Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
Штучнасць і фальшывасць гэтых дзеяў была бачна ўсім, ды не толькі нам, але і самім немцам з вермахта. Тут я ўспомніў, як салдат у акулярах праходзіў міма невялікай калоны і прабурчаў: «Фалыіі».
Першы раз, калі я павінен быў з білетам члена Саюза мастакоў узяцца на ўлік ва ўправе, у аддзеле мастацтва, я ўбачыў у калідоры Алеся Есакова, які таксама ўбачыў мяне, але не затрымаўся, не прывітаўся, а, наадварот, шпарка, амаль пабег ад мяне на выхад, бо ён ужо пабываў у адцзеле мастацтва. Папраўдзе сказаць, мне было дзіўна, чаму Есакоў не затрымаўся, я ж упершыню з ім сустрэўся ў такіх абставінах, было аб чым пагаварыць ці параіцца. Гэта была сустрэча першая і апошняя ў часы вайны. Некалькі пазней, калі фронт адышоўдалёка наўсход, я шмат разоў задаваў сабе пытанне: дзе зараз Есакоў і чаму ён тады літаральна збег ад мяне? Прычына была толькі адна — я забыўся, а ён помніў пра свой артыкул, дзе Галубок быў у яго як вораг народа пад маскай артыста і як барзапісец, бо быў яшчэ і драматургам. Безумоўна, гэта толькі мае меркаванні, а можа, бег не ад мяне, а ад немцаў, як гэта рабілі ўсе людзі яўрэйскай нацыянальнасці. Як потым ста-
ла вядома, Есакоў апынуўся ў партызанах, выдаваў там газету як член Саюза савецкіх пісьменнікаў, быў пры дзеле, у баявых аперацыях ніякага ўдзелу ён не прымаў. Пасля вызвалення Мінска і ўсёй Беларусі мастакі пісалі партрэты партызан, якія стаялі ў Лошыцы. Прыходзілася ісці пешшу з даведкай ад Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, звяртацца да кіраўніцтва брыгад, тыя давалі натуру — лепшых падрыўнікоў, разведчыкаў і камандзіраў. Адначасова афармлялі партызанскі парад, які меўся адбыцца на мінскім іпадроме.
Самога музея Айчыннай вайны яшчэ не было, быў толькі аргкамітэт. Экспанаты збіраліся, як кажуць, на хаду — нашы партрэты партызан былі першымі экспанатамі, ну а зброі хапала занадта, асабліва трафейнай — нямецкай.
У канцы 1945 года пасля мастацкага савета, куды на разгляд я прыносіў каля дзесяці партрэтаў партызанскіх герояў, у калідоры музея я зноў спаткаў Есакова. Вядома, яго цікавіла мая работа ў партрэтным жанры. Яму падабаўся партрэт партызана Міколы Туміловіча, якога ён ведаў, але толькі што ў яго за поза — быццам Чапаеў, і погляд надта геройскі. Я не стаў абараняць сваю працу, у тыя часы кожны партызан быў героем, а тая ўзнёсласць адпавядала часу і праверана на маіх юбілейных выстаўках 70і 75-годдзяў, якія экспанаваліся ў Палацы мастацтва.
3 Есаковым мне прыходзілася сустракацца даволі часта і тады, калі ён быў вучоным сакратаром у літмузеі Янкі Купалы і калі быў адным са складальнікаў біяграфічнага даведніка «Пісьменнікі Савецкай Беларусі ў 1959 годзе», дзе ён пісаў аб драматургах і крытыках. Помніцца, ён званіў мне ў майстэрню, каб удакладніць некаторыя звесткі пра Галубка: «Жэня, ты мяне не бойся, я зараз пішу пра Галубка, дапамажы мне, калі ласка». He ведаю, чаму я павінен яго баяцца, можа, за тое, што я апынуўся ў акупацыі, і зараз кожны можа мяне папракнуць за гэта, а ён раіць яго не баяцца. Што мне было рабіць, калі ўрад Беларусі забраніраваў мяне за кіраўніцтвам па справах мастацтваў пры Саўнаркаме БССР? Можа, адмовіцца ад «броні» і пайсці на фронт? Пасля рэабілітацыі Галубка пачалі
ўспамінаць, але вельмі скупа, вось і зараз той чалавек, які спрыяў рэпрэсіям, мабыць, не аднаго Галубка, зараз піша аб ім успаміны, быццам ён тут ні пры чым, і яго не мучыць сорам за даносы ў пісьмовай форме праз друк у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва».
Але вернемся назад да Мінскай гарадской управы. Казалі, што Баляслаў Берут62 працаваў у гарадской управе ў Мінску па размеркаванні харчовых картак. Вядома ж, чуткі распаўсюдзіліся адразу пасля заканчэнні вайны, калі Б. Берут стаў першым прэзідэнтам ПНР і, як апасля называўяго Сталін, вялікім будаўніком Польскай Народнай Рэспублікі. Так вось з падполля ды ў прэзідэнты — свет вялікі, мабыць, праўда.
