Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
а як той пейзаж, — можа, спытаецеся. Ды ніяк, бо якая работа можа быць у такім стане? Яго пакінуў, не скончыў, і застаўся ён у мяне як сведка абсурду і бязмежнай шпіёнаманіі нават на карпавых штучных азёрах.
Такіх выпадкаў было многа, але гэты адбыўся ўлетку 1939 rofla, а ўвосень мы ўжо ехалі ў Беласток на вялікі Народны сход, які мусіў зацвердзіць зварот народа заходніх беларускіх зямель да ўрада БССР, каб увайсці ў склад Савецкай Беларусі.
Цікавы быў той час. Мы як бы апынуліся далёка за мяжой, а яна была блізка — у Негарэлым. Так блізка, што ўвесь час пагражала нашай сталіцы Мінску небяспекай з боку панскай Польшчы. На мяжы, літаральна на чыгуначным палатне, стаяла арка, сваім тварам звернутая да нашай дзяржавы, а на ёй чырвонай фарбай былі напісаны словы: «Коммуннзм сметет все граннцы!». He ведаю, калі б той камунізм зрабіў тое, што было на арцы, а пакуль што Чырвоная армія адкінула мяжу за Беласток далей на захад ад нашай сталіцы. А мы ж помнім, што блізкасць сталіцы да заходняй мяжы прымусілі наш урад будаваць у Магілёве такі ж самы Дом урада, як і ў Мінску, толькі меншага памеру, каб перавесці сталіцу ў Магілёў. Мінск застаўся сталіцаю, арку тую разбурылі як выканаўшую сваю задачу, але вось куды дзеліся тыя белапалякі, што ваявалі на два франты — з немцамі і з Саветамі? Адно вядома, што фашысцкая Германія ўзяла пад свой пратэктарат усю Польшчу, а нам засталося толькі тое, што нам раней належала.
На поўначы ішла вайна з Фінляндыяй, каб адсунуць межы ад Ленінграда, — вайна цяжкая, маленькі народ па колькасці адпавядаў Ленінграду (тры мільёны), але змагаўся так, быццам яго армія перавышае нашу ў некалькі разоў. He ведаю дакладна, можа, гэта прапаганда была з боку белафінаў, што Саветы маюць мэтай захапіць Хельсінкі і зрабіць Фінляндыю сваёй шаснаццатай Савецкай Рэспублікай. Чым усё гэта скончылася, вядома ўсім, але шкада, што да гэтага часу не маем дакладнага твора пра гэтую вайну і наогул пра тыя вельмі цяжкія часы.
Мабыць, чытач здагадаўся, чаму гэта аўтар артыкула кідаецца з аднаго боку ў другі, не трымаецца адной тэмы, а ўвесь
час адчыняе новыя брамы з новымі поглядамі на мінулае. Усё гэта ёсць жыццё, якое больш не вернецца ніколі, бо нічога не паўтараецйа, як не паўтараецца і жыццё аднаго чалавека.
Для беларуса было вялікім святам убачыць спачатку карту Беларусі, да якой далучыліся зноў былыя губерні, а зараз вобласці Гродна і Брэста, гарады Баранавічы, Маладзечна і цудоўны на поўначы азёрны край Браслаўшчыны.
На Народным сходзе ў Беластоку здзейсніліся нашы мары ўбачыць Радзіму ў тым складзе, які стварыўся гістарычна, бо часовыя змены ў межах зацягнуліся на доўгі час, амаль на два дзясяткі гадоў.
Па дарозе на Беласток мы ехалі ў вялікім саставе таварных вагонаў, у якіх везлі кароў ды іншую свойскую жывёлу. Аб гэтым мы даведаліся, калі акцёрка Міронава39 прынесла вядро малака-сырадою. Аказалася так, што наш вагон быў прычэплены да таварняка, і толькі ў Брэсце нам прыйшлося зрабіць перасадку на вузкакалейную чыгунку. Нас, двух мастакоў, якія спазніліся, далучылі да артыстаў БДТ-140, якія ехалі таксама ў Беласток. Вядома, настрой быў ва ўсіх прыўзняты, вясёлы, гаворка ўвесь час ішла на роднай мове. Цягнік рабіў шмат прыпынкаў, так што ў Баранавічах можна было наведаць нават кірмаш. Мы там убачылі вялікую колькасць прадуктаў сялянскага вырабу і як усё ў іх падаецца ў чысціні, сяляне ў чыстых, хутчэй за ўсё, нацыянальных строях, быццам на фэсце. Мова ўсюды чуецца беларуская, нас пазнаюць і ўсюды вітаюць.
