Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
На допыце па справе мастака Кіпніса6 следчы КДБ падпалкоўнік Сцепаненка задаў мне пытанні: чаму на партрэце Галубка маюцца надпісы, якія ў яго выклікаюць сумненне? Ці патрэбны яны наогул? Відаць, следчаму хацелася ведаць нешта аб творчых напрамках ці чым дыхаюць мастакі, якія праходзяць як сведкі па справе Кіпніса, якога затрымалі ў Брэсйе па дарозе
ў Ізраіль. Сцепаненка, відаць, шукаў зачэпкі ў маім партрэце Галубка, які яму падабаўся, але вось словы яму не давалі спакою, і, можа, тут ён мяне зловіць, быццам я знарок даю такія назвы, каб адзначыць які дакор душагубам у трагічным лёсе самога Галубка.
Давялося мне тлумачыць падпалкоўніку, беларусу па паходжанні, што перад ім усяго толькі афішы тых п’ес, аўтарам якіх з’яўляецца Галубок, што «Суд» — гэта камедыя, а «Ганка» — драма, а ўсё афішы разам — гэта творчая біяграфія былога народнага артыста БССР, а зараз маючага другое званне — ворага народа, хаця і рэабілітаванага.«Л/ы стараемся забыть этй трйдцать седьмые годы» — было адказам на мае тлумачэнні. Ён прывёў прыклад з маршаламі, што былі замардаваны, як казалі, рэпрэсаваныя ў тыя гады, быццам хацеў падкрэсліць, наколькі дробна гучыць прозвішча Галубка побач з маршалам Тухачэўскім. «Что Голубок? Вот даже маршалы былй репрессйрованы. Да, мы стараемся этот перйод забыть». 3 нейкай упартасцю следчы націскае на тое, што і мне варта забыцца пра ўсё тое, што нельга забыць ніколі, ні ў якім разе не толькі сваякам, але і ўсім, хто любіць сваю радзіму і свой народ.
Допыт працягваўся амаль дзесяць гадзін з перапынкам на абед, і калі я зноў падымаўся па прыступках параднага ўвахода ў КДБ, мае ногі дрыжалі, быццам я сам павінен у нечым, і, можа, хто бачыць зараз са знаёмых і думае: крый божа, чаго гэта мастаку спатрэбілася падацца ў такі дом. Ніколькі не дзіўна, што такія думкі лезуць у галаву, бо дом гэты мне вядомы яшчэ задоўга да арышту Галубка, калі наркамам НКУС быў Берман7. Вакол дома ўзад і ўперад хадзілі вартавыя з вінтоўкамі. Яны час ад часу пакрыквалі на прахожых, што спыняліся ля дома: «Проходй! Проходй!» — чулася звычайна, калі сустракаліся знаёмыя. Такі быў час, што нічога не было дзіўным, бо ведалі ўсе, быццам ахова павінна быць пільнай, бо сядзяць у падвале ворагі народа.
Зараз мы не бачым тых вокнаў, што паловай сваёй глядзелі тады на тратуар, а з іх зімою валіла смуродная пара, якая цягнулася ў твар прахожым.
Трэба ўявіць сабе, колькі ў падвале сядзела, а хутчэй, стаяла тых ворагаў народа, якіх трэба было трымаць не толькі ў турме ці ў амерыканцы, што была ў цэнтры двара, але і ў падвале галоўнага корпуса, што выходзіў сваім фасадам на Савецкую вуліцу (цяпер Ленінскі праспект). Будынак захаваўся і зараз, але на ім ужо няма добрай скульптурнай групы ў класічным стылі, дзе рымская матрона абдымае двух анёлаў з абодвух бакоў8. Скульптурная група над уваходам вельмі нагадвала Берману «очную ставку», бо нездарма з усіх бакоў чуліся смешкі, так што трэба было яе разбурыць, і як мага хутчэй, за тое, што мастацкі твор не адпавядае сваёй формай таму зместу будынка і так аголена лезе ўсім у вочы.
Па загадзе наркама ўзарвалі царкву на пляцы Волі, манастырскую таксама9. Ля заходняга моста ўзарвалі так званую чыгуначную царкву і вельмі ганарыліся сваім сапёрскім майстэрствам, тым, што не пашкодзілі нават ніводнае шыбы ў Доме ўрада. Так ішла барацьба з рэлігіяй, а знішчалі архітэктуру з тымі абразамі і жывапісам, што былі ў цэрквах.
