Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
У гэтым томе называецца і мой старэйшы брат Валянцін Ціхановіч43 — графік, анімаліст, ілюстратар. Называюцца прозвішчы многіх беларускіх мастакоў, якіх няма ў нашай роднай Беларускай Савецкай энцыклапедыі. Для Петрашкевіча маё запытанне было ўпершыню, бо апроч мяне ніхто не адважыўся задаваць яму ў такой форме ды яшчэ са спасылкай на Вялікую Савецкую Энцыклапедыю, так станоўча, але ён адказаў так: «Мы мелі ўказанні не змяшчаць тых мастакоў, якія заставаліся ў акупацыі». «Добра, а чаму ёсць у энцыклапедыі Валянцін Волкаўм ды Анатоль Шыбнёў5?» — зноў запытаўся я. «Яны маюць ганаровыя званні», — было адказам. «А дзе ж прынцыпы агульнай устаноўкі гэтых указанняў? — настойваў я на сваім. — В. Волкаў ёсць, а яго сына, Анатоля Волкава, які апынуўся з бацькам у акупацыі, у энцыклапедыі няма. А мастак ён выдатны, як, дарэчы, і Валянцін Ціхановіч».
Гэтак і было: нейкія ярлыкі ці наклейкі насілі мы на сваіх плячах, быццам жылі ў гета. Я зноў і зноў пытаюся: «Чаму няма мастакоў яўрэйскай нацыянальнасці, такіхякАбрам Кроль, Ліпа Кроль, Мота Беляніцкі, Абрам Вайнштэін, Ёсіф Пучынскі,
Хаім Ліўшыц, П. Дурчын^' і шмат іншых?» Усе названыя мастакі былі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, а Ліпа Кроль і П. Дурчын нават былі параненыя. Адказ быў такі: «Гэта не нашае пытанне». Зноў Петрашкевіч сыходзіць ад станоўчага адказу. Устаюць пытанні ўжо іншага характару, і першае з іх: хто даў права Петрашкевічу жангліраваць імёнамі мастакоў, каго куды перакідваць, хто з мастакоў першага гатунку, хто — другога, а хто — трэцяга? I яшчэ застаецца няясным, што такое — нашае пытанне, а што — не нашае. Можа, нацыянальнае пытанне не нашае, дык чыё ж яно ў канцы канцоў?
Тут я прыгадваю, што аднойчы на адкрытым партыйным сходзе (бо другіх сходаў ужо не было) я выступаў з пратэстам і абурэннем на тых, хто ў рэдакцыі БелСЭ аб’явіў вета на прозвішчы раду вядомых мастакоў, якіх не змясцілі на старонках БелСЭ. Я знарок склаў спіс мастакоў праз аднаго: хто быў у акупацыі і хто яўрэйскай нацыянальнасці быў на фронце. Напрыклад, Анатоль Тычына47 і Абрам Кроль, Анатоль Волкаў і Хаім Ліўшыц, Валянцін Ціхановіч і Ёсіф Пучынскі і гэтак далей. Я тады запытаўся ў сходу мастакоў: каму мы абавязаны гэткай знявагаю, хто мае выгаду ад такой дыферэнцыяцыі, што за гэтым крыецца? Усім вядома, што тыя мастакі, хто здрадзіў Радзіме, ужо пакараны і нават адбылі тэрміны прысуду. Але чаму здараецца ўсё часцей і часцей так, што чым далей адыходзіць часу ад вайны, тым тужэй зацягваецца над галавою тая торба, у якой ты сядзіш? Дый на самай справе, хто вінаваты, што ты апынуўся міжволі ў акупацыі? Я падкрэсліваю: апынуўся, а не заставаўся, як звычайна любяць у нас так гаварыць, быццам ты меў магчымасць выбіраць нешта лепшае — ехаць ці заставацца. А ці трэба некаму даказваць, што тая веліч грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці абрала сабе выгаду, каб застацца дзеля таго, каб загінуць? Ёсць адказ на гэтыя запытанні. Я магу са свайго боку запытацца: «Чаму не была мабілізацыя, чаму мы бегалі ад аднаго да другога ваенкамата і нідзе нас ніхто не прымаў?» Ці, урэшце, чым тлумачыцца тое, што партыйныя ўцекачы кінулі будынак ЦК КПБ з усімі партыйнымі дакументамі, будынак ЦК ЛКСМБ таксама цалёханькі быў пакінуты з тымі паперамі,
як і Дом урада, — ніхто не меў часу, каб спаліць хаця б паперы, як гэта зрабіла Мінская гарадская ўправа. He, не, будынак пры гэтым застаўся стаяць некранутым, толькі вецер гуляў з той паперай вакол дома. Больш за ўсё дзіўна тое, што будынак таго злавеснага НК.УС, на чале якога быў ужо Цанава, таксама пакінуты, застаўся стаяць нерухомы, поўна набіты тымі сакрэтамі, што ў першыя дні безуладнага часу шмат хто хацеў адшукаць хаця б нейкія сляды сваіх бацькоў ці сваякоў. Так нам прынеслі шкляны негатыў, дзе Уладзіслаў Галубок засняты ў профіль і ў анфас з нейкімі лічбамі на плячах. Жонка пазнала свайго бацьку — хай сабе і схуднелага і аброслага барадою. Яна ўтрымалася, каб паказваць гэты негатыў маці, бо ёй, ужо хворай, яшчэ раз хвалявацца абернецца цяжкімі вынікамі, якіх і без таго хапала на кожным кроку ў акупацыі.
