Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
лектар перад аўдыторыяй, поўнай слухачоў. Спыніўся. Сеў і схіліўся ў мой бок, зірнуў мне ў вочы: «Ну як, зразумелі задачу?» — спытаўся ён. «Так, — адказаў я, — але я не плакатыст, нават не графік». — «А дзе яны?» — «Усе паўцякалі». — «А ваш брат?» — «Ён ілюстратар дзіцячых казак. Ён добры анімаліст, яго звяры ў казках — быццам людзі, гэта ўласцівасць — рэдкая з’ява ў мастацтве, не кожны мастак па памяці можа намаляваць звера ці птушку, а ён дадае ім у смешным выглядзе яшчэ і паводзіны людзей». — «Так, — кажа немец. — А хто можа рабіць плакаты з тых мастакоў, што апынуліся тут?» — «Я думаю, што такіх зараз няма, можа, хіба тыя, што ўжо працуюць у газеце “Мінскер цайтунг” ці ў “Беларускай газеце”».
Немец паказаў на другі стол, дзе ляжаў спіс мастакоў і побач герб Вялікага Княства Літоўскага (яго рабіў Гуткоўскі). Я хутка прабег вачыма спіс і кажу: «Не бачу тут графікаў». «Я не веру, каб мастак, які можа напісаць партрэт чалавека, не змог зрабіць палітычны плакат, — насядаў ён, — не веру».
Я пайшоў на тое, што ўжо двойчы мяне ратавала ад таго, што рабіць мастаку пад прымусам будзе не дасягаць тае мэты і дзеяння на гледача, заўсёды бачна фальшывасць твора мастацтва, асабліва ў палітычным плакаце. У гэтым месцы ён вельмі ўважліва слухаў, не перабіваў, няхай, маўляў, мастак абгрунтуе свае думкі, справа ж ідзе аб тонкіх пачуццях.
«Палітычны плакат, — кажу, — гэта ж зброя, а калі так, дык зброяй трэба добра валодаць перад тым, як ёй карыстацца, інакш кулі палятуць у паветра».
\ потым спытаўся ў яго: «А калі я скажу праўду, мне не будзе нічога дрэннага за гэта?» Тут немец увесь свой слых і ўвагу скіраваў на мяне, неяк напружыўся і хутка прагаварыў: «Бітэ, бітэ, нічога вам не будзе, абяцаю». «Ну, а калі так, — я пачаў, — вы ж даяце ў мае рукі зброю, а ў вашу перамогу я не веру. Дык чаго будзе гэтая творчасць вартая / ці будзе глядач верыць мастаку, калі сам мастак не верыць, што нарабілі яго рукі? Усе пачуцці невядомымі кірункамі перадаюцца ад мастака да гледача». Я хацеў яшчэ нечага дадаць, але ён залапатаў: «Дзякуй, дзякуй, разумею, разумею». Разам змянілася тое напружанне, ён
неяк павесялеў, устаў і пачаў цікавіцца тым, што раблю, каб паглядзець сваімі вачыма. «Тут не толькія адзін цікаўлюся вашымі піворамі, але і доктар такі-та, і яшчэ той, хто любіць краявіды. / каліможна будзеўбачыць?» I гэтакдалей.
У мяне таксама адлягло на сэрцы: бачу, што пераканаў я яго даволі ўпэўнена, можна і паабяцаць што-небудзь зрабіць. Я кажу, што зараз я не маю нічога з тых партрэтаў, бо хутка іх раблю — у адзін сеанс, яшчэ сырымі пакую, і ўладальнік адсылае як падарунак маці да дня нараджэння на радзіму з Расійскага фронту. «Але нічога, я затрымаю і пакажу вамухуткім часе. А наконт краявідаў, дык іх зараз ніхто не купляе, як гэта было на пачатку вайны, калі руіны Мінска цікавілі ўсіх немцаў. Зараз у самой Германіі хапае руінаў, — кажу, — Так што тавар не мае попыту, краявіды за горадам зараз ніхто не піша, бо небяспечна, партызаны могуць схапіць ці нават забіць. Хто іх ведае, як ім захочацца?»
Мы развіталіся, і я з лёгкай душою пакінуў Генеральны камісарыят, а праз два тыдні немцаў ужо не было ў Мінску.