У горадзе вакол чысціня. Прыйшлося міжволі рабіць параўнанні ўсюды з тымі вакзаламі, дзе найбольш усяго патрэбна чысціня і парадак. Усё здзіўляла, нават вакзальныя туалеты, што былі абвітыя дзікарослым вінаградам, быццам якая альтанка.
Беласток здзівіў сваёй велічынёй і колькасцю жыхароў: усюды чэргі, людзі ў нейкім незвычайным дзеля нашага вока адзенні. Гэта былі ўсе тыя ўцекачы з Варшавы, больш за ўсё, відаць, яўрэйскай нацыянальнасці. Тлумачылася гэта тым, што ўцекачы кідалі ўсё, што было ў іх, абы хутчэй пазбегнуць
фашысцкай няволі і таго гета, якое магло быць апошнім прытулкам дзеля іх.
У памяшканні Ваяводства, дзе мы жылі, знаходзілася камендатура. Нам неаднойчы прыходзілася чуць, як чырвонаармеец расказваў пра тое, што «мы уже давно получклн прнказ остановнть переход гранпцы беженцамн, но онн не обраіцают нмкакого вннмання на нашн предупреждення, что будем стрелять, все равно бегут через граннцу, бегут даже с детьмн». Гэтыя ўцекачы ў асноўным і былі наведвальнікамі Ваяводства, дзе ад каменданта чакалі дапамогі ці парады, бо хто, як не яны, апынуўшыся ў такой бядзе, шукаюць ратунку.
У горадзе пакуль што зачынены крамы, але гандаль ідзе поўным ходам праз кватэры ўласнікаў, што не маюць адбою ад пакупнікоў, так званых таварышаў з усходу, як яны нас называлі. Таварышы купляюць усё, што ёсць, нават дзверкі дзеля комінаў, не кажучы пра скуранкі, капелюшы, гаржэткі і парасоны ды іншыя каштоўныя рэчы. Грошы бяруць больш савецкія, бо злотым, мабыць, надыдзе канец.
Над горадам кружаць знішчальнікі, на вуліцах можна ўбачыць, як калона вайсковых палякаў ідзе строем, а наперадзе едзе палутарка з кулямётам, накіраваным на тую калону палонных. Увечары ў новым тэатры ідуць канцэрты сіламі прыехаўшых артыстаў з Масквы і Ленінграда, а тым часам у тэатры ідзе падрыхтоўка да Народнага сходу.
Мне і майму сябру тэрмінова даручылі напісаць вялікага памеру партрэт з двайным профілем Леніна і Сталіна, але так, каб на першым плане быў профіль таварыша Сталіна, а потым ужо і Ленін, бо ў гэтым бачыцца вялікі змест: «Сталнн — это Леннн сегодня».
Толькі мы скончылі працаваць і даем апошнія парады наконт экспазіцыі, як тут нечакана каля нас з’яўляецца энкавэдэшнік і выводзіць абодвух прэч з тэатра, дзе ўжо збіраюцца дэлегаты. Агідна было нам тады: мы ж ехалі сюды, каб убачыць вачыма мастака ўсё, што тут адбываецца, каб занатаваць вялікую падзею ў жыцці беларускага народа. Хацелася прыняць
удзел не толькі ў афармленні сцэны, але і ў самім свяце яднання беларусаў-заходнікаў з намі, усходнікамі.
I смех, і грэх. I трэба ж так, каб праз месяц пасля Народнага сходу мы атрымалі заказ на напісанне вялікага пано на тэму «З’яднанне Заходняй Беларусі з БССР». Прыйшлося карыстацца фотаматэрыяламі ці са слоў сведак рабіць тое, што маглі ўбачыць самі, — усё, як было ў натуры. У Гістарычным музеі ў Мінску я ўбачыў на вялікім фота гэты партрэт, а пад ім з трыбуны выступае Прытыцкі з той прамовай, якая была ад імя народа Заходняй Беларусі.
Мы ж толькі па радыё маглі слухаць тады, што там гаварылася. Казалі, што прамова Прытыцкага выклікала шмат у каго слёзы радасці, а найбольш эмацыянальна выступала там нейкая жанчына на добрай, сакавітай роднай мове. Пад вялікім уражаннем ад убачанага ў Беластоку мы парашылі напісаць яшчэ адну карціну пад назвай «Беласток Савецкі» — як сустракаюць жыхары Беластока нашу Чырвоную армію — вызваліцельніцу.
На палатне казакі на конях едуць па галоўнай вуліцы горада, людзі вітаюць вызваліцеляў, дзеці з кветкамі, усюды ўсмешкі і весялосць на ўсіх тварах. 3 правага боку, на балконе, на дыване партрэт таварыша Сталіна.
