Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
Так яно і было. He спадабалася ў параўнанні з панскай Польшчай жыццё ў новых умовах на Беларусі. Але што рабіць, калі Польшча пад пратэктаратам вялікай Германіі ды не соладка жывецца ўсім палякам, а пра яўрэяў і гаворкі ніякай няма — адны канцлагеры чакаюць усіх пагалоўна ды коміны для людзей, як у крэматорыі.
Частка мастакоў засталася ў Беластоку, а другая перабралася ў Мінск на пастаяннае жыхарства. Былі сярод іх жывапісцы, графікі і майстры па металапластыцы. Пачалі зарабляць грошы па розных напрамках у Мінскім мастацкім камбінаце, а ў Беластоку арганізавалі свой мастацкі камбінат, дырэктарам якога быў мінскі фатограф член партыі Прывальскі. У Беластоку было шмат тэкстыльных фабрык, якія выраблялі двухслойную тканіну, цікавую па фактуры і па ўзоры. Я толькі там даведаўся,
што такое польскі тандэт. Гэта вельмі модная сучасная тканіна, вырабы з якой трываюць толькі адзін сезон — на другі ўжо не дацягнуцца, бо локці будуць падраны, ды і мода на тканіну будзе ўжо іншая, так што ўсё адпавядае польскаму тандэту — модна і танна. Заставалася да вайны ўсяго два гады, і за гэты час жыццё ў Беластоку станавілася ўсё цяжэйшым і цяжэйшым.
Фабрыкі па тэкстылі аб’ядноўваліся ў камбінаты, а дырэктарамі назначаліся лепшыя з уладальнікаў былых фабрык, астатнія часцей за ўсё высылаліся ў Сібір як класавыя ворагі. Прыватны гандаль быў спынены. Хто з больш буйных магазінаў уладальнікі мусілі ехаць, куды павязуць, адняўшы ў іх усю маёмасць разам з магазінамі, без рэчаў, як стаіш. Усе забыліся на тыя дні ўрачыстасці, калі адбывалася акцыя ўз’яднання нашага народа ў адной дзяржаве. Успамінаецца, як нашы людзі куплялі шынкі ды каўбасы, едучы ў бліжэйшы да нас Ракаў, і разам з тым дзівіліся, як добра жылі сяляне ў панскай Польшчы. Кожны двор аднаасобніка (возьмем слова з нашай тэрміналогіі) меў па дзве і болей каровы, абавязкова каня, некалькі галоў авечак дзеля воўны, некалькі кабаноў, гусей і іншай птушкі і жывёлы. Якраз усё наадварот нашай прапагандзе, што так часта гаварылася па радыё, у часопісах і газетах. Пазней заходнікі добра адчулі на сабе, што такое калгасы і тая калектывізацыя, пры якой забаранялася мець каня і болей адной каровы.
Ну, як жа мастакі, якія заснаваліся ў Мінску? Яны разам з намі рыхтаваліся да першай Дэкады літаратуры і мастацтва ў Маскве, якая павінна адбыцца ў маі 1940 года.
На выяўленчае мастацтва ўскладвалася вялікая задача — паказаць гісторыю рэвалюцыйнага руху на Беларусі. Сама назва выстаўкі «Ленін і Сталін — арганізатары беларускай дзяржаўнасці» адказвала на пытанне, які змест або пад якім дэвізам павінна быць уся выстаўка. Нам было заданне — абраць па спісе адну з тэм ці этапаў рэвалюцыйнай дзейнасці кампартыі бальшавікоў, а хутчэй, эпізодаў, пры якіх Кагановіч ці Фрунзэ або Сярго Арджанікідзэ выступае на Другім франтавым з’ездзе з прамоваю ў памяшканні дваранскага сходу ў Мінску —
гэтую тэму мне абралі члены камісіі па размеркаванні тэм між мастакамі, каб не было паўтораў ці каб не прамінуць важную тэму па тэматычным спісе падзей на беларускай зямлі. He будзем зараз крытыкаваць форму такіх выставак, а скажам так, што на той час гэта быў той рэдкі выпадак, пры якім партыя рабіла як бы сацыяльны заказ мастакам савецкай Беларусі. Важнасці зместу адводзілася першае месца перад формай, якімі мастацкімі сродкамі дасягаецца выразнасць зместу. Адным словам, твор мастацкі павінен працаваць на карысць партыі, яе аўтарытэт і болей за ўсё вялікага Сталіна. Да выстаўкі ў Маскве быў арганізаваны мастацкі савет як першая прыступка перад выстаўкамам, на чале якога стаяў другі сакратар ЦК КПБ Кулагін, аб якім ужо была гаворка вышэй.
