Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
прыводзіць прыклады з газеты «ЛіМ» ад 10 снежня 1933 г., дзе няма аўтара артыкула, на які яна спасылаецца, ды і сам прыклад нічога станоўчага не дадае. «Находясь под моіцным воздействйем провйнцйального любйтельского театра... йсходя йз методологйй натуралйстйческого бытового театра, а репертуар был рассчйтан на меіцанского зрйтеля» і далей у тым жа сэнсе, дзе больш націскаецца на тое, што творчы метад тэатра (чытай — натуралізм) вельмі даспадобы нацыянал-дэмакратам.
А ці не лепш было спасылацца на старшыню СНК БССР М. М. Галадзеда17, які ўсяго толькі на паўтары гады пазней артыкула ў «ЛіМе» даў высокую ацэнку дзейнасці БДТ-3? «Ваш тэатр, — гаварыў ён, — добра вядомы працоўным Беларусі. Ён атрымаў у сваёй рабоце першакласны атэстат — любоў рабочых і калгаснікаў. Тэатр быў агітатарам за сацыялістычнае будаўніцтва... Тэатр перайшоўу вышэйшы клас — ён становіцца прапагандыстам». Далей Галадзед раіць тэатру працаваць над культурай, паглыбляць прафесійныя веды і г. д., але нідзе не было сказана, што тэатр ідзе не па вернай дарозе, тым больш нідзе і ніколькі не называў якісь там нацыянал-дэмакратызм.
Вось яшчэ адна непрыемнасць мне, мастаку, які ведаў галубкоўскі жывапіс і нават не аднойчы хадзіў і ездзіў з ім пісаць краявіды, а зараз чытаць непісьменныя, непрафесійныя заўвагі, узятыя з таго жа «ЛіМа» (ад 16 кастрычніка 1935 г.), дзе невядомы аўтар дае ацэнку галубкоўскім краявідам і ў канцы зазначае: «но следует одновременно отметйть, что недостаткй рйсунка й четкоіл формы временамй портят хорошее впечатленйе от некоторых его работ...». Галубка можна было вінаваціць толькі ў тым, што ён занадта падрабязна адрознівае дрэвы ў лесе: дзе елка, а дзе бяроза. Краявіды адрозніваюцца адзін ад другога не тым, што ў іх ёсць ці няма малюнку і чоткай формы, а толькі тым, ёсць ці няма ў ім настрою, таго настрою, што ідзе ад душы, які ўплывае на гледача так моцна, як моцна ўплываў на самога мастака ў часы яго творчага парыву. Менавіта гэтай якасцю вылучаліся галубкоўскія краявіды сярод твораў іншых мастакоў-пейзажыстаў. Кажучы так, мы ніяк не ставім Галубка ў шэраг найлепшых пейзажыстаў, зусім не. наша за-
дача ў іншым — не даць невукам глуміцца над тым, чым мы павінны ганарыцца, што ў адным чалавеку засяродзілася столькі талентаў, якіх хапіла б па меншай меры на пяцярых.
На пачатку сакавіка 1937 года ў Мінск прыязджае Сяргей Асановіч. Гэта малодшы брат Уладзіслава Галубка па матцы. Бацька Сяргея быўтаксамачыгуначнікам, ён частахварэўі неўзабаве памёр, а ў сям’і Галубка прыбавілася яшчэ сёмае дзіця з прозвішчам Асановіч. Зараз Сяргей Асановіч мусіў заехаць да брата, бо едзе ён па выкліку Ягоды18 ў Маскву. У яго на шынялі, на пятліцах па тры ромбы, бо працаваў ён у палітаддзелах КВЧ у Блюхера19, а цяпер у Растоўскім транспартным ГПУ. Чалавек ён бывалы, працаваў на розных пасадах і заўсёды па ахове дзяржавы. Так, яшчэ ў 1920-я гады ён удзельнік разгрому белапалякаў у Мінску, служыў ён у той час на Беларусі, у войсках ЧОНа20. Вядома, што гэта быў развітальны прыезд, але ж трэба было пабачыцца з дзецьмі Галубка, пабываць на Кальварыйскіх могілках, дзе пахавана маці.