Парад беларускіх фізкультурнікаў на Чырвоным пляцы ў Маскве, або карціна «Слава вялікаму Сталіну». Я ўвесь час хістаўся: пісаць ці не пра карціну, дзе і як паставіць акцэнты, на чым засяродзіцца, ці будзе цікава як гэта ўсё робіцца? He хацелася пісаць аб той кухні мастака, дзе ён крочыць да карціны, а потым і ад яе, — кожны дзень шмат кіламетраў з палітрай у руцэ. Ці, можа, наадварот, сядзіць у роспачы, увесь час сумняваючыся ў сваіх думках... Каму аддаць перавагу — фармальным пошукам ці больш зместу, а можа, дамагацца ўцяміць, што гэта такое — сацыялістычны рэалізм? Адно мы ведаем: што ні мастак, то свая манера, свае думкі, і гэта вельмі добра.
3 другога боку, мне часта раюць мае сябры-пісьменнікі, каб я ўзяўся за чарніла да напісаў бы пра выяўленчае мастацтва ў часы так званай сталіншчыны, а пасля і брэжнеўшчыны, якія зараз вельмі ласкава і мяккасардэчна завуцца часамі застою. Можа, гэта будуць успаміны, як маленькі прыклад паводле аднае карціны.
Зараз я мушу азірнуцца назад, калі яшчэ перад вайною, можа быць у 1933 годзе, праходзіў адзін з першых парадаў
фізкультурнікаў у Маскве. Тады наша каманда дала тэматычны ўступ, нешта падобнае да пантамімы. У адно імгненне ўся плошча зазелянела густым бярозавым гаем, а праз гэты гушчар пракрадаўся парушальнік нашых межаў. Мабыць, дыверсант, але ён быў у звычайным ватніку — каб падладзіцца над нашых калгаснікаў. Пры ім, відаць, і зброі ніякай не было, ён спыняўся, аглядаўся і крочыў зноў далей. Раптам скуль ні вазьміся — бягуць пагранічнікі з аўчаркамі, яны хутка захапілі парушальніка і ўадначассе ўсё знікла — ні бярозавага гаю, ні таго парушальніка не засталося на Чырвонай плошчы.
Зноў па плошчы ідуць тыя ж пагранічнікі. Яны нясуць перад сабою арку, на якой вядомы лозунг «Коммуннзм сметет все граннцы!». Такая ж арка стаяла ў Негарэлым на мяжы з панскай Польшчай.
На заканчэнне пантамімы бачым, як перад маўзалеем Леніна паволі рухаецца калона спартсменаў, а на чале яе на веласіпедах — вялікага памеру плыве фігура таварыша Сталіна. На маўзалеі стаіць жывы Сталін, ён з вясёлаю ўхмылкаю памалу б’е ў далонькі, а побач з ім і ўсё палітбюро вітае статую з пап’емашэ, з якой звычайна робяць лялькі. Гучыць на плошчы гучнае «ўра», «Няхай жыве вялікі Сталін!». Змена дзеяў робіцца хутка — адзін за адным пачынаюцца паточныя рухі, складаныя дынамічныя скокі, усё адладжана як мае быць.
Спартыўным парадам кіруе балетмайстар Галейзоўскі, а мастак Эдуард Гадлеўскі — адказны за афармленне парада. Яны стаяць побач на вышцы і праз мегафон падаюць загады і сочаць за выкананнем усёй праграмы.
Усё быццам ішло добра перад маўзалеем. Але чаму ў цывільнай вопратцы нейкі чалавек загадвае Гадлеўскаму сысці ўніз і выводзіць яго з плошчы?
Усе мастакі ведалі, што Эдуард Гадлеўскі знік, але па якой прычыне, ніхто не мог нават здагадацца. Мінула 15 гадоў з таго часу, калі мы зноў сустрэліся з Гадлеўскім на творчай дачы мастакоў у Юрмале. Вядома, што не ўсім мог даверыць звесткі аб сваім лёсе ў той час мастак Гадлеўскі, аднак нам з жонкай даверліва апавядаў з ахвотаю, бо ведаў, што ў 1937 годзе
расстралялі бацьку маёй жонкі Уладзіслава Галубка як заклятага ворага народа, нацдэма і шпіёна без усякага суда і следства. Седзячы ўтраіх у дзюнах хапіла часу слухаць Эдзіка — як і што з ім тады было да дробязей, бо 10 гадоў зняволення з цяжкімі пакутамі — яго жыццё цягнулася вельмі марудна.
«Калі, — казаў ён, — бутафорны Сталін адкаціўся ўніз, да Замаскварэчча, ён раптам вырваўся з рук тых, хто стрымліваў яго, і калі б не той парапет перад Масква-ракой, дык даў бы нырца ў раку таварыш Сталін, — пахістаўся трохі і стаў. He цяжка здагадацца, што ахапіла і тых людзей, якія не ўтрымалі фігуру правадыра, і бацьку ўсіх народаў».
