Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
3 маім геадэзістам мы дамовіліся ў гэты ж дзень ісці да сваіх у тую вёску, а пакуль праходзілі па Савецкай вуліцы міма Дома друку, мусілі абысці яго наўкола, бо на тратуарах ляжалі трупы забітых кулямётным агнём людзей у бальнічных халатах, якія беглі праз вуліцу далей ад клінічнага гарадка, бо на яго кідаў немец невялікія зажыгалкі, каб хутчэй запаліць карпусы, нарабіць як мага болей панікі, вось і беглі хворыя пад кулі нямецкіх пілотаў. У Нізкім завулку я ўбачыў толькі Ядвігу Аляксандраўну — сваю цешчу, а Багуславы чамусьці ў доме не было. Торбачка сухароў ды скіба сала знайшліся ў хаце, былі і макароны, ды крупы і яшчэ нават нешта — мы ж рыхтаваліся лета правесці ў сваяка жонкі Леапольда, нават купілі двое козлаў з саламянай набіўкай — раскладушкі драўляныя.
Мы спяшаліся да сваіх і зноў дайшлі да палігонаў паблізу шашы, што на Маскву. Дцкуль ні вазьміся фуры на конях з лесу
шпарка да нас. «У які бок на Маскву?» — пытаецца вознік. Дзіўна, што салдат не ведае, дзе ўсход, а дзе захад, мабыць, у паніцы ў ясны дзень не змог апазнаць нават па сонцы. Чуюцца здаля гукі артылерыйскай пальбы, з захаду цягнуцца хмары, хутка цямнее. Мы ўскочылі ў глыбокі акоп, прытуліліся ў кут і сядзім, а гукі снарадаў усё бліжэй ды бліжэй, быццам ляцяць над галавою. Сядзім моўчкі. Аб чым гаварыць? Дый могуць пачуць. Так стала зусім цёмна і, на нашу радасць, ціха. Крапіць дождж, цягне на сон. Але які можа быць сон? Вось калі пройдзе над намі танк, дык што зацісне зямлёю, і табе і капут, а мо і не засыпле. Так прыблізна выглядаюць думкі адпаведна абставін, у якіх апынуўся чалавек. Успамінаюцца і мірныя часы. Колькі разоў мы сядзелі на лекцыях, прысвечаных міжнароднаму палажэнню, дзе лектар з вялікай павагаю да таго, аб чым ён сам тлумачыць, што пралетарскі інтэрнацыяналізм не дазволіць фашызму напасці на радзіму вялікага Леніна і што кампартыя Эрнэста Тэльмана настолькі моцная духам і камуністычнай салідарнасцю, што ні ў якім разе не будзе ніхто з камуністаў страляцьу савецкіх людзей. Такусё было разлічана. Што на салідарнасць пралетарыяту, што на брацкую нямецкую кампартыю, а што і на непераможную родную Чырвоную армію.
А што атрымалася на самай справе, дзе тыя салідарнасць і інтэрнацыяналізм, дзе браты нямецкія камуністы? Мабыць, яны ўнепрыкметку страляюць зараз толькі ў неба, мабыць. А мы тады верылі лектару, бо ён доктар гістарычных навук, а ў мінулым вылучэнец з актывістаў, вучыўся ў Вышэйшай партыйнай школе. Навука — вялікая справа, а калі яна прасякнута партыйнасцю, дык тады ёсць і дыялектыка, і класавая барацьба, і ўсё будзе лагічна выцякаць адно з аднаго ці адно з другога. Колькі іх, гэтых краснабаяў, колькі палітрукоў розных рангаў, партыйных, армейскіх, у камсамоле і ў піянераў? Hi ў воднай арміі свету не маецца палітычнага кіраўніцтва, можа, толькі ў Кітаі, дык гэта яны з нашых органаў прапаганды знялі копію. Навошта нам тыя палітаддзелы, што былі на чыгунцы, калі партыя паслала Фелікса Дзяржынскага на чыгунку наводзіць парадак? Тады было трэба, скажуць гісторыкі. А чаму і зараз патрэб-
на агітацыя і прапаганда? Каго ў чым трэба прапагандаваць? Можа, самі не хочуць рабіць, дык трэба ўвесці ў галаву словам, па радыё, праз друкаванае слова, газету, часопіс, што трэба ісці на суботнікі, трэба збіраць бульбу, трэба сеяць, трэба збіраць ураджай. У нас усё робіцца, як на фронце, з барацьбою, — барацьба за ўраджай, барацьба за вялікія будоўлі камунізму, за вывучэнне кароткага курсу гісторыі ВКП(б), за сацспаборніцтва. Навыперадкі падпісваюцца на чарговыя заёмы развіцця народнай гаспадаркі. А калі хто марудзіць з падпіскай, дык яго калектыўна ганьбяць праз насценную газету, а потым рапартуюць партыйным камітэтам, што падпіскай ахоплены ўсе сто працэнтаў, а пяцьдзясят працэнтаў падпісалася на двайную зарплату. Уражанне складаецца такое, быццам з часоў ваеннага камунізму мы існуём, усё яшчэ мабілізаваныя па камандзе зверху на ваенным становішчы. Няўжо патрэбны зараз палітрукі, няўжо камандзіры палітычна яшчэ не адукаваныя і на іх няма надзеі, а пагэтаму трэба камісар, — якім быў Фурманаў у Чапаева?
