Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
ба іх змяшчаць на ніжняе трыбуне, гэта будзе іх зневажаць!». Добра, што названыя дзеячы былі намаляваны пакуль што вугалем і не замацаваны фіксатывам. Зняць дык зняць — спрачацца няма сэнсу. Хаця кампазіцыйна ды і палітычна маглі заставацца на тым месцы, дзе намаляваны. 3 гэтага дня адзін раз у тыдзень у майстэрню пачалі наведвацца Гарбуноў і старшыня саюза мастакоў Андрэй Бембель.
Так, гэта быў сакавік у І950 годзе, калі мы пачалі збіраць фотаматэрыялы аб гэтым парадзе, аб Чырвонай плошчы, аб маўзалеі. Рабілі фотаздымкі фізкультурнікаў у тым адзенні, як на парадзе, рабілі замалёўкі маўзалея ў ракурсе, углядаліся ў храм Васілія Блажэннага, як размаляваны ягоныя купалы, адным словам, не абышлося без камандзіроўкі ў Маскву.
Па ўсім было відаць, што зацікаўленасць работнікаў ЦК высокага рангу нашай карцінай вядзе да нейкае мэты. пакуль што нам не вядомай.
Аднойчы Гарбуноў у чарговым візіце да нас зазначыў: «Звярніце ўвагу на вопратку / на абутак спартсменаў — каб была яна як новая, бо вось на карціне мастака В. Волкава “вузаўцы” былі ў вельмі брыдкай вопратцы, а той абутак дык смеху варты. Добрая карціна, а за мяжу яе паслаць нельга з-за тых дробязей. Што могуць сказаць пра нашых студэнтаў за мяжой нашы ідэйныя ворагі?»
3 правага боку, ля маўзалея, стаіць вялікая група гасцей, сярод іх бачым кітаянку, негра, румына, мангола ў нацыянальным адзенні, бачым дзяцей і іншых з прыўзнятым настроі.
Гарбуноў і тут знайшоў што сказаць аб інтэрнацыяналізме ў нашых народаў — сяброўстве з іншымі краінамі і народамі, зноў падкрэсліваў значэнне гэтых парадаў фізічнай культуры, дзе моладзь святкуе на іх сваю моц і хараство ў свабоднай краіне Саветаў.
Пасля першых візітаў Гарбуноў параіў нам нікога не запрашаць да сябе, не афішыраваць тэму карціны, а калі што будзе трэба, казаў ён, ды званіце мне па вяртушцы ў ЦК. Відаць, яны там, у ЦК, хочуць самі кагосьці здзівіць ці парадаваць. Але каго?
Як заўсёды бывае, што мастаку не хапае часу, каб сказаць: я зрабіў усё, што змог, але тэрмін адкрыцця ўсесаюзных выставак прымушае спяшацца, што ў мастацтве ніяк не пасуе да добрых вынікаў ніколі.
Скончыў ці не, але ты мусіш адсылаць свой твор на той выстаўкам, што дае канчатковы прысуд. Мастак ніколі не ведае, ці пройдзе яго праца праз гэты шматлікі склад людзей розных поглядаў на мастацтва, ці ўбачыць свет яго дзецішча пасля галасавання. Паўстае пытанне: а ці можна ставіць на галасаванне твор мастацтва наогул, ці хто на самай справе можа ведаць, добры твор ці дрэнны, каму дадзены такія правы? Але ж у тыя часы здавалася нам, што залежнасць ад выстаўкамаў — справа звычайная, былі ж заціснутыя ўсе мастакі ў адзіныя межы сацыялістычнага рэалізму, абы змест падыходзіў да лініі партыі, а партыя ведае, што народ хоча.
Можа, гэта быў апошні візіт Гарбунова ў маю майстэрню, бо праца над карцінаю падыходзіла да свайго завяршэння, і ён хацеў даць апошнія ўказанні.
Углядаючыся ў палатно, многа разоў адыходзячы на адлегласйь ад яго, запытаўся: «А ці маглі бы вы неяк выдзеліць таварыша Сталіна ці зрабіць яго вышэй за ўсіх? Падумайце, прашу вас». Я мусіў адмаўляцца ад яго прапановы, бо і так, кажу, таварыш Сталін у белым кіцелі, ён падняў правую руку, у той час як астатнія члены палітбюро стаяць усе па чарзе і па рангу (быццам нерухома) з правага боку таварыша Сталіна. На левым баку стаяць маршалы Савецкага Саюза. Усё адпавядае тым фатаграфіям, дзе хто стаіць на маўзалеі на розных парадах.
