Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
Можа, спытаецеся: адкуль такая бязлітаснасць, жорсткасць? А гэта ўсё віною вайна. Яны бачылі, як немцы вешалі на Камароўцы, ды не аднойчы, як гналі нашых ваеннапалонных, а адстаючых прыстрэльвалі, ды з яўрэйскім гета на іх вачах рабіліся жудасныя пагромы. Гэта была школа бязлітаснасці і суровасці, не тое дзяцінства мелі нашы дзеці, каб іх вініць, — вінаватых няма, як няма і адказных.
Што дзеці — тут і дарослыя вечна пад жахам: то ад тых, то ад нашых ратуйся як можаш.
Вяртаемся мы з Гусевым з той сталоўкі, дзе па талоне маглі пад’есці маладой бульбы з амерыканскай тушонкай, ідзем па Савецкай вуліцы, што па-за Заходнім мостам. На вуліцы нікога
няма, але вось з завулка едуць на конях два партызаны, абодва п’яныя, амаль трымаюцца ў сядле. Чую: «Стой! Хто такія?» Спыняемся, а ў самога сэрца быццам сышло ў пяткі. Што сказаць, калі так спалохаўся, язык перасох. Азірнуўся, дзе той Гусеў? А ён патроху крочыць сабе і крочыць — ужо далёка. «Мы мастакі, — кажу, — афармляем ваш парад». «А калі ён адбудзецца?» — пытаецца той, што бліжэй да мяне. «Аб гэтым нам забараняецца абвяшчаць». Бачу, што яму падабаецца мой адказ. «Ну, ідзі», — кажа. А было так, што хапаўся за наган. Яму ж нічога не каштавала, каб шлёпнуць нейкага цывіліста. Дагнаў я Гусева, а пра сябе падумаў: кінуў мяне аднаго супраць дваіх ды ў такім стане, аднак добра, што я знайшоўся, што ім сказаць.
Сярод шматлікіх партрэтаў, што давялося мне пісаць, быў партрэт камандзіра брыгады Мармылёва. He толькі сваёй моцнай фігураю ён вылучаўся сярод іншых, але і тварам. Вялікія вочы, што амаль навыкаце, нос бульбаю, твар заўсёды чырвоны, вочы блакітныя, у мінулым ён просты салдат. He будзем хавацца, а скажам прама, што любіў ён, як і ўсе партызаны, закінуць чарку-другую, але заставаўся заўсёды цвярозым.
«Ах, вы мастакі? — запытаўся ён. — А куды падзяваўся Анатоль Сапетка? Калі б яго ўбачыў, адразу б застрэліў». «А чаму так?» — спытаўся я. «Ён сарваў нам важнейшае мерапрыемства — абяцаў бочку піва з завода “Беларусь ” і не выканаў свайго абяцання», — тут у вачах яго прамільгнула ўсмешка, маўляў: гэта не жартачкі, якое майскае свята без піва ці гарэлкі. Але і сапраўды паўз алеі, па баках якой вялікія таполі, што вядуць да Лошыцы, унізе, з боку дарогі чыста голыя ногі тырчаць з-пад зямлі. «Што гэта?» — пытаюся я. «А, гэны? Нічога, здраднік ён. Вось вам і ўсё, хлопнулі яго, відаць, без якога-небудзь суда самасудам, а боты сцягнулі — ямуяны болын не патрэбны».
Пра Сапетку я расказаў яму, што ведаў: мабыць, у Нямеччыне, а можа, загінуў. Усё стала ясна, быўён сувязным, а сваімі вольнымі паводзінамі толькі як маскіроўку прымяняў ён тады сярод нас.
3 вялікім спазненнем Сапетка вярнуўся дадому. Цяжкая была дарога — без мовы, сярод чужых, дзе пераплываў, дзе
ўночы дайшоў ён да перадавой, да сваіх. У Мармулёва была мянушка Мармуль, вельмі ж ён дапякаў немцам пад Мінскам. Былі выпадкі, калі на Слуцкай шашы Мармуль пераняў каля пяці машын з камісарыяцкімі чынамі, што пад аховай кацілі ў Слуцк. Аперацыя мела вельмі вялікі поспех, а ў Мінску ішло пахаванне шасці нябожчыкаў з камісарыята. Адным словам, немцы ведалі, хто такі Мармуль і чаго ён варты.
Ну, зараз Мармулёў атрымаў званне Героя Савецкага Саюза і на святкаванне запрасіў толькі Гусева і мяне на чарку. 3 усіх вайскоўцаў — камандзіраў брыгад ды атрадаў — набралася чалавек 40 партызан, а мы ўдваіх у цывільным адзенні, як вароны на белым снезе.
