Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Партрэт стагоддзя Яўген Ціхановіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 532с.
Мінск 2015
132.27 МБ
Кожны дзень я заходзіў у беларускі краязнаўчы музей, а адтуль з Сергіевічам абходзілі касцёлы, дзе мелася шмат абразоў італьянскіх майстроў, якія, на думку Сергіевіча, мне трэба ўбачыць абавязкова, можа, другога такога выпадку не будзе ніколі. Папраўдзе сказаць, гэта былі, хутчэй, навуковыя
прагляды мастацтва праз рэлігію, а не свецкае мастацтва, якое знаходзіцца толькі ў музеях, але ж і то добра, я ж нічога такога ў Мінску не ўбачу. Да ўсяго трэба дадаць, што да рэлігіі нас усё жыццё прывучалі адносіцца з пагардай, а разам з тым і да царкоўнай архітэктуры, дзе дойлідства з крыжамі наверсе ганьбавалася, таксама адмоўна ставілася нашае мастацтвазнаўства і да вобраза Хрыста на ўсіх абразах з рэлігійнымі сюжэтамі.
Звычайна Сергіевіч вядзе мяне да службовага ўваходу ў царкву (касцёл), штурхае за вяроўкі — чуецца званок, выходзіць насустрач касцельны служка, Сергіевіч суне яму ў рукі тры рублі і па-польску просіцьдазволу паглядзець разам з панам з Мінска царкоўнае малярства.
Здымаем капелюшы, праходзім далей, Сергіевіч стаў на калені (кленчыць), перажагнаўся далонню і толькі пасля дазволіў сабе прайсці далей разам са мною. Кожны раз успаміналася маё дзяцінства, калі мы з бацькам і братам хадзілі ў царкву, станавіліся на калені і білі паклоны, хрысціліся. Трэба было не круціць галавою, глядзець на вобраз і зноў хрысціцца. Холадна было стаяпь на каменнай падлозе, і гэтая акалічнасць была самая непрыемная з усяго таго паркоўнага хараства і ўрачыстасці. Пасля смерці бацькі, а ён памёр у 1918 годзе ад тыфусу, мы ўжо ніколі не былі ў царкве. Я ўжо казаў пра тое, што мой брат Валянцін нарадзіўся ў Вільні ў 1909 годзе, а я нарадзіўся ў Джусалах Сырдар’інскай вобласці, на станцыі Ташкенцкай чыгункі. Мяне хрысцілі ў вагоне-царкве, п’яны non ледзь было не ўтапіў мяне ў купелі. Ташкенцкая чыгунка цягнулася праз вялікія казахскія стэпы — далёкі шлях, толькі станцыі мелі больш-менш выгляд еўрапейскіх пабудоў, хаця і з драўляных, пафарбаваных у жоўты колер дамоў — адзіны для ўсёй чыгункі. Воданапорная вежа, артэзіянская вадакачка, а за паўвярсты кібіткі мясцовых жыхароў, якіх рускія звалі ўсіх без разбору кіргізамі. Прыйдзе жанчына з двума вёдрамі, накачае вады, а малыя рускія хлапчукі накідаюць ёй у вёдры камення і з рогатам разбягаюцца ўбакі, жанчына моўчкі набірае зноў вады, дзеці зноў кідаюць каменне, і гэтак, пакуль не абрыднуць хлапцам гэтыя быццам безагідныя жарты. Вагон-царква выклікалася
па тэлеграфе, а адзін раз на месяц прыходзіла вагон-крама: прывозілі мануфактуру, абутак ічыгі — мяккія боты пад калошы, халаты стракатыя, цукар, чай, сушаныя фрукты ды іншыя рэчы, ніткі, шкарпэткі, бялізну і г. д. Калі станцыя вялікая ці нават сярэдняя, якая мае пасёлак з рускіх жыхароў, маецца пры станцыі прыёмны пакой, невялікае дэпо ці майстэрні чыгункі. Жыхары станцыі мелі кароў, іншую хатнюю жывёлу ды агароды, якія патрабавалі многа вады. Зімы страшна халодныя, часта бураны, мяце так моцна, што не бачна дарогі, — тады выязджаюць снегачысты. Летам стаіць спякота, што босы не можа ступіць на гарачы пясок, удзень дуюць вятры з пылам, што б’е ў вочы, толькі ў стэпе вясною як глянуць цюльпаны, усюды цюльпаны. Глядзіш у вакно вагона, а ў стэпе, што мільгаціць аднастайным палыном, пах яго задувае ў твар і гарчыць на языку. А вунь там усюды стаяць, быццам колікі, на задніх ножках суслікі, колькі іх — не злічыць.
