Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
Стаяць чалавек шэсць нямецкіх салдат вакол мяне і ўсяляк на падказках хочуць, каб я апазнаў і назваў насякомае, якое жыве на кухні. Я кажу: «Таракан». «Не, — рагочуць яны. — Ну такі рыжанькі». He магу здагадацца, бо слова «рыжы» не магу перакласці на рускую мову. Потым кажуцьяны: «такі вузенькі і вельмі рухавы». «Прусак!» — амаль пракрычаў я тады. Што за рогат стаяў у той час амаль пяць хвілін! Гэта былі аўстрыякі і хацелі пацешыцца над прусакамі-немцамі, што жылі на Поўначы Германіі і ў сваіх наскоках на Расію прывезлі ў нашы
краіны гэтых насякомых, якіх раней не было, — адсюль і назва для паўночных немцаў — прусакі з Прусіі.
Адзін з немцаў-чыгуначнікаў перадаў мне жаданне доктара з вакзальнага лазарэта, каб я напісаў яго партрэт алейнымі фарбамі. Мяне сустрэў немец сярэдніх гадоў, добра размаўляючы па-чэшску, а гэтая мова вельмі падобная на нашу беларускую, дык абодвум нам было добра і зразумела пагутарыць. Ён ціхім голасам паведаў мне, што тут, на вакзале, у лазарэце з усходу ідуць шматлікія саставы паяздоў з параненымі салдатамі, і яму, як у люстэрка, усё відаць, што мацнее наступ Чырвонай арміі, і скора будзе меней ісці на фронт, чым з фронту параненых салдатаў назад, на фатэрлянд. На самай справе мы ў Мінску бачылі, як праходзілі калоны немцаў у папярэднім каранціне, дзе фарміраваліся армейскія часці з розных па гадах нараджэння салдат, бачылі кульгаючых, нават быў сярод іх і гарбун, усе яны былі з часцей Тодта — людзі розных прафесій.
Відаць, Гітлеру не было скуль браць рэзерваў, дык гнаў на фронт усіх, хто трымаўся на сваіх нагах, — на фронце ўсім знойдзецца работа. Так яно і было, бо немцы паўсюды адыходзілі, выраўноўваючы лінію фронту, а гэта тое, што называецца адступленнем на ўсім працягу лініі фронту. Доктар казаў, што бачыў рускіх казакоў, якіх вязалі па руках і нагах калючым дротам, настолькі іх баяліся, бо сапраўды адно слова «казак» іх прыводзіла ў дрыжыкі.
Як разлікі за партрэт я запрасіў паўкіло прэпарату, на той час вельмі эфектыўнага, — сульфідзіну. Доктар падняў бровы дагары, быццам застыў у пытанні: «Чаму так многа, гэта ж лёгкі парашок?» Я супакоіў яго тым, што сказаў: «Буду абменьваць на прадукты харчавання». Я не брахаў, бо адсылаў Багуславе Галубок усе лекі на Узду, дзе яна лячыла і немцаў, і партызан, а мне прысылала то кавалак сала, а іншы раз і клінковы сыр.
Тут мне ўспамінаецца інструктар ЦК КПБ Марыя Андрэеўна Крыловіч, калі яна пераглядала мае даведкі, дзе сувязныя сведчылі аб тым, што пасылаў я ва Узду доктару Галубок, — якія лекі паперу і грошы. Яна перапытала: «Дык подпіс бачу вашай сваячніцы Б. Галубок». «Так», — пацвердзіў я. «А подпіс
Галубок Багуславы завярае акушэрка бальніцы — Раецкая». Гэтая «пільнасць» Крыловіч балюча мяне кальнула. А як жа інакш магло быць — толькі блізкім сваякам можна было даверыць сакрэты сувязі з партызанамі. Вось так усю дарогу за добрыя справы адплата — адно хамства суецца табе пад самы нос, ды кім — смаркачкай ад імя партыі, якая даручае непісьменным людзям здзекавацца ўсякі раз, калі ёсць магчымасць, з сумленных людзей, да якіх адносіцца слаўная дачка былога ворага народа Уладзіслава Галубка. На тым жа вакзале я зрабіў яшчэ некалькі партрэтаў, на гэты ўжо раз санітараў, якіх пісаў у цесным пакойчыку, дзе ложкі былі ўдва паверхі, дзе наадным ложкуляжаўхворы санітар. Я не ведаў, якаяхваробаўягобыла, толькі пасля апошняга сеанса, які цягнуўся чатыры гадзіны, дамоў я ішоў на Камароўку, калі пачаўся каменданцкі час, пры якім маглі мяне схапіць нямецкія патрулі, бо і так чуліся ля бульвара крыкі: «Хальт!». Цёмна ісці ў зімовы час, ніякага асвятлення, а тут яшчэ чую: ззаду крочыць за мною нейкі чалавек. У кожным кроку мае боты адбіваюць святло фараў ідучых нямецкіх машын. Сыходжу на дарогу, насустрач машыны, вымаю рукі з кішэняў, раскідаю іх убакі, каб бачылі немцы, што ў руках не маю зброі, стаю і чую, як той чалавек ідзе далей, — толькі хруст пад нагамі снегу ў марозную ноч аддаляецца з кожным крокам усё далей і далей.