На вуліцы Беларускай адбылося гэтае мармулёўскае свята. У двух пакоях у драўляным доме на сталах у місках быў адзін толькі вінегрэт на алейным масле. «Ну, Рабуха, ты як камісар, табе першае слова». А той камісар, як кажуць, лыка не вяжа, ані слова. «Сядай, я сам скажу. Ну дык рубанём, таварышы, за маё геройскае званне». Толькі паднялі ўсе свае шклянкі, як у суседнім пакоі нейкі гоман пачуўся: не дачакаліся тоста, як пайшла ўжо трэцяя чарка — вядома, што не гарэлкі, а самагону.
Мармулёў рэзкім голасам: «Саблін, не мудзіць — вясці сябе ў вобчастве!» А Саблін — гэта масквіч, член Саюза пісьменнікаў, сын вядомага маскоўскага выдаўца, збег з палону ў лес да Мармулёва. Мы сядзім побач Лавецкага — ён начальнік штаба брыгады, мае вышэйшую адукацыю, скончыў Мінскі ўніверсітэт. Пазней Лавецкі быў доўгі час дырэктарам Музея гісторыі Айчыннай вайны.
Робіцца перапынак, а нам здаецца, што ўжо ўсё скончылася. Выходзім на двор, нехта дужаецца, усе пры зброі. Пытаемся: ці скончылася? «Не, — кажа адзін, — вы калі пойдзеце, вось тады і пачнецца як належыць быць». «Ну, дык бывайце здаровы». Мы былі і рады, што гэты перапынак быў зроблены толькі для нас.
Назаўтра я не дачакаўся камандзіра атрада Болдырава — я працягваў пісаць яго партрэт, засталося, мабыць, сеансы два,
а яго ўсё няма. Што здарылася? Я дазнаўся праз некалькі дзён, калі ўжо ўсе ведалі пра забойства капітана НКУС, які спыніў Болдырава і яго памочніка па атрадзе з тым, чаму яны не выконваюць загад па здачы асабістай зброі, бо загад быў ужо як месяц таму назад даведзены па ўсіх брыгадах. Адкінем убок, што партызану ды каманднаму складу здаць сваю зброю было — што згубіць блізкага чалавека. Адкінем таксама ўбок тое, што капітан быў яўрэйскай нацыянальнасці, ды пакінем толькі тое, што ўсе партызаны як адзін былі паўсюды п’яныя, бо яны атрымалі вялікія грошы за ўсе гады сваёй службы ў партызанскіх атрадах і яшчэ той гонар ды тыя ўзнагароды, медалі і ордэны, якіх хапала ў кожнага партызана, асабліва ў камандзіраў.
Спачатку завязаліся спрэчкі ды агідныя брудныя словы, потым пачаліся сутычкі ў кулачным баі, а потым у справу пайшла зброя. Абодва кінуліся наўцёк, схапілі памочніка, а потым знайшлі і самога Болдырава, які хаваўся амаль тры дні. Вайна яшчэ ішла, а па яе законе Болдырава чакаў расстрэл.
Камандзіра атрада ўсе любілі за храбрасць, за справядлівасць у адносінах да радавых, ды і перад вышэйшым начальствам таксама спіны не гнуў.
Мармулёў з усім штабам сваёй брыгады, ды яшчэ захапіў на падмогу Героя Савецкага Саюза камбрыга Ціхамірава, пайшлі да Панамарэнкі, каб неяк угаварыць яго замяніць вышку на высылку, каб захаваць жыццё такому чалавеку, які ваяваў, усім як прыклад для ўсіх байцоў. Здаецца, адаслаў Панамарэнка Болдырава ў штрафны батальён, дзе ён і загінуў. Што было мне рабіць з гэтым партрэтам? Я падарыў яго ўдаве, а потым дазнаўся, што яна праз месяц выйшла замуж за другога начальніка. Прайшоў яшчэ год, я спытаўся ў яе: «Дзе зараз ёсць гэты партрэт, бо я хачу яго дамаляваць (засталася вопратка), каб даць яго на выстаўку». Яна скрывіла свае губы (быццам чаго чапляешся па такой нікчэмнасці) і адказала, што яна не ведае, дзе яго шукаць.
Неяк было не па сабе, як быццам якая здрада. Шкада таго партрэта, калі б ён захаваўся, то быў бы адным з лепшых у маёй партрэтнай партызанскай галерэі.
Пішу і не ведаю, ці будуць цікавіць чытача гэтыя дробязі, няма той маштабнасці, а мабыць і прынцыповасці маіх адносін да ўбачанага ці перажытага.