У аддзеле мастацтва загадчыкам быў Панін, а яго намеснікам Ільінскі — гэта малодшы брат славутага артыста камедыйнага жанру Алеся Ільінскага (у канцы жыцця народнага артыста СССР). Што прымусіла малодшага брата пайсці працаваць у немцаў? Можа, таксама па заданні, але ў даным выпадку малаверагодна, таму што заўсёды на людзях, ды і мастацкі аддзел — гэта ж ідэалагічная ўстанова, дзе над Паніным, ды і над Ільінскім, ёсць шэф — немец, з якім за панібрацтва не будзеш да яго хадзіць, а толькі стукаць абцасам аб абцас ды выконваць загады. Такім чынам, адзін брат на ўсходзе з БДТ-2, база якога была ў Віцебску, — магчыма, тэатр паспеў эвакуявацца ці быў на гастролях далёка ад Мінска; другі брат працуе ў немцаў.
Бывае ж так, што родныя браты розных перакананняў у палітыцы маюць кожны свой лёс. Нам цяжка зараз у гэтых абставінах нешта меркаваць і разбірацца. Казалі, што Ільінскі — журналіст ці пісьменнік, але ўсё гэта толькі прыблізна, а вось Панін — дык той музыкавед, ведае добра нямецкую мову, яшчэ і французскую, прыйшоў да немцаў у чырвонаармейскім адзенні — здаўся добраахвотна ў палон, такі інтэлігент больш падыходзіць да аддзела мастацтва, таму і намеснік немца — шэф ва ўправе. Ілынскі меў знешнасць, вельмі падобную на яўрэйскую: вялікі нос, хуткі на рухі, жэстыкуляцыя, скорагаворка, адказвае пытаннем на пытанне, трохі ведаў нямецкую мову і добра беларускую. Відаць, не толькі знешнасць
Ільінскага, але, можа, і нешта іншае ведаў Панін аб ім, каб мець магчымасць чапляцца да яго, маўляў, не месца жыдам у аддзеле мастацтва. I пачалася паміж імі грызня. Адразу скажам, што Панін меў перавагу над Ільінскім у тым, што немцам не трэба ніякіх доказаў, — скажы пра любога, што ён яўрэй, і гэтага хопіць, каб закатаваць чалавека. Аднойчы Ілынскі заходзіць да нас у Нізкі завулак і адразу крочыць да маці Круталевіча (наша гаспадыня). Яму было трэба, каб Круталіха была сведкай і магла даказаць, што Ільінскі не яўрэй, бо была знаёмая з яго бацькам, і што толькі дзед Ільінскага быў пярэхрыст, але ж пра дзеда можна не ўспамінаць. Я не ведаю, але думаю, што Круталіха нікуды не хадзіла, бо была вельмі старая і хворая жанчына. Што было з Ільінскім тады, мне не вядома, але ж казалі іншыя людзі, што немцы яго закатавалі.
У Мінску апынуўся архітэктар Пляханаў (пра яго была гаворка вышэй), які, вядома ж, нічога не будаваў, але валодаўтэхнікай акварэлі і рабіў партрэты немцаў з Генеральнага камісарыята, з гарадскога. Ён гэтак збэсціўся і зазнаўся, што пачаў сварку з немцамі і ў п’янай вакханаліі быў застрэлены там жа, на месцы.
Вось кампазітар Шчаглоў63 з’явіўся ва ўправу, здаў свой ордэн «Знак пашаны», што атрымаў на першай беларускай Дэкадзе літаратуры і мастацтва ў Маскве. Рабілася, як казалі, усё добраахвотна, па маладосці і па глупстве. Затое бегчы з Мінска прыйшлося абавязкова, бо зарана парашыў, што ўсё скончана, бальшавікі не вернуцца больш ніколі.
Назавём яшчэ малодшага кампазітара Кляўса. Яго жонка з’яўляецца пляменніцай маці Круталевіча (наша гаспадыня па хаце). Прозвішча яўна нямецкае — магчыма, ён скарыстаў гэтую акалічнасць і падаўся да немцаў, яны далі яму хату (былую яўрэйскую), а калі нашы націснулі бліжэй да Мінска, ён мусіў бегчы ў Германію з усёй сваёй сям’ёю. Алена Якаўлеўна Круталевіч памерла яшчэ пры немцах, яе пахавала пляменніца і стала гаспадыняй гэтай хібаркі. Колькі месяцаў я плаціў за пакой маркамі, так, як і яе цётцы. Аднойчы ў сакавіку да нас зайшоў сам Кляўс, каб запаліць у печы. (Ён з лушпінаў бульбы рабіў расаду, каб у цяпле яна лепш расла.)
