папытаўшы, што мастакі думаюць пра гэтую назву. 3 намі ніхто не лічыўся, мы выканаўцы, і не болей таго. Казлоў зазначыў, што калі б ён не ведаў, што карціну рабілі беларускія мастакі, ён бы падумаў, што аўтарамі з’яўляюцца маскоўскія майстры. (Так своеасабліва ён ацаніў высокі ўзровень твора.)