Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
жыў сховішчам альбома, на якім былі вышыты крыжам тэксты пісьма. Вядома, што знешні бок пісьма быў выключна важным, і кожны працэс яго выканання патрабаваў згоды з ЦК і самім Гікалам у асабістасці.
Помню, што мы разам з Андрэем Аляксандравічам25 былі на прыёме ў ЦК па ўзгадненні малюнкаў. Гэта быў, можа, чацвёрты прыём, але не ў такім складзе. Гікала быў вышэй сярэдняга росту, моцны, кражысты, валасатыя грудзі, чорныя акуляры і валасы пад вожыка. Я чуў раней, што ён вельмі патрабавальны чалавек, не шкадаваў тых партыйцаў, якія многа гавораць і мала працуюць, што, не павышаючы голасу, мог так дапячы, што лепш не паказвацца яму больш на вочы.
Ён сустрэў нас вельмі ветліва, многа гаварыў аб беларускім народзе як шматпакутным у гісторыі, але вось зараз ён вольны з усіх бакоў і робіць ён цяпер сваю новую гісторыю з тым уздымам, які можа рабіць толькі моцны духам народ. Разглядаючы нашы малюнкі, ужо перад выхадам ён абняў нас, як малых дзяцей, і працягваў: «Беларусаў трэба маляваць прыгожымі, яны заслугоўваюць таго, каб і ў мастацкіх творах яны былі такімі, якімі з’яўляюцца ў жыцці і працы сягоння, а лепш паглядзіце на сябе ў люстэрка, і вось вам жывыя партрэты».
Што на гэта адкажаш? Мне было дваццаць чатыры гады, а Андрэю — дваццаць дзевяць.
На апошнюю чытку пісьма з’ехалася шмат людзей, хто меў дачыненне да гэтай справы, — усе згадзіліся з тым, што пісьмо адпавядае тае ідэі, што яно ўздымае беларускі народ на добрую працу як абавязацельства перад вялікім і мудрым таварышам Сталіным. Само пісьмо не мела як аднаго аўтара, так і яго афарміцеля, і таму лічылася, што ўсё гэта рабіў сам народ. Толькі, можа, такая штучная абязлічка была прычынай таго, што загадчык аддзела агітацыі і прапаганды ЦК Ткачэвіч тры гадзіны даўбіў у маю галаву, што аўтарам куфра з’яўляецца беларускі народ, а не мастак Яўген Ціхановіч. Той, хто быў у Маскве, пераказваў мне, як Ларыса Пампееўна Александроўская26 перадавала Сталіну той наш куфар і на рускай мове пачала сваю прамову. Яе паволі прыпыніў Сталін і запытаўся:
«А не моглй бы вы на языке белорусском ?» Вядома, яна хутка перайшла на родную мову, бо была беларуска, была надзвычай таленавітая прыгожая актрыса. Яна пранесла нашу мову праз народныя спевы, праз беларускую оперу і ўрэшце аддала сваё жыццё беларускай савецкай культуры.
Зараз некаторыя мастакі ў мяне пытаюцца: «А ці мог Сталін прасіць Александроўскую перайсці на беларускую мову?» Канечне, мог, бо ён гуляў у інтэрнацыяналізм, быццам сяброўства народаў СССР — гэта яго асабістая заслуга, бо нацыянальнае пытанне — яго даўні абавязак, партыйнае даручэнне яшчэ пры Леніне.
Яшчэ праз год я ўбачыў наш куфар у Маскве, у Цэнтральным музеі рэвалюцыі, дзе ў шкляным століку стаяў нейкі экспанат, вельмі цікавы па выкананні і па народнасці тых паясоў і арнаментаў, які быў выкананы таленавітым беларускім народам.
Але тым часам у кватэры Галубка працягваецца вобыск. Ужо за поўнач, але вось раптам гасне святло, чэкісты нервуюцца, патрабуюць свечкі ў кожны пакой. У тым пакоі, дзе Ядвіга Аляксандраўна адчыняе ўсе шафы і шуфлядкі, там рыецца рыжы чэкіст. Ён увесь час нешта вядзе, нешта бармоча. Трымаючы ў руках хлебныя карткі і кааператыўныя кніжкі, ён зазначае: «Вот сохраняете, не верйте, что карточкй болыйе не нужны, чего-то ждете». Сыпле на стол сем штук манет, дзе ў іх ёсць нейкі працэнт срэбра. «Почему не сдалй государству этй полтйннйкй? Мы сделаем это за вас». Дзіўна мне было ўсё гэта: манеты савецкай чаканкі не зняты з абароту, а трэба было здаваць. Аднак рыжы чэкістдалучае іх да іншых «рэчавых доказаў» і нясе ў залу Галубка. Зноў цягне некалькі шэкспіраўскіх кніг і зазначае пры гэтым: «Держйте кнйгй буржуазного драматурга» — і кідае іх таксама на стол. Цяжка было глядзець на Ядвігу Аляксандраўну, бо тыя папрокі, што ідуць з вуснаў гэтага дзяржыморды, нешта адказваць яму, было не да таго.