Адразу пасля вайны ў памяшканні ЦК КПБ быў толькі адзін аддзел агітацыі і прапаганды, а калі прайшло гадоў пятнаццаць, з’явіліся аддзелы культуры, ідэалагічны, навукі і прапаганды. Навошта вялікая колькасць інструктараў яшчэ па ўсіх відах мастацтва, літаратуры, выяўленчага мастацтва, музычнага, архітэктуры? Быццам няма Міністэрства культуры, а калі ёсць, дык падобнае на дублёра. Але апошняе слова застаецца за ЦК. Вось і атрымоўваецца, што звычайны запрашальны білет у эскізе — ніхто не можа ўзяць на сябе адказнасць зацвердзіць яго ў аддзеле выяўленчага мастацтва Міністэрства культуры, і нясуць яго ў ЦК, а там з рук у рукі даходзіць гэты эскіз да самага «хазяіна» — да Пятра Міронавіча Машэрава.
Выходзіць так, што намі кіруюць несвядомыя людзі, а грошы народныя ідуць у кішэні менавіта на гэтую армію, скажам прама, на армію тунеядцаў. Даўно, вельмі даўно я не быў у ЦК КПБ, але вось спатрэбілася мне зацвердзіць экслібрысы, зробленыя на імя Кузьміна і Антановіча, бо нельга мне без іх згоды друкаваць, даваць на выстаўку, як гэта робіцца, калі мастак
на кніжным знаку ставіць прозвішча ўладальніка. Дык што вы скажыце на тое, што як першы, так і другі даручылі інструктару Базуку весці са мною размову ад іхняга імя, што яны не далі згоды на публікацыю, на друк, на выстаўкі, нават не ўбачыўшы, што мастак на экслібрысе намаляваў, што за ідэя ў кампазіцыі. Чаму спатрэбілася мяне выклікаць у ЦК толькі для таго, каб Бузук перадаў іхнюю адмову ў сценах ЦК, быццам было цяжка пазваніць мне ў хату і адмовіць у маёй звычайнай працы. Ну а наконт этыкету, відаць, ім не зразумець, бо людзі не маюць ні хатняга выхавання, ні грамадскага.
Перад тым як атрымаць пропуск у гэты дом, мне прыйшлося пачакаць у так званым бюро прапускоў нейкі час. Па-першае, у гэтым доме раней была сталоўка ЦК з двума паверхамі: унізе — для ўсіх, наверсе — для апаратчыкаў. Па-другое, зараз гэтадом чакання, або аэрапорт, толькі няма чамадана і дзяцей, а ва ўсім падабенства зусім поўнае з вакзалам ці аэрапортам: хто чытае газету, хто спіць, хто нервова крочыць з кута ў кут. Зала вялікага памеру. Чаму спатрэбілася зачыніць сталоўку і зрабіць бюро прапускоў? Ды таму што да будынка ЦК прыбудавалі яшчэ такі ж корпус, а можа яшчэ большага памеру, каб людзі маглі дачакацца па сваіх заявах нейкага адказу. Замецім, што ЦК толькі для партыйцаў, а гарадскі Савет для ўсіх іншых з адною розніцай, у апошнім разліку, што ўсё роўна толькі ЦК канчаткова можа даць адказ на ўсе пытанні.
Ніхто, мабыць, не падлічваў, што каштуе нашай дзяржаве ўтрыманне гэтых лепшых людзей, падобных на статыстаў у тэатры, якім іншы раз даюць сказаць адно слова на працягу ўсяго спектакля, але і за гэта яны атрымоўваюць добрыя грошы.