Добра, што мы жылі ўжо не на Праводнай вуліцы, а ў Доме спецыялістаў21, дзе было трохі прасторней, дзе маглі ўсе разам сабрацца і пагаварыць, паўспамінаць, і добра, што Галубок прыехаў у Мінск з Гомеля, дзе была база БДТ-3. Наступіў час развітання. Што казаць — усё было ясна... Ужо ў купэ мяккага вагона браты абняліся, і я ўпершыню ўбачыў сапраўдныя слёзы артыста. Больш ніколі нічога не чулі мы пра дзядзьку Сярожу. Я ўжо пісаў аб тым, як праходзіў вобыск у Доме спецыялістаў, у артыкуле пра Галубка, яшчэ дваццаць гадоў таму назад у часопісе «Маладосць», але тады знялі стружку з артыкула так моцна, што засталося ўражанне, быццам Галубок памёр сваёй смерцю ад гіпертанічнай хваробы ў 1942 годзе, аб чым прыслалі даведку дочкам Галубка, і што дзепі могуць атрымаць па бацьку яго зарплату ў двайным памеры. Усё гэта рабілася, калі ўжо не было ў жывых ні жонкі Галубка Ядвігі Аляксандраўны і ніякіх звестак аб лёсе трох сыноў, што загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Але што болей усяго было агідна, гэта тое, што засакрэцілі месца пахавання Галубка. «Слаўныя органы» з усіх сіл замяталі сляды, як бачым, і да нашага часу пад той ці
іншай падставай. Але ж мы толькі сёння робім высновы, што тыя сталінскія сокалы не вельмі ж шукалі сабе працы, каб гэтых палітычных вязняў некуды высылаць або марна траціць грошы на тых ахоўнікаў, што суправаджаюць арыштаваных у Салаўкі ці ў той Магадан, які было цяжка нават знайсці на карце нашай вялікай дзяржавы. А можа, тут, пад Мінскам, у Курапатах, знайшла куля народнага артыста? Але ці пазнаеш па тых чэрапах бяспрозвішчных смяротнікаў, каго дзе шукаць?
Прыйдзецца мне зараз паўтарыць на прыкладзе Галубка, як праходзілі ў той час вобыскі, хоць і не вельмі прыемна ўспамінаць і зноў, як тады, перажываць усе шэсць гадзін як сведка таго глумлення гэтых нелюдзяў, што называлі сябе чэкістамі-дзяржынцамі, а па сутнасці нагадвалі ў сваіх паводзінах не вядомыя нам тады яшчэ фашысцкія аблавы, вобыскі і яўрэйскія пагромы.
Увосень 1937 года a 12 гадзіне ўначы ў Дом спецыялістаў уварваліся 5 чалавек, адзін з іх у шынялі з вінтоўкай застаецца пры дзвярах у хаце, астатнія ў розных вайсковых вопратках пры наганах зганяюць усіх у адзін з большых пакояў, а з трэцяга паверха цягнуць заспанага суседа-настаўніка ў якасці панятога, чытаюць гучна ордэр на вобыск у прысутнасці аднаго ці двух членаў сям’і Галубка.
Мая жонка Галубок (удоме Люся) з трохмесячным Генкам на руках сядзіць у крэсле, а энкавэдэшнік нешта шукае ў дзіцячым ложку — перабірае падушкі, падымае матрац, затым рыецца ў двух чамаданах, трасе кожную кнігу, гартае часопісы. Раптам з «Огонька» выпадаюць два фотаздымкі — партрэты Галадзеда і Чарвякова22. Гэтыя фота былі першымі і апошнімі рэчавымі доказамі ў нашым пакоі, бо вобыск скончыўся, шукаць не было чаго. Але чаму энкавэдэшнік нясе фотапартрэты ў залу Галубка і кладзе на вялікі пісьмовы стол, дзе тэлефон і дзе сядзіць той паняты нерухома, як бы ў сне? «Япратэстую, — кажу, — гэтыя партрэты мае, да Галубка яны не маюць ніякага дачынення. Вось глядзіце — на іх разлінаваны клеткі да павялічэння іх па заказу ўстаноў, дзеля дэманстрацыяў на святах». Чэкіст на мяне ўжо не глядзіць і не слухае, ён пераходзіць у другі пакой, памагае
іншым рабіць вэрхал, нешта шукае, бо засталося яшчэ тры пакоі.
Ужо было вядома, што Галадзеда скінулі з чацвёртага паверха ва ўнутраны двор НКУС, а Чарвякова застрэлілі ў яго маленькім кабінеце, што быў побач з вялікай залай пасяджэнняў Вярхоўнага Савета ў Доме ўрада. Гэты было так бясспрэчна, што ніхто не даваў веры тым плёткам, быццам Галадзед «не вынес тяжестн предьявленных ему обвнненнй» і пакончыў з жыццём — выкінуўся з вакна 4-га паверха будынка НКУС. Дазвольце, можа толькі тэарэтычна, бо тыя пакоі, дзе вядуцца допыты і тым больш дзе мардуюць палітычных зняволеных, маюць на вокнах краты, а лесвічная клетка — дротавую сетку. Дазвольце не паверыць таксама і тым «дакументам», якія зараз лічаць верагоднымі, што Чарвякоў застрэліўся, бо ён таксама «не вынес тяжестн предьявленных ему обвмненнй», — вось так вельмі лёгка праліць святло на такі нялёгкі факт, як самагубства. Нават спасылкі на дачку не раскрываюць сутнасць факта, а толькі дапамагаюць тым нелюдзям, чые рукі ў крыві, каб заставіць думаць усіх, што ён сам хацеў такой смерці.