Чаму я так перапалохаўся, цяжка зараз сказаць, толькі назаўтра мяне трэсла ліхаманка з высокай тэмператураю: можа, грып, можа, ангіна. У Мінску апынуўся доктар-тэрапеўт Уладысік. Запрасілі яго да мяне, ён агледзеў, праслухаў і прызнаў паратыфус, бо ў дзяцінстве я хварэў на сыпны тыфус, яшчэ ў Грамадзянскую вайну, калі маці працавала ў ваенным лазарэце і прынесла адтуль мне хваробу. Ледзьве маці мяне выратавала, адагрэла, бо быў ужо адной нагою на тым свеце, халадзеў на вачах. Уладысік папярэдзіў мяне, каб ніхто з немцаў не даведаўся аб маёй хваробе, інакш будзе бяда: забяруць бог ведае куды і не знойдзеш канцоў. Прайшло, мабыць, дзён пяць, наведалі мяне тыя санітары, потым прынеслі мне лекаў, хвароба прайшла, бо арганізм меў ужо імунітэт з часоў дзяцінства.
Так на чыгунны ўжо ўлетку я пісаў партрэт таксама нейкага з медперсаналу, які сам сказаў, што будзе плаціць мне за работу медыкаментамі. Я прыходзіў да яго на вакзал з мальбертам трохножным і з эцюднікам, усё як мае быць, і вось калі ў апошні дзень мы разлічыліся з ім і ўсе лекі былі ў маім эцюдніку, ён параіў прайсціся з ім па пероне вакзала. «Вам, — кажа, — будзе цікава ўбачыць эшалон параненых немцаў». Так, мне сапраўды было цікава ўбачыць, як усё адбываецца ў немцаў, і мы выйшлі на той перон, на які выхад каштаваў адзін рубель да вайны, а вось зараз усё без аплаты — глядзі, калі цікава.
Стаіць на першых рэйках эшалон таварных вагонаў, усе вагоны расчыненыя, з іх глядзяць на нас вочы параненага салдата — яны як у вар’ята, твар абросшы шчаціннем, няголены, мабыць, з тыдзень. Ён ляжыць на бруднай саломе і вось, трохі падняўшыся, ён крычыць на мяне: «Прапаганда кампаніі», бо бачыць у маіх руках складны мальберт, а эцюднік, яму здаецца, што гэта фотаапарат. Ён крычыць яшчэ нешта, мне не зразумела, але тут мяне цягне ад гэтага вагона мой натуршчык і тлумачыць, аб чым той крычаў. «Ён прыняў вас, — кажа, — за фатографа з часцей прапаганды, якія даюць не адпавядаючыя рэальнаму становішчу рэпартажы ў газеты арміі». Я ўжо даўно прыкмеціў, што салдаты ды і малодшыя афіцэры з грэблівасцю адкідаюць часопісы, а газетамі карыстаюцца толькі ў туалетах, і ніяк не менш і не больш. Я кідаюся разглядаць часопісы, дзе бачу ілюстрацыі ці фатаграфіі, па якіх толькі і магу рабіць нейкія высновы, а малюнкі мастакоў — гэта ўжо прафесійная цікавасць, як малююць нямецкія мастакі, а для ўсіх немцаў — гэтатолькі суцэльны фалын. Мы ідзем уздоўж эшалона, і амаль з кожнага вагона нас ганьбяць бруднымі словамі з нямецкай небагатай выразнасцю, якая намнога саступае расейскай. Відаць па брудным адзенні, што яно поўніцца вашывасцю, асабліва па ніжняй бялізне, як заўсёды бывае з немцамі, якія па доўгім часе на фронце не мыюцца і хутка вашывеюць.
