Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
Аднойчы ішоў я па Савецкай вуліцы, якой фактычна ўжо не было — адны руіны, але раптам пайшоў моцны дождж, хавацца няма дзе. Дабег да нейкай будкі, пад страхой яе ўжо была дзяўчына-школьніца ды побач з ёю салдат-славак. Славак пытаецца: «Ці праходзіце вы гісторыю, дзе французы ў васямсот дванаццатым годзе ішлі на Маскву, нават захапілі яе ў полымі агню ? Нічога не заставалася ім тады, але што было рабіць? Ісці назад узімку празлясы ды снежны стэп мусіў Напалеон. Шлях далёкі праз Беларусь, дзе мужыкі ды бабы з віламі ды косамі гналі іх ад сябе». Я слухаў таго славака, быццам для мяне, а не для дзяўчынкі ішла гаворка пра Напалеона. Відаць, славак даўно прыйшоў да гэтай аналогіі, але не было ў яго тых слухачоў, а зараз ён іх мае. Славакі сустракалі ў Гусева іншы раз Анатоля Сапетку70, маладога мастака, які трымаўся неяк вольна, быццам нікога не баяўся. Ён лёгка ўступаў у размовы са славакамі, ды яны і самі былі гаварлівыя людзі. Яны не хавалі ў сакрэце сутычкі карнікаў з партызанамі, ды лічылі, што не зламаць ужо ніколі
гэтых мужных людзей, якія вядуць барацьбу на сваёй зямлі. Ідучы ад Гусева, Сапетка папрасіў мяне даведацца, што за нямецкая ўстанова ў канцы Нізкага завулка змяшчаецца ў былым будынку дзіцячага сада. У такім жа доме па Дрэваапрацоўчай вуліцы быў дамэн лазарэт — жаночая бальніца. Сапетка прасіў пацікавіцца іншымі ўстановамі, што паблізу ад майго дома, гэта яму трэба даць у тэрміновым парадку. На жаль, пасля гэтай размовы я болей не сустракаў Сапетку аж да самага канца гэтай цяжкай вайны. А было так, што Сапетку нехта высачыў і данёс на яго ў гестапа, ён апынуўся ў мінскай турме. На пераходзе праз турэмны двор ён сустрэў тады мастачку Людмілу Зданоўскую71, якая хутка сказала аб сабе тое, што ёй далі на выбар: ці сядзець у турме, ці ехаць у Нямеччыну. Тады мы аб Зданоўскай таксама нічога не ведалі. Жывапісец Зданоўская разам са сваім мужам скульптарам Ягорам Ізмайлавым беглі з Мінска, але далей Смаленска ім не далі нямецкія войскі. Як потым стала вядома, тое, што яны адкрылі майстэрню, — партрэтнае атэлье, дзе Зданоўская пісала партрэты нямецкіх афіцэраў ды нават і генералаў, а Ізмайлаў рабіў адначасова фотапартрэты ўсіх «кліентаў» ды са звесткамі аб іх перапраўляў за лінію фронту, да нашых перадавых злучэнняў. Здарылася так, што нехта іх выдаў. Іх чакаў суд, а пакуль што вялося следства ў гестапа, якому нарэшце перашкодзіў моцны наступ нашых войскаў на Смаленск. Можна толькі дзівіцца, чаму смаленскае гестапа прывезла разам абодвух мастакоў у Мінск і кінула іх у лагер палітычна небяспечных, што быў на Чырвонай вуліцы, на Камароўцы. Потым праз нейкі час Зданоўскую перавезлі ў мінскую турму, а Ізмайлава пакінулі на Чырвонай вуліцы. Аб тым, які цвёрды характар меў Ізмайлаў, можна было судзіць па такім факце. Намеснік начальніка лагера добра валодаў рускаю моваю, ён ведаў, што Ізмайлаў — скульптар, і пажадаў, каб ён вылепіў яго бюст тут, у яго кабінеце. Як апавядалі два ўцекачы з гэтага лагера, намеснік начальніка паставіў некалькі літраў гарэлкі перад скульптарам: пей, маўляў, колькі хочаш — мне не шкада. У часы работы ішла між імі бесперапынку размова на высокай ноце. Намеснік пытаецца: «Скажы, Ізмайлаў,
а калі б я папаўся да цябе, ты б пашкадаваў кулі, засек бы мяне ці застрэліў?» «Засек», — быў адказ Ізмайлава. Трэба думаць, што ад Ізмайлава гестапаўцы не пачулі ні аднаго слова здрады ці нават намёку на здраду.