Чыгуначнікі на цяжкія работы набіралі гэтых кіргізаў, а за вочы звалі іх сартамі. Што гэта за слова, я і зараз не ведаю, але думаю, што гэта нейкае абразлівае, зневажальнае слова. Кіргізы неяк зараблялі пры чыгунцы, але не адмаўляліся ад таго, каб хадзіць па хатах і прасіць колькі капеек на пражыццё. Калі я з’явіўся на свет божы, то мой брат (яму было ўжо два гады) прасіў прышэльца: «Кіргіз, кіргіз, забяры гэтага хлопчыка». Відаць, на мяне перайшла ўся ўвага бацькоў, дык трэба, каб гэты страшны чорны чалавек забраў да сябе гэтага хлопчыка.
Калі мне было чатыры гады, а брату шэсць, мы круціліся каля двух кіргізаў, што рыдлёўкамі капалі нейкую траншэю праз наш двор. За гэтымі рабочымі назіраў служачы чыгункі, ён гутарыў з маёй маткай і зрэдку пакрываў на іх, каб хутчэй працавалі, а яны, наадварот, больш стаялі ці сядзелі, нешта паміж сабою гаварылі на сваёй мове. Адзін з іх устаў, падышоў да мяне і спытаўся: «Пецюх хочаш?» «Хачу», — адказаў я. «Колькі?» — зноў пытаецца ён. «Тры». У працягнутую руку хутка са стрыжанай галавы дастаў тры вошы і паклаў у маю далонь тры «петухі». Брат падскочыў да мяне, даў пад руку знізу, і ўсе мае «петухі» разляцеліся хто куды. Брат пажаліўся на кіргіза,
а той даглядчык кулакамі загнаў яго ў калючы куст, але тут маці папрасіла спыніць пакаранне.
Я зараз думаю, можа, гэты кіргіз быў яшчэ малады хлапец і не бачыў у гэтым учынку нічога агіднага да рускага хлопчыка, яны ж між сабою вытвараюць яшчэ не гэткія фокусы, і ніхто іх за гэта не карае.
Падыходзіў час майго вяртання з Вільні. Мне належала развітацца з музейнымі навукоўцамі і асабіста з Сергіевічам, бо мы абодва цікавіліся адной тэмай, і гэта нас аб’ядноўвала як мастакоў чыста прафесійна.
Цікавая адбылася гутарка з працаўнікамі краязнаўчага музея, ды не па тэме самога музея, а, хутчэй, пра стан культуры ў савецкай Беларусі. Мяне здзівіла асвядомленасць віленцаў, хто і дзе працуе на кіруючых пасадах у сталіцы Мінску, больш усяго па нацыянальнай прыналежнасці, як быццам менавіта гэта самае галоўнае. Зараз я разумею, чаму беларус у Польшчы ці зараз у Літве адчувае сябе няёмка, і гэтая акалічнасць стаіць на першым месцы перадусім, бо вось зараз павінны вывучаць літоўскую мову, а да гэтага польскую вывучалі.
«У вас у Менску, — кажа адзін з маладзейшых, — таксама няма чым ганарыцца, у вас у Менску пануе жыдоўскае засілле». Восьтабе і на! Гэта цікава.
«Мы так не толькі не гаворым, але так нават і не думаем», — адказаў я. Ён здзіўлена паглядзеў на мяне і працягваў: «Дык вось вам, калі ласка, пералік: ваш старшыня Саюза савецкіх мастакоў БССР Рубінштэйн». «Так», — пацвердзіў я. «Далей, начальнік кіраўніцтва па справах мастацтва пры Савеце народных камісараў БССР Азірскі». «Так, так», — згадзіўся я. «Далей, галоўны рэдактар штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”Айзік Кучар — зараз ён Алесь Кучар, — імя гучыць лепш, чым Айзік, далей — дырэктар Вялікага тэатра оперы і балета Гантман, Галоўліт — Дадзіёмава. У ЦК КПБ — Чорны, Конік, Лапідус...» Ён назваўНКУС, наркама БерманаўЦКЛКСМБ, першага сакратара, Камітэт фізкультуры і спорту, назваў некалькі яўрэйскіх прозвішчаў. «А калі хочаце, дык акрамя яўрэйскага тэатра, дзе толькі адны яўрэі, а вось у Тэатры оперы і балета большасць
