Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
вялікая група інжынераў з Ленінграда. Я карыстаюся выпадкам і прама крочу да старшыні. Адказ быў ясны і вельмі кароткі: «Ннчем не могу помочь, плохо быть родственннком врага народа». Што я скажу дома, што нас чакае наперадзе? Колькі ж іх — бяда за бядою навальваецца на адны плечы немаладой жанчыны. I Ядвіга Аляксандраўна, не бачыўшы аніякага выйсця з таго становішча, якое агарнула ўсю сям’ю, рэжа свае вены. Яе знайшлі ў парку Чалюскінцаў і ледзь выратавалі.
Рэпрэсіі распаўсюдзіліся на ўсіх членаў сям’і Галубка. Гэтак, Эдуарду Галубку — навуковаму супрацоўніку Беларускай акадэміі навук — не далі абараніць дысертацыю па беларускай драматургіі. Старэйшую дачку Багуславу, якая скончыла медінстытут, у другі раз па загадзе пракурора Гінзбурга прымусілі ехаць на вёску — дачцэ ворага народа няма месца ў сталіцы! Двум сынам Галубка — сярэдняму Леапольду, шафёру грузавой аўтамашыны, ды малодшаму Сігізмунду, электрыку, — не забаранілі працаваць, а толькі выключылі з камсамола як дзяцей ворага народа.
Зараз многім цяжка паверыць, у якім становішчы апынуліся дзеці Галубка (якія ўжо мелі сваіх дзяцей). Хоць і існаваў сталінскі «абараняльны закон»; «Дзеці не адказваюць за сваіх бацькоў», — адказвалі, ды яшчэ як, на кожным кроку адчувалі «клопат» бацькі ўсіх народаў замест родных бацькоў, што гнілі ў лагерах або былі расстраляны адразу пасля арышту. Сакратар партарганізацыі Саюза мастакоў П. Гаўрыленка32 раіў мне найхутчэй пакінуць сям’ю Галубка, бо гэта можа адбіцца на маім палітычным стане як мастака. А каб увайсці ў брыгаду мастакоў па афармленні выстаўкі мясцовай прамысловасці, якую меліся разгарнуць у Доме ўрада, за маю лаяльнасць даваў паручыцельства галоўны мастак выстаўкі В. Алтуф’еў33.
Урэшце захапілі палову кватэры (два пакоі) Галубка, а ў двух астатніх зрабілі «уплотненне». Мяне з жонкай і трохмесячным Генкам наогул выкінулі прэч — як субкватарантаў: «Шукайце сабе прытулку дзе хочаце!». Нялёгка было знайсці кватэру ці хаця б кут з малым дзіцём у тым Мінску, які ўжо меў каля трохсот тысяч жыхароў.
Нешта знайсці нам дапамог мастак Валянцін Камінскі34. Алена Якаўлеўна Круталевіч пасля доўгіх меркаванняў (запрасіла авансу наперад за год) дазволіла нам заняць адзін маленькі пакойчык у хаце, што быў па Нізкім завулку на Камароўцы.
Магчыма, каб не тая ў яе драма, якая працягвалася яшчэ і зараз, — маці вядомага прафесара Аляксандра Круталевіча35, арыштаванага ў 1936 годзе, нічога б не выйшла з нашым шуканнем і перасяленнем.
А. Круталевіч — прафесар, складальнік падручнікаў па матэматыцы, выкладчык у Беларускім дзяржаўным універсітэце — жыў асобна ад маці, але ў свой час дапамог ёй пабудаваць гэты маленькі дашчата-засыпны дамок на ўскраіне горада паблізу дрэваапрацоўчага завода імя Молатава.
Усе жыхары гэтага невялікага завулка ведалі і адносіліся да нас з нейкай павагай і спачуваннем, можа, таму што амаль у кожным доме было сваё гора. Вось насупраць арыштавалі Дзяткава, ён — бацька дзвюх дачок і сына, побач з намі ў Аліфера арыштавалі сына, далей у Мільгуевых быў арыштаваны бацька, у канцы завулка «чорны воран» схапіў Адамчыка — бацьку двух сыноў. Гэтыя ахвяры ў большасці сваёй былі ці слесарамі, ці інжынерамі, a то і выкладчыкамі, але самы небяспечны з іх быў Аляксандр Круталевіч, бо гэта быў палітычны шкоднік — прафесар, які ў падручніку па матэматыцы нешта ў прыкладах прыводзіў колькасць лапцяў у калгасе з ботамі ў аднаасобнікаў.
