Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
Калі Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка стала членам Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяй, мне захацелася напісаць карціну «Прыезд Савецкай дэлегацыі на Парыжскую мірную канферэнцыю» як выхад савецкай Беларусі на міжнародную палітычную арэну.
Усе мастакі рыхтаваліся да выстаўкі, якая мусіла быць у 1949 годзе ў Маскве і прызначалася да 40-годдзя БССР. Мая карціна, як мне здавалася, будзе добра адпавядаць палітычным зменам у карысць савецкай Беларусі і прызнанні яе самастойнасці ва ўсім свеце.
А як перавесці палітычную з’яву на язык мастацтва? Я абраў Парыжскую мірную канферэнцыю і дэлегацыю, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі ад Беларусі. Карацей кажучы, групавы партрэт дэлегатаў са складу кіраўнікоў — Молатаў, Вышынскі, Мануільскі, Кісялёў і Грамыка. Мануільскі — наркам знешніх спраў Украіны, Кісялёў — наркам знешніх спраў Беларусі і Грамыка — пасол СССР у ЗША. Уся група ідзе (на гледача) па двары Люксембургскага палаца ў Парыжы, дзе праходзіла мірная канферэнцыя. 3 правага боку людзі вітаюць нашу дэлегацыю. Фотаматэрыялы я закупіў у маскоўскага фотакарэспандэнта Яўгена Халдзея, які здымаў дэлегатаў і двор Люксембургскага палаца. На заднім плане палац. Эскіз да
карціны я ўзгадніў з Кісялёвым Кузьмой Венядзіктавічам, а таксама і з выстаўкамам, дзе быў Лютаровіч, які ўваходзіў у склад беларускай дэлегацыі.
Адначасова выстаўкам назначыў ганарар у 25 000 руб. — памер карціны 2 х 2,5 метры.
Майстэрняў у той час амаль не было ні ў кога, але для мяне Мастацкі фонд зняў у арэнду курылку ў Тэатры оперы і балета. Арэнда каштавала 1000 руб. у месяц.
Разам са мною працаваў мастак А. Мазалёў, ён пісаў карціну невялікага памеру «М. I. Калінін чапляе ордэн Леніна таварышу Сталіну». Сталін у белым кіцелі з ухмылкай, з такой жа ўхмылкай і М. Калінін.
А. Мазалёў вярнуўся з фронту ў шынялі і з белай павязкай на галаве — такім напісаў яго партрэт мастак 3. Паўлоўскі, перадаўшы акрамя падабенства яшчэ і нейкі пакутлівы з дакорам цяжкі позірк яго вачэй.
Зараз Мазалёў зачэсвае валасы на тое месца, дзе адсутнічае лобная костка. Мастак хутка стамляецца, нервовая сістэма была парушана так моцна, што іншы раз раззлуецца без усякае падставы і не бачыць сам, што робіць.
Між тым Мазалёў быў надзвычайна таленавіты мастак у малюнку, тут ён быў непадражальны. Яго малюнкі былі жывапіснымі, а сам жывапіс цяжка яму даваўся, як яму здавалася, ён увесь час перарабляў, пераінакшаў адно і тое ж месца і дасягаў устрыманай палітры відавочных поспехаў. Яго манеру ні з кім не зблытаеш, а гэта ўжо ёсць майстэрства.
Мазалёў нам пакінуў цудоўныя малюнкі пяром, алоўкам, вугалем, а ў жывапісе каронным палатном з’яўляецца «У штабе бацькі Міная» — карціна, якую вельмі доўга пісаў і дасягнуў таго настрою цяжкай лясной канспірацыі, фарбы скарыстаны так, што праз абмежаваны свет ад гільзаў снарадаў ствараецца драматычная напружанасць, не ўсё можна разгледзець, а пагэтаму даецца магчымасць гледачу самому дамаляваць і дадумаць у меры сваёй фантазіі ўсё астатняе. He кожны мастак валодае такой якасцю недасказу, хутчэй, наадварот, шматслоўе, шматфарбнасць, а вынік вельмі бедны.
Трэба сказаць, што два мастакі ў адной майстэрні — ніколі не спрыяла працы абодвум, няхай сабе і тады, калі мастакі аднаго погляду на мастацтва, адной манеры і тэхнікі ў малярстве.
А што было рабіць? Абставіны былі ва ўсіх цяжкія, аднолькавыя пасля вайны, калі Мінск ляжаў увесь у руінах — ніякага выбару не было.
