Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
Немцы яшчэ ў першую вайну рабавалі рэчы і заўсёды давалі распіскі. Якое еўрапейскае выхаванне, які высокі клас адносін да чалавека: замацаваць на паперы юрыдычны факт набыцця!
Між тым я, нервуючыся, хачу запакаваць. Рукі трасуцца: хутчэй, хутчэй. I чую, як сягоння, словы перакладчыка: «I калі ў вас будзе што-небудзь на душы, вы заўсёды можаце звярнуцца да доктара Кайзера, ён вам паможа». На душы многа было чаго, але ці можа дапамагчы? Даведацца, дзе тры браты маёй жонкі, што носяць прозвішча Галубок: можа, у палоне, можа, пагналі ў Германію? У каго пытацца? У таго, што спаліў гарады ды праліў нашай крыві амаль рэкі? He, прасіць не будзем нічога і скардзіцца на Сталіна за тое, што ён расстраляў бацьку маёй жонкі — Галубка, таксама не будзем.
He будзем жаліцца на тое, што сталінскія сокалы выкінулі нас з Дома спецыялістаў — куды вочы глядзяць. I зараз мы жывём у гэтай сабачай будцы. Ну а калі б пажаліліся, дык, безумоўна, немйы скарысталі б гэты факт як прыклад таго, як бальшавікі знішчалі лепшых прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, і мелі б мы добрую кватэру, добрыя ўмовы жыцця і лепшыя заказы па маёй прафесіі. Гавару аб гэтых фактах таму, каб людзі ведалі, што радзіма нам даражэйшая за ўсё, хаця і не такая ўжо вялікая ахвяра панесена намі, але ўсё жтакі...
Мабыць, меней года прайшло з таго часу, калі старэйшая дачка Галубка Багуслава мусіла выехаць з Мінска ў гарадскі
пасёлак Узда разам з маці, малодшай сястрой Мілай, сваёю дачкой Славай і з двума дзецьмі Мілы — сынам Сяргеем і дачкой Ларысай. Галоўнай прычынай было тое, што ў Мінску Галубка ўсе ведалі: ведалі, што яго дачка Багуслава замужам за Плісанам — вядомым хірургам-дацэнтам, што ён яўрэйскай нацыянальнасці і зараз на фронце. У даным выпадку магло здарыцца так, што Багуславу з дачкой Славай немцы маглі кінуць у гета, як яны зрабілі з Ганнай Левінай ды з іншымі жанчынамі, якіх падверглі аперацыі — пазбавілі дзетараджэння. Небяспека заставалася і ў самой Уздзе, бо ведалі Галубкоў, але не ведалі мужа Багуславы. Адным словам, гэта быў лепшы варыянт пазбавіцца непажаданых знаёмых — далей ад іх вачэй. Багуслава Галубок (доктар Галубок) хутка ўладкавалася ў бальніны, яна намеснік галоўнага ўрача, сама хірург, прафесія ў ваенныя часы найбольш патрэбная, ды і нагрузка вялікая: што ні дзень — аперацыя. Вакол Узды лясы, што цягнуцца да Негарэлага, і потым зноў лясы амальда самага Мінска. Умовы для партызан добрыя — шаша вузкай стужкаю цягнецца праз лес. Налёты партызан знянацку заўсёды мелі поспех, бо лес, кусты, што ўздоўж шашы, вельмі выгодны для абстрэлу ці saxony трафеяў. Вядома, што ні бой, то шмат параненых, якіх вязуць куды бліжэй. Прыйшлося немцам вырубаць лясы па 50 метраў з кожнага боку, што, безумоўна, спрыяла абароне. Цікава тое, што доктар Галубоклячыла хворых, ахто з іх немец, хто партызан, ёй было быццам ўсё роўна. Ну а што датычыцца уздзенцаў, дык яны да доктара ішлі, калі была патрэба, у хату ці ў бальніцу — адмовы не было ніколі. Сувязь з Мінскам трымалася праз Галю, а тая была ў хаце Ганны з клумкамі, дзе сала ці сялянскі сыр або яйкі — для перадачы нам у Мінску. Мая маці неўзабаве таксама апынулася там, яна ўмела шыць і зарабляла гэтым. Разлік ішоў натурай. Усё гэта не дзіва, бо ў горадзе не пражывеш і тыдня без дапамогі вёскі.
Надышла восень, уначы марозіць, удзень туманы — нудота. Што ні гадзіна — няма спакою. Вось і зараз бачу ў вакно: да нас ідзе паліцай у чорным шынялі, стукае ў дзверы, дастае паперу. Чытаю, почырк Багуславы: «Я і Міла ў турме, дапамажыце».