Але вернемся зноў да БелСЭ, да Петрашкевіча. Ён недзе дазнаўся, што я маю звесткі аб тым, што Янка Купала апынуўся ў бальніцы і па якой прычыне. Гэтыя звесткі патрэбны былі яму дзеля даведніка «Янка Купала», бо мелася паказаць як мага болей аб Купалу фактаў з жыцця, і было пажадана, каб гэтая інфармацыя ішла ад відавочцы або сучасніка тых гадоў, што адносіліся да Янкі Купалы. Я і сам хацеў даць іх разам з пералікам сваіх твораў па тэме Я. Купалы, але перш за ўсё ішла гаворка аб адсутнасці мастакоў у БелСЭ. Петрашкевіч прасіў мяне зараз тут вось сесці за стол і напісаць усё, як там было. «Я ж буду пісаць перш-наперш пра тое, што ён меў намер да самагубства, але, дзякуй Богу, драма скончылася толькі параненнем», — адказаў я яму тады. «Гэта не вашая справа — мы адрэдагуем як трэба», — адказаў мне Петрашкевіч. «Яўжо ведаю, як вы здымаеце стружку з усяго, што адпавядае праўдзе, — пакідаеце толькі тое, што чытаецца добра на слых, ці фарбуеце ў ружовы колер, а калі гэта не мая справа, дык не будзе ніякай даведкі з майго боку», — адказаў я.
Зараз могуць сказаць, адкуль я наперад мог ведаць, якая будзе рэдакцыйная апрацоўка. Мог ведаць, бо меў ужо вопыт з артыкулаў пра Галубка, калі здымалі стружку, нават неаднойчы, — такіхжа Петрашкевічаўхапалаўсюды. Сёння модна
абыходзіць прозвішчы людзей, якія яшчэ моцна сядзяць у сваіх крэслах, а пагэтаму іх так агульна завуць бюракратамі, чыноўнікамі з часоў застою або апаратчыкамі з розных паверхаў улады, а якой улады — не гаворыцца, так што іх гэта, як кажуць сягоння, ніяк не калыша. Знайшліся такія людзі, што хаваюцца за свае былыя заслугі на франтах Айчыннай вайны. Быццам гэта дазваляе ім рабіць, што хочацца, — абражаць, зняважаць іншых хаця б за тое, што ён ваяваў, а ты не, ты ў тыле, а ён — на перадавой, а калі апынуўся ў акупацыі, дык ты амаль сам акупант.
Дык вось, у акупаваным Мінску апынуліся Ядвіга Аляксандраўна Галубок (жонка Галубка), Багуслава Галубок (старэйшая дачка Галубка), Вільгельміна Галубок (сярэдняя дачка Галубка), Эмілія (малодшая дачка Галубка), дзеці: Слава — дачка Багуславы, Гена — сын Вільгельміны, Сярожа і Ларыса — дзеці Эмілі. Тры сыны Галубка — Эдуард, Леапольд і Сігізмунд — загінулі на франтах Айчыннай вайны. Ад Леапольда засталася дачка Іза з маткаю (Марыя Галубок). Эдуард, а таксама малодшы з Галубкоў не мелі яшчэ сем’яў.
Я чую, як сёння, глухі заікасты голас Вячаслава Молатава48 аб тым, што вораг вераломна напаў — уторгся на нашу тэрыторыю і пачаў бамбіць гарады... Тэрмінова склікаў Гарбуноў49 у ЦК групу пісьменнікаў і мастакоў, каб кожны з нас сваімі сродкамі — мастакі плакатамі, пісьменнікі лістоўкамі — супакойвалі насельніцтва, каб не было панікі і г. д. Наша пасяджэнне адбывалася на верхнім паверсе ЦК, з вокнаў якога было бачна, як на даху суседняга новага будынка ЦК ішла тэрміновая ўстаноўка зенітных кулямётаў і чулася нарастанне выбухаў нямецкай авіяцыі. Выбухі спынілі тую гаворку — трэба было ўцякаць па дамах. Налёты авіяцыі то спыняліся, то зноў пачыналіся. Мы разам з Бембелем50 мусілі бегчы праз парк на Камароўку, дахаты. 3 мастаком Давідовічам дарэмна соваліся то ў адзін, то ў другі ваенкамат, але нідзе нікога не было — усюды беглі людзі, каб трапіць хутчэй за горад ці да сваіх, каб разам нешта рабіць.