Я толькі нядаўна атрымаў адказ ад аднаго партыйца-мастака, за чый кошт будуюць усе дамы райкамаў, гаркамаў, абкамаў і ЦК КПБ. Я думаў, што з членскіх узносаў партыйцаў. Ён адказаў так, вядома, што з дзяржаўных, гэта значыць і за мае грошы, якія бяруць з падаткаў усіх грамадзян беспартыйных. Вось так.
Змоклыя з граззю, дацягнуліся мы з геадэзістам да вёскі. Усе былі рады, што вярнуўся я да сваіх, і зараз, падмацаваўшы-
ся, пацягнуліся да Маскоўскае шашы. Набліжаліся да шашы, і раптам я скамандаваў усім залегчы, бо ўбачыў, што ў бок Масквы імчаць некалькі танкаў, а на іх зверху трапечацца чырвонае палатно з белым кругам, а на ім чорная свастыка. Хвалявацца пачалі ўсе, акрамя малых дзяцей. Ім што — рады чырвонаму сцягу на танках, рады, што не гудуць і не кідаюць бомбаў нямецкія самалёты, усё добра, не чутно кулямётаў. Бачу людзей на шашы, гэта жанчыны ідуць насустрач імклівым танкам, і ніхто іх не чапае, ніхто не турбуе. Падняліся і мы, а да нас яшчэ далучылася нейкая дзяўчына, ідзем на левы бок шашы — насустрач калоне машын-бронетранспарцёраў. Упершыню бачу маладых з закасанымі рукавамі немцаў, усе пяюць або рагочуць, на другіх машынах — патэфоны або граюць на губных гармоніках. Ім весела, ніякіх на галовах шлемаў, бландзіны Зігфрыды, ды і толькі. Калоны цягнуцца бесперапынку, а вунь у адчыненай легкавушцы пракацілі сівыя вышэйшага рангу афіцэры. Ніхто на нас не звяртае ўвагі, па ўсім відаць, немцам абрыдла па ўсёй Еўропе бачыць несканчоныя стужкі гэтых уцекачоў, што з дзецьмі ды старымі бацькамі цягнуцца хто ў адзін бок, а хто ў другі. Па дарозе дамоў нехта знайшоў гарохавы брыкет, пачкі тры, відаць, гублялі спалоханыя вайскоўцы, а нам гэтая знаходка дарэчы, якраз згадзіцца.
Цяжка было ісці гэтыя сем-восем кіламетраў побач з асфальтам у пыле ды несці (на барана) свайго Генку, якому ўсяго чатыры гады, але і сам ён трохі пройдзе ды зноў просіцца на рукі. Сонца пячэ неміласэрна, робім час ад часу прыпынкі. Пляменніку Сярожу шэсць гадоў, яму трохі лягчэй, але ненадоўга хапіла сілы. Яго маці Эмілія Галубок, па мужу Міхайловіч, цяжарная, ёй ісці такія кавалкі нялёгка. Але што будзеш рабіць? Яе муж маёр Міхайловіч уцякаў з Гродна з сям’ёю з месца сваёй службы, каб завесці сям’ю ў Мінск, у Дом спецыялістаў, да бацькоў Эміліі. Сам ён мусіў хутка вернуцца да сваёй часці. Гэта быў для нас усіх першы і апошні момант сустрэчы з Міхайловічам.
Жонка Леапольда Галубка (сярэдні сын Галубка) Марыя вядзе за руку дачку Ізу — ёй пяць гадоў. Без маці і бацькі ідзе
з намі Слава — дачка Багуславы, ёй шэсць гадоў. Яе бацька, вядомы хірург, дацэнт, мусіў чапляцца на машыны з уцекачамі ў напрамку на Маскву ды недзе ў дарозе афармляецца да часці медпрызначэння. Ён быў ужо галоўным хірургам арміі Маскаленкі, калі скончылася вайна.
Мая жонка Вільгельміна Галубок нясе вялікія вузлы з пасцельнымі рэчамі, мая маці цягнецца і просіць часцей рабіць перапынкі, бо не хапае ёй, старой, моцы на такі далёкі шлях.
У небе бесперапынку кружыць рама — двухфюзеляжны баявы самалёт.
Адзывае мяне ўбок тая дзяўчына, што яшчэ з вёскі прыстала да нас, і пытаецца ў мяне, што ёй рабіць з камсамольскім білетам. He мог жа я ёй параіць зніштожыць як мага хутчэй гэты білет, бо набярэмся ўсе мы клопату ад таго дакумента. Я адказаў так: «Думаю, што нашы войскі адступаюць часова — хутка вернуцца, дык пакуль тое будзе, зарыйце пад сасною свой білет, у хустачцы можа захавацца да нейкага часу».