У апошнія дні перад адступленнем з Мінска гестапаўцы сталі вывозіць у душагубках сваіх ахвяраў некудысь за горад, задушаных газам з выхлапных трубаў, без адзінага стрэлу ў патыліцу, як гэта рабілася ў іншых выпадках. Ёсць зараз такая думка, што Ізмайлаў загінуў менавіта ад газаў душагубкі, бо нехта бачыў, як машына за машынай адвозілі мужчын і жанчын з дзецьмі гэтаксама, як было з Ганнай Левінай і яе дзвюма маленькімі дочкамі з таго ж лагера, што на вуліцы Чырвонай.
Раптоўная вайна застала невялікую групу мастакоў з сем’ямі ў вёсцы ля Пухавічаў. Вёска алпавядала добраму месцу адпачынку — там было ўсё, што трэба пейзажысту, ды і не вельмі далёка ад Мінска.
Частка з тых мастакоў спрабавала пешкі ісці на ўсход, але нічога з гэтага не атрымалася, вярталіся не ў Мінск, а ў тую вёску, бо ведалі, што ў Мінску згарэла кватэра дый як пражывеш без харчоў. А можа, прыйдзецца дачакацца нашых, бо неяк не верыцца, што назаўсёды аддалі наш Мінск ворагу Гітлеру. Так меркавалі ўсе пагалоўна, бо выхаваны былі з дзяцінства, што ніводнай пядзі чужой зямлі нам не трэба, але і сваёй зямлі ніводнай пядзі не аддадзім нікому.
Час ішоў, а нашы ўсё адступалі і адступалі, трэба было прыстасавацца да новых умоў. Але як? Вось пытанне! Так, мастак Гусеўзжонкаю ды з дзвюмадочкамі вярнуўся ў Мінск. Мастакі Алтуф’еў з сям’ёю, Станкевіч72, Пашкевіч з жонкай мастачкай Галінай Дакальскай, пляменніцай і маткай, Сухаверхаў73 з жонкай мастачкай Софіяй Лі74 і яе сынам засталіся ў вёсцы. Мастакі Сухаверхаў і Станкевіч пісалі іканастас для пухавіцкай царквы, а іншыя пісалі абразы і неяк жылі бог ведае чым.
Аднойчы позна ўначы да хаты, дзе жыў Сухаверхаў з сям’ёю, з групаю партызан з’явіўся камбрыг Філіпскіх, Герой Савецкага Саюза, ды загадаў, каб не пазней як назаўтра быць у лесе, а калі не з’явяцца, дык ўсіх чакае вось гэта — ён ускінуў
да столі свой аўтамат і патрос ім перад носам перапалоханага Сухаверхава. Як потым казаў мне нябожчык мастак Шутаў, паліцаі спалілі тую хату, а разам з ёю і матку Софіі Лі. Софія Волкава выйшла замуж за лётчыка-карэйца Лі, але зарана стала ўдавою з маленькім сынам Герам. Яна скончыла Віцебскі мастацкі тэхнікум, а пасля працавала на гузікавай фабрыцы КІМ, дзе рабіла эскізы гузікаў. Зараз у партызанскай брыгадзе яны абое ўступілі ў партыю. Па сутнасці, Сухаверхаў ні ў якіх партызанскіх дзеях не прымаў удзелу. Ён лічыўся хворым на страўнік, а пагэтаму маляваў у брыгаднай газеце, а яна — па асветнай рабоце, а можа і ў лазарэце.
Пасля вялікіх баёў, па выхадзе з блакады было шмат параненых. Камандаванне запрасіла Маскву, каб параненых самалётам адправіць на Вялікую зямлю. Масква дала радыёграму: «Прысылайце параненых і Лі, Сухаверхава». Вядома, паслалі параненых, а Лі засталася з Сухаверхавым у брыгадзе да канца вайны.
Вайна скончылася, а з ёю і абарвалася сямейнае жыццё гэтых двух партызанаў. Нечага Богу грашыць, калі мы будзем пісаць пра тое, што ўсе людзі вельмі хацелі ваяваць і самі беглі да партызан, каб хутчэй злажыць сваю галаву за Сталіна, за Радзіму. Іншая справа, калі цябе мабілізавалі, калі ты прысягаў, ты абучаны і ты ў складзе ўсіх вайскоўцаў рызыкуеш разам з іншымі. I ніколькі не дзіўна, калі мастак Абрам Бойка вось у такім выпадку, калі адпраўлялі ў Маскву параненых партызан, улез у самалёт, калі ніхто яго не бачыў, затаіўся паміж парашутных цюкоў і апынуўся ў Маскве разам з параненымі. Некалькі пазней, калі ён жыў пры Музеі Айчыннай вайны, ён паказваў фота, як Калінін уручае яму ордэн Чырвонай Зоркі. Бойка быў не столькі мастак, колькі фатограф, на сцяне яго пакойчыка было шмат фотакартак, дзе ён пры аўтамаце ў поўнай партызанскай форме.
