Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
He пашанцавала і мастаку Міхасю Навумаву65 і яго жонцы. 3 Навумавым я пазнаёміўся на рыцці вялікага катлавана на вуліцы Саламянай. Тады нас прывезлі з рыдлёўкамі на машыне, а месца збору артыстаў, мастакоў і яшчэ не вядомых нам людзей — ля гарадскога тэатра. Немец з аўтаматам сачыў за намі, каб не вельмі часта спыняліся на адпачынак. Да мяне наблізіўся нейкі незнаёмы чалавек і назваўся мастаком Навумавым, ён вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме разам з маім братам і ведаў мяне, калі я вучыўся апошні год. Ён тады
расказаў мне, што калі нашы войскі набліжаліся да Віцебска, ён мусіў з жонкай пакінуць Віцебск і прыехаць у Мінск. Зараз ён запрашае мяне зайсці да яго, ён мае нешта мне паказаць. Я лёгка знайшоў той дом на вуліцы Мяснікова, і мне здавалася, што, акрамя Навумава, там болей ніхто не жыве. Тое, што ён мне паказаў, было так неспадзявана, што я спачатку не паверыў сваім вачам. Навумаў раскруціў рулон палатна, а на ім — вядомая копія з карціны Рубенса, што была ў мастацкім аддзеле Этнаграфічнага музея ў Віцебску. Усе студэнты мастацкага тэхнікума ведалі гэтую копію, дзе дачка корміць грудзямі свайго бацьку, закаванага ў ланцугі. Копія вельмі добра выканана і яе драматычнасць перадаецца дзякуючы майстэрскаму выкананню сутарэння, каляроваму настрою, класічнаму малюнку, адным словам, копію ўсе прымалі за арыгінал. Далей Навумаў паказаў мне яшчэ два творы мастака Клевера — на адным палатне пейзажы вячэрніх сонечных заходаў узімку, бярозавы гай сакавіта перадаецца без умоўнасцяў — вельмі рэальна. Я спытаўся ў мастака: «Чаму, навошта і як апынуліся ў цябе гэтыя творы ?»
«Рабавалі музей усе: хто здзіраў скуру з крэслаў, хто шторы і абіўку, хто посуд, а я з падлогі падбіраў карціны — вось яны заразумяне. Няцяжка здагадацца, што гэтыя карцінылепйі за тыя грошы, якія зараз нішто». Пытацца далей у яго болып не хацелася, можа, ён правы, няхай сабе робіць, што ён хоча.
Скончылася вайна. Навумаў з жонкаю зноў у Мінску. Так і было, што Навумаў з немцамі бег і з Мінска, як да гэтага бег з Віцебска. Ад каго бег, чаму бег, мне не вядома. Але чаму ён пры рэпатрыяцыі назваў Мінск, а не Віцебск, нам зараз вядома. У Мінску яго ніхто не ведаў і нічога дрэннага аб ім не мог сказаць, на гэта ў яго хапіла розуму. Зараз я разважаю, як следчы, а на самай справе, якоя мая справа, навошта мне ведаць? Здарылася так, што загарэлася навагодняя ёлка, што была ў памяшканні НКУС, на пляцы Волі66. Такой трагедыі магло і не быць, але дзверы ў зале адчыняліся на сябе. У паніцы дзеці і дарослыя напіралі на дзверы знутры і тым самым замыкалі самі сябе на пагібель, на трагедыю. Дзеці кідаліся ў расчыненыя во-
кны, калечыліся. Толькі юнакі — дзеці мастакоў Ахрэмчыка ды Азгура — спусціліся па вадасцёкавых трубах ўніз.
Навумаў быў адзін з тых, хто афармляў навагоднюю ёлку, ну і тут, вядома, было каго ў першую чаргу хапаць — памыліцца нельга. Схапілі Навумава і яго жонку. Цанава67 быў вінаваты болей за ўсіх: чаму ён дазволіў рабіць ёлку ў такім памяшканні, дзе дзверы адчыняліся не так, як у глядзельнай зале, нават лесвіца на другі паверх мела дротавую сетку, як перасцярога ад уцёкаў ці самагубства. Такім чынам схапілі ды выслалі не аднаго Навумава, ахвярамі сталі акрамя дзяцей яшчэ і дарослыя, і тыя энкавэдэшнікі, што не ўгледзелі за тымі, хто запаліў цыгарэтку.