Народны камісар НКУС БССР Берман адзначыўся яшчэ і тым, што па яго загадзе ў Мінскай турме замуравалі вокны, застацца павінны былі толькі верхнія фрамугі, а звонку зрабілі «наморднікі», каб вязень не бачыў нават блакітнага неба. Загад быў выкананы вельмі тэрмінова. Так і засталося ўсё да гэтага часу, быццам такое было і заўсёды.
Як іранічна сёння гучаць словы «народны камісар унутраных спраў» ці «народны камісарыят» пры тым, што ўнутраныя справы рабіліся супраць народа, як і чорныя справы рабіліся ад імя народа.
Менавіта пры Бермане мне давялося разам з мастаком Давідовічам10 афармляць фасад НКУС да першамайскіх святкаванняў у 1937 годзе. Але ж хто мог ведаць, што гэты год стане апошнім у жыцці народнага артыста БССР, ды і для ўсёй сям’і Галубка абернецца цяжкімі выпрабаваннямі? Між тым працавалі мы не ў памяшканні, а на двары, каля амерыканкі — гэта круглая турма без вокнаў, вышыня каля пяці паверхаў. Па другі бок амерыканкі вязні паволі рухаліся па крузе, гэта
была «прагулка», яна вельмі ж нагадвала карціну Ван Гога, дзе таксама ўтурэмным двары, як у глыбокай студні, вязні рухаліся па крузе. Праца была скончана, але заставалася работа электрыка, а ён не прыходзіў. «Чаму няма электрыка?» — запытаўся я ў каменданта Ключанкова". «Ён сядзіць у мяне у падвале, бо застрэліў сваю жонку ад рэўнасці», — пры гэтым яго правае вока шырока расчынялася некалькі разоў. Відаць, не ўсё было добра ў каменданта з нервовай сістэмай. Яно і зразумела: мы ж ведаем, якія абавязкі выконваюць гэтыя каменданты па сваёй службе. На развітанне Ключанкоў папрасіў мяне зрабіць яму карціну «Ленін у шалашы» і даў мне запрашальны білет на вайсковы парад, што меўся быць ля помніка Леніна каля Дома ўрада. Такой ласкі да мяне магло быць толькі тое, што Ключанкоў ведаў, што я — зяць народнага артыста.
На вайсковым парадзе я быў, а вось карціны «Ленін у шалашы» не зрабіў, бо становішча з арыштамі пашыралася так хутка, што захапіла кіраўніцтва па справах мастацтва пры СНК БССР. Спачатку знік Патапейка, потым Ткачэвіч12. У Доме ўрада што ні дзень кагосьці забіралі, кагосьці ставілі з новых. Чуткі плылі адна за адной, называліся прозвішчы, а сваякі ці суседзі не хавалі тае праўды, якая б яна ні была цяжкая...
Але ж вернемся да допыту ў следчага па справе мастака Кіпніса. Цікава адзначыць, што следчы пераходзіў ад адной тэмы да другой, а пра Кіпніса быццам забыўся, слухаў болып, чым гаварыў. Яго прыклад з маршалам Тухачэўскім быў, на мой погляд, толькі як жаданне зачыніць гэтую балючую тэму, бо і сам не мог знайсці апраўданне, чаму лепшыя кадры кіраўнікоў Чырвонай арміі зрабіліся ворагамі народа перад гэткай цяжкай вайной.
Так я казаў следчаму: «Вы можаце забываць, што хочаце, а мне Галубок даражэй», і што я буду ставіць яму помнікі не ў бронзе, не ў граніце, а ў партрэтах фарбамі, у гравюрах, афортах і ў іншых матэрыялах, якія мне па сілах і па кішэні. Следчы хацеў ведаць, што я думаю адносна выезду з СССР у Ізраіль грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці. Я адказаў тым, што спаслаўся на Леніна, які казаў, што лепшая праява дэмакратыі
і правоў чалавека — гэта яго права вольнага выбару краіны пражывання. Далей Сцепаненка пачаў мяне прашчупваць адносна нацыянальнай культуры і ў гэтым выпадку ён назваў Кіпніса, які сцвярджаў, што ў СССР не даюць ці забараняюць развіццё нацыянальнай культуры і як прыклад назваў закрыццё ў Мінску яўрэйскага тэатра, закрыццё яўрэйскага педтэхнікума ў Віцебску, закрыццё выдання яўрэйскіх газет і г. д. Мне зноў прыйшлося спасылацца на Леніна, які казаў, што ад развіцця нацыянальнай культуры народы ідуць да развіцця ўсеагульнай культуры чалавецтва.