На самай справе такіх карцін, як наша, у беларускім мастацтве яшчэ не было. Яе памеры, мажорны настрой, фарбная стракатасць, незвычайная тэма, дзея якой адбываецца на Чырвонай плошчы ў Маскве. Усё гэта разам будзе ўражваць гледача, як нам здавалася, будзе падабацца таксама і выстаўкаму і, што тады было важным, зацікавіць партыйныя колы нашай рэспублікі. Так яно і было. Зацікавіліся, але толькі каб самім падхалімнуць перад Сталіным, скарыстаць лішні раз тэму, якая ні ў якім разе не падыходзіла для гэтае мэты, але
ўсё роўна, хаця б штучна, на словах, звязаць, прыстасаваць і ў апошнім ліку навязаць назву карціны. Але не будзем забягаць наперад, пабачым, як яно адбывалася на самай справе. Неўзабаве пазванілі з ЦК КПБ і прасілі чакаць на працягу трох дзён, у якія могуць прыехаць члены бюро ЦК — на прагляд карціны.
Нашаму хваляванню не было канца, сядзець і чакаць тры дні, і чамусьці не беларускі выстаўкам, а членаў бюро ЦК у першую чаргу.
Першымі ўвайшла ў майстэрню асабістая ахова ўрадоўцаў, а пасля ўжо і тыя, каго чакалі. Патолічаў — першы сакратар ЦК КПБ, Зімянін — другі сакратар ЦК, Казлоў — старшыня прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, Гарбуноў — сакратар ЦК па прапагандзе, Машэраў — першы сакратар ЦК ЛКСМБ, Лютаровіч — старшыня кіраўніцтва па справах мастацтва пры СНК БССР, А. Бембель — старшыня Саюза мастакоў Беларусі і нехта яшчэ — нам не вядомыя асобы. Сядзяць, разглядаюць карціну моўчкі, пасля ўсе накіравалі свой зрок у бок першага, а першы таксама маўчыць, ён выглядае стомленым, нават няголеным, — час быў позні, ля поўначы (у тыя гады ўсе работнікі ЦК працавалі ноччу, як Сталін). I першае, што ён запытаўся, гэта, як мы даставім у Маскву такое вялікае палатно? Зімянін задае мне пытанне: «Якую назву мае ваш твор?» Я кажу, што ў нас толькі тэма — выступленне беларускіх фізкультурнікаў на Чырвонай плошчы ў Маскве. Зімянін прыкідвае некалькі варыянтаў назвы і ў апошнім спыняецца на «Слава вялікаму Сталіну!». Усе разам згаджаюцца з ім, а з намі, відаць, ніхто не лічыцца, мы — выканаўцы, і не болей таго. Казлоў зазначае, што, калі б ён не ведаў, што карціну рабілі беларускія мастакі, ён бы падумаў, што аўтарамі з’яўляюцца маскоўскія майстры. Што ж, гэтае прызнанне нам падабаецца, але што скажа беларускі выстаўкам, а потым яшчэ і ўсесаюзны — за ім апошняе слова. Там жа прафесіяналы — мастакі і крытыкі, а не толькі партыйныя кіраўнікі. Трэба сказаць, што на нашым выстаўкаме работа прайшла гладка. Былі заўвагі і супраць. Напрыклад, прафесар В. Волкаў здзіўляўся таму, што нельга
зрабіць добрую карціну ў такі кароткі час, гэта, казаў ён, авантурыстычны шлях — за палову года, няхай сабе і ўдваіх, усё роўна нельга разлічваць на поспех.
He абышлося таксама і без зайздрасці. Шукалі супярэчнасці паміж назвай твора і тым нязначным месцам на карціне, якое займае таварыш Сталін.
Між тым карціну прынялі па большасці галасоў. Ужо ў Маскве нас сустрэлі новыя клопаты разам з тэхнічнымі (падрамнік, рама), яшчэ і хваляванні за лёс нашае працы.
Нам было неяк няёмка, калі перад выстаўкамам выступіў Бембель і прасіў улічыць хадайніцтва нашага ЦК. He ведаю, можа, хадайніцтва дапамагло — карціна была прынята на выстаўку. He ўпершыню я ўдзельнічаю на ўсесаюзных выстаўках у Маскве, але з такою вялікага памеру карцінаю — упершыню. Траццякоўка была адзіным месцам, дзе экспанавалася сучаснае выяўленчае мастацтва, таму лічылася вялікім гонарам, што прымаеш удзел у такіх выстаўках — у славутай Траццякоўцы.