Дзесяць гадоў аддаў Навумаў розным лагерам, дзе рабіў як мастак, але не за грошы, а за баланду. Працавіты і таленавіты мастак-афарміцель быў прыняты пазней у Саюз мастакоў, ён удзельнічаў у мастацкіх выстаўках, дзе выступаў як станковы графік. Але сакрэт застаўся нераскрытым: чаго гнала яго з роднага горада Віцебска ў Мінск і далей у Нямеччыну? Ужо прайшло дванаццаць гадоў з таго часу, як Міхася Навумава пахавалі. Гадоў пятнаццаць таму назад, а можа і болей, я звярнуўся да пісьменніка-празаіка з запытаннем: «Чаму ніхто з вас не напіша кнігу з жыцця беларускага інтэлігента ў часы акупацыі Беларусі?». Ён адказаў так: «Ведаеце, цяжка не толькі напісаць кнігу, але цяжка адказаць на вашае пытанне. Я сябе ставіў на места такога пісьменніка, каб зразумець, што перашкаджае, чаму цяжка пісаць, у чым справа. А справа ў тым, што інтэлігент — тая асоба, якая не мае канкрэтных контураў, яны расплываюцца, цяжка іх ператварыць у звыклыя стандарты, ён стаіць між двума крайнімі злева і справа: адзін — за, другі— супраць. Такі чалавек з знешняга боку выглядае разгубленым, бездапаможным — ні тое ні сёе. Можа, я, хутчэй за ўсё, памыляюся, ва ўсякім разе па маіх назіраннях я прыходжу вось да такіх высноў. А ці можна лічыць, што ты адмовіўся ад той ці іншай работы па загадзе немцаў — нечым сур’ёзным, каб аб гэтым пісаць. Ты ратаваў толькі собскую скуру, выкручваўся як толькі мог. Якая ж карысць агульнай справе вызвалення сваёй Радзімы ад усяго гэтага?»
Успамінаецца такая размова, калі я пісаў партрэт камбрыга, прозвішча якога зараз не назаву, — пісаў па заданні Музея Айчыннай вайны. Вядома, мяне цікавілаўсё, асабліва тое, як глядзіць на мяне партызанскі камбрыг, калі ён ведае, што я знаходзіўся на акупаванай тэрыторыі. Усё залежала ад яго адукаванасці, а тое, што камбрыг — не камісар, а вайсковы камандзір — пачаў партызаніць з радоў звычайных салдатаў, дык яму ўласціва прамалінейная гаворка: аб чым думае, тое і гаворыць. I вось калі я па ходу работы пачаў яму называць сябе быццам скінутым на парашуце на тэрыторыю акупацыі, каб назіраць жыццё людзей ды таксама як вядуць сябе акупанты на нашай зямлі, каб потым напісаць шэраг карцін, як сведка ўсяго таго, што бачыў. Я пры гэтым націскаў на тое, што мае карціны будуць дзейнічаць на гледача, можа, значна мацней, чым калі б я з аўтаматам дзейнічаў у часы вайны як партызан, разам з усімі. Камбрыг усміхнуўся, змяніў позу ды пачаў з таго, што, маўляў, гэтага на самай справе не было і мне нечага ўціраць яму ў вочы такую смешную хлусню. «Бачыш, знайшоў сабе работы: ані табе рызыкі, ані табе страху. He, браце мой! Каму патрэбна твая мазня? Можа, толькі табе самому, можа, як жарты сёння, калі на Беларусі ўжо няма вайны, ці апраўдаць сябе, але перад кім? Зараз толькі зброя вартая адзнакі ў руках героя». Вось так ён агаліў мяне ўсё чыста, што б я ні гаварыў. Заўважым тут. што ніякай крыўды ў мяне на яго не вызывалася. Што праўда, то праўда. Ён меў права так востра ставіць пытанне перад вайсковаабавязаным, якая б прафесія ў яго ні была. Ты грамадзянін, а ў часы вайны — салдат. Усё вельмі проста.