Сказаць, што гэта была эвакуацыя, нельга, як нельга казаць, што нехта заставаўся па сваёй волі. Менавіта гэта быў
ужо ярлык на ўсё жыццё, бо і пашпарт меў нейкую закавыку, па якой участковы мог ведаць, хто перад ім стаіць. Я знарок не пішу, як усе адзінаццаць чалавек Галубкоў уцякалі за горад, як нас падхапіла машына з целагрэйкамі, быццам вязуць афіцэрскія сем’і, а мяне схавалі пад целагрэйкі, і толькі за Уручча маглі давезці, бо саміх спынілі пад пагрозай зброі. Было гэта з усімі, бо паніку рабілі дэсантнікі ў адзенні нашай міліцыі, што былі скінуты на парашутах. Нямецкі дэсант захапіў Смалявіцкую чыгунку, так што з Калодзішчаў ні адзін эшалон з уцекачамі не мог крануцца ўперад. Пачалося рабаўніцтва магазінаў і складоў. Людзі цягнулі муку, а калі было не пад сілу цягнуць увесь мех, дык палову адсыпалі на падлогу. Небяспечна было цягнуць з полымя тыя кансервы, што маглі ўзарвацца, але цягнулі. He ўсе маглі рабаваць, бо не давалі веры, што ўжо канец, нашы не вернуцца, а калі вернуцца, дык як ты будзеш выглядаць. Зараз усё ясна, бо ведаем, як усё было. А тады, упершыню, у трыццаць гадоў, што рабіць? Адна толькі надзея на сваю сумленнасць. А калі гэта падман? Ты, як той дурань, паверыў у хлусню — не адставай ад другіх, хапай, уладкоўвайся, бачыш, як уцякаюць бальшавікі і як здаюцца ў палон у такой колькасці нашы чырвонаармейцы. Так у першыя дні праз Мінск цягнуліся вялікія масы палонных: стомленыя, знясіленыя, амаль без аховы. У канцы калоны Hex­Ta з палонных не можа ісці — няма сіл, але яму пагражае наганам чалавек, які матам пакрыквае на рускай мове так чыста, што думаеш: хто ён такі? Паліцаяў тады яшчэ не было, гэта, мусіць, з немцаў Паволжа набіралі перакладчыкаў. А пакуль ён прымушае палоннага ўстаць пры дапамозе сяброў па бядзе, і ён цягнецца зноў да тае смерці, што крочыць з ім побач.
Прайшло ўжо тры дні, як немцы пануюць у Мінску, усюды стаяць вартавыя на ахове складоў, патрулі на кожным кроку. He хацелася выходзіць з хаты, але вось у завулак прыкацілі на матацыкле некалькі немцаў. Адзін з іх у вясёлым настроі папольску выкрыкнуў, што «ў нядзелю бэндзем у Маскве!». Можа і праўда, бо праз Мінск па Савецкай вуліцы няспынна грукоча нямецкая збройная тэхніка. Чаго толькі ў ёй няма: усё надзіва
прыладжана, усё на прычэпах. У адкрытых машынах сядзяць з закасанымі рукавамі немцы, яны нешта пяюць ці іграюць на губных гармоніках, як на парадзе, весела рагочупь або свішчуць усе разам. Ім радасна — яны праз тыдзень будуць у Маскве.
«Давайце, Жэня, пройдзем на Савецкую вуліцу, паглядзім», — кажа мне Багуслава. I мы пайшлі, а трэба было сядзець дома ды лепш не высоўвацца на людзі, бо схапілі мяне, сунулі ў натоўп мужыкоў майго ўзросту, а потым прапусцілі кожнага пад кантроль, вывернулі кішэні ды некаму яшчэ сунулі ўзад кінжалам, што ў немцаў завецца штыком, — той застагнаў. Чарга рухалася хутка, некаторыя рвалі партыйныя білеты ці нават савецкія грошы. Адбіралі сцізорыкі і ўсё тое, што нагадвала халодную зброю. Частку людзей адагналі ўбок некуды пад канвоем, чамусьці адвялі за бугор — пачуліся стрэлы...