Вось я стаю каля сваёй карціны і слухаю, што гаворыць экскурсавод пра карціну беларускіх мастакоў, нават наводзіць крытыку, знаходзіць памылкі, што, маўляў, сонечны дзень, а на плошчы нейкі туман. Думаю: можа, уступіцца ў абарону? Бывае ж так у вялікіх гарадах, што сонца не можа прабіцца праз дымку паветра, але мушу маўчаць, не падаваць віду, хто я такі.
Карціна «Слава вялікаму Сталіну» была не ў адзіноце, нават з такой жа назвай быў твор Цыплакова з брыгадаю «Вялікаму Сталіну слава». Менавіта ў іх Сталін — аснова ўсёй кампазіцыі, ён выйшаўз Георгіеўскае залы і спыніўся. Ён у светлым касцюме, залажыў наперадзе рукі — нібыта святы, а знізу з букетамі кветак рвуцца да Сталіна ашалелыя людзі, хочуць крануцца яго ці закідаць кветкамі. На кожным твары ўхмылкі, толькі ўхмылкі. Прыгадаем яшчэ адзін калектыўны твор мастакоўхаркаўчан пад назваю «У імя міру». Падпісанне дагавору аб дружбе і ўзаемадапамозе паміж СССР і КНР. За сталом з левага боку Сталін, за ім стаяць усе члены Палітбюро, з правага боку
Маа Цзэдун, Джоў Эньлай, Чжу Дэ і іншыя кітайскія партыйныя кіраўнікі. Сталін і Маа Цзэдун ціснуць адзін аднаму рукі — вось і ўся карціна. Толькі па адной назве можна судзіць, што адбываецца на карціне.
Мастак Пацевасян экспанаваў карціну «Прыём I. В. Сталіным калгаснікаў-хлапкаробаў». Сталін леваю рукой абдымае дзяўчынку, а праваю паціскае руку жанчыне ў нацыянальнай вопратцы. За спінай у Сталіна члены Палітбюро б’юць у далоні — усе як адзін з ухмылкамі на тварах. На першым плане, на стале ляжаць скуркі ягнят, а на вялікім падносе нацюрморт з вінаграду і іншых фруктаў. Трэба сказаць папраўдзе, што перад намі антымастацкі твор. Самавукі — толькі пагэтаму ён не варты быць на такой прадстаўнічай выстаўцы, як усесаюзная.
He магу не ўстрымацца, каб не напісаць яшчэ аб адной карціне мастака Шыпоўскага пад назвай «Выступленне A. А. Жданава на нарадзе дзеячаў савецкай музыкі». Жданаў стаіць ля трыбуны з жэстам левае рукі, за яго спінай сядзіць Суслаў, no634 сакратаркі. Слухаюць Жданава кампазітары Шастаковіч, Хачатуран, іншыя музыказнаўцы, музыкі і чамусьці Аляксей Талстой. Хто не ведае, што казаў на такой нарадзе Жданаў, — той нічога не зразумее, у чым сэнс гэтае карціны. Можа, адно толькі тое, што ніхто з слухачоў не ўхмыляецца, а, наадварот, слухаюць як бы сцяўшы зубы.
Навошта гэта я ўзяўся ўспамінаць пра выстаўку, якая была так даўно — амаль сорак гадоў таму назад? Можа, таму што трэба праліць святло на мінулае, пра якое сорамна зараз становіцца ўсім нам, мастакам старэйшага пакалення, а можа, не толькі нам, а і тым, хто кіраваў намі, хто зараз атрымоўвае пенсію ўсесаюзнага значэння ці партыйную — ветэрана партыі.
У той час, калі мы пісалі сваю карціну, — выступленне беларускіх фізкультурнікаў на Чырвонай плошчы ў Маскве — панавала прыхарошванне жыцця, як быццам на самай справе яно так і было, але хлусня заставалася хлуснёй і паказухай. Плацілі дзяржаўныя грошы тым мастакам, хто больш за другіх пакажа асалоду жыцця, параднасць і дабрабыт праз метад
сацыялістычнага рэалізму, сутнасць якога не ведалі ні мастакі, ні тым больш тыя кіраўнікі, што кіравалі зверху выяўленчым мастацтвам.
Тут не лішне будзе прыгадаць адзін выпадак, калі мастацтвазнаўца і галоўны рэдактар часопіса «Творчасць» Мелікадзэ на абмеркаванні выстаўкі беларускіх мастакоў у Маскве (Кузнецкі мост) уводзіў нам у вушы, што нават і бярозкі ў краявідах павінны быць партыйнымі.