Неяк няёмка я адчуваў сябе, калі разглядаў гэтыя фота, усё ж такі гэта была самарэклама ці, як кажуць зараз, яўная паказуха. Гэты мастак ці фатограф не ўваходзіў у той спіс майстроў выяўленчага мастацтва, каб яго адзываць у распараджэнне
штаба партызанскага руху, ён фактычна быў дэзерцірам, але вось атрымаў нават ордэн Чырвонай Зоркі. Нам вядома, што такія мастакі, як Зайцаў75, Глебаў, Бембель, прыйшлі з фронту, а скульптар Глебаў быў нават паранены, быў ён кулямётчыкам, так што бачыў, як кажуць, смерць сваімі вачыма. А вось мастакі Гаўрыленка і Красоўскі76 былі ўтыле, займаліся рознымі справамі, якія ніякага дачынення да фронту не мелі. Абодва яны апынуліся ў Свярдлоўску і з’явіліся ў абкам да Кулагіна (першы сакратар Свярдлоўскай вобласці, а ў Беларусі быў другім сакратаром ЦК КПБ), які строга ім зазначыў, што: «Ваша месца на фронце, бо вы члены партыі. Вось скульптар Рапапорт, дык той яшчэ не апомніўся ад жахаў, якія яго агарнулі ў Варшаве ад немцаў, што захапілі ўсю Польшчу і адразу пачаліся яўрэйскія пагромы». Так, гэта былі слушныя заўвагі, а таксама і парады мастакам-партыйцам.
Начальнік штаба партызанскага руху генерал П. Панамарэнка77 (да вайны першы сакратар ЦК КПБ) адзываў работнікаў культуры з розных часцей у часы вайны да штаба, каб скарыстапь іх, як ён казаў, у тыле ворага: у тых жа партызанскіх злучэннях, што дзейнічаюць на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Гэта была адгаворка, каб мець права адзываць з фронту мастакоў, артыстаў, літаратараў, спартсменаў, вучоных, інжынераў, будаўнікоў і архітэктараў (назавем архітэктараў Караля і Заборскага78). Адным словам, спецыялістаў усіх галін, каб распачаць адбудову нашай рэспублікі ў пасляваенны час.
Пад Масквою на Стрэльні, дзе дыслацыраваўся штаб партызанскага руху, знаходзіліся многія з партыйных кіраўнікоў і другія савецкія кіраўнікі, але таксама члены партыі. Жылі ў гасцініцы «Масква», а ўжо іншыя, менш важныя асобы, — жылі ў гасцініцы «Якар». Кожныя з пералічаных атрымлівалі добрыя пайкі па картках літары А, гэта былі рацыёны амерыканскіх салдат. На кожнага салдата ў харчы ўваходзілі нават растваральная кава і жавальная гумка, мы не кажам пра каўбасы, сыр, сухое малако і інш. Вядома, што не ўсе сядзелі па гасцініцах, шмат хто знаходзіўся ў дзейнай арміі з членаў ЦК і СНК БССР. Але ж як бы там ні было, асноўнае кіраўніцтва
быццам часова было ў эміграцыі ў Маскве і чакала таго дня, каб вярнуцца дадому-дахаты.
Менавіта ў гасцініцы «Масква» загінуў наш вялікі паэт Янка Купала, як казалі, пры загадкавых абставінах. Многа ўжо пісалася аб гэтае трагічнае смерці на розныя лады і меркаванні. Рабіліся высновы заўсёды толькі так, што гэтая акцыя была гвалтоўная. Прыводзіліся доказы таго, што паэт любіў жыццё і пагэтаму яму не пасуе пазбавіць сябе жыцця — прыйсці да самагубства.
Чамусьці не прымаюцца да ўвагі тыя бясспрэчныя доказы сведак, якія пры гэтым былі і ўсё бачылі сваімі вачыма. Нікому не хочацца паверыць у тое, што такі вялікі паэт загінуў так недарэчна, амаль без усякай важкай прычыны.
Мой даўні сябра архітэктар Георгій Заборскі паведаў аб гэтым сумным дні так: «Янка Купала чакаў гасцей да свайго юбілею на абед, што меўся быць у ягоным нумары, дзе ўсё было падрыхтавана. Ён чакаў на лесвічнай пляцоўцы, ды не адзін, яшчэ былі там людзі, які і заўсёды. У такі дзень, відаць было, што ў Купалы настрой быў добры, стаялі, гутарылі, курылі, чакалі іншых, каб разам увайсці ў нумар».