Вось, маўляў, беспартыйны, дык у яго атрымоўваецца ўсё як бы пацыфізмам агорнута. Шкадую нашых ворагаў і разам з гэтым шкадую нашых людзей. Відаць, сама вайна як вялікая недарэчнасць нараджае такія пачуцці, што шкада ўсіх людзей, якіх вайна косіць без разліку: ні табе класу, ні партыйнай прыналежнасці, ні нацыянальнай.
Вайна працягвалася, а ў Мінску пачаліся работы па расчыстцы горада. Складаліся брыгады, якія збіралі цэглу рукамі ды зносілі яе ў стосы. Кожны меў кніжачку, у якую заносіліся гадзіны, колькі ты працаваў. Кожны чалавек знайшоў сабе работу, толькі вось нашы Героі Савецкага Саюза не маглі прыстасавацца ў гражданцы да працы. Мастакі мелі Музей Айчыннай вайны — працавалі больш у памяшканні музея, дык там і сярод служачых можна было знайсці большасць былых партызан.
Аднойчы заходзіць да нас у пакойчык на першым паверсе камбрыг Мармулёў. Ён нечым пакрыўджаны і просіць, каб пазванілі ў міліцыю і далі яму трубку, бо ён вельмі п’яны — ледзь стаіць на нагах. Я набіраю міліцыю і перадаю трубку Мармулёву, ён хрыпла ў трубку крычыць: «Гэта лягаўка?» Вядома, трубка кладзецца, але Мармулёў зноў просіць набраць і крычыць: «Гэпіа лягаўка?» Калі запытаўся я, што здарылася, ён адказаў, што яго прымушалі плаціць за праезд у трамваі. Геройскай зоркі на гэты раз у яго не было, а напавер ніхто не згадзіўся — прымушалі плаціць колькі штрафу. Вышлі мы разам у калідор і сустрэлі Лавецкага (былы начальнік штаба брыгады Мармулёва). «У чым справа?» — ён запытаўся. «Я званіў улягаўку, а там ніхто не адказвае». Я памог Мармулёву растлумачыць, у чым справа, і між іншым дадаў, што ў міліцыю пайшло шмат партызан на працу, і, вядома, яны абураюцца за тую абразу міліцыі.
Ён як схопіць мяне за грудкі ды аб сцяну як грымне, што ледзьве падмог мне Лавецкі, і кажа: «Каго ты хапаеш? Гэта ж Яўген Ціхановіч!» Вядома ж, п’яны, туман у вачах, але ж ён
ведаць ніяк не хацеў, каб партызаны пайшлі працаваць у міліцыю.
Назначылі Мармулёва загадчыкам ЮНРА (амерыканская дапамога Расіі адзеннем), але хутка павінны былі яго адклікаць, бо акружылі яго злодзеі і пачалі гандляваць на чорным рынку гэтым адзеннем. Пашкадавалі Мармулёва, а маглі нават судзіць і цяжка пакараць за безадказнасць.
Іду я па вуліцы Савецкай пад ropy ўверх, дзе зараз Дом мастацтваў, і раптам чую: «Жэня!» Стаіць ля машыны незнаёмы мне чалавек і кліча, рукой падзывае. Падыходжу, а ў машыне п'яны Мармулёў, ухмыляецца. Прывіталіся, а я пытаюся: «Дзе працуеце?» «У Гародне, — кажа, — дырэктарам ліцейнага завода». «А што льёце?» Кажа: «Чыгуны з алюмінію для гаспадыняў у гаспадарцы».
Прайшло многа часу, сустрэў Сурэна Мірзаяна, які раней быў загадчыкам мастацкіх майстэрняў у Мінску, пагутарылі з ім, дзе ён працуе, а ў канцы ён перадае мне прывітанне ад Мармулёва, які ў Барысаве загадвае паляўнічым саюзам. Мірзаян паказаў мне фота, дзе Мармулёў з Мірзаянам і яшчэ адным паляўнічым стаяць, а перад імі ляжаць тры ваўкі.
Цяжка было зразумець, чаму Варашылаўскі райкам партыі накіраваў нам у якасці дырэктара афарміцельскіх майстэрняў Героя Савецкага Саюза Паўлоўскага Фёдара Іларыёнавіча. Прыходзіў на працу ён позна — у 12 гадзін. Пасядзіць троху ўсваім кабінеце, апотым кажа: «Пазавіцетую». Гэта — касіршу, яна ўжо ведае, што зараз ёй прыйдзецца бегчы да касы і несці дырэктару грошы. I гэтак амаль кожны дзень, у той кабінет сёння ён ужо не вяртаўся.