Настаўчас, калі да нас прыехаў выстаўкам, у склад якогаабавязкова ўваходзіў скульптар Заір Азгур. Гэты скульптар ніколі не адзначаўся сціпласцю, мог бы як скульптар і памаўчаць, няхай жывапісцы скажуць сваё першае слова, але не, ён пачынае першы шукаць недакладнасці ў падабенстве Сталіна і Калініна, якіх ён, Азгур, бачыў не аднойчы, быццам гэтая акалічнасць з’яўляецца галоўным у кожным творы, дзе ёсць партрэты вядомых людзей. Заўвалі ў адрас палатна выклікала ў Мазалёва адмоўную рэакцыю на словы Азгура, ён лічыў, што скульптар вузка глядзіць на жывапіс, і, у канцы канцоў, вось бог, а вось і парог.
Больш за ўсё заўваг атрымала мая карціна, бо ў яе аж пяць партрэтных асобаў, і ўсе вельмі вядомыя, ды яшчэ і ўвесь антураж мае вялікае значэнне, яго трэба дапрацаваць. Далі нам часу зрабіць дапрацоўкі — кожнаму свае, а потым і ўхвалілі прыняцце згодна з дагаворам. Майму палатну адводзілася асобая ўвага, а пагэтаму для яго вызначана было добрае месца ў экспазіцыі — фае Тэатра оперы і балета (другога памяшкання ў той час не было). За два дні да адкрыцця выстаўкі павінны былі яе агледзець члены бюро ЦК КПБ на чале з сакратаром ЦК па прапагандзе Яаўчуком. Яаўчук — высокага росту чалавек з тоўстымі акулярамі, відаць, вельмі блізарукі — падышоў да майго палатна так блізка, што яму ніяк не ўбачыць усяго цалкам палатна, але ён убачыў на парапеце Люксембургскага палаца сцягі краін — членаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і нешта прабурчаў: «Як пад сцягам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый? He пойдзе, нельга паказваць такую карціну». Чаму нельга, пры чым сцягі, там жа ёсць і наш сцяг чырвоны, што меў на ўвазе Яаўчук, так і засталося для мяне сакрэтам па сённяшні дзень. Я разгубіўся, пачаў званіць наркаму знешніх
спраў Кісялёву, потым сам паехаў у Наркамат, там сказалі, што Кісялёў шукае мяне і зараз ён у Тэатры оперы і балета. Сустрэліся з ім ужо пры Аладавай, якая кіравала экспазіцыяй выстаўкі. Ён мне кажа, што яму няёмка ісці ў абарону майго палатна, бо ён сам фігуруе ў карціне, але ён не бачыць нічога крамольнага, каб забараніць карціну. Як жа так? Кісялёў гаварыў: «Мы калі прыязджалі на пасяджэнне, усе шафёры іншых дэлегацый сігналамі аўтамашын віталі нашу дэлегацыю. Мы ж былі прадстаўнікамі краіны, якая панесла шмат ахвяр, — кожны чацвёрты беларус загінуў за Радзіму і за Сталіна. I ўрэшце ўвесь савецкі народ быў героем у такой цяжкай вайне».
Спусцілі нашу карціну ў цокальны паверх, адвярнулі тварам да сцяны, прыходзілі з ЦК яшчэ нейкія людзі, я адварочваў яе і зноў ставіў на паказ ім.
Аднойчы сталяр, што працаваў у падвале, кажа мне: «Што вам трэба, Ціхановіч? Я чуў, што вы атрымалі 25000 рублёў. Вы зарабілі, вы і атрымалі за сваю працу». «Так, — кажу, — атрымаў, але для мастака акрамя грошай трэба яшчэ ведаць, якое мае ўражанне глядач ды грамадскасць, адным словам, мы працуем для народа, а не пюлькі для сябе за ганарары». Мастак 3. Паўлоўскі параіў мне сфатаграфаваць карціну і з лістом адправіць у Маскву на імя Вячаслава Міхайлавіча Молатава. Я так і зрабіў. Праз нейкі час з Масквы прыязджае загадчык аддзела агітацыі і прапаганды ЦК ВКП(б) Кісялёў, і мы разам удваіх разглядаем у падвале карціну «Прыезд савецкай дэлегацыі на Парыжскую канферэнцыю».
Дзіўна было слухаць, калі прадстаўнік ЦК ВКП(б) зазначыў, што карціна зроблена на прафесійным узроўні, ніякіх крамольных старонак палатно не мае, аднак нам зараз адмяняць рашэнне сакратара ЦК КПБ па прапагандзе неяк няёмка. «Лепш зробім так, — ён трохі затрымаўся, — я чуў, што грошы вы ўжо атрымалі. Можа, вы вашу карціну пакажаце ў наступную выстаўку? Так будзе лепш і вам, раю згадзіцца, другога выйсця не бачу».