Далей мастак працягваў аб сабе, калі пры першым этапным перагоне зняволеных ён апынуўся (на сваё шчасце) сярод крымінальнікаў, што яго там шанавалі як мастака за тое, што рабіў ён ім ігральныя карты і нават маляваў партрэты тых кіраўнікоў, што зваліся ў іх паханамі.
Скончыўся тэрмін зняволення, мастак чамусьці заснаваўся ў Варашылаўградзе і працаваў там у гарадскім тэатры. Зараз ён заслужаны дзеяч мастацтва Украіны, сумуе па сваім Жлобіне. Яго цягне ў Мінск, але жывуць яшчэ тыя, хто вінаватыя ў яго ганьбаванні.
Гісторыя гэта адбылася перад вайною, а наша тэма нарадзілася пасля яе, калі развой фізічнай культуры ўзняўся даволі высока, ён быў масавым, а Мінскі інстытут фізкультуры рыхтаваў добрыя кадры інструктараў ды трэнераў па ўсіх відах спорту. Менавіта студэнты гэтага інстытута і былі ўдзельнікамі ўсіх чарговых парадаў фізкультуры ў Маскве.
Уяўляейе, якое відовішчнае хараство паўстае перад мастаком, каб не прамінуйь, занатаваць на палатне ўсімі фарбамі мажору стракатасць і весялосць свята маладосці на парадзе фізкультуры.
Парад ёсць парад, і карціна мусіць быць параднаю. Так мы з маім сябрам мастаком пачалі рабіць эскізы, у розных варыянтах меркавалі падыходы да складанай тэмы. I ўрэшце затрымаліся на апошняй фазе заключнага фіналу выступлення. А фіналам была піраміда ці, лепш, ваза, што складалася
з некалькіх паверхаў, і ўвесь час змяняліся ў руху контуры яе. Такая ваза мела вялікі поспех як найлепшая канфігурацыя з жывых і загарэлых целаў майстроў спорту. Гэтак было на самай справе, а мы зрабілі крыху інакш, бо задача ставілася значна шырэй, чым паказ адных спартыўных рухаў.
Цяжка расказаць на словах, што трэба глядзець вачыма (можа, надрукаваць з карціны фот?), а пакуль раскажам пра мізансцэны, што на вялікім палатне — пяць метраў на тры. Злева піраміда на фоне храма Васілія Блажэннага, справа — Спасская вежа, маўзалей Леніна, на ім палітбюро і маршалы Савецкага Саюза, унізе — госці з розных краін свету, сонечны дзень.
Апусцім гаворку аб цяжкасцях, бо іх хапала даволі многа з тае прычыны, што працавалі без дагавора, а значыцца, і без авансаў, за ўсё плацілі са сваёй кішэні. Хацелася зрабіць карціну як бы ў сакрэце, каб ніхто не ведаў, што мы робім. А таму ішлі на такую ахвяру наўмысна, бо ведалі, што знойдуцца апекуны, што будзем траціць марна часу на спрэчкі, як было ўжо не адзін раз у нашай справе. Да ўсесаюзнай выстаўкі ў Маскве заставалася вельмі мала часу, крыху болей за паўгода, таму спяшаліся, каб кожную гадзіну ні на што не траціць, акрамя карціны. Працоўны дзень наш цягнуўся з раніцы да ночы. Так было толькі адзін месяц, калі мы абыходзіліся без наведвальнікаў, усім адказвалі, што яшчэ рана, што надыдзе час — і будзем запрашаць самі.
Першым візіцёрам быў Заір Азгур, які настойліва дамагаўся ўвайсці ў маю майстэрню і паглядзець, што робім мы ў такім сакрэце. Мусіў я адчыніць майстэрню, бо Азгур назваўся членам выстаўкама і мае права, як ён казаў, на прагляд усяго, што робяць мастакі. Вось з гэтага і пачалося. Назаўтра нас выклікаюць у ЦК КПБ да Гарбунова — сакратара ЦК па агітацыі і прапагандзе. Вось вам першае яго пытанне: «Чаму на ніжняй трыбуне вы змясцілі Маа Цзэдуна, Готвальда, Хашыміна, Ракошы, Далорэс Ібаруры, Дзімітрава, Тэльмана і іншых кіраўнікоў замежных кампартый? А калі на маўзалеі Леніна няма месца побач з таварышам Сталіным, дык не трэ-