Пытаемся: што ядуць, колькі часу, як у турме? Нешта далі паліцаю за паведамленне. Што рабіць, каго прасіць дапамагчы? Няма знаёмых. Ісці да Кайзера небяспечна: гэта не матэрыяльная просьба, а палітычная. Няма надзеі, хутчэй, пашкодзіш справе. Праз дні тры да нас забегла нейкая дзяўчына. Яна з біржы працы, працуе ў жаночым аддзеле. «Вашы дзве сястры зараз у нас на біржы, неадкладна прымайце нейкія меры, інакш, — кажа, — будзе позна».
Трэба ісці на біржу. Раюся з жонкаю. Надзяю летняе паліто і той капялюш, пра які забыўся, дзе ляжыць. Знешні від мае значэнне: кажуць, што шэф жаночай біржы фрау Эльжэвіц — сур’ёзная жанчына. Іду па калідоры і чую голас на рускай мове: «Отойднте в сторону, от вас дурно пахнет». Перад кабінетам дзве сакратаркі, адна з іх ужо знаёмая. Стукаю ў дзверы, вітаюся, здымаю капялюш, чую: «Сядайце». Фрау Эльжэвіц у жаночай уніформе, ёй гадоў, мабыць, з пяцьдзясят, твар шэры, тыповы для астзейскай немкі: нос доўгі з гарбінкаю, малыя вочы сядзяць глыбока — усё гэта ў адно імгненне. Гляджу на яе, як на мадэль, бо мэтаю было пісаць яе партрэт.
Для мяне ўсё важна: як гаворыць, як чуецца ва ўсім начальнік, над кім начальнік, над тымі ж жанчынамі, але ў бядзе што для яе яны — як тое быдла, адзін толькі загад, без якой-небудзь спагады. Гэта не жанчына, а паліцай у спадніцы.
Між тым і яна глядзіць на мяне як на чалавека, які прыйшоў вядома для чаго, не першы і не апошні, але і ёй цікава, пытаецца, што мяне прывяло сюды. Я кажу, мастак, хачу пісаць яе партрэт. «Я маю ўжо партрэт», — адказвае яна. «Я ведаю пра гэта, я напішу лепш, бо я мастак, а вас пісаў архітэктар Пляханаў акварэллю, што не адно і тое». «Ну, добра, — кажа. — А як будзем разлічвацца?» — «Пад вашым загадам ёсць дзве сястры маёй жонкі». — «Пойдзем я іх вам аддам». — «Дзе, — пытаюся, — пашпарты?» — «Схадзіце ў турму і забярыце — турма насупраць».
Сапраўды, турма — дарогу перайсці. Націскаю на кнопку, у акенцы чалавек, кажу, што з біржы, за пашпартамі. Праходжу двор турмы. Шырокі калідор — пакой направа. Чатыры ча-
лавекі: два немцы і два немцы Паволжа як перакладчыкі. Пытаюся пашпартоў. Кінулі жаночую сумку з пашпартамі, шукаю, гляджу на фатаграфіі — няма. Кідаюць мне другую — знайшоў, падзякаваў і пайшоў да фрау Эльжэвіц. Хваляванням няма канца, усё яшчэ не веру, што забяру жанчын. Разам з фрау ўваходзім у пусты пакой. Сядзяць схуднелыя, з бруднымі тварамі мае нявольніцы з клумкамі ў руках. Устаюць. «Даю вам па два месяцы водпуску, а там пабачым», — кажа Эльжэвіц. Дамовіліся, калі пачнём пісаць партрэт. У доме слёзы радасці — тры сястры сустрэліся ізноў. «А як жа там нашы дзеці, наша маці ў той Уздзе? Раскажыце, што за прычына, чаму прывезлі ў турму?» — «За сувязь з партызанамі — схапілі чалавек сорак ды пад канвоем адвезлі ў Мінск. Пасля турмы на медкамісію перад адпраўкай у Германію. Добра, што ў камісіі знаёмыя ўрачы, што з беларусаў, адзначылі ў даведцы, што ў Эміліі цяжарнасць, а ў Багуславы эпілепсія. Вось і папалі да фрау Эльжэвіц на біржу працы».
Усё быццам проста ў пераказе на паперы, а на самай справе хваляванні за дзяцей, за маці. Яна ж вельмі хворая, старая, бездапаможная з малымі дзецьмі. Наватутой вечар, калі сустрэліся сёстры, да нас прыйшоў з шуц-паліцаяў немец, які адказны за Камароўскі раён, убачыў яшчэ дзвюх жанчын і спытаўся: «А гэта хто такія?» Жонка кажа: «Мае сёстры». «Дык колькі ўсяго ў вас сёстраў?» Але тут алярм — паветраная трывога, і шуц-паліцай мусіў бегчы ў сваё бомбасховішча.