Вось і ўся гісторыя маёй творчасці на адной з першых карцін пасля Айчыннай вайны. Так без усякіх падстаў замарозілі яе
(на рулоне) у музейным хавальніку як ахвяру самадура з высокіх партыйных колаў — адукаваных тэарэтыкаў марксізму-ленінізму, якім быў Іаўчук на Беларусі ў тыя часы.
Ніколі пасля той забароны я не кранаўся карціны, бо яна была ўжо не мая. А калі так, дык каго тычыцца лёс мастацкага твора? Можа, скажаце, дырэктара Мастацкага музея Аладавай ці загадчыка мастацкага аддзела Міністэрства культуры? He, як можна пярэчыць партыйнаму начальству, няхай сабе і праз 20 гадоў? У пачатку 1989 года я прапанаваў Саюзу мастакоў зрабіць выстаўку твораў, дзе Сталін, а таксама і яго паплечнікі з’яўляюцца галоўнымі героямі задумы мастацкага твора. Я зачытаў спіс такіх твораў, лічба якіх перавысіла за 30 палотнаў, а таксама шмат графічных аркушаў і скульптурных партрэтаў, статуэтак, барэльефаў і медальёнаў — іх да сотні.
Цікава адзначынь, што маладыя мастакі віталі маю прапанову, а вось Пратасеня (сакратар партбюро) пярэчыў, спасылаўся на тое, што можна пакрыўдзіць мастака-аўтара, калі не палічыцца з ім і без яго дазволу экспанаваць такі твор.
На гэткую абарону я адказаў тым, што прынамсі мастакам не павінна быць сорамна, бо за свае творы яны ў свой час атрымалі немалыя грошы, а паказ гэткай прадукцыі будзе мець выхаваўчую мэту на будучае.
Па ўсім відаць, грэшнікі не пажадалі вініцца перад сваім сумленнем і быццам забыліся на мае прапановы.
Так не ўся партыя, а толькі яе функцыянеры замяталі свае сляды і заўсёды стараліся забыцца на тое, што зараз выкрывае іх з галавою як нікчэмных кіраўнікоў.
Перабіраючы ў сваёй памяці гады, калі да БССР далучыліся заходнія землі нашай Радзімы, з Варшавы ўцякала ў Беласток шмат мастакоў яўрэйскай нацыянальнасці, ды не толькі мастакоў, але мая задача спыніцца на ўцекачах менавіта маёй прафесіі. Я часткова кранаўся гэтага пытання аб Народным сходзе далучэння захаду да ўсходу, але ў агульных рысах. Цяпер засяродзімся выключна на людзях, якія апынуліся зусім у іншых, не звыклых дзеля іх абставінах, дзе існуе савецкая
ўлада, якая знаходзіцца пад кіраўніцтвам толькі адной партыі — бальшавікоў-камуністаў.
Чаму ў адной дзяржаве існуе два кіраўніцтва — Саветы і партыя, — ніяк не ўкладвалася ў розуме мастакоў, якія былі прыняты ў Саюз савецкіх мастакоў БССР. У Польшчы было інакш: адна ўлада, адно кіраўніцтва, як і ва ўсіх замежных дзяржавах, няхай сабе буржуазных, як прынята гаварыць у Саветах.
У адным будынку змяшчаецца раённы камітэт партыі і no634 райвыканкам савецкіх народных дэпутатаў — ці, як каротка, райсавет. Прайшло нямала часу, пакуль нашы сябры з уцекачоў-мастакоў уцямілі, што адны загадваюць, а другія выконваюць. Што гэта, па сутнасці, на адным месцы сядзяць два чалавекі — адзін загадвае другому, а другі выконвае, і, як правіла, як першы, так і другі павінны быць членамі партыі балыпавікоў. Дзіўна было нашым новым сябрам усё гэтае. А мы што? Відаць, прызвычаіліся да ўсяго з даўніх часоў... Яшчэ ў Беластоку мастакі жаліліся нам, што ўжо два тыдні не бачылі цукру. Вось якая бяда страшэнная — не бачылі цукру! Знайшлі каму жаліцца. Прывыкайце, яшчэ не гэтае вас чакае. Вось калі хлеба будзеце атрымліваць на чалавека па паўкіло ды аб масле сумаваць будзеце, тады даведаецеся вольнага жыцця ў Саветах.