На двухколках, у драўляных цэбрах развозяць медсёстры халодную каву. Сёстры апрануты ў белае з блакітнай палоскай адзенне, спяшаюцца не абысці нікога. Але чаму халодная
кава, мне не зразумела. Вось праходзіць санітар, на спіне якога трымаецца за шыю паранены салдат, спіна якога ўся ў бінтах, на насілках праносяць стогнучага параненага ў памяшканне, дзе ідуць аперацыі адразу на некалькіх аперацыйных сталах. Стогны і нават крыкі чуюцца на пероне, па ўсім саставе таварных вагонаў. Але што трэба адзначыць, гэта тое, што ўвесь лазарэт працуе зладжана, без мітусні, кожны ведае, што яму трэба рабіць. А між тым карціна вельмі цяжкая, мабыць, ужо не ўпершыню так у мінскі бангоф-лазарэт цягнуцца з фронту таварныя эшалоны, набітыя да адказу параненымі салдатамі. Тут, у Мінску, застаюцца тыя, што мелі аперацыі, а астатнія едуць у фатэрлянд на кароткі адпачынак, а пасля зноў у Расію, і, мабыць, ужо назаўсёды.
Кажуць, што ў кожнай вайне застаюцца непашкоджанымі турмы ды цэрквы. Ну, царква — гэта ясна чаму: святое месца. А вось чаму турма стаіць — невядома. Можа, таму, што кожнай уладзе яна патрэбна як паветра.
У гэтай вайне засталіся ўсе бальніцы Мінска быццам непашкоджанымі, можа, недзе бомба зачапіла за кут, але сур’ёзных пашкоджанняў зусім не было. Я маю на ўвазе ўвесь клінічны гарадок, Другую савецкую бальніцу і тую старую, што на вуліцы Ленінскай, непадалёку ад ракі Свіслачы, ёсць яшчэ Чыгуначная бальніца недзе ля Таварнай станцыі.
Вядома, што ўсе бальніцы, ды асабліва клінічны гарадок, былі набіты нямецкімі параненымі, і каля першых карпусоў, ля дарогі, на ўзгорку былі могілкі нямецкіх нябожчыкаў, там крыжы за крыжамі з нямецкай акуратнасцю цягнуліся ў глыбіню двара стройнымі радамі. Але ж перад адыходам нямецкіх злучэнняў з Мінска ўсе нябожчыкі былі адвезены на радзіму і там пахаваны па ўсіх правілах статута, з салютам ды іншымі працэдурамі.
Што сказаць? Убачыў я гэтую карціну — цяжкае відовішча. Гэта ж людзі, але чаго яны тут апынуліся, няўжо хацелі толькі зрабіць у Беларусі ды на ўсёй тэрыторыі Саюза новы парадак і ўсяго толькі, другіх інтарэсаў у іх не было? I калі пачынаеш дайягвацца да сутнасці вайны, хто яе пачынаў,
адчуваецца, на дзіва, задаволенасць тым, што нашы гарматы ды танкі і самалёты гоняць немцаў з нашай зямлі даволі ўдала, бо самі сыходзіць не жадаюць, чапляюйца за саломінку, абы ўтрымацца. Задаволенасць, і тут пачынаюцца звычайныя панегірыкі: а што за гэтым стаіць — адны жахі смерці, а мы б’ем у літаўры і ганарымся тым, што навучыліся лепш забіваць зараз, чаго не маглі рабіць раней. Зноў пахне тым пацыфізмам, які ў нас лічыцца шкодным, бо расхалоджвае полымя лютасці, так неабходнае яшчэ да канца перамогі, якая бачыцца, мабыць, не скора.
Час ідзе хутка, наша авіяцыя ўсё часцей і часцей робіць налёты не адзіночныя, як было раней, а групавыя, скідваліся да трох соцень бомбаў рознай выбуховай магутнасці ў адзін налёт. Шмат бомбаў трапіла ў руіны альбо ў жылыя кварталы, на жаль, на жыхарства, якое не мела бомбасховішчаў, і ад гэтага несла страты ў гаспадарстве, і што найболей шкада — у чалавечых ахвярах. Звычайна налёты нашай авіяцыі адбываліся ўначы. Алярм. Святло гасне і ўвесь Мінск чакае бомбаў. Нямецкія зеніткі гаўкаюцьзусіхбакоў, падахусыплюццаасколкіснарадаў, прабіваюць бляху — небяспечна выходзіць з дому.
Алена Якаўлеўна бярэ з кута абраз, выходзіць на двор і тры разы абносіць вакол дома абраз і пры гэтым кажа: «Нічога не бойцеся, да нас не даляціць ніводная бомба, гэта нічога, што каля нас непадалёку радыёзавод». Яго прывезлі ў 1939 годзе з Вільні разам з работнікамі і інжынерамі. Завод зараз не працуе, але ўсё ж такі ваенны аб’ект, можа, там нешта робіцца, а мы не ведаем. Зараз становіцца неяк спакойна на душы, можа, на самай справе ікона ды нейкія словы старой пры абыходзе дзейнічаюць на цябе і хочацца верыць, што яно так і будзе — застанёмся жывымі.