Сказаць папраўдзе, Кулагіна ўсе любілі, як мастакі, так і артысты, бо яго сціпласць і нейкая павага да творчай інтэлігенцыі, на якую глядзеў не агульна, а бачыў у кожным творцы маючага свой твар, сваю манеру і погляды і заўсёды лічыўся з тым, што мастакамі становяцца не ўсе, а толькі адзінкі. А што датычыцца ведаў у мастацтве, дык ён, не саромеючыся, пытаўся ў мастака Зайцава, каб далі яму папулярную літаратуру, што-небудзь пачытаць, быць гатовым разам з членамі выстаўкама — мастакамі — абмяркоўваць творы, а не толькі сачыць за палітычным бокам мастацкіх кампазіцый. Вядома, што яму не заўсёды хапала ўмення палітыку падвесці пад мастацкую форму, каб адпавядаць догме, дзе форма і змест непарыўна звязаны між сабою.
Прыкладаў было шмат, бо колькасці мастакоў і абраных імі тэм таксама хапала, і пасяджэнні цягнуліся па пяць і болей гадзін запар. А калі ўлічыць, што кожны эскіз праходзіў папярэдне яшчэ і мастацкі савет, дзе старшынёю быў мастак Зайцаў, дык бедны быў той мастак, які прайшоў такі кантроль, дзе шмат заўваг, бо што ні член савета, то свой погляд, свае парады. Вось на мальберт ставіць эскіз мастак з Варшавы Цібер. Кулагін звяртаецца да Цібера і просіць яго растлумачыць змест эскіза. Ён не находзіць слоў, бо, маўляў, усё бачна — у турэмнай камеры адзін вязень, стоячы на плячах другога вязня, глядзіць у акенца з кратамі на волю — на турэмны двор. «Ну,
скажыце, калі ласка, што ён убачыў праз краты?» — пытаецца Кулагін. «Убачыў жанчыну, якая робіць уборку турэмнага fleapa, — адказаў мастак. — Доўга вязні не бачылі жанчыны, а тут такі шчаслівы выпадак, каб па чарзе паглядзець на жанчыну». Кулагін прапануе назву будучай карціны «Чырвоная армія вызваляе палітычных вязняў». Вось такая парада ў назве мяняе змест палатна і мае не бытавы змест, а палітычны. Зараз гэта смеху варта, а тады мы ўсе дзівіліся той знаходлівасці старшыні выстаўкама, які так лоўка даў назву, адпавядаючую часу вызвалення Заходняй Беларусі. На ўвесь Мінск пасля вайны захавалася адна майстэрня, якая была пабудавана па праекце скульптара М. А. Керзіна. Гэта двухпавярховы будынак, дзе асвятленне ішло з верхніх ліхтароў-шыбаў, уманціраваных у даху з ухілам у бок поўначы. Лепшых майстэрняў, чым гэтыя, Мінск не меў доўгі час. Па колькасці было іх шэсць, а па метражы дзве майстэрні былі самымі вялікімі. Вось у гэтых майстэрнях працавала 30 мастакоў, па 15 у кожнай.
Ішла падрыхтоўка да першай Дэкады беларускай літаратуры і мастацтва ў Маскве. За адзін год пасля з’яднання з Заходняй Беларуссю мастакі ў цяжкіх умовах павінны былі зрабіць па адной карціне з гісторыі рэвалюцыйнага руху на Беларусі. Зараз я ўспамінаю, як цяжка было дазнацца, калі на Беларусі адбылася рэвалюцыя, ніхто не ведаў, у якім месяцы, нават у якім годзе прыйшлі да ўлады Саветы. Гісторыкі, мабыць, ведалі, але ўдакладніць ніхто з іх не адважваўся. Пра тое, што нейкі час існавала Беларуская Народная Рэспубліка, ніхто не мог нават адкрыць рота. Па гэтай прычыне мастакі не маглі адказаць на гэтае заданне творам, які мог бы з гістарычнага боку паказаць у разгорнутым выглядзе вялікі пералом у жыцці беларускага народа. Нават ніякага націску не рабілася, што рэвалюцыя ў Беларусі мела свой характар, а сама назва выстаўкі — «Ленін і Сталін — арганізатары беларускай дзяржаўнасці» — зводзіла да ілюстрацыі асобных фактаў, на чале якіх былі члены Палітбюро сягонняшняга складу ці ўжо нябожчыкі. Чапляліся за нікчэмны факт, у якім цяжка было зразумець патрэбнасць упамінання ў гісторыі рэвалюцыі на Беларусі.