Труна з целам Чарвякова стаяла на другім паверсе Дома настаўнікаў на Камуністычнай вуліцы. Зараз вуліцы там няма. Яна адным канцом упіралася ў Ленінскую, другім — сыходзіла ўніз да Свіслачы. На гэтай вуліцы быў у той час і Дом мастакоў23.
Дык вось, калі мы з мастаком, маім сябрам, ішлі міма Дома настаўніка, каля яго збіраліся людзі і ў напаўголаса чулася прозвішча «Чарвякоў, Чарвякоў»... Мы падняліся на другі паверх — там у цесным пакойчыку ўбачылі труну з целам нябожчыка, галава яго з белай павязкаю. Чатыры чалавекі з чорнымі стужкамі на рукавах. Яны, відаць, мелі заданне, каб самагубцу пахаваць як звычайнага настаўніка, а не як старшыню Прэзідыума Вярхоўнага Савета. Але вось што кідалася ў вочы: каб не цывільнае адзенне, можна было б падумаць, што перад намі тыя выканаўцы чорных спраў, якім даручана яшчэ і пахаванне. He той узрост, не тыя выразы на тварах і нішто іншае не давала ніякай падставы думаць нам інакш. Праз паўгадзіны
ўжо нікога не было ля таго дома. Казалі, што натоўп людзей, якія станавіліся ў чаргу, каб развітацца з нябожчыкам, быў спынены, калі з’явілася палутарка, і што хутка без ніякіх працэдур укінулі тую труну з целам нябожчыка, і як мага хутчэй машына дала газу ў твары людзей, што нейкі час беглі за Чарвяковым, — куды павезлі, чаму так хутка, ніхто не ведаў.
Вышэй мы называлі старшыню Прэзідыума Вярхоўнага Савета Чарвякова, старшыню Савета Народных Камісараў Галадзеда, а пра першага сакратара ЦК КПБ Гікалу24, які таксама знік, мы ведалі так мала, што нават байкі пра яго не было чутна ніякай. «У калгасах стала многа сала — вінават Гікала!» або «Ународзе стала меней бед — вінават Галадзед!». Як бачым, у народзе ведалі Гікалу і па-свойму выказвалі свае сімпатыі да яго. Што менавіта гэта так, я быў неаднойчы сведкам, а найбольш тады, калі я афармляў так званае «Пнсьмо Белорусского народа велнкому Сталнну». У 1935 годзе была нейкая мода складаць оды вялікаму Сталіну. Сярэднеазіяцкія рэспублікі пачалі з акынаў — Джамбула, Сулеймана-Стальскага, чарга дакацілася і да нас, беларусаў, унесці сваю лепту з калектыўнай творчасці лепшых беларускіх паэтаў. Прымалі ўдзел Купала, Колас, Броўка, Глебка, Александровіч, Ізя Харык, празаікі і шмат людзей з апарату аддзела агітацыі і прапаганды ЦК. Чыткі тэксту праходзілі на дачы ЦК у альтанцы, куды прывозілі ўсіх удзельнікаў гэтай надзіва недарэчнай калектыўнай прымусовай (паспрабуй адмовіцца) творчасці.
Між тым ішло афармленне пісьма адначасова з напісаннем тэксту. У эскізе я прапанаваў беларускі куфар у тэхніцы інкрустацыі па дрэве. Падбіралася натуральнае каляровае дрэва дзеля арнаментаў беларускай народнай творчасці з лінейнай і расліннай і болып за ўсё з паясоў слуцкіх фрагментаў, якія ішлі ў аздабленне куфра з усіх бакоў. Былі там і чатыры малюнкі на тэмы аховы межаў СССР, уручэнне актаў на вечнае карыстанне зямлёй калгасам, прамысловасць БССР — Барысаўскі дрэваапрацоўцы камбінат, культура Беларусі ў выразе народнага танца «Лявоніха». На вечку куфра — ордэн Леніна ў аб’ёмным выкананні. Замок са звонам. Гэты куфар як скрыня слу-