салістаў яўрэйскай нацыянальнасці — такія, як народны артыст БССР Ісідар Балоцін, народная артыстка БССР Млодэк, народная артыстка БССР Друкер», — ён працягваў называць прозвішчы іншых салістаў і перайшоў на артыстаў балета — народнага артыста БССР С. Дрэчына, саліста Гурвіча, саліста Вепрынскага, салістку Рубіну, дырыжораў Гітгарца, Шнейдермана, кампазітара Любана, Вагнера. А яшчэ рэжысёры Л. Літвінаў (Гурэвіч) у БДТ-1, Галаўчынер у БДТ-2, дырэктар Дзяржцырка ў Мінску Кабішчар, дырэктар кінатэатра Кагановіч, рэжысёр Дорскі, ён жа дырэктар ЦДТ-2 у Віцебску, кінааператары Бэраў і Вейняровіч — усе названыя народныя артысты ці заслужаныя дзеячы мастацтва. Я спыніў яго пералік тым, што згадзіўся з ім, што надта многа яўрэяў усюды ў мастацтве, калі я сам пачаў успамінаць мастакоў у тых жа тэатрах, ды і ў Саюзе мастакоў, і ў Саюзе архітэктараў і кампазітараў — ды сама эстрада мела зашмат талентаў яўрэйскай нацыянальнасці. Аркестры тэатраў, асабліва Оперны, мелі да 85 % музыкаў-яўрэяў. Пры Саюзе пісьменнікаў была яўрэйская секцыя, якая налічвала звыш 15 чалавек крытыкаў, празаікаў і паэтаў. Радыёстудыя мела вядучых дыктараў, сярод усіх — найбольш рухавых і таленавітых яўрэяў. А што казаць пра журналістаў? Таксама з вялікай перавагаю былі з гэтай нацыі. Наркамам земляробства быў яўрэй, якому мы здавалі эскізы да карцін для беларускага павільёна ў Маскве. У кансерваторыю прымаліся гарадскія таленты, так і ў музычную школу толькі з іх — бо не трэба шукаць па вёсках ды мястэчках, а гэтыя добра ведаюць шляхі самі, бо ў кансерваторыі кіруюць большасць педагогаў і з ліку дырэктараў — таксама яны. Mary зараз адным ці двума прыкладамі пацвердзіць факт абранасці, каму і дзе вучыцца ў мастацкіх навучальных установах — самым таленавітым дзецям.
Сядзіць наш мастак П. Гаўрыленка ў кабінеце старшыні кіраўніцтва па справах мастацтва пры СНК БССР Піліпа Пестрака, бо ён зараз часова спыніў сваю пісьменніцкую дзейнасць і мусіў займацца справамі мастацкімі. Пайшоў, мабыць, трэці ці чацвёрты год пасля вайны з цяжкасцямі, з нястачамі, куды ні кінь вока, а тым больш у мастацтве, без якога ніяк не
абысціся, вось і зараз Гаўрыленка як старшыня Праўлення Саюза мастакоў прыйшоў да Пестрака, каб узгадніць ці атрымаць дазволу зрабіць экспазіцыю чарговай выстаўкі ў памяшканні Тэатра оперы і балета.
Раптам у кабінет заходзіць загадчыца музычнай школы са спісам навучэнцаў, якія трымалі экзамены і могуць быць залічанымі згодна з пратаколам прыёмнай камісіі. Яна кладзе на стол спіс навучэнцаў і сочыць за выразам твару Пестрака, а той усё болей і болей нервуецца, — відаць, нешта яму не падабаецца, і ён кажа: «Слухайце, што гэта за дзеці толькі гарадскія? Чаму няма з вёскі нікога? А вы выязджалі на раёны, у пасёлкі, дзе ёсць шмат таленавітых дзяўчат і хлопцаў? Па ўсім відаць, што вас гэтая справа ніколькі не цікавіць, а пагэтаму я не магу ўхваліць гэты спіс, пакуль на дасце другі, дзе былі б вясковыя дзеці. Час не церпіць, спяшайцеся». Пісьменік-празаік, ён з Заходняй Беларусі, добра валодаў роднаю моваю, што нават наш старшыня Саюза мог пазайздросціць, як трэба весці гутарку, седзячы ў Доме ўрада, з загадчыцай, якая прынесла спіс дзяцей пераважна з яўрэйскімі прозвішчамі. Яшчэ прыгадаю адзін выпадак, на гэты раз у галіне выяўленчага мастацтва.
Сядзім мы ў кабінеце дырэктара мастацкага вучылішча Краснеўскага і вядзем з ім размову: якія патрабуюцца дакументы майму сыну Генрыху, каб паступіць у вучылішча перад экзаменамі. Чуем стукудзверы. «Уваходзьце», — кажа дырэктар. Уваходзіць маленькага росту хлопчык з адтапыранымі вушамі, у руках трымае скрутак паперы — гэта малюнкі. Ён топчацца на адным месцы і скрозь зубы кажа, што ён прынёс малюнкі на паказ дырэктару. Ці хопіць іх, каб трымаць экзамен? «Ну, пакажы, пакажы, — кажа дырэктар, і адразу прысуд: — Ты не гатовы да экзамену, вельмі дрэнныя малюнкі, слабыя». А я кажу: «Не такія ўжо дрэнныя, відаць, маляваў з натуры, і гэта бачна кожнаму, і ёсць стараннасць», — націскаю я. «Не і не, можаш ісці», — і літаральна выштурхнуў гэтага картавага хлопчыка. Толькі хлопчык за дзверы, як Краснеўскі накінуўся на мяне: «Што ты, не бачыш, хто лезе ў вучылішча? Гэтак мы будзем вучыць адных яўрэяў, я мушу трымацца таго працэнту, які мне дэкларавалі ў кіраўніц-