Вядома, што гэта была хлусня, якой хапіла, каб загнаць за краты інтэлігента-беларуса, бо нічога не праходзіла міма «недремлюіцего ока» таго самага Бермана.
Алена Якаўлеўна ўвесь час успамінала свайго сына, яе сэрца не магло вытрымаць, каб згадзіцца з тым становішчам, у якім апынуўся яе сын. Дый хто з матак на яе месцы інакш думае, чым яна?
Аднойчы старая мне казала: «Пасля тагояк арыштавалі майго Сашаньку, я перастала верыць у Бога. Бо як магло здарыцца, што мой сын мог апынуцца ў турме, за што гэтыя варвары яго пакаралі? Цяпер я не веручая, а толькі рэлігіёзная». Няцяжка было здагадацца, чаму толькі рэлігіёзная, але калі ад Бога ўсё
залежыць, а ён не спагадае, дык застаюцца толькі рэлігійныя абрады, іншыя царкоўныя малітвы ды розныя ўмоўнасці ў старой жанчыны.
Але вось яшчэ адно пытанне да маёй жонкі: «А каго вы, мілая, зараз малюеце ?»
«Гэта партрэт народнага камісара ўнутраных спраў Яжова», — быў адказ на пытанне.
«А, дык гэта ён майго Сашаньку забіў ды вашага бацьку таксама!»
Што магла мая жонка адказаць на гэтыя слушныя запытанні? Толькі тое, што іншай работы ёй не даюць у нашых мастацкіх майстэрнях. Хочаш ты ці не хочаш, але мусіш маляваць, каго скажуць, а тое, што ты праслаўляеш таго ці іншага ката міжволі за мізэрныя грошы, бо партрэты робяцца па трафарэце і ў вялікім тыражы, — дык гэта ўжо другая справа.
Так пад ціскам і чаканнем нечага больш жахлівага жыла ўся сям’я Галубка. Эдуард пісаў Сталіну, пісаў нават Калініну36, але ад іх не слыху ні дыху. Пісалі ўсе, чакалі чагосьці лепшага. Так, мусіць, пабудаваны кожны чалавек, але лепшае не прыходзіла, а, наадварот, было сумна і непрытульна яшчэ і таму, што былі і такія людзі, што казалі: «Еслй арестовалй, так было за что». Ну а пры сустрэчы пераходзілі на другі бок дарогі.
Яшчэ да высялення нас з кватэры Галубка я працягваў пісаць карціну па дагаворы «Сярго Арджанікідзэ ў разведцы пад Барысавам» — тэма барацьбы з белапалякамі (Заходні фронт). Вядома, было не да працы, ды і той натуршчык ужо не прыходзіўда нас, бо даведаўся, што, мабыць, небяспечна ямутрымаць сувязь са сваякамі «ворага народа».
У адным з тых дзён зайшоў да нас энкавэдэшнік больш высокага рангу, бо на пятліцах меў дзве шпалы. Ён, не вітаючыся ні з кім, прайшоў туды, дзе я працую, ды неяк з грэблівасцю паглядзеў на мяне, потым на карціну, быццам здзівіўся: што, маўляў, за дурань у такі час яшчэ нешта малюе? Потым рэзка ў выглядзе загаду скамандаваў: «Где ключй, где техпаспорт?» Што было рабіць: чалавек у той форме, што разам слупянееш пры першым позірку, калі ўбачыш у сябе ў доме, аддасі ўсё,
што яму трэба, бо ён тут — гаспадар, бо ён тут — пан. Гэта было рабаўніцтва сярод белага дня, бо канфіскацыяй гэта таксама не назавеш. Машына М-І, што была як падарунак Беларускага ўрада ў дзень 15-годдзя тэатра Галубка самому Галубку, на ўласнае карыстанне, была як міф. Але што толку, што машына лічылася ўласнасцю, калі на ёй ніхто не ездзіў, бо Галубок быў увесь час у Гомелі, а машына ў гаражы Саўнаркама? Уласных гаражоў у той час ніхто не меў. Нават Галадзед ставіў сваю машыну ў гаражы CH К, хоць сам ёю кіраваў. Так і машына Янкі Купалы таксама была там. Але ж каго магла цікавіць тая машына, калі лёс самога гаспадара быў невядомы, — было не да таго.
Я ўвесь час хачу ўспомніць, калі і дзе я ў апошні раз бачыў Галубка. Hi ў часы арышту, ні ў Гомелі пры вобыску ў аднапакаёвай кватэры нікога з нас пры гэтым не было тады. Адсюль цяжка назваць дзень і месца яго арышту. Мабыць, бачыў толькі ў час апошняга прыезду ў Мінск, калі мы з Галубком пайшлі ў БДТ-1 за шынялём дзеля маёй карціны (Арджанікідзэ). Так, відаць, гэта быў той дзень. Як нам было, каб не застацца — не паглядзець спектакль. У той вечар ішоў «Скупы» Мальера, галоўную ролю Гарпагена іграў Глебаў. Мы сядзелі ў дырэктарскай ложы, і ўвесь час Галубок дзівіўся таму майстэрству Глебава, з якім той вёў сваю ролю. Ціха, амаль шэптам, Галубок мне зазначыў: «Бачыш, акцёр толькі выйшаў на сцэну, а гледачы ўжо рагочуць. Вось гэта майстэрства — яшчэ пакуль ніводнага слова, толькі выхад, два крокі, а колькі ў гэтым сэнсу, колькі хараства! Вялікім талентам валодае гэты артыст. Мабыць, у Беларусі другога такога цяжка знайсці».
Каштоўным у гэтай заўвазе было тое, што Галубок і сам быў добрым майстрам — выканаўцам камедыйных роляў, але вось мяркуе аб глебаўскім таленце так грунтоўна і з такой павагай, што звычайна бывае ўсё наадварот, а тут ніякай зайздрасці, адна пахвала.
Я зараз дзіўлюся: як жыў Галубок напярэдадні арышту? Ён жа ведаў, што кожную хвіліну яго могуць схапіць дзе-небудзь у дарозе дадому ці ўначы ў ложку. Як можна было ў такім стане нешта рабіць, нешта гаварыць. Але ж, відаць, мог — быў гатоў да
таго. Казалі, што, калі ўпіхнулі яго ў камеру, ён быццам сказаў: «Тыя дый народны артыст». Я магу дапусціць, што так і было, як пры чытцы новае п’есы. Нейкая нічым не апраўданая дзікасць ці бязлітаснасць існавала ў часы таго хапуна, а лепш назваць гэта псіхозам, калі людзі, у якіх нехта ўжо сядзеў з бліжэйшых ці сваякоў у турме, дык ім хацелася, каб забралі яшчэ і таго ці гэтага, быццам калі падзеліш сваё гора паміж другімі людзьмі, табе стане лягчэй.
Так у народзе гублялася праўда, губляўся гонар і чэснасць, а тая падазронасць адзін да аднаго адчувалася на кожным кроку.
Мне ўспамінаецца такі выпадак. Сяджу я і малюю нейкі пейзаж непадалёк ад вёскі Клінок, дзе некалькі штучных азёр з карпамі. Але ў маім позірку не бачны тыя азёры — яны па-за кустамі, і нецікавая водная роўнядзь не вабіць мяне. Малюю ўжо, мабыць, з паўгадзіны, і нішто мне не перашкаджае, чуюцца птушыныя трэлі, пралятаюць трыкутнікам качкі — усё быццам добра ідзе. Але ж не бачу, звярнуў з дарогі і крочыць прама на мяне чалавек. Неяк дрэнна мне стала нешта. Прадчуванне нядобрага спраўдзілася хутка, бо гэты наглядчык ці гаспадар (каб не было браканьерства) у грубым вокрыку да мяне запытаўся: «Што вы тут робіце?! Планы здымаеце?! Хто вам дазволіў?!» I пайшоў, і пайшоў пераходзіць на абразы мяне, быццам я сапраўдны шпіён — здымаю планы гэтых аб’ектаў.
Чалавек яўна п’яны, бо ніякія мае доказы да яго не даходзяць. Я губляюся, бо ён са зброяй — у такім стане можа зрабіць нешта нечаканае, і тады адзін Бог ведае, што адбудзецца.
Я дастаю з кішэні даведку, дзе гаворыцца, што я мастак і што мне павінны спрыяць у маёй працы ўсе арганізацыі, бо я рыхтую карціну да рэспубліканскай выстаўкі, і гэтак далей. Ён быццам не бачыць, што падпісаў гэтую даведку Кулагін37, другі сакратар ЦК КПБ, які быў у той час старшынёй выстаўкама. Ён пярэчыць настойліва, пачынае крычаць, што, маўляў, яму гэтая даведка і подпісы нічога не гавораць, бо некалі і Чарвякоў быў старшынёй, а зараз ён шпіён і вораг народа. Але толькі калі я назваў прозвішча Міколы Чарота38, дзе мы з братам «знялі кватэру», усё стала на сваё месйа, і ён супакоіўся. Ну,