Далей размова пайшла наконт беларускай мовы, аб якой следчы меў уяўленне як аб непатрэбнай ці адміраючай: «Даже родйтелй не хотят посылать свойх детей в белорусскйе школы» — было сцвярджэнне Сцепаненкі. «А што вы будзеце рабіць, — адказаў я, — калі ў вышэйшых навучальных установах вучэбныя працэсы праходзяць толькі на рускай мове? У нас, у Беларусі, родная мова выкладаецца як замежная ўва ўсіх сярэдніх школах, а спроба дзе-небудзь вярнуцца да беларусізацыі завецца шкоднай праявай беларускага нацыяналізму!» Я ўбачыў, што перада мною сядзіць слабы апанент, і гаворка зайшла ў тупік. Я, на здзіўленне следчага, сказаў яму, што і рускія хутка адмовяцца ад сваёй мовы, і ўсе мы будзем гаварыць на мове эсперанта.
Усе гэтыя ўспаміны не могуць быць лішнімі, бо наша моладзь наогул нічога не ведае пра Галубка як чалавека з легенды, не толькі як сцяг, як паходню, але і як ахвяру сталінскага тэрору.
Драматургія Галубка і яго тэатр — гэта цэлая эпоха, якую трэба вывучаць, а не адкідваць убок, як нешта неадпаведнае часу, яна аббрэхвалася з усіх бакоў, нацыяналізм прыпісваўся кожнай з’яве навечна. I рабілася гэта людзьмі, якія мелі адукацыю і прозвішчы. Так, В. Ф. Вольскі-Зэйдэль13 у шэрагу артыкулаў пісаў (бачым па загалоўках): «Знішчыць рэшткі нацыяналізму ў сцэнічным мастацтве» («Звязда», 1934, № 15, 19 студзеня), і яшчэ: «Супраць вульгарызатарства, прышывання ярлыкоў і шкоднага пустазвонства» («Полымя рэвалюцыі», № 5, 1934 г.).
А вось Алесь Есакоў14, дык той у адно імгненне накатаў артыкул «Вораг народа пад маскай драматурга» («ЛіМ», 1937 г., 30 ліпеня) адразу пасля арышту Галубка.
Гэты пісьменнік заўсёды быў «на гребне волны». Ён сам вызваўся выкрываць касмапалітаўу Саюзе мастакоў, калі нашы саюзы былі разам у памяшканні Дома ўрада.
Тэатральны крытык Мендэль-Модэль15 не шкадаваў сіл, каб крытыкаваць менавіта драматургію Галубка за яе меладрамнасць, быццам у ёй больш за ўсё лезе ў вочы нацыяналізм, ён усюды бачыў толькі нацдэмаў і напісаў шмат артыкулаў у розных часопісах пра адсутнасць класавай барацьбы і пра іншыя хібы ўтворчасці Галубка.
Нават і зараз Галіна Айзенштат16 па сутнасці знаходзіцца ў адной талерцы з Вольскім-Зэйдэлем і Мэндэлем-Модэлем на баку тых, хто зводзіць на нішто адну з лепшых п’ес «Плытагоны». Яна піша ў газеце «Знамя юностн», у артыкуле «Здравствуйте, дядька Голубок!»: «Большйнство пьес Голубка no жанру мелодрамы. Онй рассказывают о несчастлйвой жйзнй крестьян до революцйй, чаіце всего — несчастлйвой любвй. Помехой для счастья является бедность одного йз влюбленных, а в пьесе “Плытагоны” — нацйональные предрассудкй». He ўбачыць у п’есах Галубка самага галоўнага — тых класавых супярэчнасцяў, барацьбы, што ў мастацкай форме, якой так майстэрскі валодаў, можа, толькі адзін Галубок, іншым неадукаваным людзям цяжка ўхапіць сэнс зместу. Даруем жа ім за гэта і накіруем іх глядзець камедыю «Суд» ці драму «Ганка», дзе ёсць сацыяльныя несправядлівасць, дзе бедныя абураюцца на багатых, дзе заўсёды багатыя перамагаюць бедных і, наадварот, толькі беднасць яднае сэрцы ўлюблёных. Карацей кажучы, жанр меладрамы — лепшая форма тэатральнага відовішча, разлічаная на тагачаснага гледача. Ніхто не ўбачыў у п’есе «Плытагоны» «нацйональных предрассудков», а Галіна Айзенштат знайшла. Шкада толькі, тая, што кінула на вецер два словы, нічым не абгрунтаваныя, на каго разлічаныя, застаецца невядомым. Я не магу ўстрымацца, каб не звярнуць увагу і на іншыя памылкі, а хутчэй, нядбайнасць да фактаў у артыкуле, дзе Г. Айзенштат