А вось зусім нядаўна я пераглядаў альбомы па мастацтве Беларусі і ў альбо.ме выдавецтва «Советскмй художннк» 1950 г. убачыў на рэпрадукцыі нашу карціну, але з другой назвай — «Освобожденне Западной Белоруссмн». На балконе няма таго дывана і няма таварыша Сталіна, быццам ніколі і не было. Усё гэта зразумела, чаму такая метамарфоза, хто так лоўка адрэтушаваў, бо пасля вайны Беласток захаваўся за Польскай Народнай Рэспублікай, ну а партрэту Сталіна заставацца там было ўжо неяк няёмка.
Складальнікі гэтага альбома ў тэксце (ён на рускай мове), Аладава, Васілеўская і Туроўнікаў, пачыналі са Сталіна, ды і падборка тых рэпрадукцый таксама са Сталіным, ды яшчэ на каляровай укладцы з карціны Ф. Мадорава41 «Товарнш Сталнн прмннмает белорусскнх партнзан». А каб падмацаваць
вернасць беларускіх мастакоў партыі і Сталіну, складальнікі ва ўступным артыкуле даюць пяць радкоў вершаваных Янкі Купалы ў перакладзе на рускую мову:
Я Сталйну мудрому песню слагаю, А песня от сердца, а песня такая, Что мчйтся на крыльях над полем, над гаем. Гремйт над землею от края до края, Я Сталйну мудрому песню слагаю.
Хутка па Мінску разнеслася чутка, што Купалу параніў HexTa з ворагаў. Другая, болып верагодная, што ён сам хацеў сябе пазбавіць жыцця. Але чаму, што за прычына?
Што гэта быў за год, мне цяжка сказаць зараз дакладна, але добра памятаю, як маці вярнулася з бальніцы і з перасцярогай нам з братам сказала, каб нікому нічога не пераказваць, трымаць пад сакрэтам, што Купала спрабаваў сябе пазбавіць жыцця і моцна сябе параніў.
Маці працавала хірургічнай сястрой у бальніцы, што па Ленінскай вуліцы на схіле ўніз ля ракі. Вось ёй тады загадалі сядзець ля Купалы перад і пасля аперацыі, бо яна кандыдат у члены партыі, а па-за шырмай сядзеў дэпэушнік. Аб тым, што прымусіла Купалу да такога крайняга сабе прысуду — расквітацца з жыццём, ведалі ў суседняй Польшчы, але не ведалі на Беларусі, у Мінску, бо такое замоўчванне таго, што робяць органы насілля, цягнецца і да сённяшняга дня з тых, што носяць вайсковую вопратку, але і ў цывільнай — хочуць як мага хутчэй забыцца аб чорных справах сваіх рук або неяк прыкрыць свой сорам фігавым лісточкам.
Даруйце мне, людзі, за тое, што я не толькі заклікаю называць прозвішчы тых людзей, якія рабілі брудныя справы, але і тых, што вельмі спрытна і лоўка маскіруюць, замоўчваюць, блытаюць даты ці вярнуць на тых, хто ўжо на тым свеце, каб толькі не сказаць праўды ані ў якім разе.
Дык вось, калі збіралі матэрыялы дзеля энцыклапедычнага даведніка «Янка Купала», я атрымаў анкету БелСЭ за подпісам Алеся Петрашкевіча42 (намесніка галоўнага рэдактара БелСЭ).
У анкеце я павінен быў пацвердзіць тыя звесткі аб маіх працах па тэме даведніка, якія рэдакцыя ўжо мела, а калі з’явіліся новыя, дапоўніць анкету новымі дадзенымі.
Я меў яшчэ і другія пытанні да рэдакцыі і пагэтаму паехаў сам запытацца адказу на іх.
Пытанні былі вельмі балючыя не толькі дзеля мяне аднаго, яны болем адгукнуліся ў вялікай групе беларускіх мастакоў тым, што ў Беларускай Савецкай Энцыклапедыі не знайшлося не толькі месца ілюстрацыям з іх прац, але і саміх прозвішчаў. Трыццаць пяць мастакоў — членаў Саюза мастакоў СССР як быццам не існавалі наогул, хаця ў музеях і на чарговых выстаўках творы іх экспанаваліся пастаянна. Петрашкевічу маё запытанне, відаць, не спадабалася, але я дастаў з партфеля тоўстую кнігу Вялікай Савецкай Энцыклапедыі выдання 1950 года, адкрыў старонку, дзе надрукавана мая карціна «Партызаны ў разведцы», а ў тэксце маецца і маё прозвішча, пералічваюцца асноўныя працы.