Седзячы ля печы ў палове сваёй нябожчыцы цёткі, Кляўс пачаў размову наконт ад’езду, бо бальшавікі хутка будуць тут, у Мінску. Што ж, тэма актуальная, трэба думаць. Ён разважаў так, што трэба абраць краіну, дзе будзе болып кароў, чым людзей. Гэта мусіць быць Галандыя, вось туды і паедзе. Ён разважаў так, быццам яго там чакаюць і будзе ўсё так, як ён хоча. Я слухаў і думаў: няхай сабе мроіць — яго справа, мне няма куды ехаць — будзь што будзе, а я застануся.
У канцы снежня 1945 года, каля нас у Нізкім завулку нехта згружае перад хатай ванзэлкі, клумкі, чамаданы, ды не адзін, мабыць 5, нехта стукае ў хату, на дварэ цёмна, бо позна, вельмі холадна. Жонкі зараз няма, я ды Гена, яму 8 гадоў. Уваходзіць Кляўс, яго жонка, яго дачка, якой гадоў 7, і бацька жонкі — ён стары, мабыць гадоў 60. Пачынае гаворку Кляўс з таго, што хата належыць зараз пляменніцы, ён думае, што мы павінны пакінуць гэтую хату і шукаць сабе недзе іншую. Сапраўды, малая дзяўчынка і вельмі стары бацька — усіх чацвёра. Але ж і нас трое, і дзе нам шукаць у Мінску, які разбураны ўшчэнт, толькі, мабыць, драўляная забудова прыватных дамоў, можа, там што знайсці. На маё шчасце, вяртаецца жонка і пачынае спакойна, але жорстка гаварыць аб тым, што па савецкіх законах пляменніца не мае права спадчыны, а толькі дзеці, па-другое, мы гэту хату купілі ў Варашылаўскага райвыканкама, бо хата заставалася нічыйнай, і гэтак далей. Яна працягвала гаварыць пра тое, што мы нідзе не шукалі добрага жыцця па-за Радзімай, што мы ні на што не разлічваем, а што яны хутчэй за нас на гэтым жа завулку знойдуць пакой, і, мабыць, не адзін, бо іх усе тут ведаюць і хутка дапамогуць. Яно гэтак і было: у канцы завулка, дзе хата на чатыры пакоі, далі ім палову. Усе рэчы, што належалі нябожчыцы, мы аддалі па акту, і такім чынам усё ўляглося само па сабе.
Праз нейкі час Кляўса арыштавалі і адаслалі на нейкі час адбываць пакаранне. Відаць, Кляўс не разлічыў і папаў у зону акупацыі Германіі савецкімі войскамі, і такія ўцекачы заўсёды адсылаліся ў тыя гарады, скуль яны беглі з немцамі. Рабілася гэтак таму, каб лягчэй было дазнацца аб прычынах, чаму бег
чалавек ад сваіх вызваліцеляў, якія абставіны прымусілі пайсці на такія дзеі, — замену краіны, дзе нарадзіўся, на тую, скуль прыйшоў немец-захопнік. Так не пашэнціла Кляўсу, але пашэнціла мастаку Міколу Пашкевічу64, які з жонкаю мастачкай Галінай Дакальскай і яе маткай ды яшчэ з пляменніцай (дачка актрысы Беруты Дакальскай). Яны беглі спачатку ў Вільню, а потым у Каўнас, а праз нейкі час мусілі хутка кінуць усе карціны і іншыя рэчы і бегчы ўжо ад сваіх, бо Чырвоная армія хутка ішла на захад — насустрач другому фронту. Пашкевічу было лягчэй арыентавацца, бо яго цешча добра ведала нямецкую мову, можа так, як і сваю родную, — літоўскую, а пагэтаму яны апынуліся ў зоне амерыканскай акупацыі. Склаліся так абставіны, што праз вялікі тэрмін Пашкевіч ужо быў прэзідэнтам Акадэміі мастацтва ў г. Філадэльфіі. На наш погляд, Пашкевіч не меў за сабою ніякай віны як мастак і як грамадзянін, але ён добра ведаў, што НКУС ніколі не даруе ардэнаносцу, члену партыі такую здраду, як тое, што не пайшоў у партызаны ці яшчэ як-небудзь, але толькі не бегчы ад сваіх. Добра, што ўсё скончылася як у казцы. Галіна Дакальская сама адшукала сваю сястру Беруту праз знаёмых з Каўнаса, дзе былі на кватэры, ну і галоўным чынам праз нашу галоснасць і перабудову. Так званая рэпатрыяцыя часцей усяго канчалася высылкай — зняволеннем гэтага ўцекача. Радзіма не пацерпіць такой здрады — чаму бег, мабыць, зрабіў нечага супраць Радзімы ці ў карысць фашыстаў. Нікому не было даверу: акружэнцам, палонным, што змаглі ўцячы з палону, тым, што апынуліся ў акупацыі.