Зараз давайце азірнёмся назад, да часоў акупацыі, калі адзін немец перадаваў мяне другому немцу як мастака-партрэтыста, а той задаваў мне першае пытанне: — «Чаму ты не салдат?», — і другое: «Ці маеш ты жонку і дзяцей?». Я ўжо даўно прызвычаіўся да такіх пытанняў і меў адказы да ўсіх адны і тыя ж. Вядома, хлусіў, што ў нас народа многа, што мастакоў не ўсіх бяруць, а па-другое, эвакуацыі чамусьці ў нас не было. Маю жонку і аднаго сына, маці і брата-мастака — у апошнім хлусні ніякай не было. Mae адказы супакойвалі, бо, калі хацеў, мог па-
глядзець і той аўсвайс — даведку гарадской управы. Адразу пачыналася ласкавае абыходжанне, каб спадабацца мастаку, бо ад яго залежыць усё ў партрэце. Ветлівасць нічога не каштуе, але мае вялікую моц. Цікавасці ад гэтае працы ніякай не было, плата малая, але не грашыма, а прадуктамі харчавання: найчасцей кансервы розных гатункаў, сахарын ці цыгарэты. Чакаць нечага большага не прыходзілася, бо аднасеансавы партрэт на кардоне каштуе няшмат, маленькі эцюднік з фарбамі ды ў партфелі настольны мальберт — вось усе мае рэчы. У партфелі нясу да хаты харчы. Нярэдка спыняў мяне шуц-паліцай (палявая паліцыя), адчыняеш эцюднік, там фарбы, ніякай узрыўчаткі няма, ідзеш далей. Таксама быццам усё проста.
Сказаць, што ўсе мастакі, якія апынуліся ў акупацыі ў Мінску, ведалі, хто дзе жыве, хто дзе працуе ці, тым болып, збіраліся разам, не, гэтага не было, як не было і таго, каб хто-небудзь з нас кіраваў падполлем як арганізацыя, якая мела пэўныя сувязі з Мінскім партыйным падполлем. А калі што і было, то рабілася паасобку, персанальна да аднаго вельмі знаёмага чалавека ці сваяка, інакш быць не магло. Недавер чалавека адзін да аднаго склаўся яшчэ з часоў сталінскага хапуна, а зараз, у часы акупацыі, недавер быў правамерны — той вораг, які раней быў за мяжой, зараз існуе побач ды яшчэ разам з калабарацыяністамі, а прасцей кажучы, з правакатарамі, паліцаямі, што ў цывільнай вопратцы.
I ўсё ж такі некалькі чалавек мастакоў збіраліся на кватэры мастака Мікалая Іванавіча Гусева68 — старэйшага за нас, з жыццёвым вопытам, ды і наогул вельмі сімпатычнага прыцягальнага да сябе сябра. Так аднойчы ў першыя месяцы акупацыі, калі я знаходзіўся на кватэры Гусева, да яго забег скульптар Бразэр. Першае, што ён сказаў нам, гэта: «Чаго вы сядзіце? Бачыце вось у мяне банка кансерваў — зарабіў за хуткі малюнак тушшу аднаго вайскоўца». Ён спяшаўся, але дадаў: «Маю пропуск на выхад з гета, атрымаўяго ад камітэта яўрэйскага гета». Ён адхінуў левы лацкан пінжака, дзе быў прышыты жоўты кавалак тканіны замест зоркі Давіда. Мы глядзелі на гэтага заўсёды жвавага чалавека, быццам нічога не здарылася ў яго жыцці
такога, каб сумаваць ці бянтэжыцца, а пагэтаму ён раіць і нам: «Чаго вы сядзіце, трэба змагацца за жыццёўрозных абставінах». Праходзілі дні і тыдні, а ў Гусева як партрэтыста было шмат работы, пісаў ён хутка, падабенства было амаль як у фатографа, бездакорная трапнасць, дакладнасць і пунктуальнасць — усё гэта падабалася немцам — малодшым афіцэрам ды асабліва салдатам.
Да Гусева пачалі заходзіць славакі, чыя казармы былі па вуліцы Лагойскі тракт. Славацкая мова вельмі падобная на нашу, усё зразумела, аб чым ідзе гаворка. Ад іх нам стала вядома, што славацкі прэм’ер-міністр Цісэ69 даў згоду на тое, каб даць свае войскі на ўсходні фронт у дапамогу Гітлеру. Са славацкіх вайсковых аддзелаў, частку з іх кідалі на барацьбу з беларускімі партызанамі, але потым прыпынілі карныя аперацыі, бо вельмі многа было салдат, што пераходзілі на бок партызан. Яны змагаліся з немцамі на нашай зямлі так добра, як маглі б весці барацьбу толькі за сваю бацькаўшчыну. Гэты факт неаспрэчны, бо славяне ёсць нашы браты і ва ўсякім выпадку — браты верныя.