Напрыклад, «Лазар Майсеевіч Кагановіч раззбройвае эшалон белапалякаў» мастака Гаўрыленкі ці «Таварыш Сталін у штабе Заходняга фронту» мастака Красоўскага. На яго карціне акрамя Сталіна ёсць яшчэ і Сярго Арджанікідзэ, якія з іншымі вайскоўцамі сядзяць за сталом і водзяць пальцамі па геаграфічнай карце.
Мая карціна мела назву, якая тлумачыць увесь змест яе, — «Выступленне Арджанікідзэ на Другім франтавым з’ездзе Заходняга фронту». Што, гэтае выступленне было такім важным, што пасля яго ўся ўлада перайшла Саветам? He і не, але ж удзел у прапагандзе і агітацыі Арджанікідзэ быў дастойным таго, каб пісаць карціну і плаціць грошы мастаку немаведама за што.
Нашы партыйныя кіраўнікі вельмі былі задаволены карцінаю Міколы Пашкевіча, які напісаў палатно цалкам хлуслівае, але ва ўгоду начальству, — «Таварыш Сталін прымае беларускіх партызан у штабе Заходняга фронту». Карціна нагадвала вядомую карціну Веласкеса «Здача ключоў Брэда». Таленавіты мастак Пашкевіч падаў Сталіна добрым гаспадаром, які ветліва запрашае да сябе жэстам рукі з вядомай усяму свету ўхмылкаю партызан, што валам валяць у невялікі пакой да Сталіна. Збоку на канапе нехта стаіць, укрыўшыся шынялём. За гэтую карціну мастак Пашкевіч атрымаў ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. А тое, што Сталін ні ў якім штабе Заходняга фронту не быў, але затое ён быў арганізатарам беларускай дзяржаўнасці, — гэта нічога.
Дэкада каштавала многа грошаў. Маскоўскія салісты прымалі ўдзел у операх нашых і рускіх класікаў — на загалоўных ролях, атрымалі ўзнагароды, а выглядала гэтая мана як росквіт опернага мастацтва на Беларусі.
У выяўленчым мастацтве таксама былі гастралёры — накшталт Хведара Мадорава, шэфа нашай моладзі, як яму самому здавалася ў той час. Ён таксама меў ад беларускай Дэкады ордэн і грошы.
3 гэтай першай Дэкады пачалася ў выяўленчым мастацтве пагоня за званнямі і ордэнамі, якія давалі мастакам кірунак, на чым хутчэй за ўсё апынуцца сярод вядучых, — гэта пісаць
карціны, не адпавядаючыя гістарычнай праўдзе, пісаць пра тое, што каб не Сталін, які даў нам шчаслівае дзяцінства, мы б не дажылі да развітога сацыялізму, і яшчэ каб не сталінскія заклікі час ад часу падбадзёрвалі нас на шляху да светлай будучыні: «Жыць стала лепш, жыць стала весялей». А калі пасля вайны дахаты не вярнуліся шмат мужчын, дык у Сталіна быў напагатове такі бадзёры заклік: «Жанчына ў калгасе — вялікая сіла!».
Зараз лёгка рабіць такія практычныя высновы, а тады здавалася ўсё звычайнай справай — нормай, а калі не так, дык усе ведалі, што чакае цябе, якая будучыня наперадзе.
Ужо значна пазней, мабыць, у 1950 годзе, у мяне склаліся цяжкасці з грашыма. Работы не было. Адкуль чакаць? Здаецца, ішла барацьба з «нзлншеством» у архітэктуры ды і наогул у мастацтве. Памятаю, як спынілі ставіць помнікі Скарыну, Калініну і Мяснікову ў Мінску, калі ўжо былі мадэлі, па якіх можна было павялічваць у бронзе помнікі. Я спытаўся ў сакратара партарганізацыі Саюза мастакоў скулыітара Селіханава: што рабіць — няма грошай? Ён адказаў так: «А ты напішы партрэт Сталіна». Што ж, парада была слушная, не ўпершыню мастакоў выручаў бацька ўсіх народаў — пісалі і ляпілі яго партрэты ў неабмежаванай колькасці. Вось гэта было тое мастацтва, якім мы кармілі сябе, а тое сапраўднае мастацтва, да якога зрэдку звярталіся, на вялікі жаль, бо не было часу, і за якое ніхто не плаціў грошы, — заставалася часцей нейкай нязбытнай марай. Нашу дэкадную выстаўку перавезлі з маскоўскага парка культуры і адпачынку ў Мінск у будынак Музея выяўленчага мастацтва, што нядаўна атрымалі па вуліцы К. Маркса. Экспазіцыя ўсёй выстаўкі змясцілася на першым і другім паверхах, а на трэцім заставалася музейная пастаянная выстаўка твораў мастакоў мінулых часоў.