Вярнуліся нашы жанчыны ва Узду дахаты, быццам памылкова былі арыштаваны, а ў хаце ўсё разрабавана — хатнія рэчы, адзенне. Тады лічылася так: калі арыштавалі, то, лічы, што ўжо не вернецца ніхто. Усё ж такі нейкія транты вярнуліся да доктара Галубок — сорамна было, шкадавалі яе, а мабыць, і любілі: чалавек яна добры, спагадны.
Фрау Эльжэвіц мела кватэру па Ульянаўскай вуліцы ў чырвоным доме (ён і зараз там ёсць) — там пачаліся сеансы. Я даведаўся, што яна яшчэ да ўсяго і старая дзева, адсюль і нелюбоў да жанчын, зайздрасць, а яшчэ і крыўда на Бога за твар, які не спадабаўся і мне як мастаку, але трэба рабіць усё, каб было і падабенства, і хаця б трохі прыгажосці. Я мусіў
пасадзіць яе ў крэсла ў анфас з тым ракурсам, каб яе нос не вельмі што выторкваўся, на шыю, што ўся ў нейкіх жылах, накінуў гаржэтку, адным словам, прыклаў усе сілы, каб партрэт падабаўся самому ўладальніку, інакш мае абяцанкі не спраўдзяцца, і фрау Эльжэвіц не даруе мне за падманы на словах. У часы работы да яе прыходзілі жанчыны: хто прыносіў вялікі торт, хто пародзістых шчанюкоў, хто рабіў манікюр, і гэтак кожны дзень.
Партрэт ёй спадабаўся, і яна запрасіла да сябе суседа, каб і ён пацвердзіў яе ўражанне.
У другім пакоі на сценах віселі пейзажы тых мастакоў, чые жонкі аслабаняліся ад фізічных і цяжкіх прац. Фрау Эльжэвіц дзівілася, адкуль я без подпісаў пазнаю прозвішчы аўтараў. Пазнаю па почырку і па манеры ў іх малярстве. Толькі аднаго пазнаць не здолеў. Гэта быў мастак Кліменка. Гэта вельмі бездапаможны мастак, але пра яго казалі, што ён пісаў партрэт генерала СС Готберга, які быццам на самалёце вылятаў да сваёй мадэлі на кожны з сеансаў.
У вайну ўсё магло быць. Кожны немец ведаў, што мастаком не ўсякі чалавек можа быць і што ён памяняе найлепшую каляровую рэпрадукцыю на хуткі накідак алоўкам, абы гэта быў арыгінал. Кожны нямецкі салдат ведаў цану мастацкаму твору, а пагэтаму яны цягнулі ўсё, што зроблена рукамі мастака. А адсюль і адносіны да мастака былі лепшымі, чым да ўсіх іншых людзей. Ва ўсім адпавядаючыя нямецкай логіцы адносіны становяцца лепшымі. Калі ён вам пазіруе, бо ведае, што падабенства партрэта на арыгінал залежыць яшчэ і ад таго, наколькі ён будзе падабацца самому мастаку. Гэтыя тонкія пачуцці між мастаком і мадэллю цяжка кантраляваць, але яны ёсць, хочаш ты ці не, а між тым складаюцца агульныя сімпатыі. Другая справа, калі мастак робіць пад прымусам, як гэта было ў часы вайны з нашым мастаком Бразэрам61. Ён меў пропуск з гета і рабіў хуткія малюнкі салдат ці малодшых афіцэраў за скібу хлеба ці банку кансерваў, а праз нейкі час гестапа ўзяло яго да сябе, там ён бесперапынку маляваў усіх, хто хацеў, а потым пусцілі яго ў расход. Трэба заўсёды ведаць, што вермахт —
нямецкая армія, гэта не адно і тое ж, што СС, СД ці гестапа. Армейскія афіцэры ды салдаты не вельмі што любілі гэтыя гітлераўскія фарміраванні, спрошчваць ці валіць у адну кучу гэтыя паняцці нельга. Успамінаецца, як па тэлебачанні мастак Савіцкі адказваў на пытанні вучняў: «А што было б, калі б немцы даведаліся, што вы мастак?». Ён, мабыць, сам папярэдне загатаваў шэраг такіх пытанняў, якія не прыйшлі б ніколі ў галаву вучням. Ён адказаў так: «Яны мяне расстралялі б». Вось і схлусіў! Перш-наперш немцы спыталіся б ці навялі даведкі, якой нацыянальнасці Савіцкі, і калі яўрэй, то было б з ім тое, што было з Бразэрам. А так не было. Па-першае, да вайны Савіцкі нідзе не займаўся і ніякім мастаком яшчэ не быў. Падругое, Савіцкі папаў у Германію як остарбайтар — гэта значыць рабочы з Усходу, па наборы беларускай моладзі для работы на вёсцы. Працаваў ён у баўэра (селяніна) на гаспадарцы, як і другі наш мастак — Казей. Ён таксама яшчэ нідзе не вучыўся на мастака, але быў, як Савіцкі, здольны з маленства хлапец.