Трэба зазначыць, што праглядалася ўсё — здымаліся рамы з карцінамі, прастукваліся сцены. Нават у кухні перакладаліся талеркі, усяму даваліся брыдкія ацэнкі ўперамешку з матам.
У тры гадзіны ўначы пачалі вобыск ў зале Галубка, як мы называлі адзін пакой, дзе на мальберце стаяў партрэт Ядвігі Аляксандраўны (работы мастака Кругера27) і надзіва вялікі куфар з беларускай посцілкай наверсе. Ён, відаць, служыў як сховішча ці як сямейны тэатральны архіў. 3 яго даставалі амаль усё, што ў ім было: альбомы з фотакарткамі тэатральных пастановак, групавыя здымкі артыстаў і асобных сцэн, альбомы з выразкамі з газет, водгукі гледачоў пагранічных застаў і воінскіх часцей, перапіска з дзеячамі культуры Расіі і Украіны, дзённікі і ўспаміны, рукапісы п’ес і вершы нашаніўскіх часоў, рукапіс амаль закончанай п’есы пад назвай «Несцерка»28, Пастанова СНК БССР аб наданні звання народнага артыста БССР, аб прэміраванні Галубка персанальнай аўтамашынай М-І, зборнік апавяданняў, надрукаваных ў Пецярбургу ў 1913 годзе, малюнкі «тыпаў» і эскізы да дэкарацый, эскізы касцюмаў-вопраткі, крэмніевае ружжо і шабля пана Сурынты і яшчэ некаторыя прадметы бутафорыі, без чаго не абыходзіўся тэатральны калектыў на пачатку сваёй дзейнасці.
Канфіскаваны быў фактычна ўвесь тэатральны музей Галубка, што азначала ліквідацыю часткі здабыткаў нашай нацыянальнай культуры, бо, як мы ведаем, нічога не вярнулася з таго, што звезлі тыя чэкісты пад выглядам рэчавых доказаў. Зараз мы можам строіць толькі загадкі, каму ці якому мастацтвазнаўцу было даручана пераглядаць тэатральныя матэрыялы як рэчавыя доказы, каб вінаваціць Галубка ў здрадзе Радзімы, чаму аўтарам п’есы «Несцерка» раптам апынуўся драматург і пісьменнік Віталь Вольскі-Зэйдэль?
А здагадкі мае будуюцца не толькі на адных эмацыянальных пачуццях, а пераносяць мяне ў 1929-1930 гады, калі я паступіў у Віцебскі мастацкі тэхнікум і празаймаўся два месяцы, як мяне звальняе дырэктар тэхнікума В. Вольскі як сына служачага царскага рэжыму. Але ж, на маё шчасце, у Наркамасвеце было ўведзена адзінаначалле, і дзякуючы Язэпу Дылу29 мяне вярнулі да заняткаў, а таксама аддалі мой тапчан у інтэрнаце. Дык вось, у 1930 годзе ў Віцебску праходзіла чыстка партыі. Мы, студэнты, прысутнічалі на пасяджэнні камісіі, калі праходзіў чыстку
наш дырэктар Вольскі. Засталося ў памяці, як сябе трымаў дырэктар. Тое, што ён пагардліва глядзеў на членаў камісіі, нас не дзівіла, але калі ён адмаўляўся адказваць на пытанні, спасылаючыся на тое, што ён былы чэкіст, а пагэтаму не мае права агалошваць тут сакрэты, бо яны дзяржаўныя, нас вельмі зацікавіла. Бадай таму, што слова «чэкіст» гучыць не столькі рамантычна, колькі дзіўна, што наш дырэктар — і вось чэкіст. Урэшце ён паволі дастае з кішэні свой гадзіннік і аб’яўляе, што зараз час такі, калі ён прымае страву, павярнуўся і пайшоў на выхад. Вось і мяркуйце, як хочаце. Чэкістаў-дзяржынцаў з чэкістамі Яжова не зблытаеш ніколі. Дакладна не ведаем мы, што рабіў гэты Вольскі тады, а вось што пісаў аб Галубку Вольскі зараз, гэта нам вельмі добра вядома.
Вось пачало ў вокнах ужо днець, а вобыск яшчэ не скончаны — дарма, што чэкісты стаміліся, але ж застаўся апошні пакой Эдуарда Галубка. Тое, што днее, ніяк не зручна ім, бо трэба, каб рабілася ўсё ў поцемках, такая ўжо праца — далей ад тых вачэй людскіх. Пакойчык той маленькі, і шукаць у ім няма чаго, але вось нейкі чамаданчык, ён на замку. Яго па чарзе трасуць і патрабуюць ключоў, пытаюцца, што ў ім. Эдуард не ведае сам, што казаць. відаць, вельмі збянтэжаны. Абцугамі ўзарвалі той замок. I што гэта? У ручнікі завернуты браўнінг! Эдзік збялеў, рукі трасуцца, ён пачаў хутка тлумачыць, што гэтая зброя была выдадзена бацьку яшчэ ў 1924 годзе дзеля самаабароны і што былі выпадкі, калі ў бацьку стралялі, што, магчыма, гэты браўнінг не здаў своечасова, і, мабыць, бацька забыўся, бо зброя была ўжо болып не патрэбна, і гэтак далей. На Эдуарда болей ніхто ўжо не глядзеў і нават не слухаў, наадварот, было відаць па тварах чэкістаў, што такая знаходка каштуе больш за ўсё, што дагэтуль было знойдзена. Вораг народа ды яшчэ са зброяй — лепшых доказаў ужо больш не патрэбна.
Роўна а шостай гадзіны раніцы ўсё, што было забрана, а хутчэй нарабавана, было пагружана на фордзік і адвезена на расследаванне ў НК.УС.
Я не памятую, каб нехта з членаў сям’і Галубка падпісваў той акт, дзе б усё было пералічана і названа, што канфіскавана.
Праходзілі дні, а нам пра бацьку, як і раней, не вядома было нічога.
Арышты ў Доме спецыялістаў працягваліся. Што ні дзень — кагось узялі, арыштавалі і звезлі. Кожную ноч да раніцы гарэла святло ў вокнах нашага дома. Учора арыштавалі Андрэя Александровіча, які жыў у правым крыле, бо таксама гарэла святло, калі ішоў вобыск.
Праз тыдзень арыштавалі нашага суседа Рафальскага30, ён — галоўны рэжысёр яўрэйскага тэатра ў Мінску. Назаўтра схапілі яго жонку, а кватэру апячаталі. Неўзабаве ўвесь яўрэйскі тэатр перастаў існаваць. Артысты шукалі работу ў драмгуртках ці кідалі сваю прафесію. У другім канцы горада арыштавалі Эдуарда Багінскага31 — дырэктара польскага тэатра, што працаваў у Чырвоным касцёле. Праз нейкі час арыштавалі жонку Багінскага, якая была актрысай польскага тэатра. У Мінску закрылі польскі педагагічны тэхнікум, як і яўрэйскі ў Віцебску.
Усе штампы дзяржаўных устаноў мелі назвы на чатырох мовах — зараз скасавалі яўрэйскую і польскую. На дзяржаўным беларускім гербе скасавалі дзве стужкі на мовах яўрэйскай і польскай — пакінулі на рускай і беларускай: «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!».
У сям’і Галубка ўсе прыгнечаны да крайнасці, не могуць адзін другому глядзець у вочы, якоесь пачуццё вінаватасці ляжыць на ўсіх, а ў чым менавіта — ніхто не ведае. Ядвіга Аляксандраўна не спіць, без перапынку курыць або ходзіць узад і ўперад, нервы напружаны да крайняй мяжы. Яна просіць мяне пайсці ў НКУС. «Жэня, схадзіце туды, вы ж там работалі, можа, даведаецеся нешта, гэтак жа нельга жыць — трэба нешта рабіць». Ісці не хацелася, але я іду ў бюро прапускоў, стукаю ў акенца, там сядзяць тыя ж каменныя твары. Ведаюць жа мяне гады, на маё запытанне ніякага адказу, і я вяртаюся ні з чым. Жах і разгубленасць у кожнага члена сям’і. Пазнаём, што нам пагражае высяленне з кватэры, у якой жыве зараз сем чалавек. Я іду зноў, але ў гэты раз да старшыні гарсавета Бударына. Сакратары ведаюць прычыну візіту і замінаюць уваход да старшыні. Я чакаю, сяджу